Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
“Калі б камні маглі гаварыць...”
Вядома, што тэма Вялікай Айчыннай вайны для беларускага мастацтва даўно стала нацыянальнай тэмай, і тут не трэба нейкіх каментарыяў. Унікальная Брэсцкая эпапея — адна з такіх тэм. Да яе звярталіся дзясяткі беларускіх мастакоў практычна ва ўсіх відах і жанрах творчасці, і пералічыць іх немагчыма. Але ў гэтую трагічную дату — 80-годдзе з дня пачатку самай вялікай у гісторыі нашай зямлі вайны — хочацца ўспомніць хаця б некаторых з тых, хто так ці інакш унёс творчую лепту ў гонар вялікага воінскага Подзвігу, які бярэ свой пачатак менавіта з бессмяротнага гарнізона над Бугам...
Далей
|
Ля свяшчэнных сцен і казематаў...
Яшчэ на падыходзе да Галоўнага ўвахода наведвальнік чуе трывожныя ўдары метранома, якія раптам перарываюцца характэрнымі гукамі вайны — манатонным гулам “юнкерсаў” і “хейнкелей”, выбухамі снарадаў, свістам падаючых бомб, трэскам кулямётных чэргаў. Каля самога ўвахода пасля знаёмых пазыўных савецкай радыёстанцыі цішыню разрываюць мелодыя песні “Свяшчэнная вайна” і голас Юрыя Левітана: “Говорит Москва! Сегодня, 22 июня 1941 года, в 4 часа утра…”
Далей
|
Ля свяшчэнных сцен і казематаў...
Брэсцкая крэпасць-герой... Маленькі кавалачак зямлі, які стаў легендарным на ўсе часы. Наймагутная сіла духа, бязмежная мужнасць і любоў да Айчыны абаронцаў Цытадэлі залатымі літарамі ўпісаны ў скрыжалі гісторыі народнай баявой Славы. Сёння гэтую крэпасць ведаюць ва ўсім свеце. У гонар яе герояў напісаны кнігі і шматлікія артыкулы, створаны карціны, скульптуры, графічныя цыклы, адзняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі, складзены песні, паэмы і вершы. І кожны, хто прыязджае ў Брэст, лічыць сваім абавязкам наведаць памятнае месца над Бугам і ўбачыць створаны там помнік, які мовай пластыкі, архітэктуры і дакументальных сведчанняў паказвае веліч подзвігу, здзейсненага восемдзясят гадоў таму на гэтай старажытнай зямлі, ля гэтых свяшчэнных сцен і казематаў.
Далей
|
Як Фенікс з попелу...
Як вядома, пасля Вялікай Айчыннай вайны на галоўнай магістралі Мінска — Савецкай вуліцы — ацалела ўсяго каля дзясятка будынкаў. Усё астатняе ляжала ў руінах. Адразу ж пасля вызвалення горада ад акупантаў пачалося яе аднаўленне. Да гэтага былі прыцягнуты тысячы рабочых, будаўнікоў, інжынераў, праекціроўшчыкаў, архітэктараў. У 1952 годзе вуліца стала праспектам Сталіна.
Маштабныя разбурэнні паставілі пытанне аб мэтазгоднасці аднаўленчых работ. Былі нават праекты аб будаўніцтве новага горада ў некалькіх кіламетрах ад руін старога, разбуранага Мінска. І ўсё-такі перамог пункт погляду пра адраджэнне сталіцы на ранейшым месцы.
Далей
|
“...Медалямі на потных гімнасцёрках звінела геаграфія Еўропы...”
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, партызанскіх лясах і падполлі Беларусі са зброяй у руках змагаліся каля 140 мастакоў. Сёння ўдзельнікаў вайны сярод членаў Беларускага саюза мастакоў ў жывых застаўся толькі адзін чалавек — заслужаны дзеяч мастацтваў, віцябчанін Аляксандр Салаўёў. Але ўсіх, хто не дажыў да 76-годдзя Вялікай Перамогі, мы імкнемся не забываць, бо яны сваёй творчасцю ўнеслі значны духоўны ўклад у наша сучаснае мірнае жыццё.
Адным з тых, хто пакінуў пасля сябе добрую памяць як салдат, мастак, чалавек, патрыёт з’яўляецца Іван Васільевіч Пушкоў. На жаль, сёння яго імя, як гаворыцца, не на слыху ў мастацтвазнаўцаў і маладога пакалення творцаў, а тых, хто яго асабіста добра ведаў, у жывых таксама амаль не засталося.
Далей
|
Рэалізм “без берагоў”?
Я перакананы, што гэты чалавек быў асобай унікальнай. Бліскучы жывапісец, камунікабельны чалавек, выдатны педагог, з-пад крыла якога выйшла некалькі пакаленняў мастакоў; суразмоўца, з кім можна было гаварыць бясконца, сумленны і прынцыповы, што датычыцца яго маральнага стрыжня ды грамадства ў цэлым.
З 87 пражытых гадоў больш за шесцьдзясят ён працаваў у мастацтве. Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — народны мастак краіны, прафесар Май Данцыг, выстава твораў якога толькі што прайшла ў Нацыянальным мастацкім музее. Па вялікім рахунку, яна павінна была паўстаць перад гледачамі яшчэ год таму — у год яго 90-годдзя з дня нараджэння, але па розных прычынах тады штосьці не атрымалася, і вось зараз — яе ўбачылі мінчане і госці сталіцы. У экспазіцыі экспанавалася больш за 50 вядомых музейных твораў і менш вядомых — са збору сям’і мастака. Гэта фігуратыўныя палотны, пейзажы пасляваеннага і новага Мінска, моцныя партрэты дзеячаў культуры, эцюды, малюнкі, створаныя мастаком у 1950 — 2000 гады. Дадам, экспазіцыя ўвабрала ў сябе прыкладна толькі дзясятую частку ўсёй спадчыны Данцыга. Як вядома, самая вялікая яго юбілейная выстава адбылася ў 2015 годзе, на якой было прадстаўлена амаль 250 твораў! І столькі ж (па колькасці) заставалася тады ў яго майстэрні.
Далей
|
Адчайны крык, узняты да нябёсаў
У мінулых нумарах “К” мы расказалі пра створаныя беларускімі скульптарамі і архітэктарамі мемарыялы ля гарадскога пасёлка Ушачы, у вёсках Хатынь, Доры і Чырвоны Бераг, пра помнікі ў Светлагорску і Магілёве, пра мемарыяльныя знакі ў Германіі (на месцы былых фашысцкіх канцлагераў “Равенсбрук” і “Заксенхаўзен”). Усе гэтыя памятныя аб’екты вельмі розныя. Розныя па вобразна-выяўленчай структуры, архітэктурна-пластычнай канцэпцыі і эмацыяльнай напоўненасці. Але ў іх — адзін агульны корань: нацыянальна-гістарычны і маральны. Гэта Памяць. Святая і незабыўная. Памяць пра тыя гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай вайны, у якой Беларусь цаной незлічоных ахвяр адстаяла сваю свабоду і незалежнасць.
Сёння мы раскажам яшчэ пра адзін мемарыяльны ансамбль - “Праклён фашызму” — на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цяжка сабе ўявіць, але толькі ў адным Докшыцкім краі ў гады нямецкай акупацыі загінула больш за 20 тысяч чалавек, пры гэтым летам 1943 года цалкам спалена 97 вёсак, а тры з іх — Шунеўка, Залатухі і Азарцы — разам з жыхарамі.
Далей
|
“Мяне ў жывых ужо не будзе...”
Вёска Чырвоны Бераг, што ў 20 кіламетрах ад Жлобіна, не так даўно стала адной з гісторыка-культурных і мастацка-эстэтычных славутасцяў нашай краіны, і сёння па праве ўваходзіць у турыстычны маршрут “Залатое кольца Гомельшчыны”. І не толькі таму, што тут знаходзіцца шыкоўны палац магната Вікенція Козел-Паклеўскага і яго жонкі Марыі Гатоўскай. Але галоўным чынам — дзякуючы размешчанаму побач з вёскай мемарыялу “Дзецям-ахвярам вайны”, які стаў сімвалам нязгаснай Памяці пра дзве тысячы юных жыццяў, загубленых рукамі гітлераўскіх катаў.
Далей
|
Для памяці сэрца час не існуе
30 чэрвеня 1974 года, напярэдадні трыццатай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на Віцебшчыне быў адкрыты мемарыял бессмяротнаму подзвігу партызан і партызанак Ушаччыны.
Далей
|
А трэці жораў адляцеў…
Недарэмна ў кожным кутку Беларусі ты бачыш процьму жалобных адзнак у памяць ахвяраў той страшэннай вайны, якая так жорстка ўварвалася на нашу зямлю восем дзесяцігоддзяў таму. Бачыш і велічныя мемарыялы ў гонар салдат і партызанаў, што здабылі Перамогу. Цяпер усе помнікі нашай жывой нацыянальнай гісторыі — частка Душы і Духоўнасці Беларусі. І расповед пра іх мы вялі і будзем весці на старонках нашай газеты надалей.
...Пятнаццаць гадоў таму скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў і архітэктар Ігар Марозаў прыступілі да стварэння цыкла манументальных работ, прысвечаных Памяці Герояў Вялікай Айчыннай вайны і памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Пазней гэты цыкл атрымаў сімвалічную назву “І памятае свет уратаваны...” і стаў, па сутнасці, вобразна-пластычнай “сімфоніяй” барацьбы і перамог. Зразумела, тады, у пачатку 2000-х гадоў, планы на нейкія праекты канкрэтных помнікаў ці мемарыяльных знакаў пакуль адсутнічалі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"