Свежы нумар
Мастыхін
Субстанцыя ідэальнага ў вібрацыі Сусвету
Аднойчы выдатны армянін Мартырос Сар’ян распавёў, як у юнацтве выпадкова ўбачыў свайго зямляка Івана Айвазоўскага, які імчаўся ў карэце. На ўсё жыццё запомніў ён гэты момант. Яму здавалася, што карэта тая ляціць на нябёсы, да сонца, у Космас і забірае нейкі таемны дух продкаў. Я ўспомніў пра гэта, калі пачаў пісаць пра майго сённяшняга героя — надзвычайнага, дзівоснага жывапісца і графіка Грэгара Данеляна, для якога Беларусь стала другой радзімай у апошнія 30 гадоў яго жыцця — з таго часу, калі ён пакінуў з сям’ёй ахоплены жорсткімі сацыяльнымі канфліктамі і разрухай Каўказ. Беларусь дала яму прытулак, абдарыла цеплынёй і любоўю. Менавіта тут, на беларускай зямлі, ён стварыў для сябе ўнікальную мастацкую праграму, мэтай якой, па словах мастака, з’яўлялася “адлюстраванне вібрацыі чалавечага духу”.
Далей
Слова на развітанне
Пайшоў з жыцця адзін з першых маіх вучняў, беларускі графік і грамадскі дзеяч Барыс Цітовіч. Горка і шкада развітвацца з таленавітым творцам з яркім лёсам, які так шмат зрабіў для сваёй радзімы…
Далей
"К" інфармуе
Пра эстраду — манументальна
700 старонак тэксту, вага 2,5 кг., 1800 фота, сканаваных афіш, праграмак канцэртаў, копій філарманічных загадаў — усё гэта пра новую кнігу Вольгі Брылон “Белорусская эстрада. Ностальгический дивертисмент”.
Далей
Міжнароднае свята анімацыі ў Магілёве
У панядзелак 25 кастрычніка ў магілёўскім кінатэатры “Радзіма” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”. Акрамя шматлікіх паказаў і іншых цікавых мерапрыемстваў у межах фестывалю традыцыйна праводзяцца тры конкурсы — анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пераможцы будуць абвешчаны 27 кастрычніка на закрыцці фестывалю “Анімаёўка-2021”.
Далей
З клопатам аб здароўі супрацоўнікаў і інтарэсах грамадзян
19 кастрычніка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Гран-пры на фестывалі ў Сан-Рэма
Курортны гарадок Сан-Рэма на беразе Лігурыйскага мора — культавае месца для прыхільнікаў італьянскай музыкі: ужо 60 гадоў там праходзіць славуты песенны фестываль. Але цяпер у Сан-Рэма пад патранажам UNICEF — Дзіцячага фонда ААН — штогод праходзіць і вялікі міжнародны дзіцячы музычны фестываль Sanremo Junior. Фінал сёлетняга конкурсу адбыўся 14 кастрычніка, і перамагла ў ім беларуска Ксенія ГАЛЕЦКАЯ, якая два гады таму атрымала Гран-пры дзіцячага конкурсу фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Каб заквітнеў сад
Супрацоўнікі міністэрства культуры на чале з міністрам Анатоліем Маркевічам правялі суботнік у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры i побыту. Выконвалі спрадвечна добрую і карысную справу: саджалі пладовыя дрэвы, а акрамя таго, прыбіралі апалае лісце.
Далей
“Восень у Завоссі”
16 кастрычніка ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе”, філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прайшоў літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”. Наш карэспандэнт на падставе уласных назіранняў, а таксама каментароў арганізатараў мерапрыемства ў наступным нумары распавядзе, як праходзіла гэта цікавае свята.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Уваскрашэнне народнай скарбніцы
15 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі стартаваў выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, які, фактычна, з’яўляўся першым беларускім нацыянальным музеем, дзе была зроблена спроба сабраць і прадэманстраваць найлепшыя артэфакты беларускай мінуўшчыны і творы нацыянальнага мастацтва. Якім аказаўся лёс яго калекцый і наколькі проста было сёння адшукаць і прадставіць публіцы гэтыя каштоўныя прадметы?
Далей
Музей удзячнай памяці
Крыпта Храма-помніка ў гонар Усіх Святых як гістарычнае сведчанне і сучасная ўдзячнасць
Кожны раз, калі спускаюся ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, мне здаецца, што затоены прыцемак гэтай прасторы захаваўся яшчэ з тых часоў, калі яна была ў хрысціян падземнай галерэяй, месцам набажэнства і пахавання памерлых. А зараз шматвяковае адчуванне паветра стала яшчэ больш пераканаўчым. Тут, у прылеглых да крыпты памяшканнях агульнай плошчай 263 квадратныя метры, першай экспазіцыяй фактычна адкрыўся Музей Памяці. Ахвярная сутнасць гэтай памяці пераканальная ва ўсім, што бачыш і адчуваеш па-за ўсякімі часавымі межамі. Неспасцігальна набліжаюцца падзеі ўсіх войнаў, лакальных канфліктаў, тэхнагенных і прыродных катастроф. І не толькі тых, якія адбываліся ў Беларусі. Не забыта ахвярная сутнасць выканаўцаў вайсковых і службовых абавязкаў далёка за яе межамі. А гэта — часавая прастора ад ХІ да ХХ стагоддзя.
Далей
На людным месцы
Дзень маці і “Масты надзей”
Сярэдзіна кастрычніка — гэта, ужо традыцыйна, шматлікія імпрэзы з нагоды Дня маці. Менавіта пра гэтыя святы пераважна і расказвалі аўтары тых лістоў, што прыходзяць цяпер на пошту “К”. Але ж, зразумела, былі ў нашай рэдакцыйнай “скарбонцы” і допісы пра іншыя адметныя ды цікавыя мерапрыемствы, што ладзяцца ў многіх кутках Беларусі. Пра ўсё гэта — у традыцыйным аглядзе тыднёвай пошты “К”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Гістарыёграф
Артэфакты Тадэвуша Рэйтана
Мы працягваем распавядаць пра гісторыю кубка, які быў падараваны Тадэвушу Рэйтану Наваградскай шляхтай у гонар прызнання яго высокіх заслуг перад Бацькаўшчынай. Кубак гэты ў складзе дэпазіта ў 1929 годзе быў вывезены з сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы ў Кракаў. І знік. Мы аднаўляем яго гістарычны шлях. А таксама шлях іншых прадметаў дэпазіта.
Далей
Тэма
Атлантыда музыкаў-самавукаў
Зборнік “Народная музыка Беларусі” з’явіўся зусім незадоўга да адыходу ў вечнасць яго ўкладальніцы — знакамітага музыколага Іны Назінай. Дыск мае невялікі наклад, і дасягне ён, мяркуючы па ўсім, толькі вузкага кола тых, хто ўсур’ёз цікавіцца фальклорам. Хаця ўвагі ён варты. Бо слухаючы найгрышы і чытаючы грунтоўныя каментарыі, ты адкрываеш для сябе не надта засвоены пакуль большасцю феномен беларускай культуры. Калі народныя спевы кожны з нас у той ці іншай меры ведае, інструментальная музыка чамусьці застаецца незаслужана абдзеленай увагай. А гэта — таксама Кландайк.
Далей
Перыпетыі лёсу
Пагосцкая берагіня
Кацярына Панчэня — звычайная сельская працаўніца і знакамітая спявачка з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, захавальніца традыцый Тураўшчыны — сёлета адзначае юбілей — 80 гадоў. Нядаўна Жыткавіцкі райвыканкам ушанаваў яе званнем ганаровага грамадзяніна.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Фестывалі
Традыцыя жыве: 35 лістападаў Віцебска
Унікальны не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постсавецкай прасторы фестываль аўтарскай песні “Віцебскі лістапад” прайшоў на мінулым тыдні ў Віцебску. І быў ён 35-м! — не проста рэкардсмен-доўгажыхар сярод усіх бардаўскіх фестываляў, што адбываюцца ў закрытым памяшканні, але і адна з візітовак культурнага жыцця Віцебска, адзін з яго творчых брэндаў. Калісьці “Віцебскі лістапад” пачынаўся як гарадское свята аўтарскай песні, а цяпер гэта — Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў, які збірае гасцей і ўдзельнікаў з розных краін і нават кантынентаў. З 1987-га не было года, каб фестываль не адбыўся. Нягледзячы ні на што, прайшоў ён і сёлета — і зноў быў напоўнены яскравымі паэтычнымі, музычнымі і мастацкімі імпрэзамі.
Далей
Кантэкст
Ад ай-стопера да флэшбука
Новыя формы работы бібліятэкараў Гродзенскага раёна
У апошнія гады ў бібліятэкараў Гродзенскага раёна з’явіліся новыя формы работы. Сярод іх ёсць і ай-стопер, і дэматэка, і флэшбук ды многія іншыя.
Далей
Заручоны з культурай
Работнікі культурнай сферы — частка беларускай інтэлігенцыі, якая, як ніхто іншы, усведамляе высокую місію культуры ў грамадстве. У ганаровым імёнаслове нараджэнцаў Бярэзіншчыны значыцца заслужаны работнік культуры Беларусі Усевалад Фёдаравіч Жукоўскі, для каго служэнне культуры было сэнсам і стылем усяго жыцця.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Асоба і час
Віктар Тураў. Подых жыцця
85 гадоў з дня нараджэння Віктара Турава, славутага беларускага кінарэжысёра і класіка нашага кінематографа, адзначаецца шэрагам памятных мерапрыемстваў і кінапаказаў. На радзіме рэжысёра ў Магілёве ідзе традыцыйная “Тураўская восень”, у Музеі гісторыі беларускага кіно рыхтуецца выстава, у кінатэатрах і на тэлеканалах запланаваныя рэтраспектыўныя паказы. А яшчэ — у Маскве пад час Дзён культуры Беларусі ў Расіі адбудзецца першы паказ адрэстаўраванай стужкі “Я родам з дзяцінства”, юбілей народнага артыста СССР Віктара Турава стане адной са значных тэм сёлетняга кінафестывалю “Лістапад”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Успамінаючы мясціны Караткевіча
26 лістапада споўніцца 91 год з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Многія нашы землякі пачыналі знаёмства з беларушчынай менавіта з яго твораў. Караткевічазнаўцы мяркуюць, што для рамантызацыі Беларусі ён зрабіў такі ж уклад, як Вальтэр Скот для Англіі або Генрык Сянкевіч для Польшчы. Захацелася даведацца, якія мясціны нашай краіны Уладзіміру Сямёнавічу былі найбліжэйшыя, больш за ўсё натхнялі на працу.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |