Свежы нумар
"К" інфармуе
Каб абмяняцца думкамі
Днямі ў Міністэрстве культуры адбылася сустрэча былых кіраўнікоў і работнікаў ведамства з цяперашнімі кіраўнікамі структурных падраздзяленняў. Былы міністр культуры Барыс Святлоў, былы першы намеснік міністра Уладзімір Рылатка, былы начальнік па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі, былы начальнік аддзела па кінематаграфіі Аляксей Безуглы і іншыя абмяняліся досведам ранейшай і цяперашняй работы з прадстаўнікамі міністэрства.
Далей
У дзень Інстытутаў Канфуцыя
На самым прыканцы верасня ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Сяброўства на міжнародным узроўні
5 кастрычніка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Беларуская культура на казахстанскай зямлі
З 1 па 3 кастрычніка праходзілі Дні культуры Беларусі ў Рэспубліцы Казахстан. Для ўдзелу ў мерапрыемствах у казахскую сталіцу Нур-Султан прыбыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, які адразу ж наведаў Нацыянальную акадэмічную бібліятэку Рэспублікі Казахстан.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Ад вышыўкі чакан да поп-шлягераў
Яркія фарбы ўсходу, пранікнёныя мелодыі, таямнічая атмасфера казак Шахеразады… Усё гэта здолелі адчуць наведвальнікі Дзён культуры Рэспублікі Таджыкістан, якія праходзяць з 1 па 11 кастрычніка ў Мінску і Маладзечна. Папярэдняе такое мерапрыемства адбылося ў нашай краіне пяць гадоў таму, і па ўсім было відаць, што беларуская публіка засумавалася.
Далей
Агульнае мінулае і сумесныя высілкі ў будучыні
7 кастрычніка ў Міністэрстве культуры адбылася сустрэча з дэлегацыяй, якая наведала нашу краіну з нагоды Дзён культуры Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі, што праходзяць з 5 па 11 кастрычніка. У рамках гэтых мерапрыемстваў адбыліся Дні кіно, выступленні майстроў мастацтваў Таджыкістана ў Мінску і Маладзечна, а таксама выстава народных промыслаў таджыкскіх майстроў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Прызнанне!
Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета 8 кастрычніка адбылося ўшанаванне найлепшых супрацоўнікаў сферы.
Вітальныя словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі абвясціў міністр культуры Анатолій Маркевіч. Таксама ў адрас работнікаў сферы культуры паступілі віншаванні ад Прэм’ер-міністра Рамана
Галоўчанкі і Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай.
Анатолій Маркевіч уручыў узнагароды супрацоўнікам апарата
Міністэрства і работнікам устаноў культуры.
Далей
Праекты развіцця
Трыб’ют — павага нацыянальнага
Новы бібліятэчны фармат для моладзі
Багацце беларускага народа немагчыма апісаць словамі, яно неабсяжнае, бо складаецца з розных кавалачкаў адзінага цэлага — гэта і гісторыя краіны, лепшыя і добрыя традыцыі народа, вобраз жыцця беларусаў і, безумоўна, культура — самабытная і непаўторная. Менавіта яна спрыяе эстэтычнаму, інтэлектуальнаму развіццю грамадства, робіць чалавека чалавекам, узвышае і ўзбагачае яго духоўны свет.
Далей
Я праўду сэрца адкрываю свету
90 год таму на Лагойшчыне ў шматдзетнай сям’і нарадзіўся хлопчык Нінел, які пасля стане любімым пісьменнікам беларусаў. Ніл Гілевіч — сціплы, далікатны, чулы. Яго творы, быццам сапраўдныя самацветы, упрыгожваюць нашу літаратуру і не страчваюць сваю актуальнасць зараз. Яго раман у вершах “Родныя дзеці” даўно разабраны на цытаты.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры art-блог
Мушкецёры, коні, пешкі
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры з’явіліся “Тры мушкецёры”. Ды не проста з’явіліся як гэткі “аднаразовы” гастрольны паказ, а трывала “прапісаліся” на афішы і сцэне. Мюзікл Максіма Дунаеўскага, больш вядомы ў нас па колішняй аднайменнай трохсерыйнай расійскай стужцы (хоць насамрэч экранізацый было безліч), набыў тэатральнае ўвасабленне.
Далей
Яшчэ не вечар!
Гэтай восенню ўвазе гледачоў-тэатралаў быў прадстаўлены дваццаты, юбілейны паказ спектакля “Вечар”, які заняў моцную пазіцыю ў афішы Мінскага абласнога драматычнага тэатра (МАДТ). Адметна, што на працягу двух дзесяцігоддзяў галоўныя ролі нязменна іграюць Алена Рахмангулава, Алег Чэчанеў, Віктар Багушэвіч (былы акцёр МАДТ, цяпер акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, г. Мінск).
Далей
Добры тэатр надае высакароднасці
Традыцыйна адкрыццё тэатральнага сезона — святочная падзея. У гэтым годзе дзверы тэатра “Лялька”, што ў Віцебску, гасцінна адчыніліся. Тэатр распачаў свой новы, 36-ты сезон.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Дзень пажылых людзей і “Бульбяная карусель”
Кастрычнік пакуль што радуе сонечнымі днямі і даволі цёплым надвор’ем. А гэта значыць, што ў розных кутках Беларусі супрацоўнікі сферы культуры працягваюць ладзіць мерапрыемствы не толькі ў памяшканнях бібліятэк, клубаў ці музеяў, але і на адкрытым паветры. І, натуральна, вельмі радуе, што пра ўсе гэтыя імпрэзы нам працягваюць пісаць нашы сталыя аўтары ў лістах, якія штодня прыходзяць на рэдакцыйную пошту “К”. Чарговая падборка падобных лістоў — у нашым традыцыйным аглядзе.
Далей
Гістарыёграф
Артэфакты Тадэвуша Рэйтана
Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана (традыцыйна адзначаецца 28 кастрычніка) мы распавядзём нашым чытачам пра лёс яго… кубка. Відаць, гэта адзіная ў свеце рэч, якой цудам пашанцавала ацалець. Доўгі час ішоў збор інфармацыі, бо лёс кубка быў няпэўны. Ён то з’яўляўся на даляглядзе, то знікаў у прыцемках. Але цяпер мы можам распавесці “біяграфію” гэтага артэфакта, які пры спрыяльным збегу абставін мог бы калі-небудзь ізноў пабываць у Грушаўцы. Хаця марыць аб тым, што ён вернецца на Радзіму назусім, не выпадае. І на тое ёсць свае прычыны.
З іншага боку, вельмі хацелася б, каб на гэту публікацыю звярнула ўвагу кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна, якое ў дадзены момант займаецца аднаўленнем родавага котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы і пошукам экспанатаў для будучага музея, які плануецца размясціць у адноўленай сядзібе.
Далей
Жырмуны. Святло і Цень
Па матывах адной вандроўкі
Некаторы час таму, дзякуючы запрашэнню знаёмых гісторыкаў, давялося мне трапіць у мясціны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ніяк не атрымлівалася дабрацца. Дарога вілася паміж маленькімі вёсачкамі і мястэчкамі Лідчыны, у кожнай з якіх ёсць на што паглядзець, а нам распавесці. Сёння ў нас — “падарожжа” ў Жырмуны, якія ў 2018 годзе патрапілі ў навіны ледзь не ўсіх СМІ Беларусі. І пачнём мы яго з маёнтка Радзівілаў, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мястэчка.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Суботнія сустрэчы
Метал як родная стыхія
Слова “каваль” фемінітыўнага адпаведніка не мае. Але змяшчаць гутарку з Марыяй ТАРЛЕЦКАЙ у рубрыку з дзяжурнай назвай кшталту “(Не)жаночыя прафесіі” было б проста нетактоўна. Бо заслуга гэтай мастачкі па метале — далёка не толькі ў самім факце яе існавання. Яна даказала, што даўняе рамяство можа не толькі быць запатрабаваным у аздабленні грамадскага асяроддзя, але і стаць адэкватнай мовай для сучасных аўтарскіх выказванняў. Не дзіва, што на нядаўнім фестывалі “Art-Minsk” Марыя стала адным з пераможцаў у намінацыі “Скульптура”.
Далей
ініцыятывы
Як адкрыць Гарадзенскія скарбы?
30 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адбыліся XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.
Далей
Вандроўка з фотаапаратам
24 верасня ва ўтульнай чытальнай зале Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася краязнаўчая фотавандроўка “Ад ведаў пра свой род — да пазнання роднага краю”. Мерапрыемства было зладжана ў рамках клуба “Краязнаўца”.
Далей
Кантэкст
Песня бестурботнай маладосці
У што апраналіся, што чыталі, слухалі, глядзелі, чым цікавіліся маладыя мінчукі ў эпохі адлігі і застою? Наколькі лёгка было лічыцца модным у савецкім Мінску? У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага сёлетняй восенню працуе выставачны праект “Мода. Музыка. Маладосць”, прысвечаны захапленням, якія займалі розумы сталічных жыхароў у 1950–1980-ыя гады.
Далей
Страта
Святло навуковых ідэй
Скончылася зямное жыццё прафесара, доктара мастацтвазнаўства Іны Назінай. Але яе ўнёсак у даследаванне і развіццё нацыянальнай музычнай культуры настолькі вялікі, што складаецца ўражанне, быццам Іна Дзмітрыеўна пражыла адразу некалькі жыццяў.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Палацы, адкрытыя для кожнага
Пачатак восені сёлета цешыць лагодным сонечным надвор’ем, а значыць, яшчэ не скончыўся час нашых традыцыйных вандровак па Беларусі. Гэтым разам выправімся ў падарожжа па велічных палацах на поўначы Брэстчыны, а таксама завітаем у адзін з найстарэйшых храмаў Беларусі. Разгледзім зблізку, як палацавая архітэктура непасрэдна ўпісваецца ў ансамблі местачковай забудовы, а таксама якім чынам адноўленыя помнікі архітэктурнай спадчыны сёння зноў пачынаюць выконваць функцыі культурных і духоўных цэнтраў гарадоў і мястэчак.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |