Свежы нумар
Калонка рэдактара
Дзівосы біенале
Гэтым разам выбар беларускага ўдзельніка біенале ў Венецыі, здавалася б, павінен быў задаволіць усіх. Ніякай нагоды для скандалу! Па-першае, абраны мастак, які заслужыў бездакорную рэпутацыю ў сферы contemporary art — Канстанцін Селіханаў. Па-другое, фінансавыя і тэхнічныя пытанні бадай упершыню ў кароткай гісторыі нашага ўдзелу вырашаюцца складна. Зрэшты, ёсць-такі адна праблемка. Як распавяла куратар праекта Вольга Рыбчынская, памяшканне, у якім размесціцца павільён, нярэдка церпіць ад звыклай для Венецыі “высокай вады”.
Але, думаецца, гэтым усе клопаты “абраных” не вычарпаюцца. Недарэмна ж Канстанцін на нядаўняй прэс-канферэнцыі прызнаўся, што з трыма калегамі ён ужо перастаў вітацца. Нешта мне падказвае: гэты лік яшчэ павялічыцца. Не ўмее наш народ радавацца чужому поспеху!
Далей
Соцыум
Фэст, які знаёміць суседзяў
На гэтых выхадных па ўсёй краіне праходзіць дзясяты Фэст экскурсаводаў, традыцыйна прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Задума, якая ўзнікла ў коле гідаў ды краязнаўцаў у 2008 і была рэалізаваная на наступны год, вылілася ў цікавы і надзвычай папулярны праект. Калі першы фэст у 2009 годзе налічваў толькі 25 экскурсій, то сёлета з 10 да 22 красавіка адбудуцца каля 300 экскурсій, прычым не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі — у тым ліку ў Мадрыдзе, Празе, Вільні, Беластоку, Даўгаўпілсе і Маскве. Арганізатарамі фэсту сёлета выступаюць Беларускі камітэт ICOMOS, Нацыянальнае агенцтва па турызме і Беларускі фонд культуры.
Далей
Сквапны плаціць двойчы
Да стварэння аблічча Мінска прыклалі рукі і розум мноства людзей розных прафесій. Але некаторым у гэтай справе належыць выключная роля. Неаспрэчна, у іх ліку і знакаміты Аляксандр Кішчанка, чые мазаічныя пано сталі сапраўднай класікай манументальнага мастацтва.
Не так даўно ў СМІ з’явілася паведамленне пра тое, што мазаікі, размешчаныя на тарцах 16-павярховых будынкаў у раёне станцыі метро “Усход”, неўзабаве будуць адрэстаўраваныя. І сапраўды, пільна ўглядзеўшыся ў гэтыя творы, можна заўважыць, што на іх сям-там абсыпаецца смальта, а дзе і цэлыя кавалкі пано. І калі не ўмяшацца, тыя шчэрбіны паступова “з’ядуць” вядомыя ўсім выявы.
Чаму ж шэдэўрам, якія з’явіліся ўсяго гадоў 40 таму, так хутка спатрэбілася рэстаўрацыя? Як выявілася, тут тоіцца павучальная для нас гісторыя з нядаўняга мінулага.
Далей
Prof-партфоліа
Аўтограф Гагарына? Калі ласка!
Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Аляксандра Герцэна — 100 гадоў!
Што ні кажы, а стогадовы юбілей бібліятэчнай установы — не толькі нагода для святочных імпрэз, але і для гутаркі пра творчыя здабыткі бібліятэкараў, іхнія адметныя праекты і планы на перспектыву. Балазе, гарадскія бібліятэкі Гомеля — гэта, на жаль, terra incognita як для чытачоў “К”, так і для саміх журналістаў. Таму сённяшні юбілейны матэрыял стане толькі “першай ластаўкай” у справе асвятлення дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк абласнога цэнтра. Бо паказаць ім, паверце, ёсць што.
Далей
Крытычная маса
З жыцця мастацкага і тагасветнага
Прэм’ера спектакля “З жыцця выкапняў” у Новым драматычным тэатры сабрала ўсю эліту айчыннай тэатральнай крытыкі. Многія ішлі не столькі на ўвасабленне п’есы сучаснага амерыканскага драматурга і сцэнарыста Фрэдэрыка Стропеля, колькі на рэжысуру Дзмітрыя Багаслаўскага. Ці спраўдзіліся надзеі?
Далей
Дзякуй, “правінцыя”!
“Маргарыта” калінінградская супраць “Маргарыты” маскоўскай
У нататцы “Вялікі блеф маленькага тэатра” (“К” № 12) аўтар са здзіўленнем і сумам дзяліўся сваімі ўражаннямі ад спектакля “Майстар і Маргарыта” нейкага маскоўскага “эксперыментальнага” тэатра. Тэатр апынуўся з разраду “мы к вам заехали на час”. А “эксперымент” звёўся адно да праверкі, як доўга зможа вытрымаць гэтае “відовішча” далікатны мінскі глядач. Звышзадача была відавочная — “сарваць банк”. І бяда ў тым, што падобныя неспадзяванкі ў апошні час сталі справай нярэдкай. Часам нашым аматарам тэатра нават сталі прыходзіць у галаву “крамольныя” думкі: няўжо вялікі рускі тэатр застаўся ў мінулым?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Хіраноры ІТА: “Одзу — гэта Джэйн Осцін у літаратуры”
“Паглядзіце на гэты кадр — у фільмах Ясудзіра Одзу прастора распавядае больш, чым нам падаецца…” Тым, хто на мінулым тыдні патрапіў у мінскі кінатэатр “Піянер”, неверагодна пашчасціла. Па-першае, там ладзілася рэтраспектыва класіка японскага і сусветнага кіно Ясудзіра Одзу. Па-другое, на працягу тыдня адмыслова адабраныя і адрэстраўраваныя стужкі майстра прадстаўляў і разбіраў японскі кіназнаўца Хіраноры ІТА.
— На трэцім курсе я ўбачыў фільмы рэжысёра, і яны настолькі мяне ўразілі, што я вырашыў прысвяціць Ясудзіра Одзу сваё жыццё, — прызнанне спадара Іта прагучала цалкам у самурайскім духу. Чаму Одзу лічыцца самым японскім рэжысёрам, у чым магія яго кіно, і ці ёсць сёння ў майстра сапраўдныя паслядоўнікі? Кіназнаўца шчыра распавёў аглядальніку “К” пра аўтара, які змяніў яго жыццё.
Далей
art-блог
Яшчэ раз пра Персік і балетныя прысмакі
Паўпустая зала, ніякага ажыятажу, які звычайна папярэднічае прэм’еры — тым больш, нацыянальнай. А на сцэне — папраўдзе адметны спектакль, годны паказу не толькі на айчынных пляцоўках. У Беларускім дзяржаўным музычным тэатры паставілі балет “Джэймс і Персік-велікан” маладога беларускага кампазітара Кацярыны Шымановіч.
Далей
Бег з савой падпахай
Існуе безліч сцэнічных інтэрпрытацый парадаксальных тэкстаў Льюіса Кэрала пра дапытлівую Алісу, аднак не ўсім атрымліваецца знайсці ключык, які дапаможа раскрыць таемныя дзверцы надзвычай лагічнага ў сваёй абсурднасці свету. Уласную “Алісу ў Залюстрэччы” паставіў Тэатр кінаакцёра. Яго паролем для ўваходу казку сталі песні Валерыя Воранава на фантазійныя вершы Святланы Залескай-Бень, здатныя перавярнуць усё з ног на галаву.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Камяні Вяда
Вяда — гэта вёска ў Івацэвіцскім раёне, вядомая з 1433 года. Аднойчы патрапіўшы ў гэтыя мясціны, расіянін Веніямін Бычкоўскі быў літаральна скароны іх прыгажосцю і трагічнай гісторыяй. І вырашыў сюды вярнуцца ды набыць дом. А потым — пабудаваць храм. Але не спяшайцеся прадказваць далейшыя сюжэтныя павароты, — новая дакументальная стужка “Вяда” Галіны Адамовіч, знятая на студыі “Летапіс”, абарочваецца нечаканым фільмам-палімпсэстам.
Далей
На людным месцы
Стрэсаўстойлівасць як прыкмета прафесіяналізму
Сёння да станцыі метро “Пятроўшчына” выскачыла вавёрка. Адкуль? Са старых могілак, што за банкам, ці з рэштак лесапарку ля бальніцы на Сямашкі? Хто ж яе, нахабу, ведае. Ноч гуляла, а пад ранак заблукаць дадумалася. Але ў рухах — ніякай мітусні. Хоць і схуднела за зіму, аднак хвост трымала з гонарам, у строгай паралельнасці з зямлёй. Спачатку паспрабавала перайсці праспект Дзяржынскага — спыніла цэлую аўтамабільную плынь. Імкліва перадумала і панеслася ў адваротны бок, ускочыла на бярозу і зацокала: “Не, не маё дрэва!”, мэтанакіравана пабегла далей па газонах. Адразу відаць — стрэсаўстойлівая. Заўжды даб’ецца свайго, бо спадзяецца толькі на сябе.
А я гомельскіх вавёрак згадаў, з парка Румянцавых. Вось гэтыя нічога самі не ўмеюць. І калі ідзеш міма іх і ласункі (семкі там ці цукеркі) з рукі не прапаноўваеш, пачынаюць з дрэў шалупіннем кідацца і нахабна лаяцца. Цацы! Яўныя выхаваўчыя пралікі ў развіцці пазабюджэтнай дзейнасці. У вас ніякія асацыяцыі не ўзнікаюць?
Далей
Гістарыёграф
Слаўная спявачка нашай Бацькаўшчыны
Так у 1930-х гадах называлі маладую беларускую спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса. Яна была родам з Навагрудчыны. У сярэдзіне 1930-х гадоў вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі. Сваю вучобу і жыццё актыўна сумяшчала з удзелам у беларускім руху ў польскай сталіцы. Без яе не абыходзілася ні адна беларуская вечарына, сустрэча, прэзентацыя. У Варшаве Яўгенію Чарняўскую ведалі не толькі
суайчыннікі, але і ўкраінцы, палякі, літоўцы. Усіх яна зачароўвала сваёй прыгажосцю і голасам.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
“Кожная роля — гэта пра сябе”
Наталля АЛАДКА — адна з вядучых майстроў коласаўскай сцэны таго пакалення, якое прыйшло ў тэатр
у сярэдзіне 80-х гадоў і адразу даволі ўпэўнена пра сябе заявіла. Дзве пяцёркі ў ліку сёлетняга юбілею актрысы сталі прыемнай нагодай для сустрэчы.
Далей
Актуаліі
Новыя птушкі маладой анімацыі
Сяргей Рагатка і Алена Зміцер (на здымку) — імёны для беларускага кіно зусім новыя. Але хочацца верыць, што ў нас будзе нагода іх запомніць. 9 красавіка на кінастудыі “Беларусьфільм” былі падведзеныя вынікі маладзёжнага конкурсу на сцэнарый паўнаметражанага анімацыйнага фільма. Найлепшай сярод
13 канкурсантаў была прызнаная праца Сяргея — прыгодніцка-казачны твор “Песня Сірын” на аснове стражытнаславянскай міфалогіі. Фэнтэзі са змрочным флёрам “Пенаты” Алены Зміцер і камедыйна-драматычная казка “Залаты яблык” Станіслава Сабалеўскага атрымалі заахвочвальныя прызы.
Далей
Падзяка за высакароднасць
10 красавіка ў рэзідэнцыі “Дыпсэрвіс Хол” адбылася цырымонія ўшанавання лаўрэатаў Рэспубліканскай акцыі “Мецэнат культуры Беларусі — 2018”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Наперадзе — конкурс
Падрыхтоўку беларускага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2019” Івана Зданюка возьме на сябе прадзюсарскі цэнтр “СПАМАШ”. З такой прапановай звярнуліся да яго Міністэрства культуры краіны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Далей
Папялушка і яе чароўны сон
Толькі два тыдні таму, як адгрымела ў Музычным тэатры прэм’ера дзіцячага балета, як калектыў заклікае на чарговую прэм’еру. 13 і 14-га красавіка адбудуцца першыя паказы на гледача мюзікла па класічнай казцы “Чароўны сон Папялушкі” на музыку Гяльсят Шайдулавай з вершамі Міхаіла Шаброва.
Далей
Намаляваць пачуцці
У Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблемах аўтызму, у Мінску пры падтрымцы кампаніі velcom адбылася сумесная беларуска-галандская акцыя, прысвечаная гэтай падзеі. Можна было “паўдзельнічаць” у стварэнні незвычайнай рэпрадукцыі адной з карцін Ван Гога і паглядзець прэм’еру спектакля з удзелам дзяцей-аўтыстаў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Афiцыйна
Сумоўе ў год юбілею
12 красавіка ў памяшканні Расійскага фонду культуры прайшло сумеснае пасяджэнне калегій
Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Страта
Персона
“Я працую над дабрынёй...”
Актрысу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Настассю ШПАКОЎСКУЮ ў дзяцінстве родныя называлі Накай — відаць, гэта нешта сярэдняе паміж Настай і “вазьмі, бяры”. І вось ужо 15 гадоў яна бярэ ад рок-музыкі досвед чалавечага агульнажыція — як ідэолаг, лідар-вакалістка, аўтар песень мiнскага гурта Naka. Менавіта ў гэтым “амплуа” сёння перад вамі і паўстане мая суразмоўца. А перад гледачамі яна паўстане 30 красавіка на мінскім юбілейным канцэрце.
Далей
Каментарыі (1)
Погляд з XXI стагоддзя
“І найдалейшая з планет сяла суседняга бліжэй”
Кожны, хто рушыць Бресцкай шашой, мінаючы Дзяржынск, не можа не заўважыць “небадрач” са скошаным дахам, які гаспадарыць па-над ландшафтам. Гэта Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Няма дня, каб не прыязджалі туды шматлікія карыстальнікі, сярод якіх нямала і замежных.
Тут захоўваюцца фільмы мае і маіх калег-кінематаграфістаў: мы іх ахвотна передаем руплівым архівістам. Архіў утрымлівае матэрыялы па ўсіх галінах і напрамках жыцця нашай краіны: палітычнага, гаспадарчага, мастацкага, спартыўнага…
Новы раздзел адкрыўся з пачаткам эры засваення космасу.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |