Свежы нумар
"К" інфармуе
Спектакль Коласаўскага тэатра стаў лаўрэатам фестывалю "Смаленскі каўчэг"
Трагікамедыя "Гульня ў джын" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адзначана ў намінацыі "Найлепшы спектакль малой формы" на Міжнародным тэатральным фестывалі "Смаленскі каўчэг" у Расіі.
Далей
art-блог
Цудадзейныя вандроўкі ў мінулае
У галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава маладой беларускай мастачкі
Марыі Сыракваш “Вандроўкі ў мінулае”.
Далей
Мацарціяна — 2:1
За апошнія некалькі месяцаў нашы оперныя спевакі тройчы звярнуліся да Моцарта: у Вялікім тэатры Беларусі паставілі яго зінгшпіль “Басцьен і Басцьена”, а ў опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе гэты зінгшпіль з’явіўся крыху раней, увасобілі таксама оперу “Дон Жуан”.
Далей
Ёсць пытанне !
У пошуках Гавязны
“Сярод ураджайных раўнінных палёў ляжыць мястэчка Гавязна з прыгожай мураванай царквою, з прасторнай драўлянай карчмой, з панскім маёнткам непадалёку і з некалькімі падуладнымі яму вёскамі”, — напісаў у падарожных нататках Уладзіслаў Сыракомля. Сёння на карце Гавязну не адшукаць, хоць само паселішча не знікла. У савецкі час даўнюю назву змянілі, і ўжо трыццаць гадоў цягнецца дыялог аб вяртанні гістарычнага імя.
Далей
Гістарыёграф
Законы, напісаныя па-свойму
Якімі былі першыя правобразы Асноўнага Закона ў Беларусі, які ўплыў яны аказалі на развіццё сусветнай прававой думкі і якое дачыненне да старабеларускага заканадаўства можа мець наш першадрукар Францыск Скарына?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Кантэкст
Неабсяжныя гарызонты творчасці
Каб паступіць у Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Глебава, дзе конкурс складае каля 20 чалавек на месца, не дастаткова шанцавання. Маладым людзям, якія прыходзяць сюды пасля 9 класаў, трэба прайсці праз нялёгкі творчы ўнутраны іспыт, а значыць, ужо мець за плячамі адмысловае майстэрства. Затое тыя, хто пройдзе адбор, будуць вучыцца ў найлепшых выкладчыкаў, якія сумяшчаюць навацыі з традыцыямі беларускай школы мастацтваў. А ганарыцца Глебаўцы ёсць чым. Сёлета каледж адзначыць 75-гадовы юбілей.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Нераскіданае гняздо Рэйтанаў
Як аднаўляецца котлішча славутага роду ў Грушаўцы
Кожныя выходныя, калі дазваляе надвор’е і абставіны, мы выбіраемся ў вандроўкі па гістарычных мясцінах. Часам, каб зрабіць тое-сёе “адкрыццё”. А часам, каб наведаць аб’екты, якія добра вядомы, і за лёсам якіх мы сочым ўжо шмат год. Да такіх, безумоўна, адносіцца вёска Грушаўка, што на Берасцейшчыне, у якой ужо некалькі год запар ідуць рэстаўрацыйныя працы. Каб даведацца пра навіны рэстаўрацыі, убачыць перамены, гэтымі выходнымі мы адправіліся менавіта туды. А каталізатарам выезду сталі словы, пачутыя ад мясцовых жыхароў — “Грушаўку вы і не пазнаеце”.
Далей
З пошты рэдакцыі
Усё жыццё — пад музыку
“Душа — пад музыку — вандруе. Вандруе — змяняецца. Усё маё жыццё — пад музыку”, — такое адчуванне, што словы Марыны Цвятаевай былі адрасаваныя музыканту, кампазітару, хормайстру Аляксандру Ляху, Ганароваму грамадзяніну Смаргонскага раёна.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Год гістарычнай памяці
Яны былі першымі…
Подзвіг пагранічнікаў на заходніх рубяжах СССР у 1941-м
22 чэрвеня 2004 года ў цэнтры Гродна ў прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў урачыста адкрыты мемарыяльны ансамбль у гонар савецкіх воінаў-пагранічнікаў, якія ў чэрвені 1941 года на тэрыторыі БССР — заходняй дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза – прынялі на сябе першыя ўдары фашысцкай зграі.
Далей
In memoriam
Называўся атрад — “Слаўны”
Рэканструкцыя партызанскага мемарыялу
У гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі дзейнічала 89 спецгруп і атрадаў органаў дзяржбяспекі, з іх 11 — на Магілёўшчыне. Гаворка пойдзе пра спецатрад "Слаўны" пад камандаваннем капітана дзяржбяспекі Анатоля Шастакова.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |