Свежы нумар
Соцыум
Ціхая плынь з рэдкімі ўсплёскамі
Чаму вынікі тэатральнага сезону не выклікаюць аптымізму?
Агульнае адчуванне ад сезону 2018—2019 — нетаропкая хада на месцы. У гэтай ціхай плыні часам здараюцца ўсплёскі, праўда праяўляюцца яны хутчэй насуперак, чым дзякуючы сітуацыі, што склалася ў айчынных тэатрах. Прышчэпка творчасцю ў выглядзе міжнародных фестываляў і праекта TheatreHD многіх рэжысёраў чамусьці не актывізуе. Частка прэм’ер увогуле нагадвае машыну часу, быццам і не было ў мастацтве апошніх двух дзясяткаў гадоў са знаходкамі, дасягненнямі і пошукамі новых падыходаў да раскрыцця ідэі.
Далей
Праекты развіцця
Паляшуцкія брэнды праз прызму гісторыі
Кобрынскі раён: Дзень горада, новыя паслугі, бібліятэчны маркетынг і “зорныя” калектывы
Пытанне для сапраўдных знаўцаў беларускай гісторыі: які горад быў упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе ў 1287 годзе? Не хвалюйцеся і не адчыняйце ліхаманкава Google — гэта горад Кобрын Брэсцкай вобласці. “К” пабывала на свяце горада, а таксама цягам двух камандзіровачных дзён завітала ў шэраг устаноў культуры як самога райцэнтра, так і бліжэйшага наваколля. Уражанняў, як кажуць, мех і маленькая торба. Але пра ўсё па парадку.
Далей
Prof-партфоліа
“Аўтарская экскурсія — тэатр аднаго акцёра”
Апошнім часам усё часцей у Беларусі ўзнікаюць аўтарскія экскурсійныя праекты ды наогул заўважна расце колькасць экскурсаводаў. Што прывяло да такога ўсплёску цікаўнасці да гэтай прафесіі і як захаваць якасць працы ва ўмовах высокай канкурэнцыі, “К” пацікавілася ў гісторыка і краязнаўцы Цімафея АКУДОВІЧА. Ён праводзіць экскурсіі ўжо амаль 15 гадоў, а сёлета адкрыў яшчэ і ўласны праект “Набліжэнне” з аўтарскімі маршрутамі.
Далей
art-блог
Канцэрт для фота з аркестрам
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы неўзабаве справіць сваё 100-годдзе. Рыхтавацца да юбілею калектыў пачаў ужо цяпер. І пад заслону 99-га сезона выпусціў “перадпрэм’еру” новага праекта — “Музычныя вечары ў Купалаўскім”.
Далей
Мяжа — на даляглядзе
У мінскім Палацы мастацтва адкрылася персанальная выстава бабруйскага мастака Анатоля Концуба. Яна прымеркавана да 70-гадовага юбілею творцы. У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс і кераміка.
Далей
Vector з мінуўшчыны ў будучыню
Сваё разуменне адзінства мінуўшчыны і будучыні, вялікага шляху, які прайшлі нашы продкі, і яго ўплыву на перспектывы сучаснага творчага працэсу ў перасоўнай выставе Vector прадставілі больш за 20 мастакоў, сярод якіх студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вандроўка творчага праекта па краіне пачалася ў кастрычніку 2018 года ў Міры і скончыцца праз тры месяцы ў Пінску — сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Краявіды як партрэты блізкіх людзей
Два тыдні ў сталічным Палацы мастацтва працавала выстава памяці Віктара Сташчанюка (1933 — 2007). На ёй былі прадстаўлены ўзоры творчасці самога мастака, а таксама — работы ягоных сяброў і паслядоўнікоў, створаныя на пленэрах, што ладзіліся ў гонар творцы.
Далей
На людным месцы
Намалюй мне райскі сад
Лета — час чытання. Прынамсі, для мяне ў школьны гады, асветленыя бясконцымі вакацыямі, гэта было так. Днём я знікаў на рэчцы, азёрах ці ў лесе, а ўвечары надыходзіў час вандровак кніжных (паміж старонак знікаў таксама з галавой). Метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі і наша сталая пазаштатная аўтарка Наталля Казарэз упэўнена, што сучасныя падлеткі таксама могуць прабавіць лета весела, цікава нават і без сучасных гаджэтаў. Гульнявая праграма мясцовай дзіцячай бібліятэкі называецца “Чытайце, гартайце — свет пазнавайце”.
Далей
Гістарыёграф
Адбіткі часу на ліпавых дошках
Праз 325 гадоў “Біблія для народа” вярнулася на Беларусь — гістарычную радзіму яе стваральніка
11 ліпеня ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея) адкрылася выстава “Біблія для народа 1692 — 1696 гг. Васіля Кораня. Да 325-годдзя першай у Расіі гравіраванай кнігі”. Падзея адбылася ў рамках XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Суботнія сустрэчы
Фестывальныя сёння і заўтра
Ацэнка любой з’явы заўжды суб’ектыўная. Але ёсць непахіснае правіла: ацэньваць трэба па крытэрыях, распрацаваных самімі аўтарамі, арганізатарамі, удзельнікамі дзеі. Таму кожны “Славянскі базар у Віцебску” мы традыцыйна завяршаем фінальным інтэрв’ю з дырэктарам фестывалю. Калісьці такія размовы праходзілі з заслужаным дзеячам культуры Беларусі Радзівонам Басам, які, на жаль, цяжка захварэў і амаль два гады таму пайшоў ад нас назаўсёды. Потым вынікі падводзіў Аляксандр Сідарэнка.
Нарэшце, свой першы ў якасці дырэктара “Славянскі базар” завяршыў Глеб ЛАПІЦКІ.
Далей
Актуаліі
Святло зямлі Узбекістана
Дні культуры Узбекістана ў Беларусі прайшлі з 29 ліпеня па 1 жніўня ў Мінску і Бабруйску. Падзея ўнікальная тым, што адбылася ўпершыню ў гісторыі дзвюх незалежных дзяржаў. Шэраг культурных мерапрыемстваў быў прымеркаваны да першага афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева ў Рэспубліку Беларусь 31 ліпеня. У гэтыя ж дні ў Мінску праходзіў і Першы беларуска-узбекскі форум рэгіёнаў.
Далей
Спадчына ўсяго чалавецтва
29 ліпеня у мінскім скверы на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Кірава адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка ўзбекскаму паэту, філосафу і дзяржаўнаму дзеячу Алішэру Наваі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
На культурным абшары
З1 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж нашай нацыянальнай скарбніцай з аднаго боку і Дзяржаўным музеем мастацтва Узбекістану, а таксама Дзяржаўным музеем прыкладнога мастацтва і гісторыі рамесніцтва гэтай краіны — з другога.
Далей
Думкі — “базарныя”, справы — нямарныя
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” заўжды становіцца не толькі святам. Ён выклікае доўгі шлейф разваг — і пра тое, чым быў адметны чарговы форум, і пра фестывальны рух увогуле. Якім жа стаў сёлетні 28-ы форум?
Далей
Страта
Ганна і гукі свету
Пайшла з жыцця беларуская кампазітар, арганістка, педагог Ганна Кароткіна. Згасла імгненна, раптоўна,
бы зорка, што падае з неба.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры "Песнярам" – 50
Раман КОЗЫРАЎ: “Юбілей “Песняроў” як юбілей беларускай культуры”
Гэтай размовай мы завяршаем цыкл інтэрв’ю з музыкантамі ансамбля “Песняры”, які пачалі ў студзені. Праўда, у верасні вас чакае яшчэ адна сустрэча — сустрэча-сюрпрыз, нават містычная. Сёння ж суразмоўцам “К” стаў цяперашні лідар калектыву Раман КОЗЫРАЎ.
Далей
Думкі ўслых
У ролі прафесійнага дылетанта
“Усё тое, што мы называем культурай, шмат у чым філасофія”
У самы разгар вакацыяў мы вырашылі даць чытачам “К” спажыву для роздуму і заахвоціць іх адшукваць глыбінныя сэнсы нават у самых звыклых рэчах. Кандыдат філасофскіх навук Павел БАРКОЎСКІ перакананы,
што кожны работнік культуры ў той ці іншай меры датычны да філасофіі — нават калі ён гэтага не ўсведамляе.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |