Свежы нумар
Соцыум
Айчынная генеалогія: зірнуць у мінулае, каб пабачыць будучыню
Дзе навучыцца пашане да продкаў?
У апошнія дзесяцігоддзі ў нашым грамадстве актыўна расце зацікаўленасць да мінуўшчыны. І не толькі да агульнай гісторыі дзяржавы і народа – але і да ўласнай, сямейнай. Мінулае краіны складаецца з мностваў лёсаў блізкіх і далёкіх продкаў, таму так важна кожнаму, па магчымасці, даследаваць іх біяграфіі ды повязі. Бо хто ж лепш за ўсё разбярэцца ў перыпетыях лёсу чалавека з мінулага, як не ягоны нашчадак?
Далей
"К" інфармуе
Тэатр “у фокусе”
Мінскі абласны драматычны тэатр, што ў Маладзечне, у ліпені перайшоў ад паказаў анлайн да “жывых” спектакляў. Тая ж практыка працягнецца ў жніўні. А на верасень запланавана адкрыццё юбілейнага 30-га сезона.
Далей
Сэлфі
Мой “...затрыманы бусел” з Браслаўскіх азёр
(Гісторыя адной песні ў маналогу артыста. Мы яе не толькі чуем, але і... бачым)
Для мяне заўсёднай таямніцай была спроба расшыфроўкі працэса нараджэння аўтарскай песні. Ці гэта прысвячэнне “з нагоды...”, або яна, тая песня, узнікае вось так - “сходу, злёту”, як кажуць, у варыянце экспрэсіўна-імпрэсіяністычнага накіду? Як палётны жывапіс французскіх мастакоў або празрысты экзерсіс-імправізацыя ў харэаграфічным малюнку сучаснага танца. А мо творца сядзіць над нотным радком, літаральна выціскаючы з сябе акорд і спрабуючы “поверить алгебру гармонией”?
Далей
Праекты развіцця
Якога памеру кропля дажджу
Шчыраванні на бібліятэчным інтэрнэт-палетку
“Лета – маленькае жыццё,”— спявае вядомы бард. Яно і насамрэч — жыццё, са сваімі планамі, надзеямі, марамі, добрымі справамі і цікавымі кнігамі. Сёлета галоўным працоўным палеткам бібліятэкараў Светлагорскага раёна стала інтэрнэт-прастора. Вядома, работа ў анлайне не толькі скарэктавала бібліятэчную дзейнасць, але і надала ёй новыя яркія фарбы. Актывізацыя працы ў сеціве зрабіла нашы ўстановы больш заўважнымі ў мясцовым асяродку, прымусіла паверыць у паўнавартаснасць нашых партнёрскіх магчымасцяў.
Далей
“Люблю стар’ё!”
Спроба аналізу вясковага эклектычнага вінтажу
Некалькі гадоў назад пазнаёмілася з сям’ёй Юганаў: Эдуард Пятровіч і Ніна Васільеўна адзначалі “залатое вяселле”. Праз нейкі час лёс звёў нас ізноў. Я апынулася на лецішчы гэтых людзей ў Гаранях. Сказаць, што была ўражаная, — мала. Дом з незвычайным інтэр’ерам, нібы партал у мінуўшчыну, зноў і зноў прыцягваў і клікаў пад свой дах. І кожны раз, наведваючыся ў госці да Юганаў, нібы пагружаюся ў атмасферу даўніны, дзе няма мітусні, а ёсць засяроджанасць, утульнасць, адчуванне абжытасці і грунтоўнасці.
Далей
Prof-партфоліа
Інфармацыйная нагода: як стварыць прэцэдэнт?
Працоўныя будні музеяў абласных цэнтраў
Любое паселішча, любы горад ці мястэчка Беларусі маюць сваю ўнікальную гісторыю. З гэтай агульнавядомай аксіёмы вынікае наступная: музеі гісторыі таго ці іншага горада — гэта цэлы сусвет адметных экспанатаў і эксклюзіўных экскурсій, падчас якіх кожны ахвотны можа дакрануцца да таямніц, што сягаюць на стагоддзі, а то і на тысячагоддзі ў мінулае. Як падобныя музеі працуюць сёння ў абласных цэнтрах? Што прапаноўваюць сваім пастаянным і новым наведвальнікам? Як змагаюцца за выкананне планаў платных паслуг? На гэтыя і некаторыя іншыя пытанні паспрабавала атрымаць адказ “К”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Бачыць арыенцір: не “раскручанасць”, а “талентаўкладанне”
У цэнтры “Славянскага базару ў Віцебску” была і будзе конкурсная інтрыга. Гэты запавет нашага папраўдзе буйнога міжнароднага форуму мастацтваў сёлета набыў асаблівую значнасць: два апошнія фестывальныя дні з агульных чатырох аказаліся амаль цалкам конкурснымі, дый гала-канцэрт закрыцця напалову складаўся з фінальных конкурсных выступленняў.
Далей
Каларыт, які абраны досведам
У Гомельскай карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адкрылася персанальная выстава светлагорскага мастака Міхася Пранішнікава. Экспазіцыю з поўнай падставай можна лічыць тэматычнай, бо ўсе 39 карцін увабралі ў сябе пейзажную своеасаблівасць беларускага Палесся. Напісаны яны каларытам, які абраны ўласным вопытам. А ён у Міхася Германавіча сапраўды багаты. “У няпоўныя 16 гадоў я ўпершыню выйшаў на эцюды,— успамінае ён. — Эцюднік быў вялікі, запэцканы фарбамі, і па ўсім было відаць, што ён ужо нямала гадоў верна служыў па прызначэнні. Падарыў мне яго бацька…” Удакладню толькі, што менавіта ў гонар Германа Міхайлавіча Пранішнікава названа наша карцінная галерэя “Традыцыя”.
Далей
На людным месцы
І прыдумваць не трэба!
Я зноў пра брэнды. Неаднаразова пісаў, што калі няма ў нашых мястэчках і вёсках міфаў, іх варта тэрмінова прыдумаць. Але ж і так бывае, што цікавая гісторыя ёсць, а вось для перараджэння яе ў сталы гучны брэнд патрэбны час. Да прыкладу, у Шчучыне той час гэтымі днямі і саспеў. Стала вядомым, што падчас Першай сусветнай вайны, з ліпеня па верасень 1916 года будучы прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь знаходзіўся ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных у Шчучыне.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Маркотны лёс рупліўца са Слоніма
7 жніўня 2020 года 140-годдзе Гальяша Леўчыка
У 18-томнай “Беларускай энцыклапедыі” ён названы толькі “беларускім пісьменнікам”. На самой справе сферу дзейнасці Гальяша Леўчыка варта акрэсліць куды шырэй. Ён быў таксама і беларусазнаўцам, публіцыстам, рэдактарам, перакладчыкам, музыкантам, іміджмейкерам… Прыгадваю, як знакаміты літаратуразнаўца Міхась Мушынскі падчас адной з нашых сустрэч так акрэсліў гэтую постаць: “Перш за ўсё ён быў палымяным барацьбітом за беларускую культуру”.
Далей
Тэма
Чатыры з чатырнаццаці
Больш за дванаццаць кінакампаній, канкурэнцыя ў лотах — да васьмі заявак, ліпеньскі адкрыты конкурс нацыянальных кінапраектаў, вынікі якога кінасупольнасць гучна абмяркоўвае ў апошнія тыдні, спадзяюся, увойдзе ў гісторыю беларускага кіно не толькі скандалам. А таксама як творчае спаборніцтва, у якім удзельнічала да гэтай пары беспрэцэдэнтная колькасць незалежных кінавытворцаў. Гэта значыць, мы маем справу з прыстойнай колькасцю ідэй і сцэнарных заявак, што чакаюць сваёй магчымасці экраннага ўвасаблення. Звярнуць увагу на гэты момант і паспрабуем у матэрыяле.
Далей
Актуаліі
Пра Радзіму — заўжды
Так званы Віцебскі авангард, які для сённяшнніх творцаў — стогадовы дзядуля, па-ранейшаму ўплывае на культурныя працэсы ў краіне і свеце, на ягоным досведзе ў значнай ступені грунтуецца наша разуменне сучаснасці. Урэшце, як і ўся Віцебская школа выяўленчага мастацтва першай чвэрці ХХ стагоддзя. Нездарма “парадная” лесвіца ў Палацы мастацтваў, што злучае паверхі экспазіцыйнай прасторы, а ў дадзеным выпадку — дзве часткі выставы «Трыенале сучаснага мастацтва”, выканана ў стылістыцы УНОВИСу. Падаецца, што стоячы на гэтых прыступках, можна разглядзець ў легендарным чорным квадраце васільковае неба Віцебска. Колішняе, сённяшняе, заўжды сучаснае...
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
На “Славянскім...” выклаліся “па поўнай”
Абодва Гран-пры — нашы!
Пераможцамі абодвух конкурсаў эстрадных выканаўцаў на “Славянскім базары ў Віцебску” сталі прадстаўнікі нашай краіны: на дзіцячым перамагла Ангеліна Ламака, на дарослым — Раман Волазнеў, дадаўшы да Гран-пры не толькі прэмію Парламенцкага сходу саюзу Беларусі і Расіі, якой незалежна ад ацэнак журы адзначаюцца канкурсанты гэтых краін, але і спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна “За лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства”.
Далей
Традыцыі
У пошуках свайго стылю
Агляд рамесніцтва Гродзенскага раёна
Развіццё і жыццё любога народа нельга ўявіць без яго традыцыйнай культуры, якая ўключае ў сябе, апрача вуснай народнай творчасці, таксама агульны ўклад і ўмовы штодзённага існавання, сукупнасць спосабаў і форм задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб народа. Побыт мае свае адметнасці, характэрныя рысы, уласцівасці літаральна ў кожнай мясцовасці, не з’яўляецца нечым застылым, а пастаянна мяняецца, папаўняецца новым зместам. І вельмі важна захаваць тое, чым жылі нашы дзяды, прадзеды, каб яно не згінула ў вяках, а прымушала і сёння задумацца аб каранях роду ды вытоках сённяшняга дня.
Далей
Тэлекантэнт
Самыя адданыя гледачы хто? Вяскоўцы!
У ліпені ў эфір выйшаў 400-ты выпуск праграмы “Наперад у мінулае” сацыякультурнага тэлеканала “Беларусь 3”.
А гэта значыць, што за восем гадоў было здзейснена 400 тэлепадарожжаў у беларускія вёскі і райцэнтры, адзнята амаль столькі ж фальклорных калектываў, зроблена 400 новых сучасных версій беларускіх народных песень! Песні не заканчваюцца, народныя калектывы гэтак жа прагнуць паказаць сваю творчасць усёй краіне, ідэй у стваральнікаў праграмы яшчэ хапае — так што і далей па нядзелях “Наперад у мінулае” чакае ля экранаў усіх сваіх прыхільнікаў. А іх нямала — гэта адна з самых папулярных перадач тэлеканала.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Погляд з XXI стагоддзя
Бы камень ад сэрца
Як я стаў валанцёрам на Кальварыі
Вясной гэтага года ў пошуках пахаванняў сваякоў Станіслава Манюшкі, жыццярысамі якіх я ўжо не першы нумар надакучваю чытачам “К”, мне давялося завітаць на самы стары з ацалелых мінскіх някропалеў. І ўражанне Кальварыйскія могілкі пакінулі несамавітае. Убачыўшы вясной маштаб працы, я вырашыў паспрабаваць, наколькі хопіць часу і сілаў, сам або з дапамогай паплечнікаў “змяніць свет да лепшага”. І аказалася, што гэта цалкам магчыма.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |