Свежы нумар
Соцыум
Эпоха, што сканцэнтравана ў будучыні
Летапіс галоўнай плошчы краіны
Адбылася чарговая рэканструкцыя сталічнай плошчы Перамогі. Рэстаўратары папрацавалі над бронзай і гранітам манумента, абнавілі смальту на Ордэне Перамогі, які вянчае абеліск. У лепшы бок змяніўся падземны паверх мемарыяла. Структурай і аздобай ён цяпер нагадвае музейную залу. Зменены камунікацыі, што адпрацавалі свой тэрмін. Яшчэ раней на адлегласці праспекта ад плошчы Незалежнасці акурат да плошчы Перамогі замянілі ліхтарні стандартнай формы на тыя, што больш адпавядаюць стылістыцы сталінскага ампіру, паводле канонаў якога пабудавана гэтая частка праспекта Незалежнасці.
У асноўных рысах архітэктурнае аблічча плошчы Перамогі склалася ў канцы 50-х гадоў. Мы так да яго прызвычаіліся, што падаецца нібыта іншым яно і быць не магло. А між тым, ва ўрадавай пастанове 1946 года, дзе абвяшчаліся ўмовы конкурсу на помнік палеглым у Вялікай Айчыннай вайне за вызваленне Беларусі, месца для ягонай пабудовы называлася “Галоўная плошча цэнтральнага ансамбля горада”, якая яшчэ толькі праектавалася. Пазней гэта плошча атрымала назву Цэнтральная, сёння мы яе ведаем як Кастрычніцкую.
Далей
"К" інфармуе
Гіпакрат ведаў: “...ars longa”
Як вучацца ў віртуальнай рэальнасці творцы
Каранавірус — каранавірусам, але вучыцца ўсё адно трэба. Многія вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі сёння адмянілі лекцыйныя і семінарскія заняткі, каб пазбегнуць сітуацый са знаходжаннем вялікай колькасці людзей у адным месцы ў закрытых памяшканнях. Яны таксама актыўна задзейнічаюць новыя формы анлайн-навучання, звязваючыся са студэнтамі пры дапамозе Skype, Viber, Zoom, Moodle і іншых інтэрнэт-платформ, не кажучы ўжо пра звычайныя сацыяльныя сеткі ды мэсэнджары. “К” вырашыла даведацца, што з гэтай нагоды адбываецца ў сталічных ВНУ сферы культуры.
Далей
аКно ў свет
Сілкавацца тым, што адбываецца наўкол
Непахіснае крэда кінарэжысёра Івана І. Твердоўскага
Сустрэчы з адным з вядучых сучасных рэжысёраў Расіі мы абавязаны форуму мабільнага кіно Voka Smartfilm, які на гэтым тыдні падвёў вынікі, лічы, шматмесячнага кінамарафону. (Падрабязней пра пераможцаў фестывалю — чытайце ў наступным нумары “К”).
Другая па ліку ганаровая адметнасць для большасці кінафeстываляў пасля адабранай для паказаў праграмы (а сёлета апошняя была нядрэннай), — гэта запрошаныя госці з багатым багажом досведу. Напачатку вясны арганізатары Voka Smartfilm запрасілі на майстар-клас у Мінск адразу некалькі знакамітых расійскіх кінематаграфістаў. Сярод іх апынуўся Іван І. Твердоўскі, чые тры ігравыя карціны “Клас карэкцыі”, “Заалогія” і “Падбросы” атрымалі прызы на шматлікіх кінафестывалях, у тым ліку на сталічным “Лістападзе”.
У Мінску Іван прадставіў сваю апошнюю драму “Падбросы”, пагутарыў з гледачамі і схадзіў
на экскурсію на “Беларусьфільм”. У перапынку паміж гэтымі падзеямі ён даў інтэрв’ю “К”, дзе распавёў пра ўласнае бачанне буйных кінафабрык, адчуванне двухтысячных, і табуіраваныя тэмы ў сучасным кіно.
Далей
art-блог
Дык куды глядзіць Вій? або Хорар з дадаткам філасофіі
У апошнія дні сакавіка Палескі драматычны тэатр у Пінску паказаў прэм’еру — “Вій”. Жанравае азначэнне спектакля — horror. Напісана менавіта лацініцай, на заходні манер. Цікава, няўжо і ўсё астатняе — па еўрапейскіх мерках?
Далей
Найперш дух і змест
У галерэі “Універсітэт культуры” праходзіла персанальная выстава жывапісца Уладзіміра Ісачэнкі “Дакрануцца да святла”. Мастак працуе ва ўсіх відах станковага жывапісу, мае досвед у манументальным мастацтве.
Далей
Дрэвы-успаміны, дрэвы-мроі
Мастак-ілюстратар, які стала супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі, неяк распавядаў пра такі эпізод. Прыносіць ён да мастацкага рэдактара замоўленую працу і трапляе яму на вока жартаўлівая аб’ява з пералікам выяў, якія мастакам катэгарычна забараняецца маляваць пры ілюстраванні літаратурных твораў. Жарты — жартамі, а гэта сапраўды быў спіс штампаў і банальнасцяў, якімі карыстаюцца мастакі, калі няма ахвоты ўключаць галаву. І першым ў тым спісе быў краявід з дрэвамі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
Маска з нацыянальным арнаментам
Мода — задавальненне творчай патрэбы хуткаплыннага часу. Беларуская мода часу пандэміі — чорная маска з прышытай збоч стужкай нацыянальнага арнаменту. Стылёвая рэч, калі абстрагавацца ад таго, што адбываецца наўкола. І гэта не толькі сродак самааховы, а яшчэ і сімвал таго, што ў грамадскіх месцах я дбаю пра здароўе людзей, а яны, у масках, ашчаджаюць маё. Менавіта ў такім стасункаванні бачу вялікі сэнс існавання грамады. Ці гатовы мы да гэтага?
У невялічкай краме — чарга. Дзядзька нападпітку лезе мне на плечы. “Захоўвай, — кажу, — дыстанцыю”. А ён у адказ: “Калі няма глуздоў, дык і дыстанцыя не дапаможа!” Усё правільна. Але прычым тут я?
І ўсё ж я веру, што пераможа прыгажосць: слова, учынку, грамадскай пазіцыі, узаемаадносін і жыццёвай мэты заставацца насуперак усяму чалавекам і любіць свет.
Далей
Гістарыёграф
Таямніцы Манюшкаў
Перасцярогі і страшэнная роспач Станіслава Манюшкі, выказаныя ў лісце да Юзафа Сікорскага, не былі пустым гукам. Па-першае, Штурм пачаў адбіраць у кампазітара “хлеб штодзённы” — вучняў, выкарыстоўваючы традыцыйныя сродкі барацьбы за “месца пад сонцам”. Наш зямляк адразу адчуў, чым гэта пагражае і ягонай сям’і, і ягонай рэпутацыі. Пагатоў, ён толькі-толькі выпрастаў крылы, якія праз гады ўзнясуць яго на вяршыні музычнага Алімпу!
Чым адказаў Манюшка на гэты выклік, якія сродкі ўжыў, каб нейтралізаваць “прошукі” Штурма? Пра гэта казаць пакуль цяжка. Увогуле, акалічнасці “Вялікай вайны” (усё ж такі яна доўжылася дванаццаць гадоў!) вельмі слаба адлюстраваныя ў вядомых на сёння крыніцах. Але ўсё, што мы ведаем, распавядзем.
А спярша варта глянуць, чым жыла музычная Вільня ў 1840-х, калі Станіслаў Манюшка настала перасяліўся ў былую сталіцу ВКЛ. І, натуральна, зусім нялішнім будзе распавесці пра сям’ю кампазітара, над якой злавесным ценем навісла постаць Караля Штурма.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Мара “Х” і небяспечны паркур
Пра колішнюю сядзібу Хмараў у вёсцы Сёмкава, што зусім блізка ад МКАД, мне даводзілася пісаць ужо двойчы. Першы раз з аптымізмам — тады маёнтак, ад велічы якога засталіся адно ўспаміны, займеў дбайнага гаспадара ды пачаў адраджацца. Другі з трывогай — калі той гаспадар па незалежных ад тэмы аховы спадчыны прычынах быў вымушаны пакінуць аб’ект, і ён ізноў стаў “нічыйным”. Але кожнага разу мой артыкул вянчала абнадзейваючае шматкроп’е.
Пабываў там надоечы. Што ж змянілася за прамінулы час? Ды асабліва нічога. Ну, хіба яшчэ пару соцень цаглін выпала і з без таго ўжо павышчарбленых муроў, збудаваных колісь знакамітым у нас архітэктарам Карла Спампані.
Лёс сядзібы дасюль няпэўны нават у перспектыве. А вось комплекс мер “першай медыцынскай дапамогі”, які дазволіць лядашчым руінам дажыць да “светлай пары адраджэння”, спакваля (хай і не адразу) выпрацоўваецца. Што прыемна, робіцца гэта сумеснымі намаганнямі мясцовых уладаў і тых простых жыхароў Сёмкава, якім хацелася б выходзіць на вечаровы шпацыр па “беларускім Версалі”, а не па грамадскім сметніку.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Актуальна
Спадчына: дзе б ты ні знаходзіўся...
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка — добрая нагода звярнуць увагу не толькі на стан нашай гісторыка-культурнай спадчыны, але і на ступень яе дасяжнасці для ўсіх ахвочых, незалежна ад таго, дзе б яны ні знаходзіліся. З улікам новых рэкамендацый органаў улады і захадаў па ахове здароўя грамадзян, многія музейныя ўстановы Беларусі абмяжоўваюць дзейнасць сваіх экспазіцый для наведвальнікаў — але на дапамогу аматарам культурнага адпачынку і цікаўным да гістарычнай спадчыны прыходзяць новыя тэхналогіі.
Далей
Перажытае
Сіроты вайны
Лёсы выхаванцаў Нясяцкага дзіцячага дома
Дзяцінства і пакуты — паняцці несумяшчальныя, узаемавыключальныя. Але так бывае. Дарослыя развязваюць на планеце войны, якія адымаюць у хлопчыкаў і дзяўчынак дзяцінства. Асобныя бядуюць падчас ваеннага ліхалецця, а тыя, хто згубіў бацькоў — доўгія гады. Голад, холад, хваробы — цяжкае выпрабаванне, але часовае. Страта бацькоў — назаўжды.
Далей
Фрыстайл
Навошта Кірыл Гуд гэта робіць?
Здаецца, яшчэ нядаўна гэты ўсмешлівы хлопчык быў зоркай нашай дзіцячай музыкі — яскравы, абаяльны, энергічны. І ўжо тады ён пісаў песні, якія ў колах юных выканаўцаў дагэтуль лічацца хітамі. КІРЫЛ ЕРМАКОЎ падрос, змяніў прозвішча на Гуд, і літаральна за некалькі гадоў стаў паспяховым аўтарам і музычным прадзюсарам, чые кампазіцыі выконваюць такія папулярныя артысты, як Zivert, Мот, Валерыя… Але і артыст КІРЫЛ ГУД нікуды не знік — наадварот, у яго вялікія планы…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праз гасцінец
Вірусы прыходзяць і сыходзяць, а творчасць
Гэтай публікацыяй “К” пачынае серыю матэрыялаў аб культурным асяроддзі, у асноўным, невялікіх населеных пунктаў краіны, прадстаўляючы яго словамі кіраўнікоў адпаведных устаноў. І яшчэ мы папрасілі гэтых людзей не проста прэзентаваць свае вотчыны, але і расказаць пра тое, што змянілася ў іх дзейнасці ў сувязі з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя для насельніцтва. І першымі былі апытаныя намі тыя, хто ўзначальвае некаторыя з устаноў клубнага тыпу рэгіёнаў краіны.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Мудрагеліста тасуецца калода...”
Пакручасты шлях графа Сямёна Зорыча праз Шклоў
Свой баявы хрост Сямён Зорыч атрымаў напрыканцы Сямігадовай вайны — увосень 1761 года, калі расійская армія ўзяла ў аблогу добра ўмацаваную прускую фартэцыю Кольберг. 16-гадовы вахмістр Сербскага гусарскага палка выдатна валодаў шпагай, умельствам верхавой язды, стральбой з дульназараднага штуцэра і праявіў у баях выключную мужнасць. Атрымаў некалькі лёгкіх раненняў. Незадоўга да ўзяцця крэпасці трапіў у палон да прусакоў. Ды, на шчасце для сябе, праз некалькі месяцаў быў вызвалены ў выніку абмену. У другі раз яму гэтак не пашчасціць.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |