Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Сказ пра драйв ад прафесіі
Шмат вады сплыве, пакуль чалавек да таго дажыве. З 2008 года ў штаце Маладзёжнага тэатра Дзмітрый Багаслаўскі працуе: на сцэне грае, спектаклі ставіць. Аднак трэцяя яго іпастась, драматургічная — па якой ён, між іншым, у першую чаргу вядомы далёка за межамі Беларусі — ніяк “Маладзёжкай” задзейнічана
не была. І вось напрыканцы лістапада ў афішы тэатра роднага з’явілася пастаноўка за аўтарствам “самага свайго” драматурга: Дзяніс Паршын паставіў “І не намі тое прыдумана”. Сама п’еса мае назу даўжэйшую: “Нічыпар. Сказ пра бязмытныя часы і шлях далёкі, але заўсёды канцавы, як належыць, ды і не намі тое прыдумана”.
Далей
|
Адпрацоўка эталона
17 снежня краіна адзначыць Дзень беларускага кіно. Сёлета ў спісе традыцыйных урачыстасцей з’явіцца новы радок: у Доме кіно пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў першага Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная кінапрэмія Беларусі”.
Далей
|
Дзеля вернага гледача
25 лістапада ў цёплай атмасферы роднай купалаўскай сцэны Віктар Манаеў правёў творчы вечар, прысвечаны ўласнаму 60-годдзю, якое народны артыст Беларусі адзначыў яшчэ ў жніўні. Віктар Сяргеевіч не любіць залішняй шуміхі вакол сябе, таму мерапрыемства нават не было пазначана ў афішы. Аднак зала запоўнілася калегамі па цэху, роднымі і сябрамі юбіляра.
Далей
|
Новая кропка на тэатральнай карце
5 лістапада ў прысутнасці кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай, міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара і іншых афіцыйных асоб быў адкрыты пасля рэканструкцыі будынак Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра на праспекце Машэрава.
Далей
|
Фармулёўка музычнай эфемернасці
У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек у самым разгары рэпетыцыі: Аляксандр Янушкевіч рыхтуе прэм’еру па кнізе Дэвіда Алманда “Хлопчык, які плаваў з піраннямі”. Музыку для новага дзіцячага спектакля піша Аляксандр
ЛІТВІНОЎСКІ — кампазітар, які вядомы далёка за межамі Беларусі сваімі сімфанічнымі, харавымі, камернымі і электраакустычнымі творамі. На шчасце для айчыннай тэатральнай грамады, апошнія дзесяць гадоў ён аддае перавагу напісанню музыкі для сцэны.
Далей
|
Не спяшайцеся, дзеці, вырастаць
Увядзіце ў пашукавік словы “танцы дзеці”, і інтэрнэт адразу выдасць вам дзясяткі спасылак на ўсемагчымыя прыватныя гурткі і студыі. Не дзіва, што на гэтай хвалі, як грыбы растуць размаітыя танцавальныя конкурсы з дзікай колькасцю дробных намінацый (бацькам жа патрэбны медалі, таму трэба ўсім дагадзіць).
Аднак “раздача сланоў” усім прысутным — не самае страшнае на тых міжнародных (ніяк не менш!) фэстах. Куды жахлівей становіцца ад рэпертуару, пастаўленага на дзяцей пяці — васьмі гадоў.
Далей
|
Тэатр на мове жэстаў
Тэрмін “інклюзія” шчыльна ўвайшоў у наш лексікон, таму ідэі пра роўнае стаўленне да ўсіх грамадзян, у тым ліку да людзей, якія маюць фізічныя або псіхічныя асаблівасці, не падаюцца нечым новым. Вось толькі стварэнне сапраўды безбар’ернага асяроддзя не зводзіцца адно да паўсюднага ўзвядзення пандусаў. Паспрабуйце перанесці звычайнае для моладзі памкненне вучыцца
ва ўніверсітэце на юнакоў і дзяўчат з інваліднасцю. Ці ёсць у іх такая магчымасць?
У некаторых яна ўжо з’явілася. Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў набрала першы ў сваёй гісторыі курс акцёраў з паслабленым слыхам. Ажыятаж на ўступных экзаменах быў ашаламляльным: на сем месцаў падалі больш за сотню заяў!
Далей
|
Не толькі для кола знаўцаў
Раз на два гады прадстаўнікі айчыннай тэатральнай супольнасці выпраўляюцца ў Азербайджан на Бакінскую міжнародную тэатральную канферэнцыю. Сёлетні форум — пяты па ліку — сабраў амаль 150 удзельнікаў з 40 краін свету. Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Наталля ВАЛАНЦЭВІЧ і рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Вольга БУРАЎЛЕВА, якія ўваходзілі ў склад айчыннай дэлегацыі, распавялі “К” пра
адметнасці мерапрыемства і той карысны для развіцця тэатральнага працэсу ў нашай краіне досвед, які можна было спасцігнуць у Баку.
Далей
|
Ёсць давер, няма адлегласці
Летась у фінал Нацыянальнай тэатральнай прэміі патрапіла нямала праектаў прыватных калектываў, у тым ліку — Камернага драматычнага тэатра (КДТ). Ён спрабуе сябе ў розных жанравых кірунках, эксперыментуе з формай і матэрыялам. А на наступным тыдні прэзентуе сваё бачанне імерсіўнасці: публіку запросяць на містычны трылер паводле Паўла Каэльё “Д’ябл і сеньярыта Прым”, у якім кожнаму гледачу прапануецца свая роля. Пра складанасці ў распрацоўцы спектакля, жанр якога пакуль мала распаўсюджаны ў Беларусі, аглядальніку “К” распавяла галоўны рэжысёр КДТ, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Наталля БАШАВА.
Далей
|
“Ён не іграў — ён выказваўся”
Усяго дзень да свайго 74-годдзя не дажыў народны артыст РСФСР Мікалай Карачанцаў. У пятніцу, 26 кастрычніка, цяжкая хвароба забрала легендарнага акцёра, чые працы на сцэне Ленкома сталіся вехай ў гісторыі савецкага тэатра, а кінавобразы ўзрушылі не адно пакаленне гледачоў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"