Аўтары
Аўтар Антон РУДАК ( 208 cт. )Соцыум № 28 / 1467 за 2020-07-11
Чалавек у архіўным дакуменце
Усё часцей на паліцах кнігарань можна пабачыць выданні, прысвечаныя мінуўшчыне тых ці іншых населеных пунктаў. Такія працы грунтуюцца, не ў апошнюю чаргу, на запісах вусных успамінаў іх жыхароў. Прычым гаворка можа ісці не толькі пра гарады ды мястэчкі, але нават пра вёскі. Але ці кожны запіс такіх успамінаў можна лічыць паўнавартаснай гістарычнай крыніцай? Якімі правіламі мусяць кіравацца даследчыкі, каб сумленна падысці да справы стварэння падобных дакументаў часу?
Далей
|
№ 26 / 1465 за 2020-06-27
Ахоўваецца дзяржавай — аберагаецца грамадствам
Неўзабаве споўніцца ўжо трыццаць гадоў з моманту, як у нашай краіне ажыццяўляецца самастойнае кіраванне аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўным дакументам іх улiку з’яўляецца Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, створаны ў 1992 годзе. Заканадаўства па ахове спадчыны ўвесь час змяняецца і адаптуецца да новых абставін ды выклікаў часу, расце і спіс помнікаў, узятых пад ахову дзяржавы, з’яўляюцца ды развіваюцца новыя катэгорыі каштоўнасцяў — перадусім нематэрыяльных.
Далей
|
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
Шукаючы палеглых, яднаючы жывых
Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, які адзначаецца 22 чэрвеня, нельга не вярнуцца да тэмы ўшанавання загінулых і прапаўшых без вестак. Якая работа праводзіцца ў Беларусі па пошуку ды ўліку пахаванняў часоў вайны і высвятленні лёсу воінаў ды мірных жыхароў? Для каго і сёння вяртанне з нябыту імён ахвяр вайны з’яўляецца штодзённым клопатам?
Далей
|
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
З замкавых сцен — позірк у будучыню
Прыйшла вестка з Гальшанаў, што ў Ашмянскім раёне. Там будаўнікі завяршаюць першую чаргу кансервацыі з рэстаўрацыяй у славутым замку. Пра ранейшыя работы на гэтым помніку “К” пісала ў пачатку мінулага года (гл. № 7 ад 16 лютага 2019-га). Што яшчэ ўдалося зрабіць за гэты час для захавання ды аднаўлення візітнай карткі Гальшанаў, і якая будучыня наканаваная яго старажытным мурам, а таксама іншым замкам Гродзеншчыны?
Далей
|
№ 23 / 1462 за 2020-06-06
Рукапісы не гараць
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва рыхтуецца сустрэць сваё 60-годдзе. Утвораны пастановай Савета Міністраў БССР 9 чэрвеня 1960 года, сёння ён з’яўляецца адным з галоўных сховішчаў дакументаў па гісторыі беларускай культуры. З якімі набыткамі, дасягненнямі і планамі сустракае ўстанова сваю круглую дату?
Далей
|
№ 22 / 1461 за 2020-05-30
Масюкоўшчына: след, які не зацерці
У юбілейную пару 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівая ўвага скіроўваецца на ўдзельнікаў і сведкаў тых падзей — ветэранаў, вязняў нацызму, тых, хто перажыў нягоды ваеннага ліхалецця пад акупацыяй альбо працаваў для патрэбаў фронту ў тыле. Але не меншай увагі патрабуюць і месцы памяці аб падзеях часоў той вайны, якіх багата ў нашай краіне. Асабліва важнай робіцца праблема іх захавання ў працэсе росту і развіцця гарадоў, асвойвання новых тэрыторый — у выніку чаго месцы памяці аб вайне трапляюць у новы горадабудаўнічы кантэкст і спазнаюць пэўныя змены. Што адчуваюць сучасныя гараджане, жывучы побач з такімі месцамі, і як успрымаюць іх?
Далей
|
№ 21 / 1460 за 2020-05-23
Самому прайсці праз тую мяжу.., або Місія музеефікацыі
Гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” ў чэрвені адзначае 15-годдзе існавання. За гэты час ён зрабіўся адным з найбольш вядомых месцаў захавання і папулярызацыі памяці аб ваеннай гісторыі Беларусі. Экспазіцыя размешчана на вялікай плошчы пад адкрытым небам, што дазволіла даўно і трывала пашырыць гістарычныя рамкі экспанатаў за межы 1930 — 1940-х гадоў. Хаця менавіта помнікі фартыфікацыі гэтага перыяду паслужылі асновай для стварэння комплексу, а гісторыя самой мясціны непасрэдна звязаная з падзеямі першых дзён Вялікай Айчыннай.
Далей
|
Дыміліся франтоў дарогі № 27 / 1466 за 2020-07-03
Гісторыя з вышыні птушынага палёту
У жыццё сучаснага чалавека даўно і трывала ўвайшлі электронныя карты і спадарожнікавыя здымкі. Кожны карыстальнік смартфона, падключанага да інтэрнэту, можа за некалькі хвілін з дапамогай адпаведных сервісаў знайсці і пабачыць на карце, дзе знаходзяцца тыя ці іншыя горад, вуліца альбо дом. Але да пачатку касмічнай эры людзі таксама спрабавалі зірнуць на зямлю з вышыні. Амаль адначасова са з’яўленнем паветраплавання, як толькі чалавек здолеў узняцца ў неба, нарадзіліся і аэрафотаздымкі. Чым каштоўныя гэтыя старыя выявы, зробленыя з борта самалёта, і якія загадкі яны дапамагаюць раскрыць?
Выгляд левабярэжнай часткі Мінска ў раёне сённяшняй плошчы Перамогі. Верасень 1941 года.
Далей
|
"К" інфармуе № 20 / 1459 за 2020-05-16
Летапіс Жыровіцкай святыні
20 мая ў Жыровічах пад Слонімам мелі адбыцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да святкавання 550-годдзя цудатворнай іконы Жыровіцкай Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра. На жаль, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй гэтыя мерапрыемствы плануюць перанесці на пазнейшы тэрмін. Тым часам на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы супрацоўнікі дзяржаўных выдавецтваў распавялі аб новых кнігах, выдадзеных да гэтых памятных дат.
Далей
|
№ 19 / 1458 за 2020-05-09
Клопат нашчадкаў
Напярэдадні першамайскіх святаў у прэс-цэнтры Дома прэсы абмяркоўвалі пытанні добраўпарадкавання мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя прэс-канферэнцыі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі музеяў і мемарыяльных комплексаў, адбылася відэатрансляцыя з Брэсцкай крэпасці, а таксама ад помніка піянеру-герою Марату Казею ў Мінску, дзе адбывалася добраўпарадкаванне тэрыторыі ў рамках акцыі “Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забытае”, зладжанай Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|