Свежы нумар
Мастыхін
Запаветы Аляксандра Салаўёва
У Віцебску шмат гадоў існавала традыцыя — вялікімі выставамі ў сярэдзіне верасня адзначаць дзень нараджэння Сан Саныча, як па-роднаму ўсе называлі старэйшага віцебскага мастака, патрыярха і легенду віцебскага авангарда Аляксандра Салаўёва. І сёлета традыцыя не перарвалася — у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася выстава да 95-годдзя мастака. Вось толькі ўпершыню падзея адбылася ўжо без самога творцы — у маі гэтага года Аляксандр Аляксандравіч пакінуў свет. Разам з адкрыццём выставы да ягонага дня нараджэння прайшоў і вечар памяці. Што будзе з вялікай творчай спадчынай Аляксандра Салаўёва, з бібліятэкай, з архівам? Усё завешчана Цэнтру сучаснага мастацтва.
Далей
Соцыум
Паўстагоддзя на варце памяці
25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой”, якому было наканавана зрабіцца адным з самых знакавых месцаў памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, шырока вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Сёлета 24 верасня ў Брэсце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да пяцідзесяцігоддзя комплекса, які з гэтай нагоды быў ушанаваны адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі — ордэнам Францыска Скарыны. Якім быў шлях легендарнай крэпасці да статусу Мемарыяла, і як цяпер тут зберагаецца памяць аб падзеях васьмідзесяцігадовай даўніны, а таксама аб іншых, не менш цікавых эпізодах з мінуўшчыны гэтай незвычайнай мясціны?
Далей
Адчуць пачуццё прыгожага
Гэты матэрыял пра школу мастацтваў роднага Беразіно мне асабліва трапятліва пісаць. Бо яшчэ школьнікам я каля двух гадоў браў урокі гітары. І хоць інструмент пакуль што не падпарадкоўваецца ўсім маім музычным жаданням, з любоўю ўспамінаю часы, як не без настойлівасці атрымлівалася граць мелодыі любімага гурта, разбірацца ў нотах, праводзіць доўгія заняткі дома і ў сценах гэтага будынка. Але не толькі ў мяне былі выдатныя моманты пагружэння ў творчасць. Бярэзінская школа мастацтваў у лістападзе адзначыць 60-гадовы юбілей, а значыць праз яе класы прайшла вялікая колькасць дзяцей, у якіх развівалася пачуццё прыгожага. Таму я і вырашыў наведаць родныя сцены.
Далей
"К" інфармуе
Папулярызуючы культуру дома і за мяжой
28 верасня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
На грамадскае абмеркаванне
Распрацаваны Міністэрствам культуры праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях культуры” ўнесены ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Далей
Якой будзе наступная знаходка?
“К” пісала ўжо, што ў Гальшанскім замку падчас аднаўленчых работ была адшукана ўнікальная плітка. Гісторыя, як аказалася, мае працяг. Выяўлена яшчэ і тэракотавая падлога XVII стагоддзя. Словам, замак працягвае здзіўляць сваімі таямніцамі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Еўрапейская спадчына ў Вялікім
30 верасня па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі ў Вялікім тэатры оперы і балета нашай краіны адбылося ўрачыстае святкаванне Дзён еўрапейскай спадчыны.
Далей
Бяспека працы - справа важная
У міністэрстве культуры 29 верасня адбылася нарада па выніках выканання комплекснага плана мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці за студзень-жнівень 2021 года з удзелам кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных міністэрству. На сустрэчы закраналіся таксама тэмы працоўнай дысцыпліны, пажарнай бяспекі, аховы працы, устаноўленых патрабаванняў па эксплуатацыі будынкаў, падтрыманні ў парадку прылеглых да іх тэрыторый. Праводзіў нараду намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Калі б Дарэ жыў сёння…
У выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў экспануюцца творы Густава Дарэ. Гэта больш за 120 літаграфій — ілюстрацый да сусветна вядомых кніг. Ды і самі гэтыя ілюстрацыі сусветна вядомыя. Мы ж іх раней бачылі толькі ў перавыданнях сусветнай класікі, прычым недасканалая паліграфія не магла перадаць мноства нюансаў непаўторнага стылю і тэхнікі мастака, і, адпаведна, мы мелі вельмі прыблізнае ўяўленне, што за мастак Густаў Дарэ насамрэч. Цяпер жа ёсць магчымасць на свае вочы пабачыць зробленае рукою генія.
Далей
Праекты развіцця
Трыб’ют — павага нацыянальнага
Новы бібліятэчны фармат для моладзі
Багацце беларускага народа немагчыма апісаць словамі, яно неабсяжнае, бо складаецца з розных кавалачкаў адзінага цэлага — гэта і гісторыя краіны, лепшыя і добрыя традыцыі народа, вобраз жыцця беларусаў і, безумоўна, культура — самабытная і непаўторная. Менавіта яна спрыяе эстэтычнаму, інтэлектуальнаму развіццю грамадства, робіць чалавека чалавекам, узвышае і ўзбагачае яго духоўны свет.
Далей
art-блог
Новая тэрыторыя Фігаро
1 кастрычніка, акурат у Міжнародны дзень музыкі, адкрывае свой юбілейны 10-ы сезон тэатр “Тэрыторыя мюзікла”. У гэты вечар на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў адбудзецца прэм’ерны “Фігаро” — спектакль, першым паказам якога гэты калектыў завяршаў улетку мінулы сезон.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Яблыкі жыцця і болю
У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, што ў Бабруйску, адкрылі 77-ы сезон. Дзве “шчаслівыя сямёркі” пазначаны беларускай прэм’ерай — “Пэся і Янко”, а таксама VIII Рэспубліканскім фестывалем нацыянальнай драматургіі, што прызначаны на 12 — 16 лістапада.
Далей
Каханне і смерць на самым узлёце
У 70-я гады мінулага стагоддзя аповесць амерыканскага пісьменніка і кінасцэнарыста Эрыка Сігала “Гісторыя кахання” была надзвычай папулярнай не толькі ў штатах, але і далёка за іх межамі. Яна выйшла накладам у 30 мільёнаў асобнікаў і была перакладзена на 33 мовы розных народаў свету. Аднайменны фільм стаў лідарам пракату 1971 года. За сцэнарый гэтай стужкі пісьменнік атрымаў прэмію “Залаты глобус”. Дарэчы, савецкія гледачы не змаглі яго паглядзець, тым не менш знакамітая песня з яго гучала ледзь не штодня з кожнага рэпрадуктара (часцей за ўсё ў выкананні Бісера Кірава альбо Мусліма Магамаева).
Далей
На людным месцы
З “мышкай” і кніжкай
Я — чалавек з псіхалогіяй жыхара раённага цэнтра. У такім, дзе ўсе сваякі, суседзі і родзічы, рос і сталеў палову жыцця. Сіндром местачковага гонару — у крыві (“местачковы” тут — ніяк не адмоўная рыса). Працаваць навідавоку і шчыра — справа цяжкая, але рэальная. Іншага спосабу “гадаваць” аўтарытэт пакуль не прыдумалі. Вось такая прэамбула. А цяпер — пра тое, што сёння хвалюе. Якім бачу ідэальны раён і яго ідэальны культурны змест? Паспрабую адказаць.
Раёнам, як падаецца, павінен кіраваць мясцовы і малады душой чалавек. Каб не ехаў увечары начаваць у іншы раён, а разам з жонкай ішоў у РДК на канцэрт, спектакль, танцавальны вечар. Такія, паверце, ёсць, з такімі я размаўляў і атрымліваў ад гэтага задавальненне.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру
Мы працягваем знаёміць нашых чытачоў з нарысам жыцця аднаго з самых вядомых віленскіх тэатралаў ХІХ стагоддзя, першыя крокі якога да прафесійнай сцэны былі зробленыя ў аматарскім філамацкім тэатры ў маёнтку Слізеняў у Бартніках, куды ён патрапіў дзякуючы свайму сваяку Тамашу Зану.
Далей
Вяртанне Паўночных Афінаў
25 верасня ў сядзібе-музеі Агінскіх у Залессі адбылася знакавая імпрэза. Нагодай для яе паслужыла трыяда датаў - 256 гадоў — з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, 7 гадоў з дня заснавання музея, 6 гадоў адкрыццю музейнай экспазіцыі. Каб даведацца, як прайшло свята і што новага ў Залессі, мы паразмаўлялі з арганізатарамі і ўдзельнікамі імпрэзы.
Далей
Кантэкст
Святасць зямлі нашай
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава памяці ўладыкі Філарэта. Ягоны поўны тытул гучыць як Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі святаархімандрыт. Але ўся краіна ведала яго проста па імені, якое яму было дадзена падчас пастрыжэння ў манаства ў гонар праведнага Філарэта Міласцівага. Краіна ведала свайго мітрапаліта па імені і лічыла за вялікі маральны аўтарытэт.
Выстава называецца “Святасць зямлі Беларускай”. Прадстаўлены на ёй творы мастацкага пленэру, які мае такую ж назву і сёлета ладзіўся ў шосты раз.
Арганізатарамі праекта выступілі Беларуская праваслаўная царква, Міністэрства культуры РБ, Беларускі саюз мастакоў і іншыя грамадскія арганізацыі. На вернісажы згаданы творчы саюз прадстаўляў ягоны старшыня Глеб Отчык. Нашаму карэспандэнту давялося з ім пагутарыць.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Перыпетыі лёсу
Майстар імправізаціі Таццяна Шыдлоўская
Са школьнай парты — у харэаграфію
З дзяцінства Таня танцавала і спявала. Здольнасці атрымала ў спадчыну ад бацькоў: мама добра танчыла, а бацька добра спяваў. Пачуўшы новую мелодыю, малая пачынала свой танец-імправізацыю, часта рабіла канцэрты для сваякоў. Мама адвяла сваю плясунню ў танцавальны гурток Дома культуры хімікаў (у цяперашні час — Светлагорскі цэнтр культуры). У падлеткавым узросце дзяўчына танчыла ў калектыве бальных танцаў пад кіраўніцтвам Таццяны Саларовай, але марыла трапіць у склад рытм-балета “Эўрыдыка”. Гэты танцавальны калектыў у 1978 годзе стварыла Ніна Ходар як адну з частак неверагодна папулярнага ў тыя гады клуба аматараў мастацтваў “Арфей”. Клуб, на жаль, ужо даўно зачынены, а “Эўрыдыка” паспяхова выступае да гэтага часу. У 1984 годзе мара Таццяны ўвасобілася ў жыццё — яна ўвайшла ў склад калектыву рытм-балета да таго часу ўжо пад кіраўніцтвам Людмілы Альхавіковай.
Далей
Раскадроўка
"Пахаваць стралу", каб жыла вёска
Прэм’ера дакументальнага фільма пра захавальніц абраду з вёскі Стаўбун
“Як пушчу стралу ды па ўсём сялу…” — гучыць у беларускіх вёсках, калі ладзіцца абрад “Пахаванне стралы”. Менавіта гэтая песня стала лейтматывам новага дакументальнага фільма рэжысёра Галіны Адамовіч “Страла”, прэм’ерны паказ якога адбудзецца 7 кастрычніка ў мінскім кінатэатры “Піянер”. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці — адно з нямногіх месцаў на зямлі, дзе абрад захаваўся: штогод на саракавы дзень пасля Вялікадня вясковыя жанчыны на чале з самымі старэйшымі збіраюцца і ідуць у поле “хаваць стралу” — гэтак жа, як стагоддзямі рабілі іх продкі. Ідуць і спяваюць. І ўсё ж кіно не пра абрад і яго ўнікальнасць, а пра ўнікальнасць гэтых беларускіх жанчын, якія, паводле слоў рэжысёра, як тыя карыятыды — трымаюць свет.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |