Свежы нумар
"К" інфармуе
Апошнія штрыхі да параднага партрэта
Штогод у сузор’і Свята беларускага пісьменства запальваецца чарговая зорка. Сёлета гэта горад Капыль. Паводле ўжо ўсталяванай традыцыі, свята ладзіцца ў гарадах, што адыгралі значную ролю ў развіцці асветы, кнігадруку, культуры ўвогуле. Паколькі Капыльшчына дала краіне нямала майстроў слова, ёй і нададзены гонар ладзіць імпрэзу нацыянальнага маштабу.
Напярэдадні 5 верасня наш карэспандэнт наведаў Капыль. Ягоны фотарэпартаж — пра перадсвяточныя будні горада.
Далей
Да Дня народнага адзінства
31 жніўня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Дзень ведаў
1 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Саджанец ведаў”, прымеркаванае да Дня ведаў і пачатку новага навучальнага года. Ва ўрачыстасці прымаў удзел міністр культуры Анатолій Маркевіч і рэктар Наталля Карчэўская. Напрыканцы мерапрыемства міністр разам з педагогамі на тэрыторыі ўніверсітэта пасадзіў бэз.
Далей
Адна сям’я ў адным ВНУ
Цуды здараюцца не толькі на Новы год ці Раство, але і першага верасня. Менавіта ў першы восеньскі дзень у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прыступілі да вучобы, сярод многіх іншых навучэнцаў, тры адметныя першакурснікі — Аляксандр Фёдаравіч і Кацярына Міхайлаўна Раньшавы, а таксама іх старэйшая дачка Дар’я.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Мінск. Верхні горад. 11 верасня
Ужо праз тыдзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Далей
Соцыум
Уратаваць і не нашкодзіць
Выяўленне, захаванне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей даўно зрабіліся важным кірункам дзейнасці ў айчыннай галіне аховы спадчыны. Сёння стаўка ў прамоцыі гістарычнага набытку Беларусі ў свеце робіцца акурат на жывыя традыцыі, якія не маюць аналагаў у іншых народаў альбо захаваліся ў нашай краіне ў найбольш аўтэнтычным выглядзе. З якімі выклікамі і рызыкамі сутыкаюцца жывая спадчына Беларусі і яе захавальнікі?
Далей
Антрапалогія беларускай посцілкі
Што практычна не прадстаўлена ў музеях?
Днямі ў выдавецтве “Беларуская навука” выходзіць новая кніга доктара мастацтвазнаўства, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольгі Лабачэўскай — аўтара, якая летась стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “мастацтвазнаўства і крытыка” за кнігу, прысвечаную беларускім традыцыям саломапляцення. Увогуле, імя Вольгі Лабачэўскай сярод тых, каго цікавіць беларуская традыцыйная культура, добра вядомае. І гаворка не толькі пра навукоўцаў ці супрацоўнікаў музеяў — калі можна казаць пра бестселеры ў гэтай галіне, то іх аўтар менавіта Вольга Лабачэўская: яе кнігі чытаюць і вывучаюць шырокія колы аматараў беларускай спадчыны, цікавасць да якой у апошнія дзесяцігоддзі моцна ўзрасла. Можна прадказаць, што падобны лёс чакае і новую кнігу — “Беларускія посцілкі і дываны. Антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Вітаміны для настрою
Падчас Іўеўскага свята выкарыстана… мора таматаў
Не, расход таматаў падчас свята не сакрэт. Проста ніхто не падлічваў, колькі тых памідораў было выкарыстана. Гэта, бадай, адзіныя матэрыяльныя выдаткі, якія пацярпеў раён на “Іўеўскім памідоры”. Дый выдаткі тыя можна лічыць шараговым спонсарскім укладам тутэйшых самаадданых агароднікаў у агульную справу таматнага вяселля. А вось маральнае задавальненне ад свята падлічыць немагчыма. Яно не мае ні канца, ні краю, таму застаецца ўнікальным па форме і змесце, цягам года грэе душу мясцовага жыхара не толькі таму, што не мае ў рэспубліцы аналагаў, а яшчэ і з той прычыны, што дадае раёну брэндавай выразнасці.
Далей
Там, дзе цякуць малочныя рэкі
У аграгарадку Сурынка Слонімскага раёна прайшло свята малака “Малочны край — людзям рай”. Можна лічыць гэтае мерапрыемства візітоўкай названай вёскі. Тут здавён умеюць эфектыўна працаваць з малочным статкам.
Далей
art-блог
Сюрпрызы Музычнага
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрывае свой 51-ы сезон. Дата абрана — з тымі ж лічбамі, толькі ў зваротным парадку: 15 верасня. Паводле традыцыі, у дзень адкрыцця будзе дэманстравацца адна з нядаўніх прэм’ер — знакамітая рок-опера Аляксея Рыбнікава “«Юнона» і «Авось»” на лібрэта Андрэя Вазнясенскага.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Лялькі ў “…Куфры” і на вуліцы
Днямі фестываляў у нас паболее: 6 верасня Магілёўскі абласны тэатр лялек гасцінна прыме гледачоў і ўдзельнікаў тэатральных сустрэч “Лялькін куФЭр”. Пра нязвыклую назву, што пішацца крыху насуперак арфаграфіі, некаторыя асаблівасці праграмы і іншыя цікавосткі мы распыталі дырэктара тэатра Уладзіміра Андрэенку.
Далей
Твой 13-ы цуд
У Оршы, у памяшканні былога Езуіцкага калегіума, дзе месціцца гарадская мастацкая галерэя імя Віктара Грамыкі, адбываецца персанальная выстава віцебскага мастака і дызайнера Аляксандра Вышкі — “LIGHT VOLUME. XIII цуд свету”. Тое, што прадстаўлена ў экспазіцыі, сам аўтар называе “светла-дынамічным жывапісам”.
Далей
Ёсць пытанне !
Беларускае кіно: не “кола”, а “дрэва”
Што не так з айчынным кінамастацтвам?
Бясконцае падарожжа па замкнёным коле. Так можна апісаць існаванне беларускага кіно апошніх трох дзесяцігоддзяў. Нягледзячы на гучныя словы і заявы, творчыя і, тым больш, камерцыйныя перамогі нашага кінематографа, за гэты час, можна пералічыць па пальцах адной рукі. Калі не прымаць у разлік дакументалістыку і анімацыю (аб гэтых напрамках кінамастацтва варта весці асобную размову), падстаў для гонару ў беларускіх кінематаграфістаў зусім не шмат.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Кентаўры з Бабровай даліны
“Я паважаю сябе, бо паважаю вас”… Гэта наша, беларускае, замешанае на спрадвечным гонары. Адпачывала пляменніца ў Грузіі. Згадвала, як уражаны быў мясцовы таксіст: “Не лаецеся, смецце праз вокны не выкідаеце, на роднай мове размаўляеце — Еўропа!” А я б дадаў: “Культура!” Адкуль што бярэцца? Няўжо толькі маладым надакучыла быць памяркоўнымі?
Не! Узрост, я перакананы, тут ні пры чым. Старэнькая бабуля на Драгічыншчыне заходзіць у краму, кіёк звонку пакідае, а мне важна тлумачыць: “Паляшуцкая культура такая”. Культура… Культура! Сябра Віця Стрыжак з рэчыцкай Заспы да апошніх дзён сваіх Маму называў на Вы. Культура! Дык адкуль яна?
Мяне зразумее зараз толькі той, хто любіць Беларусь. Шляхетнасць — у крыві. У павароце шыі вунь той вясковай кабеты — вытанчаная пастава князёўны. У выразных вачах вялікага Разанава — спакойная ўладарнасць вялікага Вітаўта. Ва ўсмешцы ссівелага дзеда — паляшуцкая вынаходлівасць гаспадара лесу, ракі і балота. І моліцца ён небу, сонцу і чалавеку.
Культура! Яна ў матчынай песні, дзедавай прыпавесці, у вышываным ручніку ды звонкім гліняным збанку. І ўсё гэта перадаецца з роду ў род шчырым позіркам, гарачым пацалункам, пяшчотным дотыкам ды ўзнёслым словам. Працэс няспынны, бо натуральны. Птушаняты не пытаюцца ў маці, як лятаць. Яны становяцца на крыло, праз якое і прарастае культура, чытай — шчаслівае ўменне лунаць над небам Беларусі. Курыруюць працэс “прарастання” гісторыкі, музыканты, літаратары, работнікі культуры. Дай Бог, каб так яно і было.
Далей
Тэатральная плошча
“…Паляванне”? На мастацкія адкрыцці
8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрые сезон “Дзікім паляваннем караля Стаха”. Прэм’ерай гэтага спектакля ў сярэдзіне ліпеня завяршаўся мінулы творчы марафон калектыва. Опера Уладзіміра Солтана стала злучальнай ніткай не толькі між двума сезонамі, але і між рознымі эпохамі.
Далей
Асобы
Хобі — гэта рыбалка, а творчасць — зусім іншае
У Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося чарговае пасяджэнне сяброў клуба “Вытокі”, якія сустрэліся з самабытнай мастачкай Гродзеншчыны Ганнай Пуйдак.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Скляпнікі і пітушкі…
На Свіслаччыне, у Поразаўскай бібліятэцы — цэнтры краязнаўства, адбыўся вечар-партрэт “Самабытны ганчар”, прымеркаваны да стагадовага юбілею поразаўскага майстра чорназадымленай керамікі Іосіфа Шопіка, лаўрэата Другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, удзельніка ВДНГ СССР (бронзавы медаль) і ВДНГ БССР.
Далей
Суайчыннікі
З удзячнасцю да Беларусі
Суайчыннікі
Жанна Раманоўская, кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, старшыня Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, рэдактар сайта і газеты “Уздым” адказвае на пытанні “К”.
Далей
Традыцыі
Капліца ў памяць пра сівую даўніну
“Воіны Бога прыйшлі па мяне…” — гэтымі словамі пачыналася малітва пана-латніка Яраша Раўбіча, героя рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, калі ў кульмінацыі твора яго прыйшлі забіваць бандыты. Кожны, хто чытаў гэтыя словы, упэўнены, не мог не здрыгануцца. Але, здагадваючыся, што многія па-мастацку пераапрацаваныя вобразы “Каласоў…” адбываліся рэальна, не кожны ведае, што пан Раўбіч быў правобразам багушэвіцкага шляхціца Баляслава Свентаржэцкага. Жорсткі нораў, узяты ад маці, багаты маёнтак, дзе магло сабрацца шмат гасцей, перажыванні ў сувязі з паўстаннем 1863 года… А вышэйпрыведзеная малітва, якую паны-латнікі чыталі толькі перад смерцю, па душэўнаму ўздзеянню можа стаяць побач хіба з сузіраннем фамільнай капліцы-пахавальні сям’і Баляслава ў Багушэвічах, якая, нягледзячы на складаны лёс, усё ж няблага захавалася.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |