Свежы нумар
Соцыум
А ў рэстаране, а ў рэстаране, а там гітары…
Я доўгі час знаходзіўся ў палоне стэрэатыпу, цi то навязанага мне звонку, цi то народжанага ўласным мозгам, што рэстаранны музыкант — гэта штосьці нядобрае. Асновы мае былі пахіснутыя, калі даведаўся, што некалі адзін з маіх найулюбёных рокераў — Уладзімір Кузьмін — аказваецца, таксама, “лабаў у шынку”. Яшчэ большыя сумневы сталі раздзіраць маю душу, калі падпрацоўваць ігрой на гітары ў кафэ скіраваўся мой блізкі прыяцель — у складзе квартэта, удзельнікамі якога былі студэнты. Ну а я канчаткова зразумеў, што выступаць у рэстаране — нават дзесьці ганаровая рэч, што ёсць такая прафесія — радзіму забаўляць. І ў думках нават сфарміраваў супергурт з беларускіх музыкантаў, што і сёння не грэбуюць цешыць слых публікі навесяле. Ігар Варашкевіч, Іван Маркаў, Андрэй Казлоўскі, Вадзім Касалапаў, Віктар Пшанічны — гэта яшчэ далёка-далёка не ўсе айчынныя рок- і поп-зоркі, якіх лёс занёс у рэстаран, кафэ, клуб.
Навошта ідуць туды працаваць музыканты — пачаткоўцы і мацёрыя, з імёнамі; у чым спецыфіка гэтага рамяства; куды вядзе падарожжа ў гэтым сацыяльным ліфце — да музычнага дна або на вяршыні музычнага Алімпу? На гэтыя і іншыя пытанні я паспрабаваў знайсці адказы ў гутарках з людзьмі, што маюць самае непасрэднае дачыненне да рэстараннай, клубнай культуры. Ім і слова.
Далей
Навошта? Бо нас гэта хвалюе
Тэатр можа быць інструментам для сацыяльных змяненняў. Зразумела, асобны калектыў татальна не паўплывае на працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. І ўсё ж спектакль можа загучаць так, каб хаця б нейкая частка гледачоў змяніла погляд на рэальнасць і змагла адчуць важнасць праблем, пра якія гавораць
са сцэны, выпрацавала сваё актыўнае стаўленне да гэтых болевых кропак паўсядзённасці.
Далей
art-блог
Ад спорту мас — да спорту індывідуальнасцей
“Спорт — гэта высокае мастацтва” — з такой назвай у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць вялікая міжнародная выстава, прымеркаваная да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Творы мастакоў з 12 краін, а таксама здымкі, прадстаўленыя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, складаюць экспазіцыю, куратарамі якой з’яўляюцца Дзіна Даніловіч
і Уладзімір Парфянок.
Далей
“Гульні” ўсур’ёз
Спорт і мастацтва цесна звязаны адзін з адным, пачынаючы яшчэ з антычнасці. Дастаткова ўзгадаць хрэстаматыйнага Дыскабола праслаўленага антычнага скульптара Мірона, Дэльфійскага возніка ды іншыя бронзавыя помнікі алімпійскім пераможцам, што ўжо сталі пластычнымі ідэаламі для мастакоў XX стагоддзя. Бо менавіта ў гэты час пасля некалькіх стагоддзяў, калі не сказаць тысячагоддзяў забыцця тэма спорту зноў стала актуальнай. Гэта было звязана з актыўным распаўсюджаннем спорту як важнай сацыяльнай практыкі ў многіх краінах свету. Аднак ні ў якой іншай ён не стаў адной з галоўных тэм
у выяўленчым мастацтве так, як у Савецкім Саюзе: увасобленай у манументальных роспісах, жывапісе, графіцы, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Не выключэнне і работы беларускіх
мастакоў, а калекцыя Нацыянальнага мастацкага музея, прадстаўленая на выставе “Гульні. Игры. Games” — яскравае таму пацвярджэнне.
Далей
На людным месцы
“Дзявочае войска” і супольны “Кракавяк”
У мінулую нядзелю праваслаўныя і каталіцкія вернікі святкавалі Троіцу, таму ўрачыстыя богаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў сотнях цэркваў і касцёлаў Беларусі. Але ж, натуральна, гэтае свята таксама адзначалася і ў многіх сельскіх клубных установах краіны. Бо ні для каго не сакрэт, што традыцыі правядзення Троіцы, або, як яе яшчэ называюць у народзе, Сёмухі, Зелянца, Зялёных святак, у беларускіх вёсках бытуюць здаўна і ажно да сёння.
Далей
Суботнія сустрэчы
Зусім не шараговы “Чарадзей”
Два з паловай гады таму адбылася прэм’ера рок-фолк-оперы “Чарадзей”, якая распавядае аб адным з этапаў жыцця знакамітага полацкага князя Усяслава. 28 чэрвеня ў Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы зноў змогуць убачыць гэты спектакль, што, дарэчы, уключаны ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні паказу гэтага тэатральна-музычнага дзейства, як называе сваё дзецішча яго прадзюсар, кампазітар і аўтар лібрэта, вядомы рок-музыкант Раман АРЛОЎ. “К” сустрэлася з ім, каб даведацца, чаму, здавалася б, чарговая дэманстрацыя пастаноўкі зусім не шараговая падзея.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "Славянскі базар — 2019"
Ксенія ГАЛЕЦКАЯ: “Лёгка спяваць, жыць і сябраваць”
Спяваць, танцаваць, перамагаць у конкурсах, адначасова працаваць на тэлебачанні, вучыць тры замежныя мовы, маляваць, аказваць першую медыцынскую дапамогу — усё гэта з лёгкасцю і радасцю можа рабіць 11-гадовая Ксенія Галецкая. Менавіта яна ў хуткім часе прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску”. Ёсць у Ксеніі правіла — без перамог і прэмій з конкурсаў не вяртацца. Віцебскі фестываль не павінны стаць выключэннем — энергіі і аптымізму ў юнай артысткі хапае, моцы ў голасе таксама, песні яскравыя, гучныя і рытмічныя. Застаецца пажадаць толькі ўдачы!
Далей
Сэлфі: творца пра твор
Старыя казкі па-новаму
Падавалася б, каго ў час шматмернага кіно ці фантастычных камп’ютарных эфектаў можна зацікавіць дыяфільмамі? Але некалькі гадоў таму ў Мінску з’явілася каманда акцёраў, рэжысёраў і музыкантаў, якая захапілася менавіта старымі казкамі на стужках. І сёння праект “Дыяфільм live” можна ўбачыць у музейных дворыках, кнігарнях, канцэртных залах ці нават проста на вуліцы ўсё часцей. Толькі гэта мае мала агульнага з пераключэннем карцінак на экране — гэта адразу і тэатр, і музыка, і анімацыя. Таму падчас паказаў можа падацца, што ты знаходзішся ў студыі, дзе агучваецца мультфільм, у іншы ж — на канцэрце, дзе Калабок спявае блюз, Дзядзя Сцёпа з казкі Сяргея Міхалкова гаворыць голасам Уладзіміра Высоцкага, а Мальчыш-Кібальчыш амаль што выконвае рок-оперу. Чаму аднаўляючы старыя стужкі, ствараеш штосьці новае, сучаснае і жывое, распавялі “К” самі ўдзельнікі “Дыяфільм live”.
Далей
Актуаліі
“Полымя міру”, што запаліла Беларусь
Учора ўвечары на сталічным стадыёне “Дынама” ўрачыста і вельмі эфектна адкрыліся ІІ Еўрапейскія гульні. Свята, якое надоўга запомніцца мінчукам і гасцям сталіцы, напоўніўшы гэтыя спякотныя дні і ночы мноствам яскравых падзей — не толькі спартыўных, але і культурных. А запаліла гэтае мора зіхоткіх агнёў “Полымя міру”, дастаўленае ў Мінск здалёк.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Гасцей сустракае “Маленькі прынц”
Новыя арт-аб’екты ўпрыгожылі Нацыянальны аэрапорт “Мінск” яшчэ напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. На прывакзальнай плошчы з’явіўся масток праз фантан, каля V.I.P.-залы — кампазіцыя “У добры шлях” гродзенскага скульптара Сяргея Жылінскага, а побач з цэнтральным фантанам — скульптурная група “Маленькі прынц” аўтарства архітэктара Юрыя Градава і мастака Канстанціна Селіханава.
Далей
Фэст на ўсю краіну
Эпіцэнтрам ІІ Еўрапейскіх гульняў, натуральна, стане Мінск, дзе праходзяць асноўныя падзеі. Але не будзем забывацца і на ўсю краіну — нашы рэгіёны, нашы вобласці, раёны, аграгарадкі і вёскі, таксама гэтымі днямі хварэюць за Беларусь. Арганізатары парупіліся, каб мультыспартыўны форум стаў святам усіх і кожнага.
Далей
Лета з балетам
Учора пачаўся Шосты міжнародны фестываль “Балетнае лета ў Вялікім”. Яго адкрыў Вечар прэм’ер трох прэм’ераў Марыінскага тэатра — заслужаных артыстаў Расіі Ігара Колба, Данілы Карсунцава і Яўгена Іванчанкі — праект Dance. Dance. Dance.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Героям вызвалення
20 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава “Подзвіг у імя вызвалення”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацызму. Акурат напрыканцы чэрвеня 1944 года пачалася аперацыя “Баграціён”, падчас якой тэрыторыя нашай краіны была цалкам ачышчаная
ад захопнікаў. Выстава налічвае больш за 80 музейных прадметаў і каля 250 фота і дакументаў з фондаў музея.
Далей
5 гадоў — 5 гарадоў ды 10 канцэртаў
Сёлета класічная музыка загучыць на вуліцах сталіцы, а таксама чатырох абласных цэнтраў Беларусі.
Ужо праз тыдзень распачынаецца пяты сезон канцэртаў “Класіка ля Ратушы з velcom”, які працягнецца да канца лета.
Далей
Страта
Апошняя імправізацыя “Князя Мышкіна”
Пайшоў з жыцця Леанід Нарушэвіч, заснавальнік славутага беларускага калектыву “Князь Мышкін”. Здарылася гэта 19 чэрвеня. Музыканту было 55 гадоў. Мяркуецца, што яго падвяло сэрца.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Традыцыі
Ушанаванне раслін у летніх абрадах
Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) Беларусі ўключае больш за 60 элементаў і пастаянна папаўняецца. Гэта абрады каляндарнага і сямейнага кола, разнастайныя рамёствы, промыслы, такія сакральныя звычаі, як ушанаванне крыніц, камянёў, дрэў, абразоў, свечак ды іншае. Каляндарныя абрады ў гэтым спісе, бадай, самыя яркія і запамінальныя, найбольш прыцягваюць увагу сваім глыбокім зместам і мастацкай формай. Створаныя ў сельскай абшчыне далёкімі продкамі, яны і ў наш час выконваюць сваю выхаваўчую ролю, даюць магчымасць праявіць творчыя здольнасці, вучаць шанаваць прыроду, жыць у суладдзі з ёю і паміж людзьмі.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Горад Гедыміна — Культурная сталіца
Парыж, паводле вызначэння Хэмінгуэя, — “свята, якое заўжды з табою”. Не іначай ён меў на ўвазе тое, што, акумулюючы ў сваім абліччы гісторыю (Нотр-Дам, Луўр, Эйфелева вежа…), горад сутнасна застаецца нязменным. Само сузіранне гэтай з’явы, усведамленне пазачасовасці парыжскага жыцця і ёсць свята для душы. Мінск Парыжу суцэльная супрацьлегласць. Мінск — горад-гармідар, які з перыядычнасцю ў 20 гадоў радыкальна змяняе сваё аблічча, вобраз і лад жыцця. Ён імкліва цягнецца ўверх і распаўзаецца па зямлі, заглынаючы прыгарадныя вёскі. Невядома, якім Мінск будзе заўтра, але цалкам верагодна, што сённяшнім мінчукам яго будзе не пазнаць.
А яшчэ мінчукі пры ўсёй сваёй сталічнай фанабэрыі час ад часу мараць ад сталіцы адпачнуць. Скажам, у адносна невялікім горадзе, дзе шмат зеляніны, вышыня дамоў збольшага вагаецца ў межах пяці — дзевяці паверхаў, дзе па вызначэнні адсутнічаюць аўтамабільныя коркі. Дзе вока адпачывае на аўтэнтычных узорах даўніны. І дзе, між тым, ёсць усё, што неабходна для паўнавартаснага жыцця. Як на маю думку, гэтым крытэрыям цалкам адпавядае Ліда. Ад яе жыхароў я чуў, што госці, якія трапляюць туды ўпершыню, шчыра гэтым горадам захапляюцца і называюць “маленькім Парыжам”. Мабыць, за ўтульнасць, гасціннасць, добразычлівасць, якія звыкла лічацца адзнакай еўрапейскасці. Бракуе гораду хіба Эйфелевай вежы, але ёсць замак. У наступным годзе горад будзе культурнай сталіцай Беларусі. Лідзе такі статус відавочна пасуе.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |