Свежы нумар
"К" інфармуе
Вяртанне “Паўлінкі”
Кожны новы сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падае гледачам сваю візітную картку — дэманструе спектакль “Паўлінка” Янкі Купалы. Напрыканцы тыдня ў Купалаўскім адбылася рэпетыцыя знакамітага спектакля ў абноўленым акцёрскім складзе, на якой прысутнічаў Прэзідэнт краіны.
Далей
Актуаліі дыялогавай пляцоўкі
У сённяшніх рэаліях фармат зацікаўленага дыялогу, у якім нараджаецца кансенсус, узаемаразуменне і ўзаемадавер, і ў якім абмяркоўваюцца найбольш надзённыя пытанні дня, стаў надзвычай актуальным і неабходным у працоўных калектывах. Пра далейшае развіццё гэтага дыскусійнага фармату ва ўстановах сферы гаварылася і 16 лютага на традыцыйнай апаратнай нарадзе міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў. Гэтым разам пасяджэнне было прысвечанае абмеркаванню вынікаў Усебеларускага народнага сходу, які адбыўся 11 — 12 лютага бягучага года.
Далей
Форум
“Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны”
ХХVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць у вядомым усім адміністратыўным комплексе “Рамонак” (пр. Пераможцаў, 14) у перыяд з 18 па 21 лютага, сабрала пад сваім дахам 281 экспанент з 20 краін. Дэвіз сённяшняй выставы — “Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны”.
Свае экспазіцыі ў агульнай прасторы “Рамонка” прадставілі Венесуэла, Украіна, Турцыя, ЗША, Палесціна, Ізраіль, Пакістан, Ісламская рэспубліка Іран, Расія, КНР, Сербія, Германія, Казахстан, Францыя, Арменія
і іншыя краіны свету.
Далей
Праекты развіцця
Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я
Маляваныя дываны — унікальная беларуская традыцыя з ХХ стагоддзя. Амаль забытая, пакрысе яна адраджаецца — маляванкі лепшых мастакоў мінулага захоўваюцца ў музеях, імёны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча цяпер ведаюць усе адукаваныя людзі. Але жыве традыцыя тады, калі ёсць сучасныя творцы і сучасныя творы. 17 лютага ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася вялікая выстава “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў маляваных дыванах”. Такога ў сталіцы Беларусі раней не было — 21 майстар з Віцебскай вобласці прадстаўляе свае яскравыя, казачныя маляванкі. І гэта трэба бачыць. Выстава будзе ісці цягам двух месяцаў.
Далей
Пачэсная прапіска твайго імя
З “залатога фонду” традыцыйнага мастацтва
Нарэшце ганараваныя майстры нашага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымалі пачэсную прапіску свайго імя ў годным выданні “Народныя майстры Беларусі”, якое падрыхтавана ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (складальнікі Я. М. Сахута, А. Ю. Лозка. Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2020. 300 с.). Сюды патрапілі 140 умельцаў, якім спецыяльнай дзяржаўнай камісіяй прысвоены статус “народнага майстра” (на сённяшні дзень іх ужо 146).
Далей
art-блог
“Кармічныя” партытуры дырыжора
Учора споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага дырыжора, народнага артыста СССР Яраслава Вашчака. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, дзе Яраслаў Антонавіч не толькі працаваў, але і пэўны час быў галоўным дырыжорам, адзначыў гэты юбілей паказам двух аднаактовых балетаў — “Кармэн-сюіты” і “Карміны Бураны”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Пранізлівы голас яго акварэлі
Легендарная Стэфанія Міхайлаўна Станюта ў адным з інтэрв’ю прызналася, што “ніколі не адчувала ўзросту”. Гэтак жа — і Іван Міхайлавіч Пратасеня, тонкі лірык-мастак, страсна ўлюбёны ў акварэльныя фарбы, паліграфіст, былы мастацкі рэдактар Дзяржтэлерадыё БССР, іншых выдавецкіх устаноў.
Сваё доўгае жыццё ён прысвяціў услаўленню Радзімы і гераічных постацяў мінулага і сучаснасці. Ды і зараз, не зважаючы на шаноўны ўзрост, працягвае шчырую трапяткую размову з белым аркушам і капрызлівай акварэллю.
Далей
Надпіс на адвароце карціны
Пад гісторыяй мастацтва звычайна разумеюць хроніку змены стылёвых і ідэйных прыярытэтаў у тым ці іншым сегменце культурніцкага абшару. Вось з гэтай прычыны асабіста я выставы персанальныя люблю больш чым групавыя. Бо ў межах персанальнай экспазіцыі творца раскрываецца шырэй і праўдзівей, чым ў кантэксе хору, дзе добрых галасоў шмат, але нікога канкрэтна не чуваць. Праўда, “сольны канцэрт” яшчэ трэба заслужыць… Але самае цікавае ў гісторыі мастацтва, як і ў гісторыі ўвогуле — чалавечыя лёсы. Нават скажу інакш: самае цікавае ў мастацтве — гэта самі мастакі.
Далей
На людным месцы
15 варыянтаў творчасці
Кажуць, жыццё развіваецца па спіралі. Вельмі хочацца ў гэта верыць. Як і ў тое, што рэгіянальная культура пойдзе далей і вернецца ў сваёй эвалюцыі да тых часін, калі заможныя гаспадаркі зноў возьмуць
на баланс музычныя школы, клубы, будуць выплачваць заробак настаўнікам ДШМ і грашовую надбаўку ўдзельнікам самадзейнасці, возьмуць на сябе абавязак па кампенсацыі камандзіровачных выдаткаў для творчых калектываў і наладжванні брэндавых фестываляў. Помнікамі тым часінам застаюцца двухпавярховыя будыніны, дзе хапала месца для адміністрацыі сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў, дзе працавалі пошта, ФАП, клуб, бібліятэка, музычная школа. Не, я не за вяртанне СССР, я за тое, каб сельгаспрадпрыемствы не станавіліся банкрутамі, каб не паміралі вёскі, я — за вяртанне гонару ад таго, што ў дбайнага гаспадара — дбайныя хлебаробы і жывёлаводы, якія маюць талент не толькі нарошчваць эканоміку, але і ўмацоўваць традыцыю спеўнасці, суладнасці памкненняў ды дзеянняў. Я за тое, каб у нашай прыгожай неабсяжнай Беларусі запальвалася святло ва ўсіх без выключэння вокнах памянёных гмахаў, якія яшчэ можна адрадзіць. Колькасць вырашчанага хлеба і колькасць творчых гуртоў — паняцці раўназначныя і ўзаемазалежныя.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Суботнія сустрэчы
Скарбы матчынай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, што ладзіцца пад эгідай UNESCO. Натуральна, не застаецца ўбаку ад гэтай важнай даты і Беларусь. Пра тыя цікавосткі, якія чакалі і чакаюць аматараў роднай мовы на гэтым і наступным тыдні, “К” пагутарыла з выконваючай абавязкі вучонага сакратара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольгай МІЦКЕВІЧ.
Далей
Калегія
“Культура дапамагае нам адчуваць сябе адзіным і самабытным народам”
18 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры ў 2020 годзе і задачы на 2021 год”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых і мясцовых органаў улады, кіраўнікі навучальных устаноў, дзеячы культуры.
Адбылася грунтоўная змястоўная размова, дыялог неабыякавых людзей, суразмоўцаў, паплечнікаў.
Па завяршэнні работы калегіі дзеячам культуры былі ўручаны ўзнагароды ўрада і Міністэрства культуры.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Рэпарцёрскі марафон
На Шчучыншчыну, да Чэслава Немэна
16 лютага, у дзень народзінаў сусветна вядомага музыканта Чэслава Немэна, “К” пабывала на яго малой радзіме, у вёсцы Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне. У гэты святочны дзень землякоў Чэслава Немэна і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі чакала насычаная культурная праграма, падрыхтаваная Шчучынскім раённым Цэнтрам культуры.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Зірнуць па-новаму на незабыўнае
На пачатку лютага адбылася анлайн-прэзентацыя “Digitalmeetup”, на якой былі прадстаўленыя новыя лічбавыя праекты, прысвечаныя гісторыі Другой сусветнай вайны і асэнсаванню падзей у гады нацысцкай акупацыі. Іх каманды-стваральнікі зрабіліся пераможцамі конкурсу, што адбыўся мінулай восенню падчас форуму распрацоўшчыкаў “Hack4history”. Гэтае спаборніцтва ўжо двойчы прайшло ў рамках праекта “Мультыперспектыўнасць у гісторыі”, які ладзіцца пры ўдзеле Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці і шэрагу арганізацый з Германіі, Польшчы і Расіі, што займаюцца пытаннямі культуры памяці. Мэта праекта -- аб’яднаць высілкі гісторыкаў, праграмістаў і журналістаў для стварэння лічбавых праектаў, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Раней тут уставала зямля на дыбкі...”
Апошні бой Міхаіла Савіцкага
18 лютага споўнілася б 99 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. На першы погляд, дата не для афіцыйнага адзначэння, не юбілейная. Але мне здаецца, што лічба “дзевяноста дзевяць” — нейкім містычным чынам — штосьці азначае, нават цяпер, калі мастака няма з намі ўжо больш за дзесяць гадоў. Калі верыць так званай ангельскай нумералогіі, дык гэта моцны лік, які сімвалізуе самадысцыпліну і незалежнасць характару, гуманізм і духоўную прасветленасць, цярпімасць і імкненне да лідарства. Бадай усімі гэтымі якасцямі і валодаў Творца.
І зусім заканамерна, што нядаўна сталіца ўвекавечыла яго імя ў гарадской прасторы: рашэннем Мінгарсавета дэпутатаў ад 24 снежня 2020 года за № 259 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу “Минск Мир” з’явілася вуліца Міхаіла Савіцкага (побач з вуліцамі архітэктара Леаніда Левіна і кампазітара Ігара Лучанка).
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |