Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
“Курган” найвышэйшага пілатажу
“Progressive”. Менавіта гэткім чынам, ёміста і дакладна, вызначаны жанр твора народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка “Гусляр” у выкананні “Песняроў” на адным з заходніх яго перавыданняў. Слова тое, па сутнасці, і канцэптуальная адзнака ўсяго напрамку, у якім развівалася творчасць легенд айчыннай музыкі— кампазітара і ансамбля. Нездарма альбом уваходзіць у сусветную дваццатку работ у стылі progressive-rock. Днямі ўвазе слухачоў была прапанавана найноўшая інтэрпрэтацыя Купалавага “Кургана”: пад такой назвай выйшаў дыск з рок-операй, над якім працавала творчае аб’яднанне “Спадчына” пад кіраўніцтвам Андрэя Скарынкіна. Дарэчы, менавіта гэты твор стане адной з дамінант святкавання Дня беларускага пісьменства ў Хойніках. На гэтым тыдні мы запрасілі галоўных дзейных асоб новага праекта ў рэдакцыю “Культуры”. Тут завязаўся дыялог Ігара ЛУЧАНКА і Андрэя СКАРЫНКІНА пра “Курган”, “Гусляра” і… фігуры вышэйшага пілатажу.
Далей
|
Золата і ружы "Песняроў"
Які раз пераконваюся: бываюць у жыцці абсалютна выпадковыя - невыпадковыя сустрэчы. І яшчэ раз упэўніваюся: ёсць і будуць у нашым жыцці генетычна закладзеныя за некалькі пакаленняў святыя дні, калі мы, незалежна ад узростаў і межаў, імкнёмся быць разам. Сярод іх адной з найярчэйшых пуцяводных зорак - Дзень Перамогі. І зусім побач з гэтай датай у календары - 22 чэрвеня, дзень нашай Памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і дзень нашага слаўлення мужнасці - мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці... Напярэдадні ж святкавання 65-й гадавіны Перамогі, 8 мая, на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" зрокавая памяць выразна зафіксавала вобраз чалавека з прафесійнай фотакамерай, што старанна "занатоўваў" моманты канцэрта Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". "Мусіць, калега-журналіст", - падумалася мне тады. І якім жа было маё здзіўленне, калі сустрэўся не толькі з Яўгенам Аверыным - так клічуць таго незнаёмца, - але і з ягоным сябрам Ігарам Есвейнам акурат... у рэдакцыі "Культуры".
Далей
|
Рубаі “Вянка дружбы”
Фестывальная праграма звычайна ўспрымаецца як непаўторнае, дакладна выбудаванае адзінства, калі пабываеш на форуме “ад” і “да”. Але бывае, што на фэст вырываешся літаральна на дзень... Таму і кветкі VI Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Вянок дружбы” ў Бабруйску спляцём у своеасаблівую кампазіцыю, а найпершая кветка ў ёй —
Далей
|
Уменне заставацца розным
Напярэдадні ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" некалькі дзён запар мы спрабавалі, як кажуць, заспець на месцы сусветна вядомага спевака, народнага артыста Расіі Дзмітрыя ХВАРАСТОЎСКАГА. Графік артыста надзвычай шчыльна напоўнены падзеямі (скажам, літаральна за пару дзён да прыезду ў фестывальны Віцебск знакаміты барытон выступаў у казахскай сталіцы Астане). Таму і не дзіва, што электронны ліст ад мэнеджэра спевака са словамі: "Чакаем вашага тэлефанавання сёння ў 12.40" мы атрымалі акурат у дзень здачы нумара ў друк.
Далей
|
Моцны і пяшчотны Томас Андэрс
Не трэба быць вялікім чараўніком, каб з вялікай доляй упэўненасці засведчыць наступнае. Калі вам было 14 - 18 гадоў у 1985-м, дык вы абавязкова танчылі на дыскатэцы пад песні ў ягоным выкананні. Калі вам было столькі ж у 1998-м - вы таксама слухалі іх, але ўжо ў новай апрацоўцы. І на пачатку ХХІ стагоддзя гэты спявак актуальны. Гаворка - пра Томаса АНДЭРСА, вакаліста легендарных нямецкіх "Модэрн Токінг", а сёння - паспяховага сольнага спевака. Прызнаюся, на ягоным аксамітным вакале і песнях дуэта вырас і я.
Далей
|
“У Беларусі — інтэлігентны слухач”
Сёлетні "Славянскі базар у Віцебску" як ніколі багаты на джазавыя мерапрыемствы і ўвогуле на незвычайныя імпрэзы. Мяркуйце самі: 10 ліпеня на сцэне Віцебскай абласной філармоніі - праграма "Джаз Беларусі, Расіі і Украіны", наступным днём, у рамках "Фестывалю без межаў", там жа, выступаюць беларускія і ізраільскія музыканты. 11 ліпеня на сцэне Коласаўскага тэатра форум прымае наша чароўнае этна-трыо "Троіца", а 12-га ў Канцэртнай зале "Віцебск" - канцэрт беларускага "Сярэбранага вяселля" і фронтмена ўкраінскага рока, лідэра групы "Воплі Відаплясава" Алега СКРЫПКІ. Апошні канцэрт пройдзе ў стылі кабарэ.
Далей
|
“Калі ласка, перакладзіце на беларускую!”
У кабінеце дырэктара Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё Навума ГАЛЬПЯРОВІЧА заўжды працуе камп’ютэр. У рэжыме он-лайн на ім адкрыты сайт радыёстанцыі “Беларусь”, якой ён кіруе. Сёння гэты інтэрнет-рэсурс, добра вядомы слухачам нашай хвалі за мяжой, набыў яшчэ адну функцыю: адукацыйную. На адной з яго старонак ужо сёння можна запампаваць 40 аўдыёўрокаў беларускай мовы для англамоўнай аўдыторыі. Прычым урокі гэтыя — не бясконцы паўтор слоў, словазлучэнняў і сказаў, шаблонных для любога падобнага курса, але — увядзенне слухача ў кантэкст культурнай прасторы Беларусі. Расповед Навума Гальпяровіча пра моўны аўдыёпадручнік, які стварыла станцыя (усяго падобных праграм запісана ўжо больш за сто восемдзесят), зацікавіў і мяне, таму пры магчымасці адразу ж запампаваў і сабе файл аднаго з урокаў. Які быў яго нумар? Дванаццаты — па даце выхаду ў свет гэтага снежаньскага нумара “Культуры”. Але, мусіць, пра сваё ўражанне скажу пасля…
Далей
|
Энцыклапедыя Легенд
Нагодай для сустрэчы са старшынёй Рады грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”, галоўным рэдактарам “Краязнаўчай газеты” Уладзімірам ГІЛЕПАМ стаў выхад у свет 300-га нумара гэтага профільнага выдання. Але гутарка наша скіравалася, найперш, у рэчышча сінтэзу і аналізу такой з’явы, як краязнаўства ХХІ стагоддзя. І нават набыла крыху містычнае адценне…
Далей
|
“У нотах Мулявіна бачна яго кампазітарскае мысленне...”
І гэтым разам, завітаўшы ў рэдакцыю “Культуры”, Ігар ЛУЧАНОК спяшаўся: на рэпетыцыю канцэрта “Уладзімір Мулявін. Незабыўнае”, прызначанага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі на 6 лістапада. Сярод твораў “Песняроў” прагучала нямала работ маэстра Лучанка, папулярнымі якія ў розныя гады зрабіў славуты ансамбль. І, мабыць, гаворка з Ігарам Міхайлавічам павінна была стаць мерным меладычным эцюдам “пра музыку, пра час і пра сябе”, калі б у ёй не ўзнікла адна тэма.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"