Свежы нумар
Соцыум
Нацыянальны гістарычны: другое нараджэнне
Большасць беларускіх музеяў размешчаны ў прыстасаваных памяшканнях, якія да гэтага мелі іншую функцыю. Толькі для некаторых, найбольш важных для краіны ці рэгіёна, рабіліся выключэнні. Такім чынам запланаванае ўзвядзення спецыяльнага будынка для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь на сталічным праспекце Пераможцаў па вызначэнні для культуры — падзея надзвычайная. Пра тое, чаго чакае музей ад наваселля карэспандэнту “К” распавёў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага Павел САПОЦЬКА.
Далей
Шпацыр на… колах
Куды вядуць шляхі велаэкскурсій
Сёння набіраюць усё большую актуальнасць ідэі пашырэння здаровага ладу жыцця і клопату пра прыроднае асяроддзе. Сістэмы пракату веласіпедаў і самакатаў дазваляюць знайсці і арандаваць такі экалагічны транспарт амаль у любой кропцы горада. Тым не менш, у Мінску экскурсіі на веласіпедах ладзіць на пастаяннай аснове толькі адна невялікая група энтузіястаў. Мы паспрабавалі разабрацца, якія выклікі і перспектывы паўстаюць сёння і могуць паўстаць у будучыні перад арганізатарамі велаэкскурсій і турыстамі, якія хочуць спалучаць любоў да паездак на веласіпедзе са спасціжэннем гісторыі горада і даследваннем цікавых мясцін.
Далей
Дзяжурны па нумары
Музей ва ўласным двары
Днямі па дарозе дадому без дай-прычыны завітаў у Асмалоўку. Наогул, люблю туды завітваць цягам вось ужо многіх гадоў. Ціха, атмасферна. І вечарам там зазвычай — ні душы. Гэта мне нават падабаецца, а вось іншым — мяркуючы па ўсім, не надта.
Пакуль што мантра пра турыстычны патэнцыял гэтага ўтульнага раёнчыка, якая доўгі час несупынна вымаўляецца ўсімі “неабыякавымі грамадзянамі”, турыстаў Асмалоўцы не дадала. Яно зразумела: на сёння ім там проста няма чаго рабіць.
Далей
Prof-партфоліа
Пабудуй свой горад
Апошнія дзесяцігоддзі жыццё так імкліва рушыць наперад, што дагнаць яго цяжка. Але трэба. Можа стацца, што дзякуючы прагрэсу, новым інфармацыйным тэхналогіям мы, сучасныя бібліятэкары, неяк скарэктуем альбо ўвогуле зменім далейшы шлях развіцця бібліятэчнай справы. Зразумела, што ў тым звыклым выглядзе, у якім нашы ўстановы існавалі доўгія дзесяцігоддзі, далей існаваць не атрымаецца. Вось прафесіяналам і даводзіцца шукаць штосьці новае, нестандартнае. Навагрудскія бібліятэкары такую фішку знайшлі, хоць і не адразу.
Далей
Дадзіёмаўская місія
Днямі доктару мастацтвазнаўства, прафесару Вользе Дадзіёмавай споўнілася 64 гады. Дата не юбілейная, але значная. Бо гэтая лічба спалучаецца яшчэ з адной: знакамітая даследчыца старадаўняй беларускай музыкі заканчвае працу над сваёй 17-й кнігай — пры тым, што ранейшая выйшла з друку зусім нядаўна, літаральна некалькі месяцаў таму — і адразу разышлася пры тыражы ў 500 асобнікаў (дададзім, што сур’ёзныя навуковыя выданні пра айчынную класіку звычайна друкуюцца ў значна меншых аб’ёмах).
Далей
Рэдакцыя плюс...
Матылёк як няпросты сімвал
Час зменаў Сяргея Кажамякіна
“На ўсе мае словы ёсць дакументальнае пацверджанне”, — фатограф Сяргей КАЖАМЯКІН, сустракаючы нас у сваёй кватэры, адразу дэманструе ўнушальную фотабібліятэку. Стос кніг, альбомаў, у якіх адзначаюцца аўтары беларускай фатаграфіі, раздаюцца журналістам, каб мы маглі перанакацца на свае вочы, што Мінская школа фатаграфіі — не выдуманы феномен. Знакаміты альбом Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, на вокладцы якога фотаздымак “Дачка” самога Сяргея Кажамякіна, каталог калекцыі мінскіх аўтараў, выдадзены Музейна-выставачным цэнтрам “РОСФОТО”, “Гісторыя еўрапейскай фатаграфіі”, дзе ёсць аддзел, прысвечаны беларускаму фота… Гартаючы старонкі, можна толькі здзіўляцца, як жа да гэтай пары ў нас няма свайго Музея фатаграфіі.
— Сяргей Іванавіч, — пачынаем адразу інтэрв’ю, — падставай да вас прыйсці, прызнацца, стала сёлетняя выстава ў Svan-Harrys музеі, з фонду шведскага Hasselblad цэнтра. Чулі, што на ёй экспанаваліся вашы работы. Ці гэта праўда?
“Праўда”, — адказвае аўтар слынных фотасерый “Дзіцячы альбом”, “Блакітныя матылькі”, "Фантомныя адчуванні”, “Ментальныя дрэвы”, фатограф, які пра гісторыю беларускай і сусветнай фатаграфіі можа распавядаць бясконца. Але наша размова атрымалася не толькі пра гэта.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Цяжка быць жонкай генія
Кожны год у Санкт-Пецябургу ладзіцца міжнародны фестываль краін СНД і Балтыі “Сустрэчы ў Расіі”, на якім я сёлета прысутнічаў. Звычайна ў яго праграме — спектаклі рускамоўных калектываў з былых савецкіх рэспублік. Сёлета галоўнай разынкай праграмы стала пастаноўка “Рускі раман”, якую літоўскі рэжысёр Аскарас Каршуновас ажыццявіў у Рускім тэатры Літвы. Беларусам, што плануюць свой адпачынак праездам праз Вільнюс ці ў ім самім, можна ўнесці гэты спектакль у план абавязковых наведванняў.
Далей
Страшэнны сон у яркіх фарбах
131-шы тэатральны сезон у Магілёўскім абласным драматычным тэатры завяршыўся прэм’ерай. Спектакль “Дзядзькаў сон” па аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага паставіў рэжысёр Міхаіл Лашыцкі. Яркія, амаль кіслотныя колеры, трыгерныя пасылы да гледачоў, экзістэнцыйныя, страшныя пытанні і адчувальная ўнутраная пустата змяшаныя ў пастаноўцы хаатычна, як фарбы на палітры мастака.
Далей
Часовы і пазачасавае
Казкі бываюць розныя: вясёлыя і сумныя, добрыя і страшныя. “Зімовую казку” Шэкспіра, пастаўленую Алегам Жугждам у Гродзенскім абласным тэатры лялек, можна назваць жыццёвай ды высакародна-смутнай.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Нешта губляем, нешта набываем
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі — Палац мастацтва — працуе выстава “Іншы ракурс”. У ёй бяруць удзел чальцы секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў. Яны прадставілі свой станковы жывапіс.
Далей
На людным месцы
Прывід без справы не застаўся
Не мной сказана, што Беларусь — краіна замкаў і палацаў. А які прыстойны старасвецкі маёнтак без штатнага свойскага прывіду? Словам, ці не ў кожным мястэчку чую “страшылкі” пра зданяў, якім няма спакою сярод сівых замкавых муроў. Дык ці не час навесці тут належны парадак і накіраваць жахлівыя шчыраванні ў спакойнае рэчышча стваральнай аніматарскай творчасці? Вось, як паведамляюць з Лідчыны, у аграгарадку Бердаўка штосьці падобнае ўжо з поспехам ажыццяўляецца.
Далей
Гістарыёграф
“Сальеры” з-пад Глуска
Не так даўно літаратурная грамадскасць Расіі і нашчадкі ВКЛ ды Рэчы Паспалітай нягучна, мо каб не турбаваць пушкіністаў, адзначылі 230-годдзе выбітнага пісьменніка, журналіста і крытыка (у тым ліку, і твораў Пушкіна) Фадзея (Тадэвуша) Булгарына (1789 — 1859). Нашага земляка.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Тэма
Мульці- і гумар па нотах і без
Канец 99-га сезона быў адзначаны ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы перадпрэм’ерай новага праекта — “Музычныя вечары” (гл. № 31), які павінен стаць рэгулярным і ахапіць розныя сцэнічныя пляцоўкі. Але сам факт захавання ў адным са старэйшых тэатраў краіны свайго жывога аркестра — нагода для больш дэтальнага знаёмства і з гэтай даўняй традыцыяй, і з самім калектывам на чале з вядомым кампазітарам Уладзімірам Кур’янам.
Далей
Актуаліі
Мінская бронза для лідскай святыні
На пачатку наступнага тыдня помнік Гедыміну, гісторыя стварэння якога асвятлялася на нашых старонках, плануюць даставіць на месца ягонай вечнай прапіскі, у Ліду. Там каля Замка, лідскай святыні,
яго ўжо чакае п’едыстал. Журналісты “К” былі сведкамі абмеркавання спецыялістамі Скульптурнага камбіната тэхнічных дэталяў транспарціроўкі помніка з Мінска.
…Рабочы працэс, калі гэта толькі ні майстар-клас, не для чужых вачэй. Вось і ліцейшчыкі Скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў спачатку наадрэз адмовіліся пускаць у цэх журналістаў, калі адлівалі бронзавы помнік Гедыміну для Ліды. Адзін з аўтараў помніка Сяргей Аганаў патлумачыў нам, што, па-першае, гэта прафесійныя прымхі — каб не сурочыць, па-другое — проста каб староннія людзі пад нагамі не боўталіся, увагу на сябе не адцягвалі, калі ідзе праца, што патрабуе зладжанасці і пільнасці. Так што пусцілі мяне і фотакарэспандэнта Сяргея Ждановіча ў “ліцейку” толькі пасля таго, як галоўная справа была зроблена — помнік адліты, зманціраваны і пратаніраваны. Як выглядае ён на гэтай стадыі, вы бачыце на фотаздымках.
Далей
ЛІТАРАльна супер!
Задоўга да Дня беларускага пісьменства, якое пройдзе напачатку верасня ў Слоніме (летась сталіцай свята было Іванава) сярод яго месцічаў быў абвешчаны конкурс на слоган і сімвал знакавага рэспубліканскага мерапрыемства. Слоган прыдумалі мясцовыя ідэолагі (каму
як не ім гэтай пачэснай справай займацца!).
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Твой сад цвіце…”
Дзень памяці Якуба Коласа
Пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа 13 жніўня а 16-й гадзіне, у дзень памяці Песняра, на Вайсковых могілках адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да яго магілы.
Далей
Quiz — гэта спаборніцтва
Мы працягваем публікацыю матэрыялаў пра развіццё культуры аршанскага рэгіёна. Сённяшняя падборка летніх навін тычыцца ўдасканалення бібліятэчнай і музейнай справы. Дапамогу ў падрыхтоўцы гэтай хронікі аказалі рэдакцыі дырэктар Аршанскай ЦБС Аксана Кулагіна і дырэктар Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Юлія Камарова.
Далей
Тэатральным гурманам прысвячаецца
Тым, хто жыве ад восені да восені ў чаканні тэатральных прысмакаў вышэйшага гатунку, можна пачынаць рух у бок кас: Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” абвясціў сёлетнюю праграму. З 20 верасня
па 8 кастрычніка аматары канцэнтрату з найлепшых пастановак змогуць пабачыць чатыры спектаклі міжнароднай праграмы з Літвы, Францыі, Грузіі, Германіі
і 11 мерапрыемстваў у рамках шоукейса Belarus Open.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Страта
Піяністка, выкладчыца, паплечніца
Жнівень. Смерць працягвае сваё страшнае жніво, падкошваючы жыцці дзеячаў культуры, якія маглі б яшчэ зрабіць у мастацтве і педагогіцы вельмі і вельмі многа. Днямі мы развіталіся назаўжды з піяністкай Наталляй Ташчылінай, якой у канцы ліпеня споўнілася 66 гадоў. Дзве ракавыя шасцёркі?
Далей
Фрыстайл
UZARI: “Мяне лічаць белай варонай”
Ці ёсць жыццё пасля “Еўрабачання”? Для многіх удзел у ім так і застаецца самым яскравым момантам у кар’еры. Uzari разам са скрыпачкай Маймунай прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе ў 2015 годзе, але славутым музыкант хоча быць не за кошт гэтага — ён ідзе наперад. Нядаўна на свет з’явіўся дэбютны альбом “Падзяка сэрца”. Ваня Зданюк з песняй аўтарства Uzari стаў лаўрэатам “Славянскага базару ў Віцебску”. Незадоўга да таго выступленне Юрыя Наўроцкага — Uzari — было адным з самых запамінальных нумароў шоу закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Толькі-толькі ў Юрмале прайшоў чарговы фестываль Лаймы Вайкуле, сярод зорак якога быў і наш герой. А яшчэ ў яго свая прадакшн-кампанія і школа мастацтваў. Галоўнае, што вылучае Uzari на нашай сцэне, — імкненне ствараць актуальную і стыльную поп-музыку.
Далей
Спадчына
Гнёзды і пакаленні
Самы першы Спас жніўня — Мядовы, які адзначаюць у народзе 14 жніўня. Можна лічыць, што гэта свята
і працавітых пчолак, для дабрабыту якіх, так бы мовіць, шчыруюць людзі…
“Лясное бортніцтва Беларусі” было ўнесена ў Нацыянальны інвентар Беларусі ў лістападзе 2017 года, калі пасля шматгадовых экспедыцый выявілі, што ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці гэты старадаўні лясны промысел як пачатковая форма культурнага пчалярства захаваўся ў сваім архаічным выглядзе, перадаецца з пакалення ў пакаленне і налічвае больш за сотню бортнікаў, якія практыкуюць гэты промысел і звязаныя
з ім рамёствы пастаянна.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |