Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )"К" інфармуе № 44 / 1535 за 2021-10-31
Віват, тэатры!
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла 28 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. “Найлепшым спектаклем тэатра драмы для вялікай сцэны” стаў спектакль “Фальшывая нота” Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у пастаноўцы народнага артыста Беларусі рэжысёра Аляксандра Яфрэмава, “Найлепшым спектаклем тэатра драмы для малой сцэны” - спектакль “Вій” Палескага драматычнага тэатра ў пастаноўцы рэжысёра Паўла Марыніча.
Далей
|
“Анімаёўка-2021” уручыла прызы пераможцам
У Магілёве прайшоў XXIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”. Тры дні фестывалю завяршыліся ўрачыстай цырымоніяй, на якой былі абвешчаны пераможцы і лаўрэаты трох конкурсных праграм фестывалю. Гран-пры ў конкурсе анімацыйнага кіно атрымаў фільм бразільскага рэжысёра Радхе Мерона “Аўрора — вуліца, якая хацела стаць ракой”. Сярод беларускіх стужак прызам была адзначана новая работа рэжысёра Ігара Воўчака “Прэлюдыя і фуга”.
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Міжнароднае свята анімацыі ў Магілёве
У панядзелак 25 кастрычніка ў магілёўскім кінатэатры “Радзіма” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”. Акрамя шматлікіх паказаў і іншых цікавых мерапрыемстваў у межах фестывалю традыцыйна праводзяцца тры конкурсы — анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пераможцы будуць абвешчаны 27 кастрычніка на закрыцці фестывалю “Анімаёўка-2021”.
Далей
|
Гран-пры на фестывалі ў Сан-Рэма
Курортны гарадок Сан-Рэма на беразе Лігурыйскага мора — культавае месца для прыхільнікаў італьянскай музыкі: ужо 60 гадоў там праходзіць славуты песенны фестываль. Але цяпер у Сан-Рэма пад патранажам UNICEF — Дзіцячага фонда ААН — штогод праходзіць і вялікі міжнародны дзіцячы музычны фестываль Sanremo Junior. Фінал сёлетняга конкурсу адбыўся 14 кастрычніка, і перамагла ў ім беларуска Ксенія ГАЛЕЦКАЯ, якая два гады таму атрымала Гран-пры дзіцячага конкурсу фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 44 / 1535 за 2021-10-31
Уладзімір Слабодчыкаў: “Я стараўся не здраджваць сабе”
Значная і нават выключная для мастакоўскага свету падзея адбылася на пачатку гэтай восені — яшчэ адзін выдатны творца атрымаў званне народнага мастака Беларусі. Падобнага не здаралася ўжо даўно. Творца гэты — знакаміты беларускі скульптар Уладзімір СЛАБОДЧЫКАЎ, аўтар вялікага мноства твораў, помнікаў, мемарыялаў, якія ведаюць і цэняць як у нашай краіне, так і за яе межамі. Уладзімір Іванавіч і да таго меў нямала пачэсных званняў і вельмі каштоўных узнагарод, сярод якіх былі і медаль Францыска Скарыны, і званні ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў і Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў, але ж мець права называцца народным мастаком Беларусі — гонар асаблівы. І гонар заслужаны — сапраўды, работы Уладзіміра Слабодчыкава не толькі на выстаўках: яны побач з намі на вуліцах і ў парках, ля тэатраў і музеяў, яны ідуць з намі па жыцці. А яшчэ ж можна сказаць, што і пакаленні беларускіх скульптараў Уладзімір Слабодчыкаў выхаваў, бо кафедрай скульптуры ў нашай Акадэміі мастацтваў ён загадвае на працягу ўжо больш чым трох дзесяцігоддзяў. Пра творчасць і яго пакуты і радасці мы пагаварылі з народным мастаком Беларусі.
Далей
|
ініцыятывы № 44 / 1535 за 2021-10-31
Музычная лаўка ў памяць пра кампазітара
Цікавы арт-аб’ект у гонар знакамітага беларускага кампазітара-песенніка Алега Молчана, удзельніка ансамбля “Песняры”, з’явіўся ў гістарычным цэнтры Мінска. Адкрыццё музычнай лаўкі адбылося ў другую гадавіну смерці кампазітара 26 кастрычніка побач з мемарыяльнай дошкай, што была ўсталявана год таму на доме па вуліцы Ракаўскай. Падзея, арганізаваная ўдавой — спявачкай Ірынай Відавай, сабрала вялікую колькасць людзей, якія ведалі Алега Молчана, якія з ім працавалі, якія яго паважалі і любілі яго творчасць. А мелодыі, створаныя кампазітарам, у тым ліку і славутую “Малітву” на верш Янкі Купалы з рэпертуару “Песняроў”, цяпер зможа паслухаць любы мінак, што прысядзе адпачыць на лавачку на прыгожай старадаўняй вулачцы.
Далей
|
Асоба і час № 43 / 1534 за 2021-10-23
Віктар Тураў. Подых жыцця
85 гадоў з дня нараджэння Віктара Турава, славутага беларускага кінарэжысёра і класіка нашага кінематографа, адзначаецца шэрагам памятных мерапрыемстваў і кінапаказаў. На радзіме рэжысёра ў Магілёве ідзе традыцыйная “Тураўская восень”, у Музеі гісторыі беларускага кіно рыхтуецца выстава, у кінатэатрах і на тэлеканалах запланаваныя рэтраспектыўныя паказы. А яшчэ — у Маскве пад час Дзён культуры Беларусі ў Расіі адбудзецца першы паказ адрэстаўраванай стужкі “Я родам з дзяцінства”, юбілей народнага артыста СССР Віктара Турава стане адной са значных тэм сёлетняга кінафестывалю “Лістапад”.
Далей
|
Фестывалі № 43 / 1534 за 2021-10-23
Традыцыя жыве: 35 лістападаў Віцебска
Унікальны не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постсавецкай прасторы фестываль аўтарскай песні “Віцебскі лістапад” прайшоў на мінулым тыдні ў Віцебску. І быў ён 35-м! — не проста рэкардсмен-доўгажыхар сярод усіх бардаўскіх фестываляў, што адбываюцца ў закрытым памяшканні, але і адна з візітовак культурнага жыцця Віцебска, адзін з яго творчых брэндаў. Калісьці “Віцебскі лістапад” пачынаўся як гарадское свята аўтарскай песні, а цяпер гэта — Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў, які збірае гасцей і ўдзельнікаў з розных краін і нават кантынентаў. З 1987-га не было года, каб фестываль не адбыўся. Нягледзячы ні на што, прайшоў ён і сёлета — і зноў быў напоўнены яскравымі паэтычнымі, музычнымі і мастацкімі імпрэзамі.
Далей
|
Мастыхін № 40 / 1531 за 2021-10-02
Запаветы Аляксандра Салаўёва
У Віцебску шмат гадоў існавала традыцыя — вялікімі выставамі ў сярэдзіне верасня адзначаць дзень нараджэння Сан Саныча, як па-роднаму ўсе называлі старэйшага віцебскага мастака, патрыярха і легенду віцебскага авангарда Аляксандра Салаўёва. І сёлета традыцыя не перарвалася — у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася выстава да 95-годдзя мастака. Вось толькі ўпершыню падзея адбылася ўжо без самога творцы — у маі гэтага года Аляксандр Аляксандравіч пакінуў свет. Разам з адкрыццём выставы да ягонага дня нараджэння прайшоў і вечар памяці. Што будзе з вялікай творчай спадчынай Аляксандра Салаўёва, з бібліятэкай, з архівам? Усё завешчана Цэнтру сучаснага мастацтва.
Далей
|
Раскадроўка № 40 / 1531 за 2021-10-02
"Пахаваць стралу", каб жыла вёска
“Як пушчу стралу ды па ўсём сялу…” — гучыць у беларускіх вёсках, калі ладзіцца абрад “Пахаванне стралы”. Менавіта гэтая песня стала лейтматывам новага дакументальнага фільма рэжысёра Галіны Адамовіч “Страла”, прэм’ерны паказ якога адбудзецца 7 кастрычніка ў мінскім кінатэатры “Піянер”. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці — адно з нямногіх месцаў на зямлі, дзе абрад захаваўся: штогод на саракавы дзень пасля Вялікадня вясковыя жанчыны на чале з самымі старэйшымі збіраюцца і ідуць у поле “хаваць стралу” — гэтак жа, як стагоддзямі рабілі іх продкі. Ідуць і спяваюць. І ўсё ж кіно не пра абрад і яго ўнікальнасць, а пра ўнікальнасць гэтых беларускіх жанчын, якія, паводле слоў рэжысёра, як тыя карыятыды — трымаюць свет.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|