Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Пасля “wow-эфекту”
Карта айчынных кінафестываляў за апошні час значна
пашырылася. Наш любімы “Лістапад”, “Кіназмена”,
праект “Сваё кіно”, “Анімаёўка”, Міжнародны кінафестываль экалагічнага кіно “Планетарыўм”, форум фільмаў у жанры трылер Corn Film Festival. Як бачым, выбіраць ёсць з чаго. Але чые высілкі стаяць за кожнай кінападзеяй? Якія намаганні неабходна прыкласці менеджарам або праграмным дырэктарам, каб свята адбылося? Чаго каштуе зрабіць кінафорум і пра якія праблемы нашай кінаіндустрыі можа распавесці звычайная кінафестывальная “кухня”?
Падчас невялікага зацішша перад новым культурным сезонам мы папрасілі прадстаўнікоў двух вядомых
праектаў, якія спецыялізуюцца на папулярызацыі беларускага кіно, распавесці пра свае працоўныя будні
і праблемныя пытанні.
Далей
|
Утрымацца цяжка, сысці немагчыма
12 ліпеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце экранных мастацтваў распачынаецца набор на курс рэжысёраў-аніматараў. Весці яго будуць два знаных беларускіх майстра: Міхаіл Тумеля і Аляксандр Ленкін. Напярэдадні прыёму дакуметаў “К” пагутарыла з Міхаілам ТУМЕЛЯМ, для якога будучы курс стане ўжо трэцім у педагагічнай практыцы, і высветліла, што чакае новых студэнтаў.
Далей
|
Ідзе воўк. Шэры? Лагодны
“Гэты воўк — зусім не хлюпік, ён — сапраўдны мужык. Калі трэба — і дроў наколе, і маманта заб’е, — распавядае пра свайго персанажа рэжысёр Наталія Хаткевіч. — Толькі ў яго такое добрае сэрца, што аніякай шкоды ён прынесці не можа. Таму маманту нічога не пагражае”. “Лагодны воўк” — такую назву мае анімацыйная стужка, над якой цяпер ідзе праца на студыі анімацыйных фільмаў “Беларусьфільма”.
Далей
|
Пра малую радзіму — у фармаце любові
Цвіком праграмы фэсту “Александрыя збірае сяброў”, які распачаўся сёння, традыцыйна стане музычна-тэатральнае прадстаўленне, якое рыхтуе тэлеканал АНТ. Сёлета яно мае назву “Малая радзіма” і прысвячаецца ўсім, хто не згубіў з ёю душэўныя повязі. Як кажа рэжысёр мюзікла Максім СОКАЛ, менавіта ўласныя ўспаміны пра родны куток (што праўда, гэта не малюткая вёсачка, а мінская Чыжоўка ў Мінску, але малая радзіма, вядома, у кожнага свая) дапамаглі яму ў стварэнні новага — і даволі рэдкага для нашых краёў — эстраднага твора буйной формы.
Далей
|
“Залаты Дзюк” для беларускага “Крышталю”
— “Крышталь” — найлепшая карціна, якую я бачыла за апошнія гады! — кажа мне кінапракатчыца з Азербайджана ў таксоўцы да аэрапорта. Адэскі міжнародны кінафестываль, які завяршыўся 21 ліпеня перамогай гэтай стужкі беларускай аўтаркі Дар’і Жук, засведчыў дзве важныя рэчы. Па-першае, у сваё кіно варта верыць. Гран-пры аднаго з буйных форумаў Усходняй Еўропы, які прысуджаецца па выніках глядацкага галасавання — нібы званочак для астатняга свету прыглядзецца да беларускага кінематографа.
Па-другое — у сваё кіно варта ўкладацца, як гэта робіцца ў той жа суседняй Украіне. Толькі ў нацыянальных конкурсах, якіх у праграме фэсту было два, спаборнічалі за перамогу 5 свежых паўнаметражных стужак і 13 кароткаметражак. Яшчэ два ўкраінскія фільмы ўдзельнічалі ў асноўным міжнародным спаборніцтве. Гэта ўсё — да пытання кінаіндустрыі, якая развіваецца ў суседзяў упэўнена. Жанравы дыяпазон вельмі розны — ад спартыўнай драмы да дакументальнай стужкі пра тэатральны фестываль. Але амаль ва ўсіх украінскіх фільмах пульсуе той нерв, які дае іншае адчуванне навакольнай рэчаіснасці.
Далей
Каментарыі (24)
|
Мода як медыум
Што для нас значыць адзенне? Пра што здольная распавесці мода? На выставе Non-fashion у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў куратарка Дзіна Даніловіч сабрала праекты беларускіх і замежных мастакоў, якія раскрываюць знаёмае ўсім паняцце як суплёт сацыяльных і індывідуальных правіл.
“Адзенне — гэта гістарычны запіс, спосаб камунікацыі са светам, архітэктура асабістай прасторы, нарэшце, спосаб выяўлення сваіх рэлігійных, палітычных і культурных установак”, — піша ў эксплікацыі да выставы Алена Сямёнава.
Далей
|
“Крышталь” мары, які не разбіўся
Акурат сёння ўвечары ў гарадскім тэатры Карлавых Вараў стужкай беларускай рэжысёркі Дар’і ЖУК “Крышталь” распачнецца адмысловы конкурс “На Усход ад Захаду” знакамітага міжнароднага кінафестывалю — ужо 53-га па ліку. Без перабольшвання, упершыню за многія гады фільм аўтаркі-суайчынніцы не проста ўдзельнічае ў фестывалі класа “А”, а мае гонар адкрываць адно з яго спаборніцтваў.
Напярэдадні сусветнай прэм’еры стужкі мы звязаліся з рэжысёркай, якая жыве ў Нью-Йорку, каб даведацца, якім жа чынам яе паўнаметражны дэбют патрапіў на адну з вядучых кінапляцовак свету.
Далей
|
Свой сярод сваіх
Калі хтосьці з нас звычайна знаходзіць старую фатаграфію — у першую чаргу мы імкнёмся персаналізаваць асобу, якую бачым на адбітку. Але арганізатары выставы “Мірны час” у Музеі гісторыі беларускага кіно пайшлі іншым шляхам — вылучылі час і вобразы, пакінуўшы здымкі фатографа-аматара з Ляхаўшчыны без подпісу. Гаворка ідзе пра ўнікальны архіў 1950 — 1960-х гадоў нядаўна адкрытага беларускага майстра — Пятра Таранды.
Далей
|
Утопія, якая працуе
“Гэта не хіпстэрскі — антыхіпстэрскі фестываль”, — выдаў азначэнне Cinema Perpetuum Mobile адзін мой калега. Міжнародны кінафорум кароткаметражнага кіно, які вядомы запальным лозунгам “DIY or die!” (Зрабі сам альбо памры!) і нагадвае па атмасферы адначасова Нью-Ёрк і Амстэрдам, Капыль ды Гродна, прашоў у Мінску ў сёмы раз.
Далей
|
Кава па-радзівілаўску з чытачом “К”
Генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея краіны Уладзіміра ПРАКАПЦОВА мне пашчасціла заспець у арт-кавярні. Скарыстаўшыся кароткай пярэрвай у напружаным, як заўсёды, графіку, ён бавіў час ва ўтульнай творчай атмасферы за кубачкам кавы і свежай газетай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"