Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Пакліканне, як ні круці!
200-гадовую борць у гэтым гарадскім пасёлку бачыць мне так і не давялося. Да майго прыбыцця ў Лельчыцы яна, наколькі я зразумеў, стаяла ля ўваходу ў мясцовы краязнаўчы музей. Але, мабыць, даведаўшыся пра слабасць карэспандэнта “К” да мёду і ўсяго таго, што з ім спалучана, супрацоўнікі ўстановы на ўсялякі выпадак артэфакт прыбралі? Жарт. Яго проста рыхтуюць да пераезду ў іншае месца — у музейную залу, якая павінна адкрыцца да канца года і ў якой будзе прадстаўлена бортніцтва. Ну а што такое старажытны промысел для краю, дзе я нядаўна пабываў, ведае і Віні-Пух. У краіне ж нашай элемент нематэрыяльнай спадчыны “Лясное бортніцтва Палесся” наогул мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак мой сённяшні аповед толькі ў невялікай ступені тычыцца пчол…
Далей
|
Вышыўка “крыжыкам”, а не крыж на лёсе
У наступным годзе вёсцы Свяцілавічы (зараз аграгарадок) споўніцца 455 гадоў. Напэўна, у гонар юбілею гулянні “накрыюць” яе не абы якія. І арганізаваць на належным узроўні святочныя мерапрыемствы тут ёсць каму: так меркаваць я стаў пасля таго, як азнаёміўся з дзейнасцю мясцовых устаноў культуры. Можа быць, у дні ўрачыстасцяў наведае гэты населены пункт папулярны артыст тэатра і кіно Антон Макарскі, унук расійскага акцёра Міхаіла Каплана, что тут нарадзіўся. А пакуль давайце зазірнем сюды мы з вамі…
Далей
|
Звычайная гісторыя
У вёсцы Іванічы я быў мэтанакіравана каля года таму, а нядаўна яе, так скажам, праязджаў. Але паспеў даведацца ад Ларысы Арэхавай — музейнага наглядчыка і прыбіральшчыцы ў тамтэйшым Раздзеле экспазіцыі народнага побыту, які ўваходзіць у склад Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея, што зімой будынак не будзе ацяпляцца, як і ў мінулую халодную пару. Мясцовыя жыхары адзіны ачаг культуры ў гэтым населеным пункце пераважна называюць клубам, бо адкрыўся ён у 1971-м як клуб, з часам ператварыўшыся ў сельскі Дом фальклору, а пасля аптымізацыі ў 2010-м стаў Раздзелам музея. Па сутнасці ён сапраўды рознапрофільны: у ім выстаўлены прадметы даўніны — шматлікім з іх не адна сотня гадоў, тут рэпеціруе і выступае фальклорны гурт “Вечарына”, а летам — дзеці, што прыязджаюць у вёску на вакацыі. Тады да амаль сотні пастаянных насельнікаў — узросту ў асноўным пенсійнага, дадаецца, напэўна, яшчэ столькі ж чалавек. І культурныя мерапрыемствы праходзяць адно за адным…
Далей
|
Рэспубліка Рашыда
Сельскі Дом культуры аграгарадка Прусы незвычайны не тым, што ў краіне такіх па памерах будынкаў, у якіх функцыянуюць установы адпаведнага профілю, па пальцах адной рукі можна злічыць — трапляюцца ў вёсках будынкі і больш кампактныя. Як мне думаецца, у любога чалавека, нават не звязанага па родзе сваёй дзейнасці з культурай, у першую чаргу цікаўнасць павінен выклікаць той, хто стаіць на чале СДК.
Ну, а ўжо ў другую і ў наступныя — чым слаўны ён у працы…
Далей
|
Атмасферны дзень на Бабруйшчыне
Шчыра кажучы, самае моцнае ўражанне зрабіў на мяне не культурны ландшафт Міхалёва, што, здаецца, мелася б на ўвазе першапачаткова, а мімалётная сустрэча з адной з жыхарак аграгарадка. Дакладней, вымаўленая дзяўчынай канкрэтная фраза, якая тычылася культуры адносін паміж людзьмі. І пракалолі — менавіта так — нават не словы, а інтанацыя, нотка ў голасе. Больш за два тыдні прайшло з моманту майго знаёмства з тым ужо дарослым, але яшчэ дзіцём. А вочы, міміка яго працягваюць ува мне жыць. Думаю, вы зразумееце чаму.
Далей
|
“Старыя песні” пра тое ж
Аналізуючы змест гутарак, якія ў мяне адбыліся з жыхарамі Вялікіх Бортнікаў, я так і не змог выставіць ацэнку “нездавальняюча” камусьці канкрэтна з тых, каго ў гэтых размовах, мякка кажучы, журылі за беды, што збольшага напаткалі культуру аграгарадка. На мой погляд, многае ў ім у сферы названай чалавечай дзейнасці ідзе гэтак жа, як і ў яго сваякоў — сельскіх населеных пунктаў. У чымсьці — відавочны правал, дзесьці — безумоўныя поспехі. Мне не падалося, што культура былой вёскі хутка пацерпіць немінучы крах. Ва ўсякім выпадку, не ўсё ў ёй так сумна, як мяркуюць дасведчаныя ў нюансах мясцовыя людзі.
Далей
|
Квартэт, які цягне і штурхае шоу-бізнес
Гады сапраўды ляцяць стралой. Яшчэ ўчора зусім хлапчукамі яны так не па-дзіцячы, так імкліва і весела-няўрымсліва ўварваліся ў свет беларускай поп-музыкі, а цяперашняй восенню, будучы ўжо самавітымі дзядзькамі, гэтыя мужчыны спраўляюць юбілей свайго калектыву — 2 кастрычніка 1999-га адбыўся дэбютны канцэртны выхад ансамбля “Тяни-Толкай” да шырокай публікі. Мінская чацвёрка — Павел Клышэўскі (П.К.), Павел Тараймовіч (П.Т.), Андрэй Заяц (А.З.) і Кірыл Клішэвіч (К.К.) — сёння цалкам у вашым распараджэнні.
Далей
|
Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ: “Я — шчаслівы чалавек!”
Выдатнаму кампазітару, класіку беларускай музыкі Уладзіміру КАНДРУСЕВІЧУ заўтра споўніцца 70 гадоў! “К” ад усіх сэрцаў яе супрацоўнікаў далучаецца да тых шматлікіх віншаванняў і пажаданняў, якія мэтр ужо атрымаў у гэтыя дні і яшчэ атрымае, ну а паводле нашых традыцый “К” задае маэстра некалькі перад’юбілейных пытанняў…
Далей
|
У хэдлайнеры б пайшоў, няхай мяне навучаць…
Глядзеў я тут надоечы па інтэрнэце фрагмент выступу Макса Каржа на мінскім стадыёне “Дынама” і прыкрасць мяне брала: чаму аднаму 35 тысяч аўдыторыі, а другому ў лепшым выпадку ў коле сяброў хрыпець “Не было Галілея i Боба Марлея, не было Сальвадора Далі. Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінея, а кіты, чарапахі былі”? Несправядліва? Несправядліва! У мяне таксама голас ёсць, я таксама спяваць хачу! Якія мае гады?! І ўжо зусім было я сабраўся ашчаслівіць грамадства сваім мастацтвам — таленавіты, харызматычны, асабіста знаёмы з Анатолем Іванавічам Ярмоленкам чалавек, вядома ж, толькі новай апорай і выклікам стане як мінімум у айчынным шоу-бізнесе, але ўсё-ткі спачатку вырашыў параіцца з таварышамі, крыху больш дасведчанымі ў музычнай індустрыі, чым я. А раптам там такія падводныя камяні, такое другое дно, што нават мне з маім дарам асталявацца ў ёй будзе немагчыма?
А калі сур’ёзна, сённяшнія мае рэспандэнты раскажуць вам пра тое, наколькі музыканту-пачаткоўцу ў наш час складана / лёгка прабіцца на сцэну і што чакае яго на гэтым шляху — пачынаючы з вучобы ў профільнай установе.
Далей
|
Гучыць “Сталіца”
Пры ўсім багацці ў Беларусі FM-станцый, “Радыё “Сталіца” эксклюзіўнае сваёй цалкам беларускамоўнасцю — за выключэннем таго, што ў яго эфіры гучыць і сусветная сучасная музыка для дарослых. Дваццаць гадоў, —
а менавіта столькі споўнілася “сталічнаму” ў мінулым годзе — гэта электроннае СМІ прапагандуе ўсё айчыннае, апавяшчаючы слухачоў пра падзеі, якія адбываюцца ў краіне, гартаючы з імі старонкі роднай гісторыі і культуры. Велізарная колькасць часу аддадзена на радыё і нашай музыцы, пераважна року і альтэрнатыве.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"