Свежы нумар
Соцыум
Капірайт на неасязальную спадчыну
29 — 30 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў рэспубліканскі семінар “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”, зладжаны Міністэрствам культуры краіны. У падзеі ўзялі ўдзел каля ста кіраўнікоў і спецыялістаў упраўленняў культуры абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама ўстановаў культуры. Першы дзень семінара быў прысвечаны пытанням аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў (пра гэта “Культура” пісала ў мінулым нумары). У другі дзень на семінары абмяркоўвалі праблемы аховы нематэрыяльных каштоўнасцяў.
Далей
Апгрэйд ва ўсіх сэнсах
“Беларусьфільм” стараецца здзіўляць
“Нават самы доўгі шлях пачынаецца з першага кроку, і гэты самы складаны крок мы зрабілі”, —
заявіў на нядаўняй сустрэчы з журналістамі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі. Чым цяпер жыве кінастудыя, чым будзе радаваць у бліжэйшы час, якія цікавыя і нават грандыёзныя праекты нас чакаюць?
Далей
Форум
Храм мастацтва або ТАА?
Дыялог рэжысёра з дырэктарам пра вечныя праблемы тэатра
Гісторыя Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі, які базуецца ў Бабруйску, багатая на рознага кшталту трансфармацыі. Мяняліся назвы, склад творчага калектыву, рэжысёрскія і адміністрацыйна-кіраўнічыя кадры.
Мой дыялог з цяперашнім дырэктарам Веранікай ВІНЕЛЬ, які адбыўся ў яе ўтульным кабінеце, часам станавіўся вострым. Пазіцыі разыходзіліся і сыходзіліся, мы звярталіся да аналогій і занурваліся ва ўспаміны. І ўсё вакол тэатра — яго маральнай сілы і духоўнага ўзвялічвання чалавека ў ім.
Далей
“Нязручны” інтэлектуал
Нават у свае 80 Вадзім Салееў застаецца адным з самых запатрабаваных навукоўцаў і выкладчыкаў у нашай гуманітарнай сферы. Так, многія лічаць яго “нязручным”. Але ў кожным разе прызнаюць: гэта выбітны эрудыт і адзін з нешматлікіх спецыялістаў, якія могуць гарантаваць належны вынік пры любых умовах. Працаваць з Салеевым будзе цяжка, але — плённа. Бо ён надзейны і адказны.
Далей
Prof-партфоліа
Адкладзі мышку — вазьмі кніжку
Міжнародны дзень абароны дзяцей у антуражы бібліятэчных падзей
Сёння, 1 чэрвеня, хлопчыкі, дзяўчынкі і, канешне, іх бацькі змогуць пабачыць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага цэлы россып цікавых “разыначак” — разнастайныя конкурсы, спектаклі, кніжныя квэсты, віктарыны, інтэрактыўныя гульні ды шмат чаго яшчэ. Усё гэта падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў супрацоўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска. Такім чынам яны ў чарговы раз адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Далей
аКно ў свет
Магчымасці выхаду
58-я Венецыянская біенале: няўжо перамены — праклён?
“Выхад” — гэта назва беларускага павільёна (скульптар Канстанцін Селіханаў, куратар — Вольга Рыбчынская) на самай гучнай выставе сучаснага мастацтва свету.
Са словамі “наш павільён” мы ў Венецыі сустракаліся і развітваліся з калегамі, у гэтым жа кантэксце абмяркоўвалі і праекты іншых краін. Адны выглядалі сапраўды “блізкімі суседзямі”, іншыя здаваліся больш складанымі для разумення — але ўсё ж партнёрамі ў мастацтве, трэція былі малазразумелыя, але ад гэтага не менш цікавыя.
Літва і Украіна, Эстонія і Польшча, Расія і Грузія — постсавецкія краіны, якія ідуць вельмі рознымі шляхамі. Але, як сказаў на адкрыцці куратар Венецыянскай арт-біенале Ральф Ругаф, “галоўнае, што мы можам з усяго гэта вывучыць — гэта тое, як трэба вучыцца”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
“Я адчуваю рэха пустэчы”
Што прываблівае маладых рэжысёраў на знакамітую пляцоўку Ок16? Дазвол вольна выбіраць матэрыял, каб гаварыць з гледачом не пра тое, што неабходна давесці згодна з нейкімі датамі і фінансавымі планамі, а пра рэчы, якія хвалююць іх саміх. Дазвол эксперыментаваць з прасторай, тэкстам, візуальнымі кодамі. І — права на памылку. Бо не наступаючы на граблі, не знойдзеш новы шлях да размовы на актуальныя тэмы.
Сукупнасць простых магчымасцяў нараджае арыгінальныя пастаноўкі, на якіх адчуваеш подых паветра і надзею, што нешта ўсё ж рухаецца ў нашым прызвычаеным асяродку. У такія знакавыя праекты я запішу спектакль “Джыма Морысана няма” выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей
Азірнуцца назад, каб убачыць заўтра
У культавага паэта 60-х гадоў Яўгенія Еўтушэнкі ёсць верш пра людзей, апантаных творчасцю: “...Нам бы только хлеба чёрного, бумаги, глины и холста!” Як на сённяшні лад дык гучыць занадта катэгарычна. Але тое, што лепей у майстэрні чорным хлебам сілкавацца, чым марнаваць час на фуршэты-тусоўкі — думка слушная.
Згадаў пра гэта, бо менавіта такія прыярытэты па жыцці мае Валерый Калтыгін, які не так даўно зладзіў у сталіцы чарговую персанальную выставу.
Далей
Галасы муз у суправаджэнні аркестра
Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа ўжо трывала ўпісанае ў гісторыю беларускай культуры. На мінулым тыдні яно адбылося ажно 24-ты раз. Лейтматывам сёлета стала 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Тэма
Колькі крокаў ад ідэі да шэдэўра?
За эфектнай лаканічнасцю тэатральнага плаката стаяць дзясятак адкінутых ідэй, наматаныя ў пошуку патрэбнай лакацыі для фотаздымак кіламетры, гігабайты эскізных кадраў і графічных файлаў. Усе гэтыя намаганні накіраваны на пошук менавіта той выявы, якая зможа раскрыць сутнасць задумы рэжысёра. Дызайнер Вялікага тэатра Беларусі Аніка НЯДЗЕЛЬКА імкнецца зрабіць такую афішу, каб нават прыбраўшы з яе назву спектакля, глядач змог інтуітыўна адчуць, пра што ён будзе.
Далей
Актуаліі
“Мінск глядзіць” на карту арт-скарбаў
Каля чатырох соцень твораў на 17 пляцоўках, аўтары ад 8 да 78 гадоў з Беларусі, Латвіі, Эстоніі… Міжнародны фестываль мастацтва “Арт-Мінск — 2019”, які адкрыўся днямі ў сталіцы, зноў ператворыць горад у вялікую мастацкую галерэю. Летась ён ладзіўся ўпершыню і арганізатары адразу ж расставілі ўсе кропкі над “і”: па-першае, гэта ні ў якім разе не копія нейкіх замежных арт-кірмашоў, па-другое, праект аб’ядноўвае мастакоў незалежна ад іх узросту ды грамадзянства, і па-трэцяе — фэст імкнецца адкрыць наведвальнікам як мага болей выставачных прастораў у горадзе.
Невыпадкова на яго афішах выяўлена менавіта вока — слоган фестывалю “Мінск глядзіць”. Пра тое, што і дзе прапануюць убачыць у бліжэйшы месяц, распавядае “К”.
Далей
Апсары прынеслі прыгажосць і дождж
З 28 па 31 мая прайшлі Дні культуры Каралеўства Камбоджы ў Рэспубліцы Беларусь. Тысячы кіламетраў, якія распасцёрліся паміж нашай і гэтай азіяцкай краінай, і неверагодная розніца ў ментальным сэнсе ды ладзе жыцця беларусаў і кхмераў не сталі перашкодай для іх культурнага збліжэння і нават яднання ў адзіным эмацыйным парыве на канцэртах камбаджыйскіх майстроў мастацтваў у Беларусі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Кніжны open-air у замку
Прыемная навіна: неўзабаве ў нас паболее яшчэ на адзін культурны фэст. 15 чэрвеня ўпершыню пройдуць “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Гучыць спакусліва. Але ці не паўторыць новая ініцыятыва такія традыцыйныя ўжо дзеі, як Дзень беларускага пісьменства або Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, толькі на больш сціплы мірскі лад? Ці стане адметнай рэгіянальнай традыцыяй?
Далей
Архіў у лічбавую эпоху
27 — 28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”. Арганізатарамі прадстаўнічага форуму выступілі галоўная кніжніца краіны і гістарычны факультэт БДУ.
Далей
Сезоны і каралі
У трэці раз уручана штогадовая прэмія “Месяца фатаграфіі ў Мінску”, прызначаная для тых, хто зрабіў важкі ўнёсак у развіццё фатаграфічнага мастацтва ў краіне. Што цікава, найбольшую колькасць прызоў атрымалі праекты, якія так ці іначай тычыліся Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Неўтаймоўны
5 чэрвеня сваім 75-гадовым юбілеем у сталічнай філармоніі будзе “дырыжыраваць” Валерый Анісенка — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі нашай краіны, прэміі
“За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар, акадэмік, уладальнік безлічы фестывальных узнагарод, ініцыятар і заснавальнік шматлікіх творчых праектаў.
Далей
Праз гасцінец
Справа радасная і нялёгкая
Прыемна, калі прыязджаеш у які-небудзь населены пункт, размешчаны далёка ад Мiнска, а кіраўнік мясцовай установы культуры кажа табе: “А мы вашу газету выпісваем, чытаем і радуемся таму, калі ў ёй апублікаваная хай нават невялікая нататка пра тое, як мы працуем! Вядома, сочым па матэрыялах вашага выдання і за тым, што робіцца ў суседзяў, у раёне і вобласці, наогул у краіне”.
Беліца — якраз такі аграгарадок. Ну а калі цябе сустракаюць добрым словам, то і пісаць усё больш хочацца пра плюсы, чым пра мінусы…
Далей
In memoriam
Памяці Юрыя Блінова
30 мая былі саракавіны па Юрыю Блінову. Чытачам “К” без патрэбы тлумачыць, хто гэта. Большасць сваіх досыць частых канцэртаў піяніст праводзіў у канцэртнай зале “Верхні горад”: гістарычны цэнтр, скляпенні храма, адпаведная акустыка, добры раяль. Чарговы прызначыў на 29 красавіка. Канцэрт выпаў акурат на дзявяты дзень скону-адлёту музыканта ў невараць — па-хрысціянску.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |