Свежы нумар
Бамонд: опера, балет
Пін-код да оперы “Пінокіё”
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі даўно пачаў рыхтавацца не толькі да новага сезона, але і да навагодніх святаў. Перад сыходам у адпачынак тут былі прыняты макет і пастаноўчая канцэпцыя дзіцячай оперы “Пінокіё” сучаснага нямецкага кампазітара Глорыі Бруні. Прэм’ера спектакля, які паставіць малады рэжысёр Наталля Бараноўская, запланавана на канец снежня.
Далей
"К" інфармуе
Паглядзі, якое лета!
Сёння — трэці дзень XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На ўрачыстым адкрыцці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы — на гэтай паласе мы друкуем імёны лаўрэатаў — а таксама спецыяльны прыз “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”, уладальнікам якога стаў Філіп Кіркораў, восем гадоў таму ўганараваны ордэнам Францыска Скарыны.
Скарочаны па сваёй працягласці, цяперашні форум не толькі не страціў сваёй насычанасці, але і стаў ва ўсіх сэнсах яшчэ больш адкрытым. Ён цалкам праходзіць у фармаце open air: усе канцэрты і мерапрыемствы, уключаючы дзіцячы і дарослы конкурсы эстрадных выканаўцаў, ладзяцца на свежым паветры. Імёны пераможцаў даведаемся заўтра, у дзень закрыцця форуму.
Далей
Арган загучаў у Мядзведзічах
Цягам 10 месяцаў доўжыўся рамонт старажытнага аргана ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. 27 чэрвеня адбылася невялікая музычная прэзентацыя адноўленага інструмента.
Далей
Абарваная песня
Пайшла з жыцця Інэса Сцяпанаўна Барысава, чалавек. які аддаў сваё сэрца і талент развіццю харавога мастацтва на Беларусі. 26 чэрвеня ёй споўнілася б 82 гады. Не дажыла яна да гэтага свайго дня нараджэння толькі два тыдні... А распачыналася ейнае творчае жыццё з дырыжорска-харавога аддзялення музычнага вучылішча імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве, і сваю працоўную дзейнасць пачала настаўніцай спеваў у сістэме адукацыі Мінска. Далей лёс закінуў Інэсу Барысаву ў горад на Няве. Там яна скончыла Ленінградскую вышэйшую прафсаюзную школу культуры, дзе пазнаёмілася з рускай песеннай творчасцю, авалодаўшы выканаўчым майстэрствам, атрымала кваліфікацыю кіраўніка харавога калектыву. Пачала працаваць у Міжсаюзным Доме самадзейнай творчасці. Усё сваё жыццё яна прысвяціла служэнню яе вялікасці - Культуры.
Далей
Рэфлексія дыстанцыі
Новую старонку ў гісторыі галерэі Беларускага Саюза мастакоў “Мастацтва” адкрыла выстава Канстанціна Селіханава і Таццяны Радзівілка “Дыстанцыя”.
Далей
Соцыум
Асколак у целе помніка
Па забытых слядах перажытага
Плануючы адпачынак на гэтае лета, марыць пра замежныя вандроўкі не выпадала. Унутраны турызм зрабіўся як ніколі актуальным, нават для тых, хто раней імкнуўся пры першай магчымасці выбрацца далёка ад радзімы, у цёплыя экзатычныя краі. Я, шчыра кажучы, не надта люблю ні спёку, ні адпачынак ля мора, таму сёлетнія асаблівасці турыстычнага сезона перажываю спакойна, без празмернага расчаравання. Як спявалася ў старой пасляваеннай песні, “есть у нас ещё дома дела” — свае адпачынкавыя маршруты па Беларусі я планаваў так, каб на шляху сваім агледзець найцікавейшыя помнікі гісторыі ды архітэктуры, якія даўно не наведваў, абмінуў увагай у мінулыя візіты, альбо да якіх яшчэ не дабіраўся.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Прастора годнасці
Зацемкі на палях карты вандровак
Эмацыйнае ўспрыманне пабачанага часта залежыць ад таго, што мы загадзя пра яго ведаем; якую інфармацыю мелі пра аб’ект да таго, як ён трапіў нам на вочы. Калі ж гаворка ідзе пра краіну, канкрэтна — пра Беларусь, дык тое, як ставяцца да яе замежнікі ды і ўласныя грамадзяне, звычайна перадвызначана існуючымі стэрэатыпамі, утворанымі гістарычнай ды ідэалагічнай міфалогіяй. А замацаваныя тыя стэрэатыпы звычайнай лянотай, бо людзі гатовы прыняць хай недасканалыя, але простыя фармулёўкі, абы самім галаву не ўключаць. І нават пабачыўшы сёння на свае вочы штосьці цалкам супрацьлеглае згаданым тэзам і сутыкнуўшыся з неабвержнай аргументацыяй на карысць годнасці тутэйшага люду, такі чалавек будзе ўпарта трымацца за звыклае. Інэрцыя мыслення — страшная сіла.
Далей
Prof-партфоліа
Не выключэнне, а правіла, або Факт прапіскі ў рэгіянальным каледжы
Рэгіянальныя каледжы сферы культуры зусім нядаўна правялі выпускныя экзамены і цяпер рыхтуюцца да наплыву абітурыентаў у свае прыёмныя камісіі. Як прайшлі апошнія месяцы вучобы ў часы неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі і якія змены чакаюцца ў наступным навучальным годзе — пра ўсё гэтае ды пра многае іншае даведалася “К”.
Далей
art-блог
Сузор’е твораў і постацей
У сталічным Палацы мастацтва зараз адбываюцца чатыры выставы - “Мастакі Бабруйска”, «У сузор’і Пагоні», “Беларусь. Яднанне” і персаналія графіка Васіля Баранава. Першыя дзве прымеркаваныя да юбілеў. І творчай суполцы “Пагоня”, і Бабруйскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў споўнілася па трыццаць гадоў. “Беларусь. Яднанне” магла б мець статус юбілейнай, каб адбылася летась, калі споўнілася восемдзясят гадоў уз’яднання заходняй часткі нашай краіны з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Але летась арганізаваць мастакоў не атрымалася. Так што выстава афіцыйна прысвечана 81-й гадавіне вялікай гістарычнай падзеі, але “ў падтэксце”, у падсвядомасці — леташні юбілей вялікага ўз’яднання.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Сітуацыя
Палкі ў колы?
Кінематаграфісты ў пошуку “блох”
Навіна з разраду сенсацыйных. Пастаноўка двух ігравых фільмаў прыватных студый, якая атрымала падтрымку з дзяржбюджэту, была прыпыненая высілкамі калег-прыватнікаў. “Чорны дзень для беларускага кіно” — лаканічна пракаментаваў сітуацыю кінакрытык і былы калега з “Мастацтва” Антон Сідарэнка. Думаецца, з ім можна пагадзіцца.
Справа не толькі ў тым, што два кінапраекты, якія многія (уключна з конкурснай камісіяй Міністэрства культуры) лічаць вартымі рэалізацыі, на няпэўны час пакладзеныя пад сукно. Гэты канфлікт бы рэнтгенаўскі апарат засведчыў, што праблемы ёсць не толькі ў заканадаўстве. Яны — у галовах.
Далей
На людным месцы
Ваксуем боты, рамантуем чамаданы?
Заўжды карцела заглыбіцца ў вытокі натхнення нашых творцаў, бліжэй пазнаёміцца з, так бы мовіць, лабараторыяй творчасці і тэхналагічнымі працэсамі мастацтва. У выніку атрымалася невялічкая калекцыя метадаў і прыёмаў, якімі карысталіся пісьменнікі, мастакі, кампазітары, навукоўцы для самасцвярджэння пад неабсяжнымі шатамі нацыянальнай культуры. Да прыкладу, Янка Маўр любіў ствараць свой кніжны свет на беразе мінскай Свіслачы, апусціўшы ногі ў раку. А Уладзімір Караткевіч дзеля літаратурнай самадысцыпліны за рабочы стол сядаў у свежай і адпрасаванай кашулі. Свае вершы Алесь Пісьмянкоў “думаў нагамі”. Андрэй Рублёў перад напісаннем ікон поставаў і маліўся. Бальзака стымулявала да працы кава. Дзікенс пасля кожнай паўсотні напісаных радкоў выпіваў шклянку гарачай вады. Брамс дзеля натхнення ваксаваў боты, Бетховен — адпускаў бараду. Мендзялееў сумяшчаў заняткі хіміяй з вырабам і рамонтам чамаданаў. І ўсё ў іх атрымалася. А што стымулюе вас?
Далей
Гістарыёграф
Таямніцы Манюшкаў
Частка XV
Пішучы пра Закрэўскіх і Мюлераў, немагчыма абысці ўвагай успаміны былога філарэта і філамата Станіслава Мараўскага. Стаўшы сямейным лекарам абедзвюх фамілій, ён аказаўся далучаным да ўсіх таямніц жыцця продкаў жонкі кампазітара Аляксандры Манюшка. Безліч разоў бачыў яе яшчэ зусім маленькай дзяўчынкай і, верагодна, не раз змагаўся з ейнымі хваробамі. Быў закаханы “раз і назаўсёды” ў маці Аляксандры Марыяну. А ў яго самога была закаханая яе сястра Альжбета. Што, само сабой, не спрошчвала і без таго напружаную сітуацыю.
Таму пакінуўшы медыцынскую практыку і пасяліўшыся ў маёнтку сваёй маці з роду Сямашкаў ва Устроне, усе свае душэўныя пакуты (а іх было занадта шмат для адной асобы) ён даверыў паперы. Праўда, успаміны атрымаліся не сентыментальным раманам — Мараўскі шчодра дадаваў туды розныя гістарычныя анекдоты з віленскага жыцця. І не толькі віленскага. Адзін такі сюжэт варты асаблівай увагі, бо мае самае непасрэднае дачыненне да нашай справы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
Ганна Хітрык: “Забыць Купалаўскі тэатр немагчыма!”
Неўзабаве Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы будзе святкаваць свой 100-гадовы юбілей. 17 год з гэтых ста на славутай Купалаўскай сцэне адыграла актрыса Ганна Хітрык — яскрава, тэмпераментна, запамінальна. Некалькі гадоў таму Ганна пераехала жыць у іншую краіну, але паклоннікі і па тэатральных справах, і па музычных праектах “Дзецідзяцей” і “Сундук” не забываюцца на сваю любімую артыстку і сочаць за яе лёсам, перажываюць, спадзяюцца ізноў убачыць у Мінску. Нягледзячы ні на што, у нашай размове Аня гэтак жа ззяла ўласцівымі ёй усмешкамі і неўтаймоўнай энергіяй. А пагаворым мы з ёй і пра любімы Купалаўскі тэатр, і пра яе новы сямейны тэатр, і пра тое, якім пакручастым можа быць лёс чалавека і артыста.
Далей
Падзея
Хто каго пераспявае?
ХХІХ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2020” пройдзе на “Славянскім базары ў Віцебску” таксама ў новым фармаце. Па-першае, абедзве песні прагучаць у адзін дзень, а менавіта заўтра, толькі ў розных канцэртах. Па-другое, выкананне ўдзельнікамі славянскага хіта стане часткай канцэрта “Беларусь вітае сяброў”, вольная ж праграма канкурсантаў упрыгожыць заключны гала-канцэрт усяго фестывалю мастацтваў. Нарэшце, конкурсныя выступленні ўпершыню будзе суправаджаць Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.
Далей
Можна толькі пазайздросціць
Нашу краіну на ХХІХ Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2020”, які пройдзе заўтра, будзе прадстаўляць 23-гадовы Раман Волазнеў — артыст ансамбля “Сябры”, выпускнік ГИТИСа і Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога, тройчы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Старшынёй журы прызначаны народны артыст Расіі Алег Газманаў. Яго калегай па конкурсным судзействе будзе наша знакамітая салістка Іна Афанасьева.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Не баяцца быць смелымі
Сёння на “Славянскім базары ў Віцебску” адбудзецца ХVIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс. Удзельніцай ад нашай краіны выступае 14-гадовая стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ангеліна Ламака. Журы ўзначальвае наш знакаміты спявак Аляксандр Саладуха.
Далей
Скульптур-ура!
У час канцэрта адкрыцця “Славянскага базару ў Віцебску” традыцыйна ўручаецца спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”. Сёлета яе ўладальнікам стаў Філіп Кіркораў. За некалькі гадзін да гэтага адбылася цырымонія адкрыцця яго “Зоркі” перад уваходам у Летні амфітэатр. На гэтай Плошчы зорак у самым пачатку алеі на пастаменце ўсталявана і павялічаная выява прыза. Вось толькі аўтар той скульптуры не пазначаны — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Уладзімір Слабодчыкаў.
Далей
Тэатр-школа-парк-фэст
Адной з асаблівасцяў сёлетняга фестывалю стала тое, што ў яго ўключаны ажно два розныя канцэрты Віцебскага маладзёжнага тэатра эстрады “Школа зорак”: учора ўвечары прайшла шоу-праграма Festival Рarty, дзе выступалі старшыя навучэнцы, а заўтра будзе адкрыта “Таямніца парка талентаў”, дзе сваё майстэрства прадэманструюць больш малодшыя.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праекты
Interstellar Івана
Выпускнік БДАМ стварыў поўнакупальнае кіно
Ліпеньскі прахалодны вечар. Я іду на адмысловы паказ дыпломнай работы выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Івана Гапіенкі - “Мары зорак”. Куды б вы думалі? У Мінскі планетарый, дзе нада мной на купале разварочваецца відовішчны папулярны нарыс пра піянераў касмалогіі: Капернік, Бруна, Эйнштэйн, Цыялкоўскі ды нават Стывен Хокінг... “Мары зорак”, стрымана і няспешна трымаючыся лінейнай апавядальнай гісторыі, месцамі “выдаюць” уражальныя панарамы, візуальныя атракцыёны, ну а віды зорнага неба ўвогуле прымушаюць гледача яшчэ вышэй задраць галаву. “Канешне, хацелася б, каб зор было яшчэ больш, але мы ўжо не паспявалі па часе”, — удакладняе аўтар, а між тым анімацыйная работа Івана Гапіенкі доўжыцца каля 17 хвілін.
Далей
Перыпетыі лёсу
Гаспадыня “Традыцыі”
Шлях у культуру ніколі не бывае выпадковым
Пяцігадовай Надзейцы мама кажа праз усхліпы: “Памёрла бабуля Надэшка, едзем на пахаванне”. Дзяўчынка не разумее, што значаць словы “памёрла” і “пахаванне”, з усяго сказанага робіць выснову, што паедуць яны да бабулі ў Селішчы і радасна смяецца. Малая любіла паездкі ў вёску, дзе яе ласкава сустракалі некалькі бабуль. Строга кажучы, Надэшка — бабуля мамы, гэта значыць Надзейчына прабабуля. Але дзяўчынка пакуль не разбіраецца ва ўсіх тонкасцях сваяцкіх адносін. Вось яны едуць у кузаве машыны, побач з імі стаіць нейкая скрыня, у ёй — штучныя кветкі. А дзяўчынцы — радасна: яна ўпершыню едзе ў кузаве машыны, яе захлістваюць новыя ўражанні. Менавіта яны, гэтыя ўражанні, і стануць асновай для станаўлення творчай асобы.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
На пляцоўцы пад старым вязам
Рамантык Ваньковіч праз прызму бачання сучаснага скульптара
Задума помніка простая: творца — малады, прыгожы, летуценны — як быццам толькі што выйшаў з майстэрні з палітрай і пэндзлем, нядбайна накінуўшы доўгі мастакоўскі халат. Каб, магчыма, у апошні раз убачыць на досвітку роднае сонца над Мінскам перад тым, як сабрацца ў далёкую дарогу і назаўжды пакінуць бацькаўшчыну...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |