Свежы нумар
"К" інфармуе
Падзякі міністра культуры
5 лістапада ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне, прысвечанае падвядзенню вынікаў агляда-конкурса на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод дзяржаўных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры.
Далей
Соцыум
Змітрок Бядуля вярнуўся на Радзіму
У цяжкую ваенную восень 1941 года Змітрок Бядуля разам са сваёй сям’ёй вымушаны быў накіравацца ва эвакуацыю ў Ташкент.
Па ўспамінах відавочцаў, на станцыі Сяміглавы Арол пісьменнік выйшаў з цягніка, каб паспрабаваць абмяняць рэчы на ежу. Неўзабаве прагучаў гудок, які абвяшчаў аб адпраўленні цягніка.
Усе, каб не спазніцца, кінуліся да сваіх вагонаў...
Пабег і Бядуля, немалады ўжо чалавек. Паспеў. Але праз некалькі хвілін яго не стала. Не вытрымала сэрца. Здарылася гэта 3 лістапада. На станцыі Уральск сям’я Бядулі вымушана была сысці з цягніка. Там, ва Уральску (паўночны захад Казахстана), класіка беларускай літаратуры і пахавалі. Пасля вайны сям’я вярнулася ў Мінск і напрацягу доўгага часу неаднаразова ўздымала пытанне аб вяртанні астанкаў Змітрака Бядулі на Радзіму. І вось 3 лістапада 2020 года, нарэшце, адбылося ўрачыстае перапахаванне пісьменніка ў роднай зямлі.
Далей
Аберагаць... руіны
Прыём кансервацыі архітэктурнага помніка — абавязковы!
Маляўнічыя муры, вытанчаныя аркі скляпенняў, рэшткі лесвіц і дымаходаў... Як рэстаўратары мусяць працаваць з руінаванымі помнікамі — захоўваць іх у існым стане, альбо аднаўляць у першапачатковым выглядзе? Чым каштоўныя руіны, як яны могуць быць карыснымі і хто мусіць вырашаць іх лёс?
Далей
Форум
Рэха “Анімаёўкі” і “Хрустальныя алоўкі”, або Лакацыя для Мухамора
Беларускае кіно ганарыцца сваёй анімацыяй, беларускі фестывальны рух ганарыцца сваёй “Анімаёўкай” — у Магілёве напрыканцы кастрычніка прайшоў XXIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў, адзіны ў Беларусі і шмат у чым унікальны нават у сусветным кантэксце. Многія фестывалі сёлета адмяняліся, многія праходзілі ў анлайн-фармаце. “Анімаёўка”, якая акрамя ўсяго іншага заўсёды была сапраўдным святам для Магілёва і магіляўчан, усё ж адбылася “ўжывую”: вызначыла лепшыя фільмы, раздала свае прызы — “Хрустальныя алоўкі” — прафесійным стваральнікам мультфільмаў і аўтарам-дзецям, і няхай у скарочаным варыянце, але свята арганізавала. У конкурсе прымалі ўдзел 283 карціны з 45 краін свету.
Далей
Праекты развіцця
Кніжка ў джынсах
20 гадоў бібліятэчнага клопату
Па прычыне свайго сямігадовага настаўніцтва (родная мова і літаратура) быў абавязаны рэгулярна наведваць сваіх няпростых, мякка кажучы, вучняў па месцы іх жыхарства. Вось тады і давялося пабачыць жытло, дзе не было ніводнай кнігі. Нават слядоў ад падручнікаў не засталося. Відовішча, я вам скажу, жахлівае. У кватэры без душы і людзі пражывалі адпаведныя. Як ім дапамагчы? Выйсце, як падаецца, тут адзінае: мэтанакіраванае эстэтычнае выхаванне з дзіцячага садка пачынаючы. Даўно прызнаны факт, падлетак, які грае на нейкім музычным інструменце і ведае дакладную дарогу ў бібліятэку, нават у няпоўнай і не вельмі паспяховай сям’і вырастае без правапарушэнняў і з трывалай жыццёвай пазіцыяй. Шмат пісаў пра паспяховыя дзіцячыя музычныя калектывы,
што наўмысна складаліся з цяжкіх падлеткаў. Але сёння гаворка пра спецыялістаў крыху іншага роду — пра бібліятэкараў.
Далей
Prof-партфоліа
Лёсы старадрукаў як лёсы людзей
Музею беларускага кнігадрукавання ў Полацку — 30 гадоў
Сёлета Музею беларускага кнігадрукавання споўнілася 30 гадоў. За гэты час ён сцвердзіў сваю рэпутацыю аднаго з асноўных асяродкаў нацыянальнай культуры на поўначы Беларусі, заявіў пра сябе як пра сур’ёзную навуковую ўстанову, што займаецца даследаваннем беларускай кніжнай спадчыны, усталяваў сталыя творчыя сувязі з беларускімі літаратарамі, мастакамі, калегамі-музеязнаўцамі, афіцыйнымі асобамі. Таксама музей назапасіў сапраўды значную кніжную калекцыю, на аснове якой штогод рэалізуюцца разнастайныя выставы і творчыя праекты. Зараз у калекцыі больш за 19 тысяч друкаваных выданняў, больш за сотню старадарукаў і дзясятак рукапісных кніг…
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
33 фестывальныя крокі
Восень сёлета неспакойная. Ва ўмовах другой хвалі каранавіруса многія тэатральныя і музычныя фестывалі, іншыя мерапрыемствы адмяняюцца, некаторыя — пераносяцца на больш зручныя часы. Літаральна да апошняга не аб’яўляў сваю праграму і юбілейны Х Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART. Але ў выніку ўсё здзейснілася — у новым фармаце: замежныя спектаклі ішлі ў запісе, беларускія — жыўцом. Захаваліся таксама адукацыйная платформа “Школа TEARTа”, творчыя семінары, “круглы стол”, фотавыстава, абмеркаванні ўбачанага разам з пастаноўшчыкамі. Усё гэта — цягам месяца: як-ніяк, 30 спектакляў і тры эскізы, не ўлічваючы шматлікіх іншых мерапрыемстваў. Асэнсавання ж убачанага хопіць як мінімум на год — акурат да наступнага фэсту. Бо галоўнае тут — не адзнакі расставіць, а вылучыць штосьці найбольш перспектыўнае для далейшага развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва. І, вядома, акрэсліць, дзе на тэатральнай карце Еўропы і свету знаходзіцца Беларусь.
Далей
Пікі “Пікавай дамы”
“Пікавую даму” ў Магілёўскім драмтэатры чакалі даўно, яшчэ з вясны. Інтрыгавала ўсё. Тое, як з аповесцю А.Пушкіна “разабраўся” Дзмітрый Багаслаўскі, стварыўшы на яе аснове ўласную п’есу, сціпла названую інсцэніроўкай. Як “разабралася” са сцэнічнай прасторай знакамітая Таццяна Нерсісян — галоўны мастак сталічнага тэатра лялек. Як з усім гэтым “разабраўся” Ігар Казакоў, што ўмее здзіўляць нечаканымі рэжысёрскімі прачытаннямі, і як “разабраліся” тамтэйшыя акцёры, спрактыкаваныя на прынцыпова розных тэатральных мадэлях. Нарэшце, як з усімі тымі загадкамі-разгадкамі “разабралася” магілёўская публіка, выхаваная і на эксперыментатарстве Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@art.кантакт”, і на традыцыйных мадэлях псіхалагічнага тэатру, пажадана камічнага.
Далей
Памяць пра ўчора, праца на будучыню
Сёлета скульптару Андрэю Ануфрыевічу Бембелю споўнілася 115-ць гадоў з дня нараджэння. Гэтай падзеі была прысвечана вечарына, якую Беларускі саюз мастакоў зладзіў у доме, дзе скульптар жыў і працаваў. Тут захоўваецца значная частка ягонай творчай спадчыны, а мемарыяльная калі-нікалі скарыстоўваецца для культурніцкіх імпрэз.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Без мэты няма дасягнення
Усё правільна, галоўнае мэту перад сабой паставіць ды ісці да яе, ні на што не зважаючы. Як паказвае практыка, у тым ліку і творчая, пры строгім захаванні гэтых умоў любая мэта скараецца. Была мэта і ў жаночага вакальнага гурта “Песні над Дняпром” — стаць лаўрэатам міжнароднага фэсту. Дзейнічае калектыў пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Брагінскага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўваходзіць у клуб “У коле сяброў”. Пры гэтым мае гурт немалы аўтарытэт на Гомельшчыне, а вось з замежнымі калегамі сапернічаць пакуль не даводзілася. А вельмі хацелася сілы паспрабаваць. Вось нядаўна такі шанц у спявачак з’явіўся. Чаго вельмі жадаеш, тое пастаянна і здзяйсняецца.
Далей
Гістарыёграф
Тэма
Без старых канатацый
Чаму савецкі вітраж лепей за шклопакет, а мазаіка — за тынкоўку
7 лістапада — добрая нагода згадаць пра тую эпоху, якая ўжо незваротна, спадзяюся, адышла ў мінулае. У тым ліку, і эпоху ў беларускай культуры. Але сёння яе велічныя некалі матэрыяльныя помнікі нярэдка падаюцца вырачанымі на хуткі скон рудыментамі. І ўжо даўно паўстае пытанне: што з імі рабіць? Як надаць ім новае жыццё ў зусім не арганічных для іх ідэйных варунках?
Магістр філасофіі Кацярына РУСКЕВІЧ ужо далёка не першы год даследуе беларускае савецкае манументальнае мастацтва. Прычым яна працуе не толькі ў кабінеце і бібліятэцы. Зразумеўшы, што ў кнігах ды архівах многага не знойдзеш, Кацярына несупынна выпраўляецца ў вандроўкі па краіне, каб самой паспрабаваць адшукаць усімі забытыя артэфакты.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праз гасцінец
У Тураў — на святы, за фальклорам — у Пагост
На стыку раённых інтарэсаў
У аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама добрыя сяброўскія сувязі з работнікамі культуры Жыткавіцкага раёна. Здаўна ездзілі з творчымі калектывамі адзін да аднаго ў госці, вучыліся спяваць і працаваць на ніве культуры. Але ў Дзяніса Балабуева, загадчыка Квасоўскага Цэнтра культуры, і народнага фальклорнага гурта “Жывіца” толькі цяпер споўнілася мара сустрэцца і паспяваць разам з 78-гадовай пагастчанкай, таленавітай палескай спявачкай і жартаўніцай, захавальніцай звыш ста песень і каля дваццаці абрадаў Кацярынай Панчэняй, ці як усе яе па-сямейнаму называюць, бабай Кацяй.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |