Свежы нумар
"К" інфармуе
Падрыхтоўка да свят
7 снежня ў Міністэрстве культуры адбылася чарговая апаратная нарада з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Музыканты будучыні
Учора ў Гомелі былі падведзены вынікі XVIII Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі”, які праходзіў 6–10 снежня на базе тамтэйшага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Сакалоўскага.
Сёлета спаборніцтва ахапіла юных музыкантаў на духавых і ўдарных інструментах. Уладальніцай Гран-пры стала вучаніца Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Сафія Крат (габой).
Далей
Пошук адказаў на выклікі часу
10 снежня у Мінску ў кангрэс-холе гасцініцы “Прэзідэнт-Гатэль” адбыўся VIII Форум маладых журналістаў “Традыцыйныя і новыя медыя: выклікі і магчымасці”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Партал у “...Квартал”
Новае вымярэнне скарбніцы мастацтва
18 (для наведвальнікаў) снежня Нацыянальны мастацкі музей Беларусі гасцінна адкрые дзверы новага выставачнага корпуса. З гэтай нагоды мы вырашылі пабываць у музеі напярэдадні важнай не толькі для яго, але і для ўсёй краіны падзеі і ўбачыць на ўласныя вочы апошнія штрыхі падрыхтоўкі да ўрачыстага адкрыцця.
Далей
Легендарная аперацыя прадвызначыла...
3 снежня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя “Бітва за Маскву. Неўміручасць подзвігу”, прысвечаная 80-годдзю легендарнай бітвы 1941–1942 гадоў. Выстава арганізаваная з ініцыятывы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы пры садзейнічанні мэра горада Масквы і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Цік-Ток у рэжыме нон-стоп, або YouTube спяшаецца на дапамогу
Як працуецца раённым Дамам і Цэнтрам культуры падчас неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча? Чым сёння жывуць Дамы і Цэнтры культуры розных раёнаў Беларусі? Як рэагуюць на скарачэнне колькасці наведвальнікаў канцэртаў і творчых імпрэз? Ці актыўнічаюць у інтэрнэце, прыцягваючы ўвагу не толькі сталых, але і новых сваіх прыхільнікаў? Гэтыя ды многія іншыя пытанні “К” задала кіраўнікам некаторых РДК Беларусі.
Далей
Prof-партфоліа
Паўтысячы экспанатаў
Выхаванне цікаўнасці да гісторыі і традыцый сваёй малой радзімы — адзін з важных кампанентаў работы клубных устаноў Астравецкага раёна. Менавіта для гэтага пры аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Рымдзюны актыўна працуе сёння куток старажытнага побыту.
Далей
Самае распаўсюджанае рамяство
Пляценнем з саломкі займаліся здаўна. З яе выраблялі хатнія рэчы, абярэгі, галаўныя ўборы, цацкі і ўпрыгожванні. Традыцыі пляцення працягваюцца і сёння. Цяпер найбольш папулярныя куфэркі, шкатулкі, насценныя пано, галаўныя ўборы... На Свіслаччыне, мабыць, гэта самы распаўсюджаны від традыцыйных рамёстваў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры art-блог
Матэрыялізаваныя міражы. У мастацтве і рэчаіснасці
Калі-нікалі на выставах сучаснага беларускага мастацтва я згадваю маладосць, 70-я гады. Гэта быў час, калі адзіна правільным мастацтвам афіцыйна лічыўся зразумелы простаму чалавеку рэалізм з акадэмічным ухілам, а ўсё, што ў гэты фармат не ўплішчвалася, служыла ілюстрацыямі да крытычных опусаў пра заняпад буржуазнай культуры. Рэпрадукцыі твораў Васіля Кандзінскага, Казіміра Малевіча, Макса Эрнста, Сальвадора Далі, Джэксана Полака, Генры Мура і іншых карыфеяў я ўпершыню пабачыў менавіта ў такога роду прапагандысцкіх брашурах. А паколькі ў нас тады такога мастацтва па вызначэнні і блізка быць не магло, праз сваю недасягальнасць яно вабіла як міраж у пустэльні. Сёння гэтыя міражы матэрыялізаваліся.
Далей
Ён быў свабодным у творчасці
На сталічных выставачных пляцоўках цяпер праходзіць Першае трыенале сучаснага мастацтва “Канцэпт” — мастацтва актуальнага, авангарднага, канцэптуальнага. Багатую палітру трыенале склалі творы вялікага мноства прафесійных мастакоў і пачаткоўцаў, якім ёсць чым здзівіць і ўразіць па-за межамі традыцыйнай творчасці. Сярод гэтых сучасных, у асноўным маладых аўтараў вылучаецца імя мэтра авангарднага мастацтва Беларусі — Аляксандра Салаўёва з Віцебска, які сёлета пакінуў наш свет, трохі не дажыўшы да свайго 95-годдзя. Яго творчасць — таксама сучасная, таксама маладая. У межах трыенале “Канцэпт” у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва 1 снежня адкрылася выстава жывапісу Аляксандра Салаўёва “Як ёсць…”.
Далей
Мода. Музыка. Маладосць. У аздобе настальгіі
Кожны чалавек хоць аднойчы ў жыцці ды сутыкаецца з праблемаю старых рэчаў. І выкінуць шкада, і трымаць няма дзе. Навошта мне стары прайгравальнік і вялікі стос вінілавых пласцінак, калі музыку я слухаю праз Сеціва? Але ж гэта памяць юнацтва… А з гэтымі цацкамі гулялі мае дзеці. А гэтыя кнігі мне няма калі перачытваць, але ж калісьці я быў у захапленні ад гэтых тэкстаў — цяпер гляджу на вокладкі і перажываю тое пачуццё зноў… А рэчы, якія ні да чаго не прыстасуеш, — можа, ад іх пазбавіцца? Не, шкада: сябры дарылі.
Мая бабуля да скону захоўвала цэлую калекцыю шматкоў розных тканін. Гэта быў яе “архіў”. Бабуля была добрай швачкай, з таго і жыла ў вайну ды і потым — у цяжкія пасляваенныя гады. Брала бабуля такі шматок у рукі і расказвала, якая з гэтай тканіны была сукенка, хто яе замаўляў, як склаўся лёс жанчыны, што насіла гэтую сукенку.
А ўспомніў я гэта на выставе “Мода. Музыка. Маладосць”, што праходзіць у Галерэі Міхаіла Савіцкага.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
На тым трымаецца грамадства...
Насупраць майго акна, на заснежаным газоне ў атачэнні дэкаратыўнага хмызняку днямі ўзнік незвычайны хутарок. Я назваў яго “Кацінае шчасце”. Клапатлівыя жыхары зрабілі для бадзяжных катоў жытло з кардонных каробак самых розных памераў. Архітэктура навабуду ўражвае. Але адразу знайшліся і кватаранты: белыя, чорныя, рудыя ды стракатыя. Больш за тое, найбольш актыўныя валанцёры паспрыялі таму, каб кошкам зрабілі аперацыі для таго, каб тыя не мелі больш кацянятак. Мера жорсткая, але вымушаная. Штодня хвастатую грамаду кормяць жанчыны, мужчыны, моладзь, школьнікі, зусім маленькія дзеткі. Уражанне такое, што ўвесь свет любіць насельніцтва хутарка. Хто ж тады прымусіў катоў бадзяжыць ды галадаваць, а цяпло шукаць — пад легкавікамі?
Наша хатняя котка Чэлсі падоўгу сядзіць на падваконні і назірае за хутарской мітуснёй. Яна нават не ўяўляе, што такі лёс можа напаткаць і яе. Правільна, дарэчы, робіць. Яна ў сям’і — галоўная. Калі я з прычыны стомы спрабую з гэтым не пагаджацца, крычу і тупаю нагамі, Чэлсі дэманстратыўна знікае, каб праз паўгадзіны весела прыбегчы абдымацца і гладзіцца. Яна — разумнейшая за мяне, бо не прызнае зла, таму спачувае мне і ўсяляк дапамагае справіцца са старасцю. У адным з сённяшніх лістоў напісана, што спачуванне і дапамога — тыя кіты, на якіх трымаецца грамадства. Цалкам згодны.
Далей
Суботнія сустрэчы
Расійскі марафон хору хлопчыкаў
25–30 лістапада хор хлопчыкаў і юнакоў імя Ігара Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якім кіруе Сямён Кліманаў, правёў шэраг канцэртаў і творчых сустрэч у Маскве і Туле. Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках плана супрацоўніцтва міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на 2019–2021 гг. Больш падрабязна пра тую паездку расказаў дырэктар навучальнай установы Аляксандр ПАЛЯКОЎ.
Далей
Тэатральная плошча
ART-блог: беларускае мастацтва Традыцыі
Уселюб — месца незвычайнае
Што такое рэлігійны турызм
Уселюб — мястэчка непадалёк ад Навагрудка, дзе захаваліся самы старажытны касцёл у Беларусі, а таксама былая сядзіба ірландскага роду О’Руркаў. Доўгі час паселішчам валодалі шляхцічы з роду Неміровічаў. Цяпер месца адраджаецца дзякуючы ў тым ліку цудатворнай фігуры Маці Божай Новага Жыцця.
Уселюб апошнім часам усё часцей згадваецца ў сацыяльных сетках і турыстычных маршрутах. Найперш з-за касцёла Святога Казіміра (1433 год), які аб’яднаў вакол сябе не толькі католікаў, але таксама прадстаўнікоў іншых канфесій і светапоглядаў. Сёння вёска — адзін з духоўных і культурных цэнтраў рэгіёна, тут праводзяцца фэсты, экскурсіі і фотавыставы. Ёсць нават галерэя, дзе творцы візуалу могуць паказаць свае шэдэўры гледачам.
Але так было не заўсёды. Літаральна за апошнія некалькі гадоў касцёл і тэрыторыя вакол яго ажывіліся і сталі прыцягваць больш турыстаў і вернікаў.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Як адазвалася наша кіна-слова
Фільм “Героі не спазняюцца” — т/а “Летапіс” к/ст “Беларусьфільм” — быў зняты ў 1968 годзе, тады ж выпушчаны ў пракат. А ў 2020-м данеслася ад яго нечаканае рэха — ды не ледзь чутнае. І я неспадзявана дазнаўся —
Азіраючыся, узгадваю да ўнія падзеі, аналізую: які вычварны ланцуг сустрэч і абставін!.. Але напачатку неабходная тлумачальныя інфармацыя пра дзве жыццёвыя лініі, якія праз кінавыпадак сышліся раз, а больш як праз паўстагоддзя суджана ім будзе перасекчыся — ды так неспадзявана!
Далей
Аўтар “Зоркі Венеры” на паштоўках
Першыя паштоўкі ў гонар беларускіх літаратараў з’явіліся ў 1906 годзе. Іх выпусціла беларуская выдавецкая суполка ў Санкт-Пецярбургу “Загляне сонца і ў наша ваконца”. На паштоўках былі партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |