Свежы нумар
"К" інфармуе
Бібліятэка запрашае на “Магічны рэалізм”
У чацвер, 26 верасня, у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася персанальная выстава жывапісца Валерыя Шкарубы. Аўтар назваў яе “Магічны рэалізм”. На вернісажы прысутнічалі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка і старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.
Далей
На “Беларусьфільме” прайшоў першы кінаклуб
19 верасня прайшоў першы сход кінаклуба на базе кінастудыі “Беларусьфільм”. Зала напоўнілася разнастайнай публікай: журналістамі, кіназнаўцамі, аматарамі кіно ды нават зацікаўленымі аматарамі іншых мастацтваў — клуб прыхільнікаў тэатра “Мельпамена” заняў амаль што цэлы шэраг кіназалы.
Далей
Месца сустрэчы музеяў, навукі і бізнесу
IV Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” пройдзе 4 — 6 кастрычніка ў легкаатлетычным манежы Брэсцкай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (Брэст, вул. Маскоўская, 151). У межах экспазіцыйнай праграмы форуму музеі Беларусі прэзентуюць свае экспазіцыйна-выставачныя і культурна-адукацыйныя праекты, а таксама новыя формы работы з наведвальнікамі.
Далей
Соцыум
Маладосць на маршы?
“Круглы стол” з нагоды Трыенале маладых мастакоў
Сёлета культурная карта сталіцы паболела на адну важкую падзею — Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”. Яго першы — пілотны — праект, арганізатарамі якога сталі Міністэрства культуры краіны, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, выклікаў шмат водгукаў самага рознага кшталту, аднак пацвердзіў і неабходнасць падобнага агляду. Што адбываецца сёння ў маладым сучасным мастацтве? Наколькі рэпрэзентатыўным аказаўся набор твораў на Трыенале маладых мастакоў? Якім конкурс мусіць быць? Уражанні і вынікі падзеі па ініцыятыве “К” былі абмеркаваныя на адмысловым “круглым стале” ў Нацыянальным гістарычным музеі, у якім прынялі ўдзел: дырэктар музейнай установы, кіраўнік дырэкцыі Трыенале Павел САПОЦЬКА, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчыца кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі БДПУ
імя Максіма Танка Аксана КОЎРЫК, графік, старшыня секцыі "Графіка" Беларускага саюза мастакоў, сябра журы конкурсу Андрэй БАСАЛЫГА, мастак, скульптар Канстанцін СЕЛІХАНАЎ, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб ОТЧЫК, графік, выкладчык БДАМ Раман СУСТАЎ, а таксама пераможцы Трыенале, мастачкі Крысціна МЕЛЬНІК і Марыя КОШАЛЕВА.
Мадэрыравалі гутарку аглядальнік “Культуры” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і мастацтвазнаўца, спецыяльны
карэспандэнт газеты Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.
Далей
Праекты развіцця
Праз методыку да прагнозу
Погляд праз 80-гадовую гісторыю
Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы — адна з найстарэйшых устаноў культуры вобласці. З архіўнай даведкі: “...пастановай Рады Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ад 10 мая 1939 года № 22... арганізаваць абласны Дом народнай творчасці з мэтай паляпшэння кіраўніцтва справай развіцця народнай творчасці ў абласцях... прадаставіць для гэтай мэты адпаведныя памяшканні”.
У архівах захавалася справаздача Усесаюзнаму камітэту па справах мастацтваў пры Радзе Народных Камісараў СССР за 1940-вы год: “…Уся работа Дома народнай творчасці была скіравана на развіццё і павышэнне ідэйна-палітычнага і мастацкага ўзроўню ў дзейнасці і змесце работы калектываў мастацкай самадзейнасці і асобных выканаўцаў…” Паводле архіўных дадзеных у вобласці налічвалася 286 калектываў самадзейнай творчасці, 125 спевакоў і 115 музыкантаў (салістаў). Вялікую папулярнасць меў драматычны жанр, які развіваўся ў 118 гуртках і калектывах. Асаблівая ўвага надавалася выяўленчаму мастацтву, бо ў вобласці налічвалася 99 мастакоў.
Далей
аКно ў свет
Эфект дэжа вю
Мяркуючы па водгуках замежных турыстаў, Беларусь умее і можа здзіўляць, прычым, прыемна. А вось замежжа з кожнай маёй выправай здзіўляе ўсё меней. Так здарылася і гэтым разам, калі дзякуючы праграме Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі група беларускіх журналістаў і дзеячаў культуры змагла азнаёміцца з культурнымі ландшафтамі цяперашняй Нямеччыны. Мы лішні раз пераканаліся, што прэзентаваць краіну могуць не толькі вылізаныя да бляску адметнасці цэнтральных вуліц, але і лофтавыя задворкі, пераўтвораныя ў цікавыя арт-пляцоўкі. Зрэшты, не тое каб у нас нехта ў гэтым сумняваўся…
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Музыка з мухай, прывідамі і шахамі-матамі
Сёння на ХІV Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета — “Сучасная класіка. Вечар прэм’ер” — сярод іншых твораў асаблівую ўвагу прыцягне, безумоўна, сусветная прэм’ера — “Дзве фрэскі для сімфанічнага аркестра”. Іх аўтар — знаны беларускі творца, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў Дзмітрый ЛЫБІН, чые творы, здараецца, часцей выконваюцца ў замежжы, чым у нас. Напярэдадні падзеі ён распавёў пра сваю “фрэскавую” задуму, знайшоў кропкі сутыкнення музыкі з шахматамі і нават падзяліўся сакрэтам, як кампазітару “прабіцца” на прэстыжны фестываль.
Далей
Адзначыць восень перформансам
Днямі ў сталіцы прайшоў ІІ Міжнародны фестываль Performensk. Гэты сумесны праект Чэхіі
і Беларусі аб’яднаў таксама прадстаўнікоў перфарматыўнага мастацтва Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Канады, Польшчы, Расіі ды іншых краін Еўропы і СНД. А ягоную “прапіску” і сувязь часоў падкрэсліла гульня слоў, прыўнесеная ў назву — Mensk-Мінск.
Далей
Хто навучыць “кухні” акцёрскай?
БДАМ яднае творчыя ВНУ
У Мінску прайшлі тэатральныя майстар-класы “Традыцыі і сучаснасць” у рамках Міжнароднага гуманітарнага праекта “Мінская ініцыятыва”. Ужо ў другі раз у сталіцы Беларусі сустрэліся студэнты і педагогі адных з буйнейшых тэатральных ВНУ краін-суседак: Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачання імя Карпенкі-Карага і Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва — ГИТИС.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Талент вялікай любові да жыцця
Мастацтва жыць — гэта мастацтва радасці ад жыцця і любові да яго. Такі талент, мяркую, не даецца ад нараджэння. Ён — карпатліва выхоўваецца. Кім? Адказаў тут, напэўна, шмат. Да месца і сям’ю згадаць, і школу… Але я — пра бібліятэку і клуб, якімі кіруюць прафесіяналы. У такім выпадку ўстанова культуры дбае не толькі пра эканамічныя перамогі. Думаць пра гэта падштурхнуў факт з сацыяльных сетак: новы кіраўнік ДК пасёлка Ялізава (Асіповіцкі раён) — маладая Вольга Шахава спрабуе зрабіць установу сталым месцам яркіх жыццесцвярджальных тусовак моладзі.
Далей
Гістарыёграф
З герба Ястрабец
Таямніцы радаслоўнай Драздовіча
15 верасня споўнілася 65 гадоў з дня спачыну выбітнага беларускага мастака, этнографа, пісьменніка, археолага і проста “фантастычнага” чалавека Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Клопатам рупліўцаў, ягонае імя даўно і трывала ўвайшло ў пантэон тых асобаў, якія з’яўляюцца гонарам беларускай нацыі. Здавён і моцна шануючы гэтую постаць, мы выправіліся ў ейныя родныя мясціны, каб запаліць зніч на магіле “Дзядзькі Язэпа”, каб наведаць Пунькі, дзе прыйшоў у свет “Вечны вандроўнік”, каб проста прайсціся “шляхам Драздовіча”.
Далей
Суботнія сустрэчы
Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ: “Я — шчаслівы чалавек!”
Выдатнаму кампазітару, класіку беларускай музыкі Уладзіміру КАНДРУСЕВІЧУ заўтра споўніцца 70 гадоў! “К” ад усіх сэрцаў яе супрацоўнікаў далучаецца да тых шматлікіх віншаванняў і пажаданняў, якія мэтр ужо атрымаў у гэтыя дні і яшчэ атрымае, ну а паводле нашых традыцый “К” задае маэстра некалькі перад’юбілейных пытанняў…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Рэпарцёрскі марафон
Незалежна ад статусу
Брэст чакае музейны форум
24 верасня ў археалагічным музеі “Бярэсце”, што месціцца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды маючага адбыцца ў горадзе над Бугам IV Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Пра тое, што гэта будзе за імпрэза, чым яна мусіць адрознівацца ад трох папярэдніх — журналістам распавядалі дырэктар Мемарыальнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор Бысюк, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Панасюк, дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў.
Далей
Юбілей выратавальнікаў
У Белдзяржфілармоніі прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да 80-годдзя Савецкага раённага аддзялення надзвычайных сітуацый. Некалькі пакаленняў адважных байцоў абаранялі жыццё і маёмасць мінчукоў. Доказ таму — безліч выратаваных ад агню і завалаў, эвакуяваных з зон надзвычайных сітуацый і тых, каму аказана своечасовая дапамога.
Далей
Дэталёвы разгляд
Трэнд сезона: прафесіяналізм, рэжысура і гуманнасць
Чатыры дні сталічны глядач назіраў за спаборніцтвам найлепшых прадстаўнікоў цыркавога мастацтва свету. У праграмах А і В Другога мінскага міжнароднага фестывалю сышліся самавітыя артысты, многія з якіх маюць у багажы не па адной узнагародзе вышэйшага гатунку прэстыжных форумаў. Пры такой канцэнтрацыі прафесіяналаў цудоўна прасочваюцца тэндэнцыі, выкрышталізоўваюцца творчыя трэнды.
І прыступка, на якой у гэтай бясконцай гонцы да ідэалу знаходзяцца айчынныя прадстаўнікі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Атмасферны дзень на Бабруйшчыне
Аб людзях добрых і таварыскіх
Шчыра кажучы, самае моцнае ўражанне зрабіў на мяне не культурны ландшафт Міхалёва, што, здаецца, мелася б на ўвазе першапачаткова, а мімалётная сустрэча з адной з жыхарак аграгарадка. Дакладней, вымаўленая дзяўчынай канкрэтная фраза, якая тычылася культуры адносін паміж людзьмі. І пракалолі — менавіта так — нават не словы, а інтанацыя, нотка ў голасе. Больш за два тыдні прайшло з моманту майго знаёмства з тым ужо дарослым, але яшчэ дзіцём. А вочы, міміка яго працягваюць ува мне жыць. Думаю, вы зразумееце чаму.
Далей
Колазварот
Распытаць старажылаў — напісаць сцэнар
Альтэрнатыўнае жыццё каляндарных абрадаў
Практычна ў кожнай беларускай вёсцы яшчэ памятаюць даўнейшыя святы традыцыйнага календара, але далёка не ўсюды святкуюць. Якія ёсць шляхі актуалізацыі звестак, што захоўваюцца ва ўспамінах старэйшых жыхароў? Некалькі цікавых кейсаў з Беларусі і суседніх краін.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |