Свежы нумар
Соцыум
Насуперак усім нягодам...
Праз лёс шматпакутнага народа
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня, у гадавіну вызвалення вязняў лагера смерці Асвенцым, зрабіўся чарговай нагодай для абмеркавання будучыні яўрэйскай культурнай спадчыны ў Беларусі. Хто сёння мае ўзяць на сябе клопат аб гістарычных набытках і помніках мінуўшчыны, якія сведчаць аб шматвекавым суіснаванні беларускіх яўрэяў з іншымі народамі Беларусі?
Далей
Prof-партфоліа
Настаўнік у маім жыцці
Педагог-музыкант, дацэнт кафедры народна-інструментальнай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, член Саюза беларускіх музычных дзеячаў, заснавальнік і нязменны кіраўнік неардынарнага, своеасаблівага, прыгожага ансамбля “Туці”, чалавек вялікага інтэлекту і высокага ўзроўню прафесіяналізму, невычэрпнай энергіі, духоўнай шчодрасці і аптымізму, — усё гэта мае да яе адносіны. А завуць яе Лідзія
Аляксандраўна Сухаварава.
Далей
art-блог
Апантаныя “Трамантанай”
Музыка ў музеі і не толькі
Сучасная акадэмічная музыка ўсё часцей знаходзіць прытулак не толькі на філарманічнай сцэне і ў адпаведных навучальных установах, але і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Менавіта тут, на пераходзе са старога будынка ў новы корпус, сімвалічна адзначыў сваё пяцігоддзе праект “Трамантана”, што складаецца з авангардных твораў беларускіх кампазітараў і праходзіць пад лозунгам “У новы год — з новай музыкай”.
Далей
Не шкадуйце часу на адлегласць
У Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў дзве экспазіцыйныя пляцоўкі. Адна побач з плошчай Якуба Коласа, другая — непадалёк ад цэнтра горада на вуліцы Някрасава. Калі першую можна наведаць, не плануючы загадзя культурнай праграмы, а проста шпацыруючы па праспекце па сваіх справах, дык на другую трэба ладзіць адмысловую выправу.
Бо хоць па мінскіх мерках адлегласць і невялікая, але часу ўсё адно патрабуе. Адно скажу, што час гэты не будзе змарнаваным. Таму што пабываўшы і тут, і там, атрымаеце даволі аб’ектыўнае ўяўленне пра стан і тэндэнцыі мастацтва, якое, паводле не надта ўцямных крытэрыяў, трапляе ў намінацыю “сучаснае”.
Далей
На людным месцы
Цнота з гарэзіяй
Дабіраўся сёння да рэдакцыі праз туман і слоту пераменлівай зімы, якая абрыдла да мяжы. Згадаў бацькаву параду: “Калі кепска на душы, чытай пра сябе вершы, якія любіш”. Бацька разбіраўся ў жыцці. А згадалася раніцай вось што: “Праўду з няпраўдай, цноту з гарэзіяй вымешай спрытам — будзе паэзія…” Хто казаў, што дарэвалюцыйны Янка Купала — сумны?! І разумець трэба правільна, што “няпраўда” ў дадзеным выпадку — гэта не мана, а фантазія. Увогуле згаданая страфа песняроўскага верша — нібыта трапны эпіграф да дзейнасці сумленнага работніка культуры. Так! Любая якасная праца — гэта палымяная паэзія. А творчасць — сінтэз цноты і гарэзіі, фантазіі і рэальнасці. Гаворку пра “паэзію” і “паэтаў” наша газета вяла, вядзе і будзе весці. У тым ліку і падчас аглядаў рэдакцыйнай пошты.
Далей
Гістарыёграф
Форум: гаворым пра актуальнае! Суботнія сустрэчы
А вось песні ўсе — хіты!
3 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейная вечарына музыканта і кампазітара Аляксандра БАЛОТНІКА, песні якога настолькі трывала ўвайшлі ў наш ужытак, што ўспрымаюцца за народныя. Адна з іх — “Будзь здаровы, гаспадар!” на верш Алеся Бадака — дала назву ўсёй вечарыне. Адначасова гэты выраз — традыцыйнае беларускае прывітанне, актуальнае сёння, як ніколі. “Сказаў, як звязаў” таксама і прыказка, і яшчэ адна песня юбіляра на словы Аляксандра Лягчылава. Ну а “Чарка на пасашок” на ягоныя ж вершы даўно стала адной з візітовак не толькі ансамбля “Бяседа”, але і іншых калектываў народнай музыкі.
Далей
Творца пра творцу
Высекчы з каменя душу...
Так распарадзіўся лёс, што студзень на Беларусі праходзіць яшчэ і пад знакам Мулявіна. 12-га — яго Дзень народзінаў, а 26-га — Дзень памяці Уладзіміра Георгіевіча. У гэты дзень, ужо 18 гадоў таму, Пясняр пайшоў у Вечнасць. Яго імя даўно ўжо стала сапраўдным сімвалам Беларусі і, што неаспрэчна, у краіне шмат чаго зроблена для ўвекавечання памяці геніяльнага Артыста. “К” неаднаразова пісала пра ўсе тыя акцыі. Але кожная новая дата — з Дня народзінаў Мулявіна ці з Дня яго смерці — становіцца чарговым напамінам, каб падвесці некаторыя вынікі таму, што ўжо зроблена, і спланаваць, па магчымасці, парадак наступных дзеянняў.
Далей
Тэма
Непераадольная прага Чэслава Жуселя
У гісторыі мастацтва ёсць неверагодная колькасць сюжэтаў, як людзі становяцца мастакамі. Хто адвучыўся ў самых бліскучых акадэміях, а хто нават школы не скончыў, хто пры жыцці быў аблашчаны поспехам, а хто жыў у галечы — іх карціны цяпер аднолькава могуць прадавацца за неверагодныя сумы з мноствам нулёў. Чэслаў ЖУСЕЛЬ з Браслава на лёс не наракае, хаця па ўсіх звыклых схемах яму быць мастаком не выпадала — нарадзіўся Чэслаў Язэпавіч у першыя пасляваенныя гады ў небагатай вёсцы Пяткунішкі на Віцебшчыне, большую частку жыцця адпрацаваў слесарам на аўтабазе — паблізу не было нават мастацкага асяроддзя, ды і родныя не падтрымлівалі такіх непрактычных схільнасцяў! Але ж не маляваць было немагчыма. А з надыходам пенсіі з’явіўся час, і за апошнія гадоў 10—12 карціны Чэслава Жуселя пастаянна недзе экспануюцца — у родным Браславе, у Віцебску, у Маскве. Іх высока ацэньваюць мастацтвазнаўцы. Хаця сам майстар працягвае жыць такім жа сціплым жыццём, і думае адно пра тое — як яшчэ намаляваць што-небудзь цікавае.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Дамачаўскі, маларыцкі, і далей па Беларусі
Нацыянальны касцюм — частка генетычнага кода беларусаў. Пабачыць аўтэнтычныя строі, якім сто і болей гадоў, можна ў музеях, а можна і на фотаздымках у спецыялізаваных выданнях. Але ці для ўсіх дасяжныя музеі, ды й дзе шукаць тыя фота? У век інтэрнэту вывесці музейныя каштоўнасці ў вялікі свет здольныя анлайн-праекты, якія пры належным падыходзе годна прэзентуюць нашы народныя традыцыі. Напрыканцы мінулага года адбылася прэм’ера першага відэакліпа з анлайн-энцыклапедыі “Традыцыйныя строі” — яго героем стаў дамачаўскі строй, новы год адкрываецца відэа з маларыцкімі касцюмамі. І гэта сапраўды варта пабачыць.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
У папярэдніх частках мы распавялі пра Смалянскае адгалінаванне маршрута “Шлях Тамаша Зана”. Нагадаем, што на Смаляншчыне прайшлі апошнія гады жыцця славутага філамата. Прыйшоў час перанесціся на захад Беларусі, дзе, уласна, знаходзяцца карані гэтай гісторыі. І пачнем мы з Беніцы, якую мы вызначылі за адпраўны пункт “Шляху”.
Далей
Традыцыі
У яго руках і саломінка зайграе!
З Богам у сэрцы, з музыкай праз жыццё — прынцыпы Мар’яна Скрамблевіча
“К” пісала неяк, што на сваіх старонках яшчэ не раз звернецца да творчасці майстра народных мастацкіх рамёстваў Мар’яна Скрамблевіча, які атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сёння гаворка менавіта пра яго — Мар’яна Антонавіча. У кожнай мясцовасці ёсць людзі, якія нечым выдзяляюцца сярод астатніх. Ёсць такія і ў Адэльску. “Кожны чалавек павінен любіць свой народ, шанаваць сваю мову, і працаваць для свайго краю”, — так пісаў Францішак Багушэвіч, па такім законам жывуць і адэльчане. Скрамблевіч сярод іх — адзін з першых.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |