Свежы нумар
Соцыум
Памяць аб трагедыі народаў
Напрыканцы 1941 года масавыя рэпрэсіі гітлераўцаў у Мінску выйшлі на новы ўзровень — раней горад ужо зведаў здзекі з ваеннапалонных, публічныя павешанні падпольшчыкаў і расстрэлы вязняў гета. Цяпер жа ў Мінск пачалі прыбываць па чыгунцы эшалоны з яўрэямі, дэпартаванымі з самой Германіі, а таксама Аўстрыі ды Чэхаславакіі. Гэтых людзей пераконвалі, што яны едуць на ўсход, каб працаваць, але насамрэч усіх іх чакала знішчэнне.
Далей
Другое жыццё старой кінастужкі
Беларускае кіно набліжаецца да стагадовага юбілею. А было яно калісьці і чорна-белым, і нямым, потым набывала колер, гук, з развіццём тэхналогій мяняла стужку на лічбу… З самімі фільмамі змяняліся і экраны, на якіх іх паказваюць, — за апошнія дзесяцігоддзі тэхніка імкліва рушыла наперад.
А як цяпер паглядзець стары фільм ды ў добрай якасці? Калі проста перавесці стужку ў лічбавы фармат — вынік не парадуе. Натуральна, што ў пэўны момант і на “Беларусьфільме” паўстала пытанне пра рэстаўрацыю кінафонду, і менавіта ў гэтым 2021 годзе пачалася сістэмная і мэтанакіраваная праца. Сёлета было адрэстаўравана 16 карцін, якія такім чынам атрымалі сапраўды другое жыццё.
Далей
"К" інфармуе
Гледзячы ў будучыню
14 снежня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Клопат аб работніках на першым месцы
16 снежня дэлегацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму наведала Міністэрства культуры з мэтай падпісання тарыфнага пагаднення на 2022—2024 гады.
Далей
Са святам беларускага кіно!
Дзень беларускага кіно адзначаўся 17 снежня, і ў гонар свята ў Доме кіно ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Адлік вядзецца ад 17 снежня 1924 года, калі з’явілася пастанова Савета Народных камісараў “Аб кінавытворчасці ў БССР” і было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі “Белдзяржкіно”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Барысаў перадаў эстафету Оршы
17 снежня ў Барысаўскім гарадскім палацы культуры імя М. Горкага адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі — 2021”. Гэтае ганаровае званне з наступнага года пераходзіць гораду Оршы.
Далей
Новы дом для скарбніцы мастацтва
17 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё новых Выставачнага і Рэстаўрацыйнага карпусоў Нацыянальнага мастацкага музея. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.
Як адзначыў міністр, ідэя стварэння адзінага музейнага комплексу ў цэнтры сталіцы ўзнікла ў пачатку 2000-х. У выніку музей набыў новыя выставачныя залы, дэпазітарый, рэстаўрацыйныя майстэрні, фондасховішчы, памяшканні навуковай бібліятэкі, кнігарню з зонай кафэ і сувенірную краму. Якасна ўдасканаленая музейная інфраструктура, створанае безбар’ернае асяроддзе. На дадзеным этапе ў будаўніцтва і рэканструкцыю ўкладзена трыццаць восем мільёнаў рублёў.
Цяпер Нацыянальны мастацкі музей — гэта вялізная арт-прастора, дзе наведвальніку будзе камфортна правесці ўвесь дзень.
Далей
Чалавек-аркестр, чалавек-анталогія
Народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг ва ўсе часы быў своеасаблівым маяком сярод бурлівых хваль-струменяў музычнага мэйнстрыму.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Сустрэчы праз Zoom, або Што такое скрапбукінг?
Айчынныя бібліятэкі: інавацыі і інтэрнэттэхналогіі, новыя віды платных паслуг і сайты на любы густ
Усеагульны і ўсюдыісны інтэрнэт адцягвае ўвагу многіх ад традыцыйнага чытання — мяркую гэта нават асабіста па сабе, выхаваным на павазе да папяровых кніг у вялікай бацькоўскай бібліятэцы. Што ўжо тады казаць пра тых сённяшніх дзяцей і падлеткаў, якія, магчыма, ужо і не заспелі ў сваіх гарадскіх кватэрах збораў класікаў, тамоў навуковай фантастыкі ці выданняў з серыі замежнага дэтэктыву, сабраных яшчэ іх бацькамі. Так што прышчапляць маленькім і сталым чытачам любоў да чытання кніг сёння, у эпоху найноўшых лічбавых тэхналогій, айчынным бібліятэкарам складана, цяжка — і ў той жа час неабходна і вельмі важна. Наколькі яны з гэтай задачай спраўляюцца, якія цікавыя бібліятэчныя праекты ладзяць для сваіх наведвальнікаў, чым завабліваюць да сябе новых чытачоў — пра ўсё гэта даведалася “К”, патэлефанаваўшы ў шэраг раённых кніжніц Беларусі.
Далей
Prof-партфоліа
Спадчына ад маці
Шлях да мюзікла
У сям’і Зіны Браткоўскай ніхто ў сферы культуры не працаваў. Праўда, мама ў маладосці актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці і вельмі хораша спявала. Менавіта ад яе дзяўчынка атрымала ў спадчыну слых і голас. Але дыяпазон цікаўнасцяў быў досыць шырокі. Зіна займалася ў гуртках спартыўнай радыёпеленгацыі, дыванапляцення, апрацоўкі драўніны, наведвала танцавальны і вакальны гурткі, брала ўдзел у народнай студыі аперэты “Рампа” ды ўзорным музычным тэатры “Папяровая фантазія” ў Палацы культуры энергетыкаў (ПКЭ).
Далей
Пагадаць на часнаку
26 лістапада ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Ашмяны прайшла абрадавая праграма “Піліпаўка на парозе”. Мерапрыемства стала часткай доўгатэрміновага этнаграфічнага праекта “Без кораня і палын не расце”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры art-блог
У госці да музычна-снежнай каралевы
Да калядных і навагодніх свят амаль кожны творчы калектыў рыхтуе прэм’еру. Адной з першых свой падарунак для дзяцей і дарослых прапанавала Тэатральная кампанія “МюзікЛэнд”, паставіўшы музычную казку “Таямніца Снежнай каралевы”.
Далей
Шакалад, абрады і жанчына sola
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы рыхтуе гледачам да свят ажно тры прэм’еры запар, прычым дзве з іх адбудуцца ў адзін дзень, па звыклым тэатральным прынцыпе: раніца — вечар. Так, сёння і заўтра зранку тут ажыве казачная “Гісторыя шакаладнага дрэва”. Увечары, таксама два дні запар, публіка апынецца на “Скрыжаванні”, а 23 і 24 снежня яе чакае Donna sola.
Далей
Кінааматараў узнагародзілі прызамі ў Полацку
Заключныя мерапрыемствы VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча “Я здымаю кіно” прайшлі 10–11 снежня ў старажытным Полацку. На ўрачыстай цырымоніі ў Цэнтры культуры “Полацк” былі ўручаны Гран-пры і дыпломы ў сямі намінацыях. Сёлета на ўдзел у конкурсе было пададзена 178 работ з чатырох краін.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Святочныя сюрпрызы-падарункі
Калядна-навагодні музычна-тэатральны марафон пачынае свой бег ужо сёння-заўтра. Цікавых праектаў, падрыхтаваных творчымі калектывамі, — процьма. Кожны зможа знайсці штосьці не толькі забаўляльнае, але і, што асабліва актуальна для дзіцячай аўдыторыі, адначасова асветніцкае, скіраванае на выхаванне душы і розуму.
Далей
На людным месцы
Напішыце Дзеду Марозу!
Амаль два гады як няма маёй маці. Толькі цяпер разумею, наколькі моцным чалавекам яна была. Не памятаю, да прыкладу, каб маці калі-небудзь плакала. Аўтарытэт мела незвычайны. Калі я гуляў з ёю па мікрараёне, з усіх бакоў чуў: “Добры дзень, Тамара Аляксандраўна!”, “Як жыццё?”, “Як здароўе?” Віталіся яе былыя вучні: сівыя дзяды, кабеты сярэдняга веку, маладыя хлопцы і дзяўчаты. Бывала, што з адной сям’і яна вучыла і бацьку, і яго сына, і яго ўнука. Вучыла маці і мяне: чытаць, прыбіраць хату, садзіць і капаць бульбу, збіраць ягады, любіць людзей і жыццё. Мне падавалася, маці не вельмі шанавала мае творчыя старанні. Але за пару дзён да сыходу сказала, што ў журналістыцы і літаратуры я адбыўся. Большага прызнання і не чакаю. Аднак распавесці хачу пра іншае. Пра выпадковасць як складнік заканамернасці.
Далей
Суботнія сустрэчы
Настальгія па сапраўднаму
Сёння госць шостай паласы “К” — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДАМ, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір ЗІНКЕВІЧ.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Традыцыі
Жыў-шыў кравец…
«Кватэра-майстэрня мінскага краўца» адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
9 снежня нашаму славутаму скансэну пад Мінскам споўнілася 45 гадоў. З нагоды юбілею яго калектыў правёў пад эгідай Міністэрства культуры рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю «Памяць продкаў праз музейны свет (мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)» і ўрачыста адкрыў новую экспазіцыю.
Далей
Нашы вышыванкі — у Чыкага
Беларускі модны паказ у замежжы — гэта ява
Амаль 20 гадоў займаецца вышываннем вопраткі ў нацыянальным беларускім стылі Марына Баніфацьева. Жыхарка Кобрына стала адной з першых у Беларусі, хто пачаў займацца адраджэннем этнічнай моды. А сёлета яе “вышыванкі” заваявалі Чыкага (ЗША) і Анталію (Турцыя).
Далей
Памяці творцы
“Одна, но пламенная страсть” — Музыка
Телефанаваў я яму за два тыдні да яго адлёту ў невараць, а дакладна — 27 лістапада.
Нагодай былі прэм’ерныя паказы і паўторы канцэртаў “Аркестра Беларусі”, створанага ім у 1987-м “АБ”, — павага і паклон чуллівых кіраўнікоў канала БТ-3 да Маэстра. Ведаючы Міхаіла Фінберга з 1966 года, сведчу, што ў другой палове жыцця ў яго была, кажучы словамі рускага паэта,
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Блуканні па гушчарах дарэмнымі не былі...
З суботнікам ды імпрэзай — ад Сёмкава да Ракава
Пішучы пра гісторыю валанцёрскага руху па аднаўленні палаца апошняга мінскага ваяводы Адама Хмары (№ 45, 2021), які размешчаны ў Семкаве, блізу Мінска, мы і падумаць не маглі, што неўзабаве гэтая гісторыя будзе мець вельмі цікавы і важны працяг у старажытным мястэчку Ракаў, што ў Валожынскім раёне. І што тая публікацыя народзіць цыкл артыкулаў пра кампазітара Міхала Грушвіцкага. А таксама талаку на ракаўскіх могілках і канферэнцыю-канцэрт у Дзень народзінаў кампазітара, да арганізацыі якіх самае непасрэднае дачыненне мае наша газета.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |