Свежы нумар
Соцыум
Казачны дом для брэсцкай лялькі
Амаль дзесяць гадоў брэсцкія лялечнікі туліліся на ўскрайку горада ў памяшканні былога кінатэатра, пакуль у цэнтры ішло грандыёзнае будаўніцтва — узводзіўся гмах тэатра лялек. Я добра памятаю стары дамок, які таксама не быў ідэальным, бо калісьці калектыў прыстасаваў пад свае патрэбы жылы будынак. Тады тэатр не мог пахваліцца прасторным фае, не было дзе захоўваць дэкарацыі, не ставала нават элементарных кішэняў сцэны. Архітэктар Валерый Кескевіч пакінуў ад былога толькі адну сцяну, упісаўшы яе ў масштабны праект. У 2012 годзе каля гэтых рэшткаў узнік катлаван пад фундамент доўгачаканай мары. Далей усё, як на арэлях: праект то ўзрастаў фасадамі, то застываў на неакрэслены час з-за недахопу фінансавання. Нарэшце ўсе хваляванні ў мінулым: артысты і тэатральныя службы пачалі абжываць доўгачаканы дом. Новы тэатр лялек павінен стаць сапраўды сямейным культурным цэнтрам Брэста.
Далей
Ментальны чыннік Акадэміі
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшлі абарона дыпломаў і ўступная кампанія. Сваімі ўражаннямі пра “гарачае лета-2019” з “К” дзеліцца рэктар Акадэміі Міхаіл Баразна.
Далей
Праекты развіцця
Валёнкі-battle і рэкорд для велікана
Брэндавыя святы Віцебшчыны
Пагаворым пра ініцыятыву знізу. Пра цікавыя ідэі і не менш цікавую іх рэалізацыю. Чаму для прыкладу абраны пэўныя раёны Віцебшчыны? Па прычынах абсалютна суб’ектыўных. Збольшага мне падабаецца ход думак тамтэйшых клубных работнікаў і спосабы ажыццяўлення тых думак. Пераканаўся ў гэтым на ўласныя вочы за 15 гадоў працы ў “К”. Прыгожыя людзі робяць прыгожыя справы.
Вельмі жадаю, каб атрымаўся не проста парад-але мясцовых праектаў. Ёсць спадзяванне, што выкладзенае стане штуршком да дзеяння для тых, хто працуе ў сферы рэгіянальнай культуры збольшага “так, як і ўсе”.
Далей
art-блог
Шукшынскія светлыя душы
Свой 93-ці сезон Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа завяршыў прэм’ерай “Яшчэ раз пра каханне” паводле апавяданняў Васіля Шукшына.
Далей
У турнэ як у турнэ
Падазраю, шмат каму з тых, хто далёкі ад артыстычнага свету, здаецца, што жыццё зорак папулярнай музыкі складаецца выключна з феерычных падзей і дасягненняў. Што яны атрымліваюць велізарныя ганарары за свае хіты, якія выходзяць адзін за адным, іх выступы на пляцоўках вялікіх і малых праходзяць пры рэгулярных аншлагах. I ўсё ў іх — жыхароў неба — у творчым і бытавым сэнсе абсалютна бясхмарна. Аднак не спяшайцеся цешыцца за куміраў. І сёння аб некаторых нюансах гастрольна-канцэртнай дзейнасці нам раскажуць тыя, хто да яе датычны, прычым з розных бакоў.
Далей
Выстава чатырох: усяго пакрысе
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” вядомая ў мастацкіх і калямастацкіх колах сваім дэмакратызмам. Тут можа выставіцца і студэнт, і дыпламаваны прафесіянал, і знаны майстар, і той, хто бавіць з алоўкам вольны час. Галоўнае, каб аўтару было што сказаць.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
Іконы не гараць
Чарговая, на гэты раз “палымяная”, навіна з маёй роднай Веткі. Намеснік дырэктара мясцовага музея па навуковай рабоце Галіна Нячаева піша: “Сярод сотняў абразоў Божай Маці, славутых у праваслаўным свеце, ёсць толькі адзін з пунсовым абліччам, у чырвоным мафорыі. Вогненны вобраз — адна з таямніц веткаўскай іканаграфіі. Мудрасць Божай Маці — нібы Сафіі — выяўляецца праз кінаварнае ззянне твару! Некалі меркавалі, што “стараабрадцы ажывілі дамангольскую іканаграфію”. Потым ішла гаворка пра недапушчальнасць адвольнасці жывапіснага вырашэння. Цяпер думка пра старажытнасць паходжання вобраза вяртаецца”.
Далей
Гістарыёграф
Гісторыя культуры: ад першабытнага часу да Кодэкса
Варта шчыра прызнаць, што вучэбныя дапаможнікі па гісторыі культуры Беларусі выходзяць даволі рэдка. Перад намі — чацвёртае выданне амаль за апошнія тры дзесяцігоддзі. Між тым, гады, якія прайшлі пасля ўтварэння нашай незалежнай і суверэннай Рэспублікі, азнаменаваліся ростам цікавасці чытачоў да гісторыі не толькі беларускага народа, але і яго культуры. Таму з’яўленне на паліцах кнігарняў вучэбнага дапаможніка прафесара Віктара Пілецкага “Гісторыя культуры Беларусі” выклікала заканамерную ўвагу.
Далей
Узіраемся ў “Лічбы…”
27 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца часовая мастацкая экспазіцыя. Будзе экспанавацца серыя карцін знакамітага народнага мастака Беларусі і СССР Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы” з фондаў галерэі вялікага Майстра.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Народжаны ля Вострай Брамы
Падчас шлюбу не надта тады вядомага журналіста Аляхновіча і яго маладзенькай абранніцы ў старадаўнім бернардынскім касцёле сабраўся цэлы россып знакавых для віленскай інтэлігенцыі асоб.
Што і нядзіўна, бо наш будучы класік — сапраўдны віленчук.
Адзін са сведкаў — Адольф Наркевіч, які паходзіў са жмудскай шляхты — у будучыні стаў галоўным лекарам віленскага ваяводства. Ажаніўся ён з Ганнай з Умястоўскіх — роднай сястрой Францішка Умястоўскага, якога, у сваю чаргу, біёграфы называюць стрыечным братам Аляхновіча.
Далей
Тэма
Як Іван Луцкевіч да сваіх вяртаўся
20 жніўня ў мінскім Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “У народ і край свой толькі веру”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня смерці Івана Луцкевіча — палітычнага і грамадскага дзеяча пачатку ХХ стагоддзя, археолага і краязнаўцы, аднаго з лідараў беларускага нацыянальнага руху. У экспазіцыі прадстаўленыя прадметы і дакументы са збораў архіўных і музейных устаноў Беларусі ды Літвы, а таксама з прыватных калекцый, у тым ліку з сямейнага архіва нашчадкаў Луцкевічаў. Выстава будзе працаваць да 11 верасня.
Далей
“Купала”
Пяць цікавостак пра нацыянальны кінапраект
Берлінскі кінафестываль, Карлавы Вары, альбо… іншыя вядомыя кінапляцоўкі свету. Нацыянальны кінапраект “Купала”, што з кожным месяцам усё больш і больш прыцягвае да сябе ўвагу, ужо зараз, на этапе завяршэння, мусіць зазіраць у сваю будучыню. Праўда, праца над стужкай Уладзіміра Янкоўскага працягваецца: сёння на кінастудыі “Беларусьфільм” ідзе працэс агучвання карціны, што працягнецца да кастрычніка. Пакуль героі баёпіка набываюць у студыі гуказапісу ўласныя галасы, мы вырашылі яшчэ раз звярнуцца да тых цікавостак, што “падаграюць” наш інтарэс да фільма.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Актуаліі
Прэзідэнт наведаў Цэнтр культуры
21 жніўня, падчас наведвання Іўеўскага раёна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пабываў і ў мясцовым Цэнтры культуры і вольнага часу. Пабываў і, як распавядае “К” дырэктар установы Святлана Ракець, быў прыемна здзіўлены.
Далей
Частуйцеся!
Сёння, 24 жніўня, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа разам з грамадскім аб’яднаннем “Беларускія пчаляры” запрашае на фальклорнае свята “Мядовы Спас на Акадэмічнай, 5”. І нічога няма дзіўнага ў такім паяднанні музейшчыкаў і прамыславікоў. Згадайце “Новую зямлю” Песняра, а дакладней — раздзел “Падгляд пчол”, і вы пераканаецеся, што Якуб Колас — вялікі знаўца і старадаўняй пчалярскай справы. Так што ўрачыстасці з нагоды Мядовага Спасу сталі ў Доме Коласа — традыцыйнымі. У гэты дзень фразеалагізм “тут мёдам намазана” пераўтавараецца амаль у рэальны факт.
Далей
Нясвіж — Кедайняй
Вядучы спецыяліст па міжнародных адносінах Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Віталь Бядрыцкі распавёў “К”, што па выніках першага конкурсу праектных прапаноў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія — Літва — Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014 — 2020 гады грант атрымаў літоўска-беларускі праект пад назвай “Захаванне спадчыны князёў Радзівілаў і яе адаптацыя для турызму ў гарадах Кедайняй і Нясвіж”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Містэр Не”
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння савецкага дыпламата, дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца Беларусі Андрэя Грамыкі.
Далей
Лаўрэаты “Трыенале…”
Журы, у складзе якога прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў, музейнай супольнасці, выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва, мастацтвазнаўцы і мастацкія крытыкі, прадстаўнікі СМІ, вызначыла аўтараў лепшых твораў Трыенале. У намінацыях па два лаўрэаты паводле ўзроставых груп. Першая — маладзейшыя, другая — старэйшыя.
Далей
Хто паедзе ў Глівіцэ?
Фінал нацыянальнага адбору на конкурс “Дзіцячае Еўрабачанне — 2019” пройдзе 20 верасня ў прамым эфіры тэлеканалаў “Беларусь 1” і “Беларусь 24” у фармаце вялікага гала-канцэрта. Пасля яго заканчэння стане вядома, хто прадставіць нашу краіну на гэтым 17-м па ліку фестывалі песні, што адбудзецца 24 лістапада ў польскім горадзе Глівіцэ.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Страта
Эпоха легендарнага дыктара
Яго называлі “залатым голасам” Беларусі, нават айчынным Левітанам. І вось ён, гэты чалавек-легенда, чалавек-эпоха пайшоў у Нябёсы. Але непаўторны яго голас, які захаваўся на алічбаваных
цяпер носьбітах, застанецца каштоўным дыяментам у скарбніцы беларускай культуры.
Нашым журналістам пашчасціла чуць яго прыгожы барытон, запісаць аповед, які праявіў пэўныя этапы жыцця Ільі Львовіча Кургана. Сёння мы ўзгадалі тую сустрэчу ды рэтранслюем невялікую частку
адказаў любімага народам дыктара і педагога.
Далей
Праз гасцінец
Не чакаць, але спадзявацца
Як рэаліі суседнічаюць з набалелым у сельскай культуры
Песня пра 33 каровы ў вёсцы Янкавічы — недарэчная. Нават у выкананні заезджых гасцей, зусім не дасведчаных аб колькасці гэтай рагатай жывёлы ў дадзеным населеным пункце. Аднак з культурай справы ідуць лепш, нягледзячы на адкрытыя прызнанні адной з маіх суразмоўніц. Ва ўсякім выпадку, рэцэнзент “К” сітуацыю не лічыць крытычнай. Ці ж — усё ведае і бачыць, проста можа параўнаць з іншымі месцамі…
Далей
Фрыстайл
Руся: “Я зразумела, чаго хачу ад жыцця”
Вакалістка гурта Shuma, вакалістка гуртоў Kazalpin, Akana NHS ці Indiga — такіх вызначэнняў для Русі замала. Яе кароткае сцэнічнае імя ўжо само па сабе брэнд — мноства праектаў, сумесных прац, прэмій і ўзнагарод. Яшчэ ў 2003-м Indiga перамагла на “Басовішчы”, у 2015-м званне лепшага альбома Беларусі атрымала дэбютная пласцінка Shuma, сёлета кліп Shuma стаў лаўрэатам Берлінскага фестывалю музычнага відэа. Руся прыцягвае ўвагу і ў музыцы, і па-за музыкай — у яе хапае заняткаў, якія маюць розгалас у публічнай прасторы. І нават нараджэнне дзіця не запаволіла хуткі рух. У самы бліжэйшы час на свет з’явіцца трэці альбом Shuma з назвай “Me, mother”, які сама артыстка лічыць лепшым у кар’еры гурта.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |