Свежы нумар
Соцыум
Кошт і каштоўнасць статусу
Беларусь багатая на архітэктурныя помнікі. Бадай у кожным кутку краіны ёсць будынкі, далейшы лёс якіх можа хваляваць неабыякавых аматараў гісторыі і патрыётаў сваіх мясцін. На жаль, у грамадстве часта ўвагу на такія будынкі звяртаюць, толькі калі ім пачынае пагражаць разбурэнне — і тут раптам высвятляецца, што яны не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, а значыць, абараніць іх ад знікнення даволі складана. Але ці ўсе аб’екты могуць прэтэндаваць на атрыманне такога статусу, як правільна гэта зрабіць і з чыёй дапамогай? Пра гэта “К” пагутарыла з прадстаўніцай моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” Таццянай ПЯТРОВАЙ
і занатавала яе парады.
Далей
Якім будзе працяг?
Добраўпарадкаванне Вайсковых могілак у Мінску камунальнымі службамі пачалося год таму, але напрыканцы мінулага лета работы былі спыненыя па патрабаванні Генеральнай пракуратуры, пра што ўжо неаднаразова пісала “К” (№ 26, 28, 30 за 2018 год). Праца мусіць быць працягнутая, толькі ўжо згодна з канцэпцыяй, зацверджанай упраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 10 чэрвеня валанцёры і адмыслоўцы, якія выступаюць за захаванне гістарычнага ландшафту Вайсковых могілак у Мінску, сустрэліся на прэс-канферэнцыі і падзяліліся прапановамі, што хацелі б унесці ў канцэпцыю, каб захаваць аўтэнтычны выгляд гэтага ўнікальнага некропаля.
Далей
аКно ў свет
Лондан — Мінск: “Сямейны партрэт”
Сёння ў сталіцы адкрываецца выстава “Эмі Уайнхаус. Сямейны партрэт”, галоўнай цікавосткай якой
сталі не столькі экспанаты, колькі навіна, што продкі артысткі — родам з нашай краіны. Каралева блюзу,
соўлу і джазу, фэшн-ікона, уладальніца ўнікальнага голасу — так пра Эмі Уайнхаус кажуць часцей за ўсё. Выстава ж распавядае пра таленавітую дзяўчынку, якой яе ведалі блізкія людзі. Створаны ў 2013 годзе
ў Яўрэйскім музеі Лондана, праект ужо быў паказаны ў Амстэрдаме, Вене, Мельбурне, Тэль-Авіве ды
на іншых замежных пляцоўках. Мінск — адзіны на ўсёй прасторы СНД і ўвогуле апошні горад свету, які прымае гэтую выставу ў сябе. Днямі Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага асабіста наведала сям’я Уайнхаус, што ўпершыню апынулася ў Беларусі, а “К” даведалася, чаму ж яна даўно марыла прыехаць сюды.
Далей
Франсуаза Юг’е: “Безумоўная ўмова фатаграфіі — адчуваць сябе вольным”
Вельмі сур’ёзная, стыльная і валявая. Цікаўная да ўсяго. Здымала ў Афрыцы, Сібіры, Інданезіі, Японіі, Паўднёвай Карэі... Чатыры гады таму прыязджала і да нас з праектам “Камуналка” пра піцерскія камунальныя кватэры. Сёння яна — французская фатографка і куратарка Франсуаза ЮГ’Е, афіцэр французскага ордэна “За дасягненні ў літаратуры і мастацтве” — скарае мінскую публіку ўжо моднай фатаграфіяй: 11 чэрвеня ў межах прэв’ю Месяца фатаграфіі ў Мінску ў Falcon Club Cinema адкрылася выстава знанай фатографкі “Цудоўныя”, прысвечаная фэшн-індустрыі.
Як гэтай маленькай жанчыне з фотаапаратам нават у такім жанры, як фэшн, удаецца паказаць свой характар? “К” не ўтрымалася і спытала пра гэта ў яе самой. А таксама пагутарыла з пераможцай World Press Photo пра рачных духаў Малі і той самы кадр, які трэба паспець схапіць.
Далей
art-блог
Лісты ў вечнасць
Што рабіць, калі табе ўсяго дзесяць гадоў, а ты хворы на лейкемію? Бацькам ужо паведамілі, што жыць табе засталося 12 дзён, і яны баязліва збеглі з бальніцы, шукаючы ў сабе сілы прымірыцца з рэальнасцю, але эгаістычна забыўшыся на твае пачуцці. Ружовая дама, што прыходзіць у палаты займаць хворых дзяцей, прапануе гульню: трэба кожныя адведзеныя суткі пражываць так, быццам за 24 гадзіны мінае 10 гадоў сапраўднага жыцця. А яшчэ — пісаць лісты Богу. Спектакль “Аскар і Ружовая дама” шукае выйсце з сітуацыі, калі наперадзе толькі вечнасць, да якой трэба падысці годна, нягледзячы на ўзрост.
Далей
“Паветра” ў руху
Паветра — складнік паўсядзённасці, пра які і не думаеш, штодня імкнучыся да сваіх мэтаў. Ты рассякаеш гэтую неадчувальную субстанцыю ў пошуках сябе, скардзішся на лішак нябачнага, калі ўнутры нарастае бязважкая пустэча, спяшаешся пазбавіцца ад такіх залішніх сантыметраў спружыністай прасторы,
калі побач той, ад каго ўзгараюцца пачуцці. І толькі калі раптам для ўздыху перастае хапаць кіслародазамяшчальнай дробязі, прыходзіць усведамленне, што гэтае няўлоўнае — фундаментальная, а ў нечым нават сэнсаўтваральная частка цябе. Такую сімволіку цяжару легкаважнасці нараджае харэаграфічны спектакль “Паветра” Вольгі Лабоўкінай.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Колер ці матэрыял?
Выставы замежных мастакоў па-ранейшаму выклікаюць у нашых аматараў мастацтва павышаную цікавасць, таму й нядзіўна, што адкрыццё выставы італьянскага мастака, фатографа і паэта Алідора Каточы “Колер і матэрыял” у сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” надоечы сабрала вялікую колькасць заўзятараў вернісажаў. Прыйшлі яны сустрэцца з тым “іншым” і ў мастацкім, і ў ментальна-геаграфічным сэнсах, з чым не кожны дзень сутыкаешся ў нашай арт-прасторы.
Далей
На людным месцы
“Вясёлы сыравар” і карагоды на скрыжаванні
У рэдакцыйных калідорах — гарачыня і нават спёка, якая, што ні кажы, а не надта добра ўплывае на прадуктыўнасць журналісцкай работы. А вось ва ўстановах культуры спякотны летні час — самы прадуктыўны, насычаны і “ўраджайны” на розныя мерапрыемствы, фестывалі, святы вясковых паселішчаў і іншы крэатыў. Нездарма ж казалі і кажуць на вёсцы, што летні дзень год корміць. Для сельскіх культработнікаў гэтая прыказка цяпер актуальная як ніколі.
Далей
Тэма
Бацькі чытаюць — чытаюць дзеці?
Яшчэ ў рамках міжнароднай выставы “СМІ ў Беларусі” ў мінулым месяцы давялося прысутнічаць на круглым стале, прысвечаным тэме “Дарослыя праблемы дзіцячага чытання”. Казалі шмат, прыгожа, яскрава, па тэме, але ў большасці — тэарэтычна. Практыкаў, якія штодзённа маюць зносіны з дзецьмі-чытачамі, чамусьці не было. Сама ж маю багаты вопыт, і як бібліятэкару мне хочацца шмат сказаць пра чытанне і малодшых школьнікаў, і старшакласнікаў, бо праблемы ёсць ва ўсіх групах.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Актуаліі
Гран-пры ў Баку для “Янкі Купалы”
Наша краіна ўжо 16 гадоў удзельнічае ў Міжнародным конкурсе дзяржаў СНД “Мастацтва кнігі” і за гэты час яшчэ ніводнага разу не абыходзілася без узнагародаў. Больш за тое, Беларусь упэўнена займае першае месца па колькасці дыпломаў у гэтым кніжным спаборніцтве — 151 за ўсю гісторыю. Сёлета ж у нашым кніжным невадзе проста фантастычны ўлоў! Як паведамілі надоечы журналістам на прэс-канферэнцыі ў сталічным Доме прэсы, на XVІ Міжнародным конкурсе СНД “Мастацтва кнігі”, які ладзіўся 30 — 31 мая ў Баку, нашыя кнігі атрымалі 20 узнагарод, сярод якіх і ўжо дзявятае па ліку Гран-пры.
Далей
Шмат абліччаў аднаго краю
У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Арт-Мінск” і Культурнай праграмы да II Еўрапейскіх гульняў выстава “Наш край любімы — Беларусь” адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Там прадстаўлены творы асоб, чый аўтарытэт як творцаў падаецца знаўцам мастацтва непахісным. З разнапланавых твораў атрымалася гарманічная экспазіцыя, якая распавядае пра шматлікія вобразы нашага краю.
Далей
Яднанне музыкі і спорту
З заключнага канцэрта сезона Дзяржаўнага сімфанічнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі пачалася адмысловая праграма, падрыхтаваная да II Еўрапейскіх гульняў, што распачнуцца ў Мінску ўжо на наступным тыдні.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Здзіўленне атмасферай
VII Міжнародны фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі “Кінемо”, што распачаўся 13 чэрвеня і прадоўжыцца па 11 ліпеня ў некалькіх гарадах Беларусі, сёлета абяцае самую насычаную праграму пад адкрытым небам. Ужо сёння ўвечары на Летняй сцэне магілёўскага Музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі праект святкуе 130-годдзе Чарлі Чапліна. У праграме — кароткаметражныя стужкі вялікага “бадзягі”, а таксама музыка ды лекцыя аб нямым
кінематографе і лепшых фільмах яго эпохі.
Далей
Фрыстайл
Бег чалавека з беглымі пальцамі
Кірыл КЕДУК — беларускі піяніст, якога вельмі цяжка вылавіць для сустрэчы, паколькі амаль увесь час ён праводзіць за межамі нашай краіны і пакуль не скарыў хіба адну Аўстралію. Steinway Hall у Нью-Ёрку, Зальцбургскі Мацартэум, Маскоўская кансерваторыя, зала Каралевы Лізаветы ў Антверпене, Марыінскі тэатр у Пецярбургу, зала Вердзі ў Мілане, Bridgewater Hall у Манчэстэры, Тэатр Гарыбальдзі ў Палерма, Маскоўскі міжнародны Дом музыкі і Hamarikyu Asahi Hall у Токіа — музыкант шмат выступае як сольны выканаўца ды супрацоўнічае з рознымі аркестрамі з усяго свету, але і беларускіх слухачоў не абмінае ўвагай. “Культура” ўлучыла момант паміж канцэртамі на радзіме і пагутарыла з піяністам пра яго планы на будучыню, сучасную беларускую музыку і аркестравую хімію.
Далей
Праз гасцінец
Хто паедзе ў Здзітава?
Як неаднаразова казалі мне людзі ў гэтай вёсцы: “Калі хочаце сур’ёзна пазнаёміцца з мінулым і сапраўдным Беларусі, прыязджайце ў Здзітава не на пару гадзін, не на два — тры дні, а затрымайцеся тут даўжэй. Паходзіце нашымі легендарнымі сцежкамі, падыхаеце гэтым найчыстым паветрам, прыгледзецеся да мясцовых жыхароў — самых адкрытых і гасцінных!” І яны маюць рацыю. Калі не паглыбляцца зусім ужо ў шматвяковую гісторыю дадзенага населенага пункта — найстаражытнага паселішча на землях цяперашняга Бярозаўскага раёна, а ўспомніць падзеі 75-гадовай даўніны, то не толькі беларусы ведаюць пра знакамітую і крывавую Здзітаўскую абарону. Біялагічны заказнік “Спораўскі” — тэрыторыя пражывання вяртлявай чаротаўкі — рэдкай пявучай птушкі Еўропы. І я такі паспеў пазнаёміцца з некаторымі насельнікамі вёскі — хай і ненадоўга. І пазнаёміўся з установамі, якія яны ўзначальваюць.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Майскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць прадзюсар Уладзімір ШАБЛІНСКІ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
"Маладзечна – 2019"
Яна МАРМЫШ: “Я люблю песні з глыбокім зместам”
У мінулыя выхадныя завяршыўся XIX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна — 2019”, галоўнай падзеяй якога традыцыйна становіцца конкурс маладых выканаўцаў. Сёлета ў ім перамагла Яна Мармыш — 18-гадовая навучэнка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, якая стала найлепшай сярод канкурсантаў, што прадстаўлялі ўсе вобласці Беларусі, і акрамя дыплома і грашовага прыза яна атрымала Гран-пры імя Уладзіміра Мулявіна — “Крыштальную гітару”.
Далей
"Песнярам" – 50
Аляксандр КАЦІКАЎ: “Для мяне “Песняры” скончыліся ў 1979-м”
Ён быў сярод тых музыкантаў, што ўліліся ў склад “Песняроў” у пачатку 1990-х — тады яшчэ пры жывым і здаровым Уладзіміры Мулявіне — і якіх некаторыя біёграфы легендарнага калектыву называюць “апошняй сапраўднай “песняроўскай” крывёю”, людзьмі, якія цалкам адпавядалі духу ансамбля. Аляксандр КАЦІКАЎ, каментуючы гэтае меркаванне, адзначае, што ў тыя гады “Песнярамі” было створана за сотню новых песень, выпушчана некалькі праграм. Аб чым гэта гаворыць? Што кроў гэтая прыйшлася да двара. Як і сам артыст, гутарку з якім мы вам сёння і прапануем.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Віншуем!
Фота на дарозе жыцця
17 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбудзецца юбілейны творчы вечар Юрыя Іванова — вядомага фатографа, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Беларусі, уладальніка прэміі “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшы фотакарэспандэнт”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |