Свежы нумар
Соцыум
Узнесены над Часам
Сёлетні Дзень пісьменства будзе памятны Слоніму ўжо тым, што, дзякуючы яму, горад узбагаціўся выдатным помнікам. У цэнтры горада паўстала бронзавая постаць Льва Сапега — асобы, чый унёсак у гісторыю беларускай дзяржаўнасці цяжка пераацаніць. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін, Сяргей Логвінаў. Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця помніка наш карэспандэнт пагутарыў са старэйшым у аўтарскім калектыве. Найперш ён папрасіў Івана Акімавіча распавесці пра тое, як ён, творца, што зрабіў сабе імя на ваеннай і касмічнай тэмах, прыйшоў да асэнсавання гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
Далей
Леў Сапега і ягоны леў
22 жніўня ў Слоніме быў пастаўлены помнік вялікаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, якога ўрачыста слонімцы адкрыюць перад усімі гасцямі на Дзень беларускага пісьменства і друку 1 верасня 2019 года.
Далей
Prof-партфоліа
Дэтэктыў для бабы Ромы
За што я люблю вёску? Адназначна адказаць не магу. Хіба любяць за штосьці? Любяць проста так. Тым не менш адказ на пытанне ёсць. Ніколі пра гэта не задумваўся б, калі б не ліст ад загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота Святланы Кропатавай. Яна піша пра бібліятэчнае забеспячэнне аддаленых і маланаселеных вёсак, адначасова даследуе пытанне, вынесенае ў першым сказе. Вось яе меркаванне, з якім я цалкам згодны.
“Любога, асабліва гараджаніна, стомленага ад шалёнай мітусні, уражвае ціша пустых вясковых вуліц. Здаецца, што час тут не мае ўлады”. Цалкам згодны! Я, да прыкладу, гадзінамі гатовы сядзець на прызбе вясковай хаты пад стогадовай ліпай і думаць пра добрае. Але… Вось пра што піша Святлана Уладзіміраўна далей. “З другога боку, сучасны гарадскі жыхар, у якога ўсе выгоды — у крокавай даступнасці, доўга ў вёсцы не вытрымае”. І з гэтым цяжка не пагадзіцца, асабліва калі аўтакрама наведваецца сюды раз на тыдзень. Дый вёскі на вачах пусцеюць. Пеўня пачуць — праблема.
Далей
art-блог
Ад гісторыі — да “Гісторыі”
Напярэдадні Месяца фатаграфіі
Тэма — гісторыя, імёны — Сяргей Гудзілін, Рамуалдас Пажэрскіс, Тыгран Хачатр’ян, Маша Святагор, Сяргей Брушко, Аляксандр Гронскі, Юлія Цімафеева, Майсей Напельбаўм… 10 верасня распачынаецца Месяц фатаграфіі
ў Мінску, які прапануе прыхільнікам фатаграфіі і мастацтва з тузін выстаў і праектаў, што будуць змяняцца цягам цэлай восені.
Напярэдадні вялікага форуму, “К” адабрала пяць падзей, якія варта не прапусціць у шэрагу імпрэз.
Далей
Захар КУДЗІН: “Ружовы — гэта новы чырвоны”
Колеры і рысы Vulica Brazil
“Жоўты гігант” ад братоў OSGEMEOS з Сан-Паўлу, “Той, хто жыве ў лесе” ад Hyper з Белу-Арызончы, вялікі сад ад Bruno Big з Рыа-дэ-Жанэйра… Ужо сёння плён фестывалю урбан-арта Vulica Brasil бачны здалёк, а вы яшчэ ўлічыце камерныя праекты. Калі чароўная Criola з Рыа-дэ-Жанэйра распачынала пяты сезон знакамітага форуму Пасольства Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь на старонках “К”, то завяршыць яго мы хочам асвятленнем удзелу ў праекце беларускіх мастакоў. Балазе, шукаць іх творы доўга не выпадае — дастаткова толькі завітаць на вуліцу Кастрычніцкую, што сталася, дзякуючы бразільска-беларускаму фестывалю, адкрытай “галерэяй” стрыт-арту.
Далей
Куточак для існых музыкантаў
На працягу двух з паловай гадоў кожны 22-і дзень месяца ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура ў Мінску адкрываўся для паказу “Живой уголок” — у дзіўнай зале сярод магутных скульптур і бюстаў выступалі музыканты, якіх таксама можна назваць дзіўнымі, нестандартнымі, незвычайнымі. Жнівень не стаў выключэннем: поўная зала гледачоў сабралася, каб паслухаць музыканта з Гродна, вядомага як “.К/tochka K”, і мінскую групу “Morkvoцвет”. Але гэта быў апошні канцэрт праекта, і ім у музеі Азгура развітваліся са сваім сябрам, калегам і аднадумцам Леанідам Нарушэвічам — “Живой уголок” быў яго аўтарскім праектам. У чэрвені знакаміты музыкант, майстар інтуітыўнай імправізацыі і лідар групы “Князь Мышкін” заўчасна пакінуў гэты свет. Праграму на жнівень сабраў яшчэ ён сам, толькі прайшла яна без яго.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
Сэлфі з варэнікам
На Дзятлаўшчыне вёску Міроўшчыну называюць вёскай вырэнікаў. Сёння ўжо ніхто не скажа, чаму паселішча стала сталіцай такой адмысловай стравы. Так склалася гістарычна. Дзесьці вада ў студнях надзвычай смачная, дзесьці грушы ў прысадах самыя салодкія, дзесьці пчолы на пасеках на дзіва разумныя. А Міроўшчына спрадвек славіцца адборным пульхным варэнікам, слава пра які сягае далёка-далёка. Ну як не выкарыстаць такую адметнасць для таго, каб падвысіць вясковы імідж незвычайнай творчай акцыяй?
Далей
Суботнія сустрэчы
Розныя плоскасці жыцця хірурга
Неяк у славутага матэматыка запыталіся, што сталася з ягоным надзвычай таленавітым вучнем, ад якога навуковая грамада чакала выдатных дасягненняў? Ён стаў паэтам, — адказаў мэтр, — для матэматыкі ў яго не хапіла фантазіі. Я гэта да таго, што мастацтва — прафесія, а творчасць — стан душы. Творчы чыннік прысутнічае ў кожнай прафесіі, якая вымагае інтэлекту і майстэрства. Скажу болей, брацца за пяро ці пэндзаль варта, калі ўжо нешта ведаеш пра жыццё і маеш грунтоўны досвед у нейкай важнай справе. Зусім невыпадкова мае любімыя пісьменнікі — Антон Чэхаў, Самерсэт Моэм і Міхаіл Булгакаў мелі цудоўную базавую спецыяльнасць — медыцыну. Гэта адна з прычын маёй цікавасці да выставы “Розныя плоскасці”, што праходзіла ў галерэі “DК”. На ёй экспанаваўся жывапіс хірурга-анколага Аляксея Калабухава. Раней ніякага дачынення да мастацкай справы спадар Аляксей не меў. Узяцца за пэндзаль яго справакавалі акалічнасці, якіх бы лепей пазбегнуць. Урач атрымаў траўму, якая на пэўны час адсунула яго ад хірургічнай практыкі. Каб гэты час не быў змарнаваным, Аляксей Эдуардавіч заняўся жывапісам.
Я бачыў спадара Аляксея на выставе. Гутарку з ім прапаную ўвазе чытачоў.
Далей
Дзень беларускага пісьменства
Трыумф фаліянта над Шчарай
Не сакрэт, што Дзень беларускага пісьменства штогод змяняе не толькі сваю сталіцу. Творчую эвалюцыю спазнае
таксама і ўрачыстая праграма свята. Якія інавацыі чакаюць яго гасцей сёлета? Што застанецца слонімцам пасля заканчэння святочных мерапрыемстваў? Наколькі прадстаўнічымі будуць дэлегацыі замежных гасцей? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі закранутыя ў “перадсвяточнай” гутарцы карэспандэнта “К” з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам КАРЛЮКЕВІЧАМ.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком
Маленькая рэвізія вялікай кампаніяй
Андрэй НОВІК нарадзіўся ў Дзень памежніка, прычым 28 мая ён адсвяткаваў сваё 30-годдзе! Відаць, лёсам яму і было наканавана з нейкага ўзросту жыць у “памежным стане”, — існуючы ў жыцці звычайным і акцёрскім, бо наш сённяшні “віп-персанаж” служыць у сталічным Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, грае ў пастаноўках “Альфа-тэатра” і здымаецца ў кіно. А надведаць установы культуры яго роднага Століна мы пусціліся ўпяцёх — разам з намі ў падарожжа скіравалася жонка Андрэя Дар’я (артыстка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і тэатра Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла”) ды іхнія котка з сабакам…
Далей
Актуаліі
Опера па-пекінску
Першыя дні верасня будуць пазначаны ў Мінску ўсходняй тэматыкай: тут адбудуцца Дні культуры Кітая, цэнтральнай падзеяй якіх стане паказ спектакля “Ваяўніцы сям’і Ян” Кітайскага дзяржаўнага тэатра Пекінскай оперы на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі.
Далей
Міфы Радзівілаўскай Бібліі
27 жніўня ў Доме прэсы прайшла прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення помніка нацыянальнай кніжнай культуры — Берасцейскай Бібліі. Працу над выданнем вялі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецкага дома “Сегмент” пры падтрымцы Белнафтастраха.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
1000-годдзе пачынаецца з “…Вежы”
8 верасня ў Брэсце адкрываецца ХХІV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Цягам тыдня на пяці пляцоўках будуць паказаны 28 спектакляў з 13-ці краін свету: Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Літвы, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі і, вядома, Беларусі. Ды ўсё ж галоўная асаблівасць сёлетняга фэсту — яго “ўпісанасць” у святкаванні 1000-годдзя Брэста. Ці не згубяцца сур’ёзныя спектаклі на яркім карнавальным фоне?
Далей
Соты сезон Купалаўскага
3 верасня традыцыйнай “Паўлінкай” адчыняе соты сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. 21-га верасня ў Аляксандраўскім скверы з нагоды юбілейных урачыстасцяў гараджан чакае тэатралізаваны open-air, у працы над якім задзейнічаны мастак Руслан Вашкевіч. Ды ўвесь год публіку чакаюць выдатныя цікавосткі.
Далей
На цеплаходзе музыка іграла
Днямі на шлюзе Дамброўка ў 19-ты раз прайшоў абласны адкрыты фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. Галоўны бібліятэкар па інфармацыйна-бібліяграфічнай рабоце Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Вольга Гулеўская распавядае “К”, што аніматары і самадзейныя калектывы з Літвы, Польшчы і Беларусі ўцягвалі людзей у творчы інтэрактыў, усе разам спявалі ды танцавалі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры "Песнярам" – 50
Уладзімір МУЛЯВІН: “Тое, што Бог табе дае, Ён можа і адабраць...”
Гэты артыкул — лагічнае завяршэнне юбілейнага праекта, як бы пастскрыптум да размоў вядучага цыкла інтэрв'ю “Песнярам” — 50!” Алега Клімава з музыкантамі вялікага ансамбля, апублікаванымі ў нашай газеце цягам года. У аснове сваёй ён складаецца са словаў самага галоўнага “песняра”, прамоўленых ім у розныя гады (з 1994-га па 2002-гі) падчас шматлікіх гутарак са сваім сябрам Барысам Крэпакам. Яны ўвайшлі ў яго матэрыял “Сэрца самотнага “аленя”, або Стужка жыцця, абарваная на ветры” апублікаваны ў кнізе Людмілы Крушынскай “Уладзімір Мулявін. Нота лёсу” (2004), а затым у яе дапоўненым перавыданні “Уладзімір Мулявін. Сэрцам i думамi...” (2015).
Далей
Страта
Не стала Мастака…
На 62-м годзе пайшоў з жыцця галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі
Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка...
Далей
Асвечаны марай…
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі застаўся без галоўнага мастака: пайшоў з жыцця Аляксандр Касцючэнка — уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны, дзеяч культуры і мастацтва.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Васючэнкаўскія казкі-фэнтазі
Чалавек сыходзіць — справы яго застаюцца. Гэта амаль “дзяжурная” фраза наўрад ці можа суцешыць пры страце. Але дакладна адлюстроўвае сутнасць і сэнс жыцця, становячыся цалкам прыстасоўнай да асобы знанага пісьменніка, навукоўцы, выкладчыка Пятра Васючэнкі. Бо прыдуманых ім паноў Кубліцкага ды Заблоцкага часам пачалі ўжо лічыць гэткімі “фальклорнымі” персанажамі.
Далей
Раскадроўка
Геній на матацыкле
…Кантрольна-прапускны пункт на сакрэтны аб’ект стратэгічнай важнасці выглядае так, як і мае быць. Жалезная брама, высокі паркан, суворыя людзі ў блакітных фуражках спыняюць на ўездзе “Победу”, каб праверыць у яе пасажыраў дакументы. І тут раптам на даляглядзе з’яўляецца сучасны мікраўтобус, які рушыць у гараж па суседстве. “Стоп, камера!” — крычыць рэжысёр. Трэба пачакаць, пакуль эпохі раз’едуцца, а потым — яшчэ адзін дубль.
У такіх варунках і адбываліся здымкі фільма пра Якава Зяльдовіча — чарговага героя маштабнага праекта “100 імён Беларусі”, які ўжо некалькі гадоў (ды, на жаль, дасюль яшчэ нерэгулярна) пастаўляе на нашы тэлеэкраны студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Навука вакол нас”. Прычым робіць гэта зусім не з галівудскімі бюджэтамі — што, зрэшты, і спараджае нямала падобных да апісанага вышэй казусаў, цікавых для старонняга назіральніка.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |