Свежы нумар
"К" інфармуе
Добры дзень, Горад!
зень горада Мінска, які традыцыйна святкуецца ў другую суботу верасня, сёлета адзначаны таксама адкрыццём XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Далей
Перспектывы росту і змяншэнне затрат
8 верасня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
На наступным тыдні
У рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у бягучым годзе ў год 30-годдзя Садружнасці 15–16 верасня 2021 года адбудзецца пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Старшынёй Савета з 2017 года.
Далей
Храм ведаў над Нёманам
У гэтым месяцы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы адзначаюць два святы: 15 верасня прафесійнае — Дзень бібліятэк Беларусі, і 17 верасня — у Дзень народнага адзінства — 191 год са свайго заснавання. Сустракаць свой дзень народзінаў і Рэспубліканскую ўрачыстасць тут будуць адмысловымі выставамі і мерапрыемствамі.
Наведаўшыся ў найстарэйшы ў краіне храм ведаў над Нёманам, “К” высветліла, што ён — сапраўднае ўпрыгожванне старажытнага Гродна. А па словах маладой дырэктаркі бібліятэкі Марыны Эдвардаўны Ігнатовіч, тут падабраўся калектыў, які працуе для чытача і можа задаволіць любы яго запыт.
Далей
Неабыякавыя нататкі
З пошты "К"
Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі магутныя дзяржавы, а кніга — вялікі цуд, створаны чалавечым розумам, — жыла, хвалявала сэрцы, абуджала думку.
Сцяпан Александровіч
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Тыдзень народнага адзінства ў бібліятэках краіны
У Рэспубліцы Беларусь 17 верасня будзе шырока адзначацца Дзень народнага адзінства. У сувязі з гэтай значнай падзеяй ва ўсіх бібліятэках сеткі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, на працягу тыдня пройдзе агульнарэспубліканская акцыя пад назвай “Беларусь — краіна адзінства”. Акцыя ўключае каля 150 культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў ва ўсіх куточках нашай краіны пад каардынацыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Далей
ГРАНД у Нясвіжы
Сёння і заўтра ў Нясвіжскім замку адбудуцца “Музычныя ГРАНД вечары”. У Тэатральнай залі прагучаць выбітныя творы сусветнай фартэпіяннай і вакальнай класікі — ад барока да рамантызму. Менавіта такая музыка магла тут гучаць пры колішніх уладарах палаца. А ва ўнутраным дворыку сёння пройдзе яшчэ і традыцыйны “Гранд кірмаш” у стылі 1920 — 1930-х гадоў.
Далей
Соцыум
Народ Кнігі, горад Літары
Калісьці Рыгор Барадулін, маючы на ўвазе ролю, якую адыграла літаратура ў фармаванні нашай нацыі, назваў беларусаў “народам Кнігі”. Тут няцяжка правесці паралелі з адным з этнасаў, які пасля страты сваёй бацькаўшчыны і вымушанага блукання сярод чужых народаў стагоддзямі захоўваў, прычым часта ў агрэсіўным альбо нядобразычлівым асяроддзі, духоўную еднасць праз тое, што трымаўся матчынай мовы і сваёй Кнігі. Гэты прыклад учэпістай жыццяздольнасці шмат для каго ў сусветнай гісторыі стаў натхняльным. Несумненна, што і сёння беларускае слова мацуе нацыю, з’яўляецца стрыжнявым чыннікам народнай еднасці. Аднаўленню беларускай дзяржаўнасці сёлета 30 год, а Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў 28-ы раз. Свята амаль равеснік Незалежнасці. І гэта невыпадковае супадзенне: палітычны суверэнітэт патрабуе трывалага духоўнага грунту.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Бунтарны край, што нараджае таленты
У 1935 годзе ўсю Заходнюю
Беларусь скаланула вестка аб паўстанні рыбакоў на возеры Нарач. Чым было выкліканае гэтае выступленне, які след яно пакінула ў нашых гісторыі і культуры і якое дачыненне да забастоўкі нарачанцаў меў адзін з народных паэтаў Беларусі? Каб даведацца адказы на гэтыя пытанні, мы вырушылі на Мядзельшчыну, дзе разгортваліся згаданыя падзеі васьмідзесяцішасцігадовай даўніны. Гэтая вандроўка — адно з шэрагу падарожжаў у рамках сумеснага праекта “К” з тэлеканалам “Беларусь 3”, прысвечанага падзеям міжваеннага часу ў Заходняй Беларусі.
Далей
Праекты развіцця
Майстар голасу і гуку
У канцы жніўня ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі было асабліва ўтульна. Шчырыя ўсмешкі, добрыя словы і пажаданні, паэтычныя радкі — усё гэта было адрасавана ў гэты дзень аднаму чалавеку.
Далей
Песні “ў перахлёст”, прывіды і “Раўгеня”
Як і чым на Полаччыне прывабліваюць турыстаў
Быць прывабнымі і цікавымі для турыстаў — адна з прыярытэтных задач калектыву Полацкага раённага цэнтра культуры. Здаецца, што пакрыху ў нас гэта пачынае атрымлівацца. Да прыкладу, ствараюцца цікавыя лакацыі, насычаныя рэгіянальным культурным прадуктам на аснове традыцый, абрадаў ды свят нашага краю.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры art-блог
“Пад*Свядомасць”: без карэктываў наратыву
16 верасня на сцэне нашага Музычнага тэатра — адметны балет “Пад*Свядомасць”. Дарэчы, ягонай прэм’ерай завяршаўся сезон. Гэту падзею трэба адзначыць асобна, бо яна знамянуе важны творчы этап у жыцці не толькі маладога беларускага харэографа Сяргея Мікеля, але і ўсяго гэтага тэатра.
Далей
З любоўю да бацькоў і дзяцей
У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры ў канцы сезона з’явіўся “Тата”. П’есу сучаснага французскага пісьменніка і драматурга Фларыяна Зелера паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Віталь Краўчанка. Спектакль стаў чарговым “моцным арэшкам” для публікі, адначасова салодкім і горкім знутры.
Далей
Плакаты на “...Вежы”
Учора ў Брэсце ў рамках юбілейнага ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” пачаўся фінальны тур ІV Міжнароднага конкурсу тэатральнага плаката. Пераможцы будуць вызначаны на ўрачыстым закрыцці фестывалю — 18 верасня.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“СУ-ТВАРЭННЕ” чакае гасцей…
12 верасня а 17-й гадзіне Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі разам з Цэнтрам беларускай драматургіі запрашаюць на старт дзіцячага праекта “Су-Тварэнне”.
Далей
На людным месцы
Ці ёсць вольны час у пенсіянера
Сапраўдная паэзія не дае душы сканаць. Для мяне цалкам натуральным застаецца тое, што вершамі можна лекаваць… Напрыканцы 1990-х і на пачатку нулявых я працаваў рэдактарам аддзела публіцыстыкі тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Акно кабінета выходзіла на Інстытут замежных моў. Але натхняўся я не толькі выглядам даўгалыгіх студэнтак. Раз-пораз за шыбкай з зайздроснай перыядычнасцю мільгала велічная постаць Сяргея Грахоўскага. “Чарговы верш нясе”, — тлумачыў Мікола Гіль. Гэта ўжо потым Алесь Пісьмянкоў зазначыць з веданнем справы: “Вершы пішуць многія, а паэтаў — адзінкі”. У “адзінкі”, неаспрэчна, увайшоў і сам Пісьмянкоў, аднак найперш — Грахоўскі, Танк, Дубоўка. Я далучыў бы ў спіс і Янку Брыля, бо ягоная проза для мяне — залатой пробы выкшталцоная паэзія.
Далей
Гістарыёграф
Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны
У 1826 годзе клас скульптуры пры Віленскім універсітэце, які ачольваў Казімір Ельскі, загадам цара Аляксандра І быў скасаваны. Але той кароткі перыяд часу, які праіснаваў гэты клас (заснаваны ў 1803 годзе), усё ж прынёс свае плады. Сёння мы распавядзем пра лёс Рафала Слізеня, скульптара-аматара, ураджэнца Наваградчыны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэтраспектыва
Беларусь — тэрыторыя кіно
Праз некалькі гадоў у беларускага кіно будзе ўжо векавы юбілей — адлік вядзецца ад 17 снежня (менавіта гэтая дата адзначаецца як Дзень беларускага кіно) 1924 года, калі было створана Упраўленне па справах кіно “Белдзяржкіно”: неўзабаве пачалі з’яўляцца першыя хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы, следам і першыя ігравыя. У 1928 годзе ўзнікла студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, якую ў 1946-м перайменавалі ў “Беларусьфільм” — цяпер яна мае статус Нацыянальнай кінастудыі. Многія і многія беларускія фільмы былі вядомыя і нават папулярныя ў гледачоў усяго Савецкага Саюза: такімі яны застаюцца і цяпер, маюць ужо міжнароднае прызнанне і любоў. У савецкім кіно “Беларусьфільм” меў славу сапраўднага майстра фільмаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, якая сваёй трагедыяй закранула кожнага жыхара нашай рэспублікі. Але славу беларускаму кіно прынеслі і ўсімі любімыя дзіцячыя кінастужкі, і вялікая колькасць анімацыйных фільмаў, на якіх раслі пакаленні і пакаленні дзяцей і якія збіралі і працягваюць збіраць узнагароды на самых галоўных і прэстыжных кінафестывалях свету.
Далей
Вернісаж
Тканыя крылы і мроі пра палёт
Рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю “Мроі-крылы” адкрылася 7 верасня ў двух музеях Віцебска. Віцебск пераняў эстафету ад Гродна, дзе праект экспанаваўся ўвесну: сярод майстроў з усёй краіны ў віцебскіх мастакоў з’явілася магчымасць больш поўна паказаць сваю творчасць. “Бо Віцебск жа сталіца тэкстылю, віцебская тэкстыльная школа асаблівая!” — з гонарам гавораць мясцовыя мастакі. Урачыстыя адкрыцці экспазіцый у Віцебскім мастацкім музеі і ў Арт-прасторы на Талстога, 7, Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва сабралі вялікую колькасць зацікаўленых людзей — і саміх мастакоў, і аматараў мастацтва, і прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, і — студэнтаў.
Далей
Кантэкст
Ад “непраліваек” да старадаўніх буквароў
Пачатак новага навучальнага года натхняе музеі на новыя адметныя і крэатыўныя выстаўкі. У Музеі гісторыі горада Мінска ў першы восеньскі дзень такая выстава і адкрылася — называецца яна “Ізноў у школу”. Мабыць, і не знойдзеш чалавека, у душы якога гэтая дата — 1 верасня — не адгукваецца як адна з самых значных і запамінальных: нават праз 20, 30 ці 50 гадоў пасля заканчэння школы мы памятаем пра 1 верасня. А наноў святкуем яго з нашымі дзецьмі і ўнукамі. Музей гісторыі горада Мінска з выставай “Ізноў у школу” зазірнуў у нашу школьную гісторыю: убачыць можна буквары, парты, дошкі, карціны, чарнільніцы — нават сашчэпкі! — і многае іншае. Паглядзім і мы на тое, што чыталі, чым карысталіся школьнікі мінулых часоў.
Далей
Традыцыі
Капліца Арэшкаў у Заказеллі, або Пра беларускі Нотр-Дам
Не так даўно мы распавялі чытачам пра лёс капліц Слізеняў у Бартніках, Манюшкаў у Радкоўшчыне. У мінулым нумары мой калега Павал Салаўёў раскрыў нашым чытачам таямніцы капліцы ў Багушэвічах, гісторыя якой шчыльна звязана з родам Святарэцкіх, аднаго з прадстаўнікоў якога Уладзімір Караткевіч зрабіў у “Каласах пад сярпом тваім” прататыпам Раўбіча. Сёння нас чакае апавяданне пра капліцу роду Арэшкаў у Заказеллі. Яна таксама мае сваю гісторыю, а да таго ж імкліва аднаўляецца.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Уладар чатырох стыхій
Што робіць нашу зямлю светлай
Вядомы рускі паэт Сяргей Ясенін нарадзіўся ў сяле Канстанцінаве, а праз 76 гадоў у суседнім сяле Волкаве — яго цёзка, вядомы смаргонскі ганчар, член саюза народных майстроў Беларусі. Што збліжае Ясеніна і Нагаева? Любоў да вёскі і прыроды, імкненне да гармоніі, прыгажосці, святла.
Руская зямля нарадзіла Сяргея Нагаева, а на беларускай ён развівае свой талент і духоўна ўзрастае.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |