Свежы нумар
"К" інфармуе
Працоўныя клопаты і падрыхтоўка да свята
25 жніўня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Памяці Мітрапаліта Філарэта
4 верасня 2021 года ў Івянцы распачнецца традыцыйны, шосты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны памяці Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства.
Далей
«Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні»
Здавалася б, звычайны цэнтр дадатковай падрыхтоўкі дзяцей у беларускім правінцыйным горадзе. Але толькі стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў дваццаць шэсць чалавек!
Далей
Назапасілі летняга настрою
Вось пакрысе і канчаецца лета, забіраючы цёплае надвор’е і пакідаючы сонечныя ўспаміны аб сабе. Але яшчэ ёсць час выехаць за горад з сям’ёй або кампаніяй сяброў, каб назапасіць уражанняў. Менавіта гэта зрабілі і супрацоўнікі Міністэрства культуры на мінулых выхадных у рамках Рэспубліканскага турзлёту органаў дзяржаўнага кіравання, размясціўшыся на базе адпачынку “Высокі бераг” на Стаўбцоўшчыне. А каб разнастаіць адпачынак, усім камандам прапанавалі конкурсы — актыўныя і крэатыўныя.
Далей
Форум
Творчая змена Гомельшчыны
Гомельская вобласць мае шырока развітую сетку ўстаноў пачатковай мастацкай адукацыі, у якую ўваходзяць шэсцьдзясят дзіцячых школ мастацтваў і шэсцьдзясят пяць філіялаў, у сямідзесяці дзевяці населеных пунктах і аграгарадках функцыянуюць класы дзіцячых школ мастацтваў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Сто гадоў натхнення!
Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага святкуе сваё 100-годдзе: сярод сёлетніх буйных падзей у культурным жыцці Гомеля — гэта адна з самых гучных. У маштабах гісторыі тэрмін, можа, і невялікі, але для навучальнай установы 100 гадоў — вялізны прамежак часу, напоўнены мудрасцю, натхненнем і працай некалькіх пакаленняў педагогаў. Віншаванні ў адрас калектыву каледжа гучалі 26 мая 2021 года на вялікім юбілейным канцэрце ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. З вітальнымі словамі выступілі старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Кірычэнка, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і іншыя афіцыйныя асобы. Творчы дух каледжа мацаваўся дзесяцігоддзямі, традыцыі і каноны выкладання фарміраваліся паступова і працягваюць шліфавацца — з натхненнем і жывой цікавасцю да ўсяго новага і прагрэсіўнага.
Далей
Узорнае “Рэха”
Тэатральнае аддзяленне ў дзіцячай школе мастацтваў №1 г. Магілёва ўпершыню ў Рэспубліцы было адкрыта ў 1989 годзе. У вытокаў стварэння аддзялення стаялі Васіль Мікалаевіч Галец , заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Франціска Скарыны, і Наталля Веньямінаўна Дурэйка, кіраўнік узорнага тэатра “Рэха”.
Далей
Музычная хваля Баранавічаў
Гісторыя Дзіцячай музычнай школы № 3 у Баранавічах пачалася ў 1988 годзе — першапачаткова ўстанова стваралася як школа духавой музыкі. На базе СШ № 21 было адкрыта некалькі музычных класаў, навучальны працэс ажыццяўляў невялікі калектыў выкладчыкаў пад кіраўніцтвам першага дырэктара Уладзіміра Міхайлавіча Чабатарэнкі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Традыцыі, умацаваныя талентам
У кожнай мясціны нашай краіны ёсць свой брэнд, у тым ліку і ў сістэме адукацыі культуры. У палескім горадзе Іванава (Брэсцкая вобл.) больш за дзесяць гадоў таму паявілася школа бондарства з мэтай захавання старажытных традыцый гэтага рэгіёна. Пунктам распаўсюджвання гэтага рамяства тут з’яўляецца вёска Рылавічы. З сакавіка гэтага года Міністэрства культуры нематэрыяльнай праяве творчасці чалавека “Тэхналогія вырабу драўлянага бандарнага посуду” ў горадзе Іванава і вёсцы Рылавічы Іванаўскага раёна надала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. А раней калектыў школы бондарства быў узнагароджаны прэміяй Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне”.
Далей
Са статусам “вядучая”
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, заснаваная ў 1932 годзе, — буйны цэнтр беларускага музычнага выканальніцкага майстэрства, музыказнаўства і педагогікі. У 2000 годзе ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь акадэміі быў нададзены статус вядучай установы вышэйшай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва. Гісторыя акадэміі непарыўна звязаная з гісторыяй усёй музычнай культуры Беларусі ХХ стагоддзя. Менавіта ў акадэміі сфарміравалася нацыянальная кампазітарская школа, заснавальнікам якой стаў прафесар Васіль Залатароў. Сярод першых выпускнікоў класа кампазіцыі былі Анатоль Багатыроў, Пётр Падкавыраў, Васіль Яфімаў, Анатоль Папоў, Міхаіл Крошнер. З акадэміяй звязаная дзейнасць кампазітараў Мікалая Аладава, Уладзіміра Алоўнікава, Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Дзмітрыя Смольскага, Андрэя Мдзівані, Галіны Гарэлавай і многіх іншых, якія складаюць славу беларускай музыкі. Беларуская выканальніцкая школа мае міжнароднае прызнанне.
Далей
Прыступка да вышэйшай навучальнай...
Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вядзе адлік свайго існавання ад 15 кастрычніка 1935 года, калі пастанаўленнем Савета народных камісараў БССР было адкрыта аддзяленне для юных талентаў пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Паміж традыцыямі і навацыямі
У мастацкіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных установах культуры і мастацтва завяршыліся ўступныя іспыты. На прыкладзе сталічнай “Глебаўкі” — Дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Аляксея Глебава можна зрабіць пэўныя высновы адносна сённяшняга стану нашага мастацтва і годных бліжэйшых перспектыў.
Далей
Надзея беларускага балета
Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж — вядомая ў свеце школа балета.
Далей
Праекты развіцця
Агняпальныя і вогнепадобныя
Адметнасці веткаўскай школы іканапісу
Як і заўжды, навуковыя тэрміны робяцца з’яваю жывой мовы праз эмацыйнае ўжыванне. Так і слова ‘код’ у семіятычна-культуралагічным сэнсе: код да Вінчы, код нацыі… Сёння прыемна чуць: “Веткаўская ікона — я і не ведаў, што гэта такі моцны культурны код!” А жывы водгук — на выставу Веткаўскага музея у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. “Агняпальныя і вогнепадобныя”. Вобраз агню ў іконе веткаўскай школы — ад слядоў рэальных спальванняў гэтай культуры — да пылання кінавары (альбо духоўнага агню?) — у саміх ліках абразоў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Мастацтва археалогіі
Уводзіны ў прафесію
Днямі ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з вядомым беларускім археолагам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Леанідам Калядзінскім. Удзельнікамі сустрэчы сталі вучні сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра.
Далей
Prof-партфоліа
Электронная рэальнасць ці рэальная віртуальнасць
Які лёс у папяровай кнігі?
Гадоў пяць-сем таму ў чытацкім асяроддзі Беларусі быў бум на электронныя кнігі. Часопісы, газеты, сайты абмяркоўвалі і параўноўвалі папяровыя кнігі з электроннымі, вяліся спрэчкі, рабіліся прагнозы на поўнае знікненне папяровых кніг. Прайшлі гады, жарсці пацішэлі, а папера і электроніка існуюць не толькі паралельна, але і дапаўняюць адна адну.
Далей
art-блог
Часцінкі раю — вачамі мастака
“Святлана заўсёды была прынцыповым і не патрабуючым да сябе ўвагі Мастаком. Усё жыццё яна прысвяціла мастацтву”, — такімі словамі знакамітая беларуская мастачка Зоя Літвінава папярэдзіла адкрыццё ў Нацыянальным мастацкім музеі персанальнай выставы сваёй бліжэйшай сяброўкі, амаль што сястры, Святланы Катковай. Выставы пасмяротнай — у мінулым снежні на 80-м годзе жыцця Святланы Сяргееўны Катковай, члена Саюза мастакоў СССР і Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, не стала. Як ні дзіўна, гэта першая персанальная выстава Катковай у Нацыянальным мастацкім музеі, чые галерэі цяпер з яе карцінамі напоўніліся сонцам, колерам і кветкамі, якія мастачка называла “часцінкамі раю”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
У той ці іншай форме
На мяжы ліпеня — жніўня ў сталічным Палацы мастацтва адбылося некалькі выстаў, частку якіх мы асвятлялі раней, а частку з тае прычыны, што газетныя палосы не гумовыя, пакінулі на потым. Цяпер гэтае “потым” здарылася.
Далей
На людным месцы
Сцяпанаў вянок з 12 траў і кветак
Гісторыя гэтая многім знаёмая, аднак варта час ад часу аднаўляць яе ў памяці, бо глыбокі сэнс таго патрабуе… Дык вось, калісьці спартанцы, каб перамагчы ў чарговай бітве, папрасілі ў афінян вайсковай дапамогі. Тыя прыслалі… двух музыкантаў. Спартанцы перамаглі. Чарговы доказ вялікай ролі мастацтва ў развіцці грамадства. Цудоўная музыка натхняе на вялікі подзвіг. Так што жалейка бывае часам больш пагрозлівай, чым гарматы. Да ўсяго згадайце гісторыю пра дудачніка з нямецкага Гамельна, што сваім музычным талентам выратаваў горад ад нашэсця пацукоў.
Такім чынам мы працягваем з вамі гаворку пра месца культуры і мастацтва ў нашым жыцці. Прынамсі, амаль у кожным лісце вы распавядаеце пра выключна важную місію работнікаў сельскіх бібліятэк, клубаў ды музеяў. Ад сябе дадам у чарговы раз, што вёска трымаецца не толькі на хлебаробскім характары. Сярод яе верных захавальнікаў — людзі з музычнай душой.
Далей
Гістарыёграф
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
Уласна кажучы, прыведзены ў загалоўку цітр упершыню з’явіўся на экране толькі ў самым канцы 1940-х. Да гэтага (а часта — і пасля) фільм прадстаўляўся гледачу як “замежны”. Тады мала хто ведаў, што па-сапраўднаму трафейнымі, строга кажучы, можна было назваць толькі нямецкія фільмы эпохі III Рэйха, уключаючы кінастужкі саюзнікаў і васалаў фашысцкай Германіі — Італіі, Венгрыі, Аўстрыі і інш.
Але не памылюся, калі скажу, што нам, гледачам, да тых нюансаў не было ніякай справы. Вабіла ж зусім іншае…
Далей
Майстар-класс
Магічная справа каваля
Складнікі любімай прафесіі
Горн распалены да патрэбнай тэмпературы. Агеньчыкі полымя літаральна заварожваюць пякучымі фарбамі, якія быццам пераліваюцца, — так і хочацца гэта сугучча колераў перанесці на палатно. Праўда, волат-каваль наўрад звяртае ўвагу на гэту прыгажосць. Яго погляд накіраваны на шчыпцы, у палоне якіх — металічная нарыхтоўка. Пакуль гэта яшчэ кавалак металу, які неўзабаве можа ператварыцца ў сапраўдны шэдэўр…
Далей
Традыцыі
Апрануць ляльку
Лепельская ткачыха і яе Гран-пры
Гран-пры адкрытага конкурсу народнай цацкі і лялькі “Забава”, што гэтым летам ужо трэці раз праходзіў у межах “Славянскага базару ў Віцебску”, — узнагарода, можа, і не такая гучная, як Гран-пры самога песеннага конкурсу, але ў беларускім традыцыйным мастацтве значэнне мае, мабыць, і не меншае. А сёлета на “Забаве” перамагла Наталля ПЕТУХОВА з Лепеля, уладальніца пачэснага звання народнага майстра Беларусі. Што цікава, і на мінулым конкурсе “Забава” ў яе быў Гран-пры, ды і ўвогуле — розных перамог і прэмій у Наталлі Аркадзеўны нямала. Ёй жа і неаднойчы давяралі прадстаўляць беларускае народнае мастацтва за межамі Беларусі. У Лепельскім Цэнтры рамёстваў Наталля Петухова працуе ўжо амаль чвэрць стагоддзя, яна майстар на ўсе рукі — не толькі майстар, але, канешне, і педагог. З ёй мы пагаворым пра тое, як становяцца народнымі майстрамі, як сумясціць традыцыю і творчую фантазію, як сваёй працай упрыгожваць жыццё і несці людзям радасць.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |