Свежы нумар
Соцыум
Ля падмуркаў айчыннай навукі
У апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі — свята, усталяванае яшчэ ў 1993 годзе. Сёлета гэты дзень супаў таксама з важнай датай у гісторыі айчыннай навуковай супольнасці: 30 студзеня спаўняецца сто гадоў з дня заснавання Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) — першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, якая ў 1929 годзе была рэарганізаваная ў Беларускую акадэмію навук.
Дарэчы будзе сказаць, што 25 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне-нараду, у ходзе якой канстатаваў: беларускай навуцы ёсць чым ганарыцца.
Далей
Беларускі “Версаль”, або Ізноў пра палац Булгакаў у Жылічах
Наша газета больш за пятнаццаць гадоў пільна сочыць за аднаўленнем славутага палаца ў невялічкім аграгарадку Жылічы, што ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. На 2022 год запланавана завяршэнне трэцяй чаргі рэстаўрацыі. З гэтай нагоды мы вырашылі прысвяціць палацу Булгакаў чарговую публікацыю.
Далей
"К" інфармуе
Ад імя нашага народа, нашага адзінства
27 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, на якое было запрошана больш за дзве з паловай тысячы чалавек.
Далей
Да Года гістарычнай памяці
25 студзеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Праекты развіцця
Браслаўскія майстры гуртуюцца "Ля возера"
Браслаў не толькі азёрны край, але і край майстроў народнай творчасці. У горадзе ёсць Музей традыцыйнай культуры, ёсць вялікі і дзейны клуб майстроў “Ля возера” — у ім каля 60 сяброў, ёсць свае зоркі ў гэтай справе, ёсць актыўная выставачная дзейнасць. Клубам “Ля возера” вось ужо 18 гадоў кіруе Наталля ПАРАХНЕВІЧ — і народны майстар, рамеснік, і творца, што займаецца сучасным мастацтвам тэкстылю. Яна — адна з тых, на кім і трымаецца культура ў невялічкіх мястэчках і гарадках: а ў Браславе народная творчасць, відаць па ўсім, трымаецца добра — жыццё насычанае. Вось і цяпер у музеі заканчвае працу святочная выстава “Калядныя ўзоры” — штогадовая выстава клубу “Ля возера”, якая завяршае адзін год і пачынае новы. Чым жыве клуб і пра што марыць яго кіраўнік?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Prof-партфоліа
Натхненне — слова крылатае
Свет мастачкі і святло мастацтва
Мастакоў часта называюць дзівакамі, людзьмі з іншага вымярэння. Магчыма, так яно і ёсць. Узмахам пэндзля жывапісцы ператвараюць прыгажосць свету ў вечнасць. Так, так, менавіта ў вечнасць. На сваіх палотнах, якім жыць вечна, у сваіх сэрцах, якія гараць, нібы зоркі ўначы, працай рук віртуоза, майстра, адоранага Богам для служэння той самай прыгажосці, што ўратуе свет.
Далей
Страсці-мардасці, або…
Так назвалі свой чацвёрты спектакль удзельнікі самадзейнага тэатра-студыі “Піражок”, які працуе пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Далей
Дзе чытач, там і бібліятэка
Яшчэ раз пра запатрабаванасць кнігі
У час развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паўстае пытанне: “Ці актуальнай застаецца друкаваная кніга? Ці чытае яе моладзь?” Адмоўны адказ пачуем ад тых, каму не вядомая сцежка ў бібліятэку. Станоўча адкажуць тыя, хто любяць кнігі і свайго жыцця не ўяўляюць без штодзённага прачытання некалькі старонак любімага твора.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Аўтар Талісмана
У Смаргонскім раённым цэнтры культуры прайшоў творчы вечар Уладзіміра Церабуна — скульптара і мастака, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ганаровага грамадзяніна Смаргоні. Дзейнічала выстава работ мастака, а таксама адбылася прэзентацыя кніг Уладзіміра Церабуна “На хвалях часу” і “Хвіліны творчага натхнення”.
Далей
На людным месцы
Быў век, была эпоха…
Дзіўная рэч: жыву настальгіяй па часе, калі мае бацькі былі маладымі. Адкуль гэта? З глыбіні свядомасці, напэўна, з-за жадання зразумець, што за эпоха была: у жудаснай вайне перамаглі, а камунізм так і не пабудавалі. Галадавалі, але захавалі дабрыню, якая доўга яшчэ заставалася сілай вырашальнай. Менавіта яна дапамагла гераічна ўзняць цаліну, упарта пракладваць рэйкі БАМа, а потым вытрымаць разуменне бессэнсоўнасці гэтых праектаў. Ды ці толькі іх… Але я пастараюся пра тое добрае, якое і па сёння акрыляе, дадае гонару і вядзе за сабой.
Так, духоўнасць не лічылася набыткам абраных. Неверагодна, але поруч з аднаўленнем пасляваеннай гаспадаркі ў Беларусі выдаткоўваліся грошы на ўзнаўленне бібліятэчнай дзейнасці. Нават у маміну маленькую вёску прывезлі стосы новых кніг, перавязаных вяроўкай. Яна згадвала, як маленькая вясковая дзяўчынка плакала, бо ніяк не магла тую вяроўку развязаць, а чытаць вельмі хацела, хоць і не ўмела яшчэ. Чыстыя слёзы будучага шчырага кніжніка! Пакажыце мне таго, хто цяпер заплача з гэтай прычыны…
Далей
Суботнія сустрэчы
Скрыпач-футбаліст і Штраўс у Паднябеснай
Пастаянным чытачам “К” Аляксей ФРАЛОЎ вядомы ў многіх іпастасях — як фагатыст, дырыжор, музыказнаўца, папулярызатар нашай гістарычнай спадчыны… Аднак апошнім часам яго імя пастаянна з’яўляецца на афішах з іерогліфамі. Зусім нядаўна ён дырыжыраваў падчас месячнага навагодняга туру, які з вялізным поспехам прайшоў па мегаполісах Кітая, а наперадзе — новыя канцэрты. “Творчая камандзіроўка” ў Паднябесную працягваецца, забяспечваючы музыканта новым досведам і натхненнем.
Мы гутарым з Аляксеем пра густы слухачоў у самай вялікай паводле колькасці насельніцтва краіне свету і тыя крэатыўныя спосабы данесці класічны рэпертуар да масавай аўдыторыі, якія там практыкуюцца.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры "Куфар-радца — 2"
Куточак творчасці
Юлія Быкава і Яўген Алейнік даўно вядомыя і як сямейная пара творцаў, што з’яўляюцца аўтарамі некалькіх сотняў песень, і як гурт “Аўра”, дзе вакал Юліі спалучаецца з гітарнымі фантазіямі Яўгена. Песня “Куточак Беларусі”, якую мы сёння прапануем, даўно атрымала папулярнасць — у тым ліку дзякуючы кліпу з выкананнем Алёны Ланской.
Далей
Азоранае космасам
Песні Алены Атрашкевіч на словы Васіля Жуковіча даўно сталі ўпрыгожаннем многіх фестываляў і конкурсаў у нас і ў замежжы, куды часцяком выпраўляюцца нашы маладыя спевакі. Творчы тандэм кампазітара са знаным паэтам вельмі прадуктыўны, яго разыначка ў нейкім асаблівым, калі можна так сказаць, шляхетным спалучэнні музыкі са словамі. Тое ж тычыцца і песні “Святло Каляднай зоркі”, прэм’ера якой завяршала нядаўнія ўрачыстасці з нагоды ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі і гучала ў выкананні ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта.
Далей
Асоба і час
Яна стала прадзюсарам свайго жыцця
29 студзеня споўнілася б 75 год з дня нараджэння доктара мастацтвазнаўства, прафесара, загадчыка кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Веры Паўлаўны Пракапцовай. Але, на жаль, яна не дажыла да свайго юбілею: 13 верасня мінулага года яе не стала.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Вялікае бачыцца на адлегласці
Год назад не стала Леаніда Шчамялёва. Памятаю, як летась 14 студзеня на пачатку адзінаццатай гадзіны раніцы на маім мабільніку з’явілася паведамленне ад Маргарыты Леанідаўны пра тое, што дваццаць хвілін назад памёр яе бацька. Са спадарыняй Маргарытай мы знаёмыя са студэнцкіх часоў, калі-нікалі перазвоньваемся, так што адносна яе праблем я быў больш-менш дасведчаны. У прыватнасці, пра невылечную хваробу Леаніда Дзмітрыевіча ведаў. А яшчэ ведаў, што пандэмія зачапіла мужа спадарыні Маргарыты, і цяпер ён у вельмі кепскім стане (менш чым праз тыдзень ён таксама пойдзе з жыцця…). Адзінае, што я мог сказаць у той момант: “Трымайся. Цяпер ты ў родзе старэйшая”. Дзякуй Богу, у дачкі нашага мэтра моцны характар, і ў той цяжкі для яе час апірышча яна знаходзіла ў працы, у творчасці. Думаю, што створаныя ёю ў той год малюнкі і габелены з часам змогуць годна дапоўніць калекцыю мемарыяльнай галерэі яе бацькі як знакі мастакоўскай дынастыі і ўзор пераадолення творчасцю жыццёвай нягоды.
Далей
Інтэрв'ю ў нумар
Мінск — Пекін: вектары аднаго шляху
Культурнае супрацоўніцтва ў храналогіі гістарычных падзей
“Жалезнае брацтва” — так абазначыў Кіраўнік дзяржавы выхад на якасна новы этап партнёрства з Паднябеснай у віншаванні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі. За гэты час, у прыватнасці, культурны вектар супрацоўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі пашырыў свае межы для шматлікіх сумесных праектаў. Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзення 2017 г. беларускую частку Камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ўзначальвае міністр культуры краіны. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, міністэрстваў інфармацыі, спорту і турызму, іншых дзяржаўных структур.
Якім быў гэты шлях да спасціжэння адно аднаго ў праекцыі на гісторыка-культурны кантэкст? Пра гэта наша гутарка з грамадскім дзеячам, кандыдатам філасофскіх навук Барысам СВЯТЛОВЫМ.
Далей
Актуальна
Адбываецца лёсавызначальны працэс
Набліжаецца гістарычны для нашай краіны дзень. 27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Дзеячы культуры працягваюць выказваць свае думкі і прапановы наконт гэтай знакавай падзеі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Панарама сучасных рэалій
Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі
Беларусь Кацярына Дулава:
Далей
Пачуць голас людзей культуры
Працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Не засталіся ўбаку прадстаўнікі культурнай сферы. Яны падзяліліся сваім меркаваннем наконт новай рэдакцыі Асноўнага Закона на дыялогавых пляцоўках, зладжаных у музеях, бібліятэках, тэатрах і профільных навучальных установах па ўсёй краіне.
Далей
У бясцэнную скарбонку Памяці
Калекцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны папоўнілі новыя экспанаты — бюсты Герояў Савецкага Саюза Васіля Маргелава і Зінаіды Партновай. Скульптуры перадалі іх установе на ўрачыстай сустрэчы ў чацвер, 27 студзеня.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |