Свежы нумар
Тэндэнцыі
Новы будынак. Крок у сучаснасць
Напрыканцы мінулага года ў горадзе Касцюковічы, што на Магілёўшчыне, адбылася знакавая падзея. 28 снежня былі адкрыты дзверы новага будынка Цэнтра культуры, які стаў домам адразу для трох раённых культурніцкіх устаноў. Аб тым, як прайшло адкрыццё і наколькі гэта важная падзея для Касцюковічаў, мы даведаліся ў начальніка адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта Аксаны Івановай.
Далей
"К" інфармуе
На планеце дабрыні
Навагоднія дзіцячыя прэм’еры — заканамернасць, а не навіна. Мяркуючы па апошніх гадах, Новы драматычны тэатр выпрацаваў сваю тактыку. Абіраецца казка, наўпрост не прывязаная да зімы. Ставіцца, круціцца ўсе канікулы, потым застаецца ў рэпертуары — і праз год змяняецца на чарговую. Гэтым разам публіка сустрэла “Іншапланяцёнка”.
Далей
На варце гістарычнай памяці
11 студзеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Газета – рэгіёны – чытач
Найважнейшая падзея, якая датычыцца ўсяго беларускага народа ў хуткім часе, — рэферэндум па ўнясенні паправак у Канстытуцыю. На Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь pravo.by ужо можна паглядзець, што менавіта прапаноўваецца змяніць. Трэба адзначыць, што шмат удасканаленняў плануецца зрабіць менавіта ў артыкулах, што тычацца сферы культуры. Як ідзе абмеркаванне паправак у рэгіёнах? Ці знаёмяцца з імі грамадзяне? Па гэтых надзённых пытаннях мы папрасілі даць каментарый адказных асобаў Глыбоцкага, Лунінецкага і Мсціслаўскага раённых выканаўчых камітэтаў:
Далей
Бясспрэчныя прыярытэты
Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава:
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Удзячнасць людзям добрай волі
Падтрымаць тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, — з такім памкненнем член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай па плаванні Аляксей Талай стварыў дабрачынны фонд. Арганізацыя дапамагае людзям з інваліднасцю і дзецям-сіротам, а таксама папулярызуе здаровы лад жыцця і рупіцца аб захаванні гістарычнай памяці беларусаў. За працу, у якой увасобіліся ідэі гуманізму, мясцовы дабрачынны фонд імя Аляксея Талая ўганараваны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Далей
Соцыум
“Пломбы” ў ландшафце спадчыны
Якім павінна быць новае будаўніцтва ў гістарычным асяроддзі
Калі вы маеце звычку шпацыраваць па гістарычных цэнтрах нашых гарадоў з багатым мінулым, дык, пэўна, ужо заўважылі, што вольныя лапікі там пакрысе забудоўваюцца. Адбываецца гэта і ў сталіцы, і ў абласных гарадах (асабліва актыўна, здаецца, у Гродне), і нават у райцэнтрах. Прычына зразумелая: зямля ў цэнтры каштоўная, і пуставаць “святому” месцу не даюць інвестары. Зрэшты, тое самае адбываецца не раўнуючы па ўсім свеце.
Пытанне толькі ў тым, якім павінна быць новае будаўніцтва ў гістарычным асяроддзі — каб не знішчыць тую атмасферу, па якую вы на шпацыр і выправіліся. У нашых экспертных колах сёння прэвалюе памкненне дбайна аднаўляць страчаныя кварталы — або хаця б будаваць нешта падобнае. Аднак ці абавязковы такі варыянт? І наколькі ён мэтазгодны?
Пра тое, якія падыходы ў дадзеным выпадку легітымныя і дарэчныя і якім крытэрыям павінны адпавядаць навабуды ў “намоленых” месцах, мы гутарым з вядомым архітэктарам-рэстаўратарам Вадзімам ГЛІННІКАМ.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Мы прыедзем да вас раз у месяц
Як працуе аўтабібліятэка Лоеўшчыны
Мінулае і сучаснае, традыцыі, культура, побыт, легенды і паданні, знакамітыя людзі Лоеўскага раёна часта становяцца тэмай шматлікіх бібліятэчных краязнаўчых мерапрыемстваў, якія мацуюць павагу і любоў да роднага краю. На гэта скіравана і дзейнасць аўтабібліятэкі, галоўныя мэты якой — якасць і даступнасць.
Далей
Чым здзівяць сёлета клубы
У Магілёве прайшоў рэспубліканскі семінар па клубнай дзейнасці
Называўся семінар “Актуальныя пытанні сферы дзейнасці абласных цэнтраў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь”. У ім бралі ўдзел дырэктары, намеснікі дырэктараў абласных цэнтраў народнай творчасці, абласнога грамадска-культурнага цэнтра, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, члены рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, якое і стала арганізатарам мерапрыемства.
Далей
Prof-партфоліа
Яна ніколі не баялася адказнасці
Партрэт былога начальніка аддзела культуры
Галіна Балінская калісьці зазначыла: “Калі чалавек любіць культуру, памер зарплаты не будзе ў яго на першым месцы”. Культура для яе — патрэба душы, якая не ведала пакою больш за чатыры дзясяткі гадоў. Менавіта столькі Галіна Іванаўна аддала развіццю сферы на Ашмяншчыне. Культура для яе не толькі спадчына продкаў, архітэктура, мастацтва і літаратура, але і стаўленне да жыцця, развіццё і выхаванне. Для кагосьці сфера культуры — спрэс святы, але не для яе.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Кніжны свет Юліі Заруба
Cярод соцень сцежак і дарог так складана адшукаць сваю і не памыліцца. Падаецца, многія прафесіі падабаюцца і вабяць. Аднак сустракаюцца шчасліўцы, якія змалку ведаюць, з якой канкрэтнай сферай дзейнасці звяжуць сваё жыццё. Пашчасціла і супрацоўніцы Альхоўскай сельскай бібліятэкі Юліі Заруба.
Далей
На людным месцы
Свята падзякі чытачам…
Сам сабе дакараю: мала пішу пра клубы. І не толькі таму, што не ўмею танцаваць, выступаць у ролі тэатральнага акцёра і спяваць хорам, а люблю чытаць ды сябраваць з не абы-якімі кніжкамі. Тлумачэнне тут такое. Неяк так атрымалася, што ў пераважнай большасці бібліятэкараў (і гэта добра бачна з нашых паштовых аглядаў) больш цікавага ў жыцці, а клубнікі часцяком адмоўчваюцца, пісаць пра ўласныя здабыткі не надта спяшаюцца. Мо таму, што не надта шмат тых здабыткаў? Натуральна, не ўсіх маю на ўвазе. Але ж ёсць выключэнні, і немалыя. Вось яны і адбіваюць ахвоту часта згадваць клубную справу. Каюся, недаравальна гэта. І можна зразумець клубнікаў. У бібліятэчных спецыялістаў палітыку чытання і ўсіх захадаў для гэтага дыктуюць кніга і высокая літаратура (яны, як добры сцэнарый у кіно, выцягваюць не заўжды адданую ігру акцёраў). А клубнікам самім трэба пад любы крок сваю метадычную аснову падводзіць. А тут без належнай адукацыі, фантазіі і здольнасці здзіўляць нечаканасцю сюжэта не абысціся. Вось пра гэта, на маю думку, і трэба пісаць. І не толькі мне, але і вам, шаноўныя падпісчыкі. Пра змест метадычнай стратэгіі, тактыку прафарыентацыі, падвышку кваліфікацыі, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій. У адваротным выпадку на пытанне: “Які праект цяпер ажыццяўляеце?” — адказ заўжды будзе не вельмі арыгінальны: “Вось канцэрт днямі арганізавалі!”
Далей
Памяці творцы
Раскоша сумоўя
Маё сяброўства з Міхасём Казінцом доўжылася амаль пяцьдзясят гадоў. Не скажу, што ўсе гэтыя гады мы рэгулярна сустракаліся, мелі цесныя зносіны. Былі перыяды жыццёвых закрутак, асабліва калі Міхась Антонавіч працаваў рэктарам Акадэміі музыкі, а я вучыўся ў Маскве, мы падоўгу не бачыліся і нават не тэлефанавалі адзін аднаму. Але ў апошнія пятнаццаць гадоў нашы адносіны зноў сталі цеснымі, блізкімі. Мы сустракаліся не толькі ў філармоніі на ягоных прэм’ерах, але і ў нефармальных абставінах, за гасцінным сталом, а некалькі разоў пад белай яблыняй на лецішчы ў дзень яго нараджэння. І заўсёды гаварылі, гаварылі, гаварылі. Гэта была сапраўдная раскоша сумоўя з мудрым, таленавітым чалавекам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры In memoriam
Нястомны шукальнік нацыянальнай спадчыны
3 студзеня пайшоў ад нас у лепшы свет Адам Мальдзіс — адзін з найвядомейшых беларусістаў, выдатны літаратуразнавец, гісторык і пісьменнік, які задаў кірункі вывучэння нашай культуры для многіх наступных пакаленняў даследчыкаў.
Далей
Віншуем!
Вяртаючы імёны герояў
За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці абаронцаў Айчыны, рэалізацыю разведвальных пошукавых праектаў “Памяць”, “Дняпроўскі рубеж” і “Сожскі рубеж” на Магілёўшчыне прэмія прысуджаная грамадскаму аб’яднанню “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”.
Далей
Сто тысяч чалавек на вахце памяці
За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, рэалізацыю праекта “Пост Памяці Брэсцкай крэпасці” і актыўны ўдзел у міжнародным міратворчым руху прэміі ўдастоены калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Брэста”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Служэнне — дарыць надзею
Традыцыйна сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — свяшчэннікі, якія ўмацоўваюць спрадвечныя каштоўнасці і дапамагаюць людзям вытрываць у час жыццёвых выпрабаванняў. Сёлета ўзнагародай адзначаны протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінаідальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» ў Мінску.
Далей
Cіла адзінства
За рэалізацыю сацыяльна значных праектаў, накіраваных на фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту, прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» атрымала грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі». Суполка даволі маладая. Яна нарадзілася год таму і паспела заявіць пра сябе гучнымі акцыямі за незалежнасць краіны і адзінства народа.
Далей
Мастацтва і творчасць не могуць спыняцца
Народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў — вядучы саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета нашай краіны — уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў “за стварэнне высокамастацкіх вобразаў у прэм’ерных спектаклях тэатра”.
Далей
За захаванне танцавальнай спадчыны
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Крыжачок” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўшанаваны спецыяльнай прэміяй за значны ўклад у захаванне спадчыны харэаграфічнага мастацтва і за актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны.
Далей
Мора талентаў “Капелькі”
За значны ўклад у выхаванне творчай моладзі, паспяховы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта краіны адзначаны заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны тэатр эстрады “Капелька” Мірскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”.
Далей
Расслабляцца няма калі
Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта РБ “За рэалізацыю музычных праектаў у рамках Года народнага адзінства, накіраваных на папулярызацыю беларускай музычнай культуры” быў ушанаваны Прэзідэнцкі аркестр Беларусі. На мінулы год гэты творчы калектыў правёў каля 80-ці канцэртаў і іншых выступленняў.
Далей
Знакамітая на ўвесь свет
Высокай узнагародай — спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі — быў угаранаваны загадчык філіяла № 15 Цэнтра ганчарства вёскі Гарадная дзяржаўнай установы культуры “Столінская раённая клубная сістэма” Васіль Казачок за значны асабісты ўклад у захаванне традыцый ганчарнага рамяства.
Далей
Акцэнт на патрыятычным выхаванні
Спецыяльная прэмія за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і рэалізацыю грамадска-культурных праектаў уручана калектыву ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. Студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі, творчыя калектывы ўніверсітэта цягам мінулага года прынялі ўдзел у вялікіх творчых праектах дзяржаўнага ўзроўню, рэалізавалі гранты ў галіне культуры, арганізавалі і правялі шэраг адметных культурна-мастацкіх мерапрыемстваў.
Далей
Каб не згасла традыцыя
Кіраўнік народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Клімко была ўгаранаваная спецпрэміяй Прэзідэнта Беларусі за плённую працу па захаванні традыцый вырабу беларускай выцінанкі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |