Свежы нумар
Соцыум
Фестываль у “застольным” фармаце
У рамках “Славянскага базару ў Віцебску” ўжо не ўпершыню ладзіўся круглы стол “Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцяў. Роль СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў”. Якія ж праблемы там былі закрануты?
Далей
Выпрабаванне на трываласць
Колькі яшчэ недаўгавечны пластык зможа захоўваць памяць пра беларускага класіка?
Кожны адукаваны беларус, які бываў у Вільні, хутчэй за ўсё, хоць раз трапляў на Росы — славуты некропаль, заснаваны на пачатку ХІХ стагоддзя. Сярод тысячаў пахаванняў дасведчаны следапыт без асаблівых праблем знойдзе дзясяткі — калі не сотні — магіл тых асобаў, якія зрабілі немалы ўнёсак у развіццё беларускай культуры. Паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), мастак Францішак Смуглевіч, археолаг Яўстах Тышкевіч... Спіс можна доўжыць і доўжыць. Ёсць тут і кенатафы — сімвалічныя пахаванні. Напрыклад, Антона Луцкевіча, які знайшоў спачын у далёкай Свярдлоўскай вобласці.
Сярод мноства дагледжаных магіл і трывалых помнікаў ёсць толькі адно пахаванне, якое выклікае не толькі вялікую шкадобу, але і пачуццё глыбокага сораму. Бо звязана яно з чалавекам, які пры жыцці атрымаў статус “бацькі найноўшай беларускай драматургіі”. А па факце яго можна назваць стваральнікам беларускага тэатра і адным са слупоў, на якіх паўстала незалежная Беларусь.
Далей
Дзяжурны па нумары
Адкрывальнікі “брамаў мінуўшчыны”
З тых соцень допісаў, якія за апошнія колькі месяцаў прыйшлі на нашу рэдакцыйную скрыню, мяне бадай найбольш уразіў артыкул краязнаўцы з Глуска Васіля Балейкі (гл. № 20 за гэты год). Гэты сапраўдны патрыёт сваёй малой радзімы звярнуў увагу на стары зламаны помнік, аснова якога ледзь-ледзь вытыркаецца з зямлі на мясцовых могілках. Расчытаў надпісы, рупліва папрацаваў з гістарычнымі крыніцамі… І ў выніку мы даведаліся ашаламляльную паводле свайго драматызму гісторыю, якую здатны выдумаць далёка не кожны сцэнарыст.
Далей
Крытычная маса
Трагедыя, увасобленая ў камяні
Не так даўно ў Светлагорску завяршыўся пленэр скульптараў, прысвечаны спаленай нацыстамі вёсцы Ала. Цяпер, калі ўсе восем кампазіцый набылі свае канчатковыя абрысы, міжволі думаеш пра тое, што ні бліскучы граніт, ні высакародны мармур не маглі б замяніць звычайныя прыродныя камяні-валуны, камяні-глыбы, якія стагоддзямі назапашвалі моц і памяць, удасканальваючы ўласнае непаўторнае аблічча.
Кожны з іх сваёй амаль двухметровай вышынёй і своеасаблівай канфігурацыяй падказваў скульптарам многае з таго, што яны збіраліся ўвасобіць.
Далей
“Арт-Мінск”: традыцыя з працягам
Традыцыі мусіць папярэднічаць гісторыя. І чым глыбей тая традыцыя ўкаранёная ў часе, тым больш яна для грамады прывабная. Гэта як правіла. Але бываюць і выключэнні, калі нешта здараецца нібыта знянацку і адразу ставіцца брэндам. Як, да прыкладу, міжнародны фестываль мастацтваў “Арт-Мінск”. Ён мае кароткі жыццяпіс, ладзіцца ўсяго толькі ў другі раз. Але, беручы да ўвагі відавочны поспех леташняга і сёлетняга фэстаў, а таксама — закладзеную ў яго аснове слушную ідэю прадставіць сучаснае мастацтва гледачу ва ўсе яго разнастайнасці, можна канстатаваць, што запачаткавалася добрая традыцыя з доўгачасовай перспектывай.
Далей
art-блог
Падвойнае дно “Прымітываў”
На пляцоўцы Оk16 у рамках праекта “Тэатр. Адукацыя. Кіно” адбылася прэм’ера спектакля “Прымітывы”, прысвечанага мастачцы-самавучцы Алене Кіш і пастаўленага рэжысёрам Аляксандрам Марчанкам.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Паэзія срэбра” пра прозу мінуўшчыны
Паганскае мінулае Беларусі з яго старажытнымі рытуаламі, паданнямі і сімволікай хвалявала не адно пакаленне беларускіх жывапісцаў, графікаў і скульптараў. Яны знаходзілі ў ім бясконцую крыніцу творчай сілы і натхнення. Не засталася без увагі і вобразнага абагульнення легендарна-гістарычная тэма і ў творчасці беларускага мастака-графіка Ігара Гардзіёнка. Яго асоба шматгранная, як і яго дзейнасць. У творчым багажы мастака — узнагароды за ўдзел у конкурсах па мастацкім афармленні кніжных выданняў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, удзел у пленэрах і выставах. Свае дасягненні і мастацкія пошукі Ігар Гардзіёнак дэманструе на персанальнай выставе “Паэзія срэбра”, што адкрылася 12 ліпеня ў сталічным Доме-музеі Ваньковічаў.
Далей
Падарожжа Жанін
“А вось гэта мой любімы сабачка. Яго клічуць Трамп. А вось той чорны — Абама”, — галоўнай гераіні фільма “Жанін” гумару і жыццялюбства не займаць. 88-гадовая жанчына з прыгожым французскім імем ды польскімі каранямі мае ўнікальны лёс. Жанін Сташко — рэпатрыянтка з Францыі: яна нарадзілася ў 1930 годзе ў невялікім французскім гарадочку Лален, а ў маладосці разам з сям’ёй прыехала ў СССР. Пазнаёміцца з неўтаймаванай Жанін, а таксама гісторыямі падобных людзей дае магчымасць дакументальная стужка Уладзіміра Бокуна. Прэм’ера карціны адбылася на мінулым тыдні на канале АНТ.
Далей
На людным месцы
Купальская цалавальніца і пошукі папараць-кветкі
У мінулым аглядзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, нам не ўдалося згадаць пра яшчэ адно знакавае свята, што здаўна адзначаюць беларусы ў пачатку ліпеня. Гаворка, натуральна, пра Купалле. Пошук у лесе загадкавай і таямнічай папараць-кветкі, скокі дзяўчат і хлопцаў цераз вогнішча, карагод вакол агменя — усё гэта і многае іншае можна пабачыць на святочных імпрэзах, зладжаных работнікамі сферы культуры вечарам і нават ноччу з 6 на 7 ліпеня. Пра святкаванні Купалля ў розных кутках Беларусі, а таксама пра шэраг іншых нядаўніх адметных імпрэз — у нашым традыцыйным аглядзе рэдакцыйнай пошты.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў "Славянскі базар — 2019"
Абмяркуем па-даросламу
Дзіцячы конкурс на “Славянскім базары ў Віцебску” выйшаў у апошнія гады на вельмі высокі ўзровень. Не стала выключэннем і сёлетняе спаборніцтва. Тым больш прыемна, што наша Ксенія Галецкая атрымала Гран-пры.
Далей
Меней ды лепей?
Вынікі 28-га Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2019” ужо добра вядомыя: Гран-пры паехаў у Казахстан, а наш Іван Зданюк стаў лаўрэатам другой прэміі. Але сапраўдныя здабыткі любога творчага спаборніцтва заключаюцца не ў тым, хто на якім месцы апынуўся, а якім быў агульны прафесійны ўзровень удзельнікаў, наколькі адэкватна ён ацэньваўся і куды рухаецца, як развіваецца дадзены конкурс.
Далей
Актуаліі
Класіка жанру і летняга адпачынку
Пяць гадоў таму летнія канцэрты класічнай музыкі на плошчы Свабоды пачыналіся як адмысловы мінскі фестываль. Летась “Класіка ля ратушы з velcom | A1” пашырыліся яшчэ і на Віцебск. Супадзенне ці не, але ж сёлета гарадоў-удзельнікаў фэсту ўжо таксама пяць. 29 чэрвеня жывую класічную музыку слухалі на вуліцах Віцебска, потым такія канцэрты адгучалі ў Гродне і Гомелі. Сёння, 20 ліпеня, фестывальны рух дайшоў і да сталіцы, дзе да канца лета запланавана яшчэ пяць класічных вечароў. А 28 ліпеня да музычнага свята далучыцца Брэст. Наўрад ці хто-небудзь паспрачаецца, што такі выхад за межы традыцыйных сцэн дазваляе і слухачам, і самім выканаўцам атрымаць новы досвед ды ўражанні. Летнія вечары пад гукі класікі ўжо становяцца класікай адпачынку для жыхароў розных гарадоў Беларусі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Планы і рэчаіснасць
18 ліпеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне, на якім абмяркоўваліся вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016 — 2020 гады ў 2018 і першым паўгоддзі 2019-га года.
Далей
Абмеркаваць і супаставіць
У эпоху сацыяльных сетак многім гледачам не хапае адваротнай сувязі з тэатрамі. Большасць калектываў працягваюць трымаць дыстанцыю і таму нячаста ладзяць публічныя абмеркаванні пабачанага. На мінулым тыдні праект TheatreHD у супрацоўніцтве з сеткай кінатэатраў Silver screen адкрыў новы для сябе фармат тэатральнага клуба, у якім публіка і запрошаныя крытыкі даюць ацэнкі прагледжанаму спектаклю, а таксама разважаюць пра шляхі развіцця айчыннага сцэнічнага мастацтва.
Далей
Праз тысячу гадоў на гэтым месцы
На гарадзішчы пад вёскай Цясты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці знойдзена каля пяці тысяч артэфактаў І тысячагоддзя нашай эры. У раскопках задзейнічаны студэнты гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Калі Sprava ладзіцца
Учора ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці адкрыўся архітэктурны лагер, удзельнікі якога пабудуюць на паўвыспе ля Чарэйскага возера вежу для назірання за птушкамі, а таксама невялікія арт-аб’екты каля дрэваў. А з 25 ліпеня там запрацуе яшчэ і творчая рэзідэнцыя для падрыхтоўкі танцавальнага open-air перформансу “Птушкі. Міграцыя” (ідэя — Кацярына Аверкава, харэограф — Валерыя Хрыпач). Усё гэта робіцца да міжнароднага фестывалю месца Sprava, што адбудзецца ў Белай Царкве 2 — 4 жніўня.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Чэрвеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музычны журналіст Сяргей БУДКІН (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Персона
Аляксандр ЛІПНІЦКІ: “На сцэне я падключаюся да касмічнай разеткі”
Наша краіна славіцца вялікімі аркестрамі — сімфанічнымі, эстраднымі, народнымі, духавымі і нават джазавымі. У большасці выпадкаў яны акадэмічныя, філарманічныя… А ёсць і шоу-аркестр, і ён нічый, сам па сабе. Калектыў Lipnitsky Show Orchestra існуе шэсць гадоў. Пастаянна на тэлеэкране, мае аўтарытэт у прафесіянальных колах і рэнамэ экстравагантнага разбуральніка традыцый. Да яго стварэння Аляксандр ЛІПНІЦКІ прыйшоў, засвоіўшы прафесію не толькі дырыжора (рознымі аркестрамі ён кіруе ўжо 17 гадоў), але і піяніста, трубача, бубнача, кампазітара. Ён сам іграў у аркестрах і папулярных групах, сам выкладаў музычную прафесію. І ўсё ж справа жыцця для музыканта — уласны Lipnitsky Show Orchestra.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва In memoriam
“Рэдка рабіў усё як усе”
19 ліпеня памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў. У чэрвені ён адсвяткаваў 82-годдзе. Сёння
з 11.00 да 13.00 на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра, якому Аўгуст Лазаравіч быў адданы амаль усё сваё творчае жыццё, адбудзецца грамадскае развітанне з выкладчыкам, натхняльнікам і надзвычай моцным акцёрам. Пахаваюць яго на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Формула сусветнай скрухі Вадзіма Сідура
Успамін пра адну сустрэчу са скульптарам
“Нецукровае” жыццё Сідура пачыналася ва Украіне. Да вайны ён паспеў “пабатрачыць” у калгасе на Кубані, потым папрацаваць токарам ажно ў Сталінабадзе. Ну а пасля франтавога ранення стаў інвалідам 2-й групы. Выйшаўшы са шпіталю, вярнуўся на радзіму. Але ад роднага дома засталася адна печкавая труба — “помнік майму дзяцінству і маладосці”, як ён сам казаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |