Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Канстанцін АНТАНОВІЧ ( 482 cт. ) |
Традыцыя званарства
У мінскім храме-помніку ў гонар усіх святых адбылася прэзентацыя кнігі даследчыка музыкі Алены Шацько "Колокольный звон Белой Руси", збор матэрыялаў для якой доўжыўся цягам 15 гадоў. Па дабраславенні мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) даследчык наведала 287 населеных пунктаў краіны, дзе знайшла сведчанні пра адметнасці беларускай традыцыі званарства. У час урачыстага мерапрыемства міністр культуры краіны Барыс Святлоў адзначыў важнасць вывучэння традыцыі беларускага званарства. Барыс Уладзіміравіч таксама ўручыў званарам, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне гэтай нематэрыяльнай спадчыны, падзякі.
Далей
|
Гісторыя на відэа
Калі пра старажытнасць нам распавядаюць знойдзеныя ў нетрах артэфакты, дык пра нядаўнюю гісторыю — найперш, фотаздымкі і асабліва кадры відэахронікі.
Далей
|
Тут быў гатэль Басанзона…
У Івацэвіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея — не надта стандартны лёс. Установа “вырасла“ з музея піянера-героя Мікалая Гойшыка. Месціўся ён у дамку яго маці, які пабудавалі па загадзе Пятра Машэрава. Але праз час паўстала пытанне пра пашырэнне музейных плошчаў, і ўстанова перабралася ў колішні гатэль Басанзона. Знаходзіцца ён на адной са “жвавых“ вулак, што вядуць да чыгуначнага вакзала. Таму тут заўжды людна… А праз час установа займела філіял — Музей партызанскай славы ва ўрочышчы Хаваншчына.
Далей
|
Не ўмоўны лісток кнігавыдачы
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама Святлана Завадская параіла нам заехаць у вёску Любішчыцы. Мы заехалі. І зноў не пашкадавалі. Высветлілася, што адзін з нас быў тут некалькі гадоў таму. Таму з’явілася нагода прасачыць дынаміку развіцца тамтэйшых клубнай ды бібліятэчнай устаноў.
Далей
|
Добраму канцэрту яшчэ б і асвятленне пасавала…
Перад тым як пачаць расповед пра шматгранную івацэвіцкую культуру, усё ж вернемся ў Ляхавічы. У тамтэйшым “інфармацыйна насычаным“ гатэлі свежы нумар раённай газеты нам паведаміў, што гурту “Народныя музыкі“ спаўняецца 25 гадоў. Не маглі прайсці міма такой нагоды, таму і завіталі ў Ляхавіцкі ГДК, дзе і “прапісаны“ народны калектыў.
Далей
|
На свята вёскі — па 15 мільёнаў рублёў
Працягваем гаворку пра культуру Ляхавіцкага раёна. І робім гэта, трэба сказаць, з вялікім задавальненнем. Справа ў тым, што і людзі нам патрапіліся надзвычай цікавыя, і не менш яркія справы. Часта такое ў нашай камандзіровачнай практыцы бывае: досыць шараговыя будні раптам перарывае нечаканы інфармацыйны выбух, наступствы якога яшчэ доўга грэюць душу. Так і гэтым разам адбылося.
Далей
|
А сувеніраў пакуль няма…
Гэтая публікацыя — пра сёння культуры Ляхавіцкага раёна. Пасля грунтоўнага знаёмства з ёю мы пераканаліся, што іншым разам суседнія рэгіёны пры аднолькавых быццам умовах выдаюць на-гара вельмі розныя вынікі культурнай дзейнасці, у тым ліку — і пазабюджэтнай. Мо і іншым варта было б да гэтага прыгледзецца ды пэўныя высновы зрабіць.
Далей
|
На ростанях: у пошуках тактыкі
У чарговую аўтавандроўку на Брэстчыну выправіліся апошнім зімовым тыднем. І частае выказванне клубнікаў “Навучыце мяне зарабляць!” стане лейтматывам для гэтай і наступных публікацый нашага першага сёлетняга аўтатура.
Далей
|
Уцёкі і вяртанні праз сто гадоў
Сёння тэма бежанства шырока адлюстравана ў СМІ як у Польшчы, так і Беларусі. Звязана гэта з падзеямі, галоўным чынам, на Блізкім Усходзе. Аднак не менш маштабнамі былі працэсы бежанства стогадовай даўніны, калі сотні тысяч чалавек мусілі ратавацца ад лініі фронта Першай сусветнай вайны.
Далей
|
Спектаклі і музей батлейкі
У межах мерапрыемстваў, прысвечаных абвешчанаму сёлета Году культуры, з 3 па 13 сакавіка ўпершыню ў Мінску праходзіць фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”. Цэнтральнай пляцоўкай фестывалю стане Мінская абласная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна. Асноўнай жа мэтай фэсту з’яўляецца праблема ўмацавання праваслаўных традыцый і маральных каштоўнасцей у сучасным свеце, пытанні духоўнай асветы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"