Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Сіндром сінестэзіі
Грэчаскі рэжысёр Кірынеас ПАПАДЗІМАТАС — госць і ўдзельнік Міжнароднага фестывалю кароткага метра “Нефільтраванае кіно”, які напрыканцы лютага прайшоў у Мінску. Яго карціна “Манера Грэцыя”, прадстаўленая ў конкурсе ігравых фільмаў, у лік пераможцаў не патрапіла, але стала адным з фаварытаў гледачоў і журы. Зацікавіў гэты твор (а разам з ім і ягоны аўтар) і журналіста “К”. Чым не нагода даведацца пра сучасны кінематограф той краіны, дзе ў свой час нарадзілася ўся еўрапейская культура?
Далей
|
Рухавік Любові
Як адзначыла рэжысёрка-дакументалістка Любоў ЗЯМЦОВА, яе фільмы — пра святло, якое нас трымае. “У цяжкіх жыццёвых сітуацыях раптам знаходзіцца святло, якое не дае нам упасці і зламацца. Яго я і шукаю ў сваіх героях”, — кажа яна пра сутнасць сваёй творчасці. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў сёння штурмуе замежныя індустрыяльныя пляцоўкі, шукаючы грошы на ўласныя фільмы. Летась яна абышла тысячу кінематаграфістаў і патрапіла ў пяцёрку прэтэндэнтаў на грант ад Міжнароднага кінафестывалю ў Амстэрдаме IDFA. Літаральна днямі выпраўляецца ў Прагу на майстар-класы ад Чэшскага інстытута кінематаграфіі. Якім чынам рэжысёрцы ўдаецца рэалізоўваць свае ідэі? І ці ёсць перавагі ў дзяўчыны, якая здымае дакументальнае кіно?
Далей
Каментарыі (1)
|
Кіно як маленькі абсалют
Макраздымкі, мюзікл, сатырычны хорар, сацыяльная драма… Вось няпоўны пералік жанраў, якія можа прапанаваць кіно, знятае на мабільны тэлефон. У той самы час, VII Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm, які сёлета прайшоў пад лозунгам “Выйдзі за межы жанра”, не толькі выявіў багаты спектр мастацкіх выказванняў, але і прадэманстраваў творчую абмежаванасць аўтараў.
Далей
|
Інвентарызацыя ілюзій
Блёклыя, выцвілыя старонкі, на якіх “разбягаюцца” па невядомых траекторыях чырвоныя і сінія вугалкі для фатаграфій… Віды зімняга пейзажу, нібыта спехам, у адвольным парадку сабраныя ў контур срэбранай рамы… Чорна-белыя фота дзяўчыны на фоне маляўнічай натуры… Прыглядзеўшыся, на здымку нібыта 60-гадой даўніны, я пазнаю ў незнаёмцы, што замерла ў трошкі тэатральнай позе, фатографа Аляксандру Салдатаву. Як такое можа быць? І што гэта ўсё значыць?
Далей
|
Кіно для пацалункаў
Калі хтосьці хоча правесці вечар у апошнім шэрагу кіназалы з каханай дзяўчынай — вам дакладна на новую камедыю Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены”. Лёгкая, разлічаная на моладзь рамантычная стужка рэжысёра нашумелых “Белыя росы. Вяртанне” і “Салодкае развітанне Веры” мае ўсе прыкметы “кіно для пацалункаў”: прыемныя акцёры, нескладаны сюжэт — і, на жаль, дрэнная рэжысура, якая дазваляе без праблем адхіляцца ад дзеяння на экране.
Далей
|
Глыбокія воды Ігара Саўчанкі
Ігар САЎЧАНКА — гэта “высакалобы” канцэптуаліст, чыім працам, аднак, уласцівая не толькі глыбіня, але і паэтычнасць ды няўлоўны рамантызм. Прадстаўнік Мінскай школы фотаграфіі, ён,
у той самы час… не зусім фатограф — прынамсі, у звыклым разуменні слова. А ўвасабленне яго мастацкіх ідэй можа прымаць якую заўгодна форму — пажоўклыя старыя здымкі, навуковы артыкул, гукавы файл…
Але ў кожным разе можна казаць пра асаблівую інтанацыю, свядома абраную форму і дзіўную сюррэальнасць, якая ўзнікае, здавалася б, з нічога — з дапамогай адно адмысловага позірка мастака на будзённую рэчаіснасць. Саўчанка — адзін з першых беларускіх фатографаў, які выкарыстаў фота не як прыкладны, а як метафізічны інструмент. І калі сярод айчынных калег ён не заўжды знаходзіў паразуменне, то заходнія куратары і галерысты ацэньваюць яго работы высока — пра што сведчыць хаця б змястоўны “паслужны спіс” удзелу ў міжнародных праектах.
Прычым, як выявілася падчас нашай размовы, Ігар Саўчанка здольны на глыбокія пагружэнні не толькі ў мастацтве.
Далей
|
Рэжысёр з жалезнай хваткай
28 студзеня народнаму артысту СССР Міхаілу Пташуку споўнілася б 75 гадоў. Напярэдадні памятнай даты “К” перагледзела галоўныя стужкі майстра, каб “убачыць” іх з пазіцыі сённяшняга дня.
Сёння, калі глядзіш фільмы Міхаіла Пташука, прыходзіш да высновы, што гэты рэжысёр цалкам мог бы здымаць у Галівудзе. Даць яму адпаведныя магутнасці, бюджэт — і атрымалася б эпічная стужка пра Другую сусветную вайну. У той самы час, гэта быў і рэжысёр шчырай грамадзянскай пазіцыі, якая
прасочваецца ў ягоных апошніх фільмах.
І шмат у чым ён аказаўся прарокам,
адлюстраваўшы ў кіно боль і надлом
свайго пакалення.
Далей
|
Хочацца, каб ён сыграў яшчэ
Так атрымалася, што адно з першых у маім жыцці інтэрв’ю было з Пятром Юрчанковым-старэйшым. Пётр Пятровіч падараваў мне, тады яшчэ зялёнай журналістцы, вялізную паўтарагадзінную гутарку, якая проста зацягнула мяне ў кіно і тэатр, ды пакінула штосьці такое ў душы, што нават з часам патлумачыць нельга.
Так здарылася і ў дачыненні сына Пятра Пятровіча — Пеці Юрчанкова-малодшага. Мы пазнаёміліся — і адразу пасябравалі. Сяброўства адбылося на “золку” нашых кар’ер і трывала нядоўга, але водгук тых душэўных стасункаў захаваўся на ўсё жыццё.
Далей
|
Бязмерныя берагі эпохі Юрыя Васільева
18 студзеня 2018 года пайшоў з жыцця выбітны фатограф, педагог, грамадскі дзеяч Юрый Сяргеевіч Васільеў. Адзін з заснавальнікаў і знакавых асобаў фотаклуба “Мінск”. Мастацкі кіраўнік галерэі “Свет фатаграфіі”. Ганаровы сябра Беларускага аб’яднання фатографаў. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Сябра рэдкалегіі газеты “Культура”.
Далей
|
Радзіва сцэнічнае
На днях сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, зладжанага Міністэрствам культуры краіны, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў з мэтай выяўлення і падтрымкі цікавых ідэй у сцэнічным мастацтве.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"