Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Суботнія сустрэчы № 39 / 1530 за 2021-09-25
Моманты, калі захоплівае дух
Адразу дзве выставы аднаго фатографа — Марыны БАЦЮКОВАЙ — гэтым часам праходзяць у прэстыжных выставачных прасторах сталіцы. Галерэя “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь запрашае на “Вопыт прысутнасці”, Палац мастацтва — на выставу “ТыЯ”. Як часта здараецца з праектамі менавіта гэтага фотамастака, да іх прыкутая ўвага і публікі, і прэсы, і культурнай грамадскасці. Бо Марыну Бацюкову можна віншаваць не толькі з новымі выстаўкамі, але і з юбілеямі, бо аўтарытэт і папярэдні вопыт творчага поспеху абяцаюць нешта адметнае і на гэты раз, бо сама асоба майстра і яе ідэі здольныя натхняць многіх людзей. Разам з аўтарам “зазірнём” на юбілейныя выстаўкі.
Далей
|
Ініцыятыва № 38 / 1529 за 2021-09-17
Выцінаць. Тварыць. Любіць
“Хачу, каб выцінанка стала нашым нацыянальным брэндам!” — сказала 20 гадоў таму Вольга БАБУРЫНА. Цяпер яна мае ганаровае званне народнага майстра і загадвае секцыяй выцінанкі ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці. А сёлета Вольга Бабурына ў нованабытай хаце ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна адкрыла Музей выцінанкі, які смела можна назваць не толькі першым у Беларусі, а і ўвогуле ўнікальным. З майстрам і мастаком Вольгай Бабурынай мы пагаворым і пра музей, і пра адметнасць беларускай выцінанкі, і нават пра нядаўнюю паездку да іркуцкіх беларусаў.
Далей
|
Кантэкст № 37 / 1528 за 2021-09-11
Ад “непраліваек” да старадаўніх буквароў
Пачатак новага навучальнага года натхняе музеі на новыя адметныя і крэатыўныя выстаўкі. У Музеі гісторыі горада Мінска ў першы восеньскі дзень такая выстава і адкрылася — называецца яна “Ізноў у школу”. Мабыць, і не знойдзеш чалавека, у душы якога гэтая дата — 1 верасня — не адгукваецца як адна з самых значных і запамінальных: нават праз 20, 30 ці 50 гадоў пасля заканчэння школы мы памятаем пра 1 верасня. А наноў святкуем яго з нашымі дзецьмі і ўнукамі. Музей гісторыі горада Мінска з выставай “Ізноў у школу” зазірнуў у нашу школьную гісторыю: убачыць можна буквары, парты, дошкі, карціны, чарнільніцы — нават сашчэпкі! — і многае іншае. Паглядзім і мы на тое, што чыталі, чым карысталіся школьнікі мінулых часоў.
Далей
|
Рэтраспектыва № 37 / 1528 за 2021-09-11
Беларусь — тэрыторыя кіно
Праз некалькі гадоў у беларускага кіно будзе ўжо векавы юбілей — адлік вядзецца ад 17 снежня (менавіта гэтая дата адзначаецца як Дзень беларускага кіно) 1924 года, калі было створана Упраўленне па справах кіно “Белдзяржкіно”: неўзабаве пачалі з’яўляцца першыя хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы, следам і першыя ігравыя. У 1928 годзе ўзнікла студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, якую ў 1946-м перайменавалі ў “Беларусьфільм” — цяпер яна мае статус Нацыянальнай кінастудыі. Многія і многія беларускія фільмы былі вядомыя і нават папулярныя ў гледачоў усяго Савецкага Саюза: такімі яны застаюцца і цяпер, маюць ужо міжнароднае прызнанне і любоў. У савецкім кіно “Беларусьфільм” меў славу сапраўднага майстра фільмаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, якая сваёй трагедыяй закранула кожнага жыхара нашай рэспублікі. Але славу беларускаму кіно прынеслі і ўсімі любімыя дзіцячыя кінастужкі, і вялікая колькасць анімацыйных фільмаў, на якіх раслі пакаленні і пакаленні дзяцей і якія збіралі і працягваюць збіраць узнагароды на самых галоўных і прэстыжных кінафестывалях свету.
Далей
|
Вернісаж № 37 / 1528 за 2021-09-11
Тканыя крылы і мроі пра палёт
Рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю “Мроі-крылы” адкрылася 7 верасня ў двух музеях Віцебска. Віцебск пераняў эстафету ад Гродна, дзе праект экспанаваўся ўвесну: сярод майстроў з усёй краіны ў віцебскіх мастакоў з’явілася магчымасць больш поўна паказаць сваю творчасць. “Бо Віцебск жа сталіца тэкстылю, віцебская тэкстыльная школа асаблівая!” — з гонарам гавораць мясцовыя мастакі. Урачыстыя адкрыцці экспазіцый у Віцебскім мастацкім музеі і ў Арт-прасторы на Талстога, 7, Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва сабралі вялікую колькасць зацікаўленых людзей — і саміх мастакоў, і аматараў мастацтва, і прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, і — студэнтаў.
Далей
|
Соцыум № 36 / 1527 за 2021-09-04
Антрапалогія беларускай посцілкі
Днямі ў выдавецтве “Беларуская навука” выходзіць новая кніга доктара мастацтвазнаўства, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольгі Лабачэўскай — аўтара, якая летась стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “мастацтвазнаўства і крытыка” за кнігу, прысвечаную беларускім традыцыям саломапляцення. Увогуле, імя Вольгі Лабачэўскай сярод тых, каго цікавіць беларуская традыцыйная культура, добра вядомае. І гаворка не толькі пра навукоўцаў ці супрацоўнікаў музеяў — калі можна казаць пра бестселеры ў гэтай галіне, то іх аўтар менавіта Вольга Лабачэўская: яе кнігі чытаюць і вывучаюць шырокія колы аматараў беларускай спадчыны, цікавасць да якой у апошнія дзесяцігоддзі моцна ўзрасла. Можна прадказаць, што падобны лёс чакае і новую кнігу — “Беларускія посцілкі і дываны. Антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы”.
Далей
|
art-блог № 35 / 1526 за 2021-08-27
Часцінкі раю — вачамі мастака
“Святлана заўсёды была прынцыповым і не патрабуючым да сябе ўвагі Мастаком. Усё жыццё яна прысвяціла мастацтву”, — такімі словамі знакамітая беларуская мастачка Зоя Літвінава папярэдзіла адкрыццё ў Нацыянальным мастацкім музеі персанальнай выставы сваёй бліжэйшай сяброўкі, амаль што сястры, Святланы Катковай. Выставы пасмяротнай — у мінулым снежні на 80-м годзе жыцця Святланы Сяргееўны Катковай, члена Саюза мастакоў СССР і Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, не стала. Як ні дзіўна, гэта першая персанальная выстава Катковай у Нацыянальным мастацкім музеі, чые галерэі цяпер з яе карцінамі напоўніліся сонцам, колерам і кветкамі, якія мастачка называла “часцінкамі раю”.
Далей
|
Традыцыі № 35 / 1526 за 2021-08-27
Апрануць ляльку
Гран-пры адкрытага конкурсу народнай цацкі і лялькі “Забава”, што гэтым летам ужо трэці раз праходзіў у межах “Славянскага базару ў Віцебску”, — узнагарода, можа, і не такая гучная, як Гран-пры самога песеннага конкурсу, але ў беларускім традыцыйным мастацтве значэнне мае, мабыць, і не меншае. А сёлета на “Забаве” перамагла Наталля ПЕТУХОВА з Лепеля, уладальніца пачэснага звання народнага майстра Беларусі. Што цікава, і на мінулым конкурсе “Забава” ў яе быў Гран-пры, ды і ўвогуле — розных перамог і прэмій у Наталлі Аркадзеўны нямала. Ёй жа і неаднойчы давяралі прадстаўляць беларускае народнае мастацтва за межамі Беларусі. У Лепельскім Цэнтры рамёстваў Наталля Петухова працуе ўжо амаль чвэрць стагоддзя, яна майстар на ўсе рукі — не толькі майстар, але, канешне, і педагог. З ёй мы пагаворым пра тое, як становяцца народнымі майстрамі, як сумясціць традыцыю і творчую фантазію, як сваёй працай упрыгожваць жыццё і несці людзям радасць.
Далей
|
"К" інфармуе № 34 / 1525 за 2021-08-21
Кінафестываль “Лістапад” перажывае рэбрэндынг
Генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі на брыфінгу, што прайшоў на кінастудыі, расказаў пра ход падрыхтоўкі да правядзення XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Як нядаўна стала вядома, сёлета адказнасць за арганізацыю і правядзенне фестывалю ўскладзеная менавіта на “Беларусьфільм”. І гэта не адзіныя змены, якія чакаюць “Лістапад”.
Далей
|
Музейная плошча № 34 / 1525 за 2021-08-21
У “Беларускай хатцы” гасцям рады
“Мы і не ведалі, што ў Мінску ёсць такі музей!” — здараецца, чуюць цяпер супрацоўнікі “Беларускай хаткі”. А гэтым летам “Беларуская хатка” — філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — адзначыла ўжо сваё 30-годдзе. Так, адкрылася яна ў 91-м годзе, і свой першы дзясятак гадоў правяла актыўна і насычана — і як музей, і як месца для розных творчых імпрэз і фестываляў. Але ў 2007 годзе пачалася працяглая і даволі складаная гісторыя з капітальным рамонтам і аднаўленнем будынку, якая скончылася толькі летась. А летась пачалася пандэмія. Такім чынам, зараз унікальны музейчык па вуліцы Рабкораўскай у Мінску вяртаецца да паўнавартаснай працы і шчыра запрашае да сябе наведвальнікаў — у планах і новыя выставы, і адраджэнне клуба творчай інтэлігенцыі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|