Свежы нумар
Соцыум
Рэстаўрацыя — вечная дыскусія
Цалкам верагодна, што ў блізкай перспектыве суквецце беларускіх замкаў узбагаціцца яшчэ адной перлінай — Крэвам. Сёння ў Крэўскім замку супольна працуюць археолагі і рэстаўратары. Пра стан замка і тое, якім ён мусіць стаць у будучыні, расказаў кіраўнік археалагічнай часткі праекта Алег Дзярновіч.
Далей
"К" інфармуе
Высокая місія для Кода нацыі
9 кастрычніка ў Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры. Віншаванне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з нагоды гэтага свята зачытаў са сцэны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. У віншавальным адрасе, у прыватнасці, адзначана: “На працягу ўсёй гісторыі беларускага народа найвялікшай каштоўнасцю заўсёды была аўтэнтычная культура, заснаваная на гуманістычных ідэалах і старажытных традыцыях, якія аб’ядноўваюць нас, узбагачаючы духоўнае жыццё. Таму людзі творчасці выконваюць надзвычай высокую місію. Захаванне і памнажэнне роднай спадчыны было і застаецца для нашай незалежнай краіны адным з галоўных прыярытэтаў. Сёння вельмі важна падтрымліваць юныя таленты, выхоўваць дзяцей і моладзь у павазе і любові да Айчыны, знаходзіць новыя формы папулярызацыі культурнага кода нацыі.”
У час урачыстасцяў работнікам культуры і дзеячам мастацтва былі ўручаны ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў краіны, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, а таксама прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Далей
Праекты развіцця
“Праз мастацтва мы вызначаем шлях”
11 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца Дзень работнікаў культуры. З гэтай нагоды не лішне ўспомніць пра Пінскі каледж установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, які мае даўнюю гісторыю. На працягу 80 гадоў, з перапынкам з 1941 года па 1943 год, у каледжы вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў сферы адукацыі. Але ж у 1990 годзе ва ўстанове таксама была адкрыта яшчэ адна педагагічная спецыяльнасць — “Музычная адукацыя”. Фактычна каледж з’яўляецца адзінай установай у Брэсцкай вобласці, якая забяспечвае атрыманне адукацыі па дадзенай спецыяльнасці і займаецца выхаваннем будучых культурных адмыслоўцаў.
Далей
art-блог
Хроніка цвіцення папараці
Мне вельмі даспадобы два мінскія помнікі, пра якія мала хто ведае. Кажу “мала хто”, бо знаходзяцца яны ўбаку ад галоўных магістраляў і кропак грамадскага прыцягнення. Адпаведна, трапляюць яны на вока толькі тым, хто побач жыве ці працуе. Першы — “Жанчына на зубры” перад Палацам культуры Мінскага аўтазавода. Аўтар скульптуры Лаўрэат Ленінскай прэміі Валянцін Занковіч. Напачатку скульптурная група мусіла вянчаць манумент партызанскай славы, але потым праз дыскусіі ў мастакоўскім асяроддзі і ва ўладных структурах, “Жанчыну на зубры” вырашылі ўсталяваць там, дзе яна зараз і знаходзіцца.
Другі помнік — “Еўфрасіння Полацкая” — перад будынкам прадпрыемства “АГАТ”. Яго стварыў Анатоль Арцімовіч. Чаму такі шэдэўральны твор стаіць не перад храмам ці на гарадской плошчы, не зусім зразумела. Кажуць, што ААТ “АГАТ” мела намер зрабіць гораду падарунак, але мясцовая філія РПЦ не ўхваліла стылістыку скульптуры, недастаткова кананічную. Вось і давялося “АГАТу” покінуць скульптуру сабе. Мо і добра. Святая заступніца Беларусі не любіла гарадскога тлуму і мітусні, яна абрала домам манастырскую келлю, а суразмоўцам Бога. Тут у адноснай цішыні, хай і побач з галоўным праспектам сталіцы, ёй утульней.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Каралы і пластык сучаснай фатаграфіі
Тое, што традыцыйныя культурныя падзеі, на якія заўсёды была багатая мінская восень, у гэтым надзвычайным годзе ўсё ж вырашылі не адмяняць — вядома, правільна. Па першае, важна падтрымліваць мастацкае жыццё ў тонусе, а па-другое — фіксаваць думкі і душэўныя настроі, што называецца, па гарачых слядах. Вось і сёлетні Месяц фатаграфіі акрэсіў сваю тэму як “выжыванне”. Прысвечаны ён не толькі COVID-19, але і наогул стасункам чалавека з прыродным светам — які чалавек, здавалася б, даўно ўжо скарыў ды паклаў сабе пад ногі… Але тут раптам выйшла “нечаканачка”.
“Паводле адчуванняў, мы перабываем ля зыходнага пункту нейкай новай, канструяванай у нас на вачах і пры нашым удзеле рэальнасці…” — сцвярджае куратарка асноўнага праекта фэсту Вера Фядотава. Без сумневу, глеба для натхнення не абы-якая. Даруйце за цынізм, але варта канстатаваць: неаднойчы ў гісторыі чалавецтва чума станавілася нагодай для шэдэўраў. Ды, здаецца, пакуль не гэтым разам.
Далей
“Віцебскаму лістападу” — быць!
Адкрыты конкурс аўтарскай песні, паэзіі, выканаўчага майстэрства і візуальных мастацтваў “Віцебскі лістапад — 2020” пройдзе 16—17 кастрычніка, паведамляе Цэнтр культуры “Віцебск”.
Далей
На людным месцы
“Тэатральная вясна” і яблыкі на любы густ
Наша рэдакцыйная пошта працягвае поўніцца лістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Таму прапануем чытачам “К” наш традыцыйны агляд найбольш цікавых паведамленняў ад нашых падпісчыкаў, прыхільнікаў і пазаштатных карэспандэнтаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Любоў да роднага краю — сэнс майго жыцця”
У кожнага чалавека ёсць у жыцці нешта асабліва прыгожае, шчаслівае, запамінальнае. У маім жыцці гэтым адмечаны дзяцінства, юнацтва. Уся мая маладосць была насычаная рознымі цікавымі справамі, падзеямі, сустрэчамі. Жылося вельмі весела.
Далей
Гістарыёграф
Таямніцы Манюшкаў
Частка ХХ
На завяршэнне нам застаецца коратка распавесці пра лёс бацькоў кампазітара — Часлава і Альжбэты Манюшкаў. Разам з імі патрапіць на старонкі “К” і самы вядомы з дзядзькоў кампазітара Станіслава Манюшкі — Дамінік, чый грамадскі чын патрабуе адпаведнага ўшанавання.
Далей
"Круглы стол"
Традыцыйная культура — для сваіх і для гасцей
Апошнім часам у свеце ўсё большую папулярнасць набывае культурны турызм. Паводле ацэнкі Сусветнай турыстычнай арганізацыі, такія турысты таксама і трацяць на траціну болей, дазваляючы культурным установам, якія яны наведваюць, болей зарабляць і ўстойліва развівацца. Усё больш прыхільнікаў знаходзіць таксама творчы турызм, што прадугледжвае актыўны ўдзел падарожнікаў, якія навучаюцца розным мастацкім ці рамесным практыкам, а ў выніку могуць, напрыклад, стварыць сувеніры ўласнымі рукамі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праз гасцінец
Дарогамі малой радзімы
Вядома, дарогі вядуць да розных накірункаў. Часам яны заводзяць у тупікі, знянацку выбягаюць да лабірынтаў і нават да абрываў. Альбо прыводзяць да абшарных прастораў, да сонца, бяздоннага неба.
Мы ўсе ідзём па дарозе. І паасобку, і разам. І кожны сустрэчны для нас можа стаць Настаўнікам. Пажадана не прайсці міма яго, на хвілінку прыпыніцца, выслухаць і зразумець. Ці будзе гэта самаадданы хірург, які аперуе, заціснуўшы сваё сэрца ў кулак. Ці сучасны рабочы з залатымі рукамі. Або сціплы школьны настаўнік, мудрае слова якога дзеці запомнілі на ўсё жыццё. Або рэжысёр, які паставіў бліскучую п’есу пра такіх хірургаў, рабочых і настаўнікаў...
Далей
Янка Купала на значках
Фалерыстыка — гэта калекцыянаванне значкоў, ордэнаў, медалёў і іншых нагрудных знакаў. А той, хто гэтым займаецца, адпаведна называецца фалерыст.
Цікава, напрыклад, колькі было выпушчана значкоў, прысвечаных Народнаму паэту Беларусі Янку Купалу? Бо народнаму кабзару Украіны Тарасу Шаўчэнку прысвячалася больш за 1000 значкоў. А вось нашаму Янку Купалу да гэтай лічбы вельмі далёка. Тым не менш, купалаўскія значкі таксама выпускаліся і многія фалерысты іх маюць у сваіх калекцыях.
Далей
Віншуем!
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Па слядах даследчых экспедыцый
Этнаграфічныя багацці Брэстчыны
Сёлета сваё 70-годдзе адзначае Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. І першым з мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею, стала выстава “Па слядах музейных экспедыцый”, на якой прадстаўленыя ўнікальныя і найцікавейшыя экспанаты з багатай этнаграфічнай калекцыі музея, сабранай у рэгіёнах Брэстчыны. І мы “зазірнём” на гэтую выставу, каб даведацца, чым раней жылі людзі, як апраналіся, якія шэдэўры традыцыйнага мастацтва стваралі. А яшчэ — які працавіты і таленавіты народ, паводле слоў укладальнікаў экспазіцыі, тут жыў і якія ў яго былі эталоны прыгажосці.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |