Свежы нумар
Prof-партфоліа
Мюзікл як цягнік
У Маладзёжным тэатры эстрады з’явіўся новы мастацкі кіраўнік — Уладзіслава АРЦЮКОЎСКАЯ. Гэтае імя добра вядома прыхільнікам музыкі і тэатра. Выпускніца нашай Акадэміі мастацтваў, выхаванка небезвядомай Лідзіі Манаковай, яна працавала і ў тэатрах, і на эстрадзе (больш за 15 апошніх гадоў), выступала і выступае рэжысёрам многіх святаў міжнароднага і рэспубліканскага маштабу, вялікіх канцэртаў, асобных нумароў ды іншых праектаў. Багатую практыку сумяшчае з тэорыяй і падрыхтоўкай кадраў: выкладае на кафедры рэжысуры БДУКіМ. А летась у сталіцы ішоў яе мюзікл “Мэрылін Манро, пагуляем у каханне”, дзе яна была не толькі пастаноўшчыкам, але і аўтарам лібрэта і музыкі. Цікава, у што збіраецца “гуляць” на новай пасадзе Уладзіслава Ігараўна, якую і дагэтуль часцей называюць проста Уладай?
Далей
аКно ў свет
... дзясятая прыступка па дняпроўскай “лествіцы
Міжнародны фестываль, які штогод ладзіць культурна-асветніцкі цэнтр “Лествіца” ў горадзе Дняпро (былы Днепрапятроўск, былы Екацярынаслаў) я наведваю ахвотней за іншыя. Прычынай гэтаму непрадузятасць у рашэннях журы, і ўвогуле — там больш душэўна.
На паліцы ўжо дзве — сярэбраная и бронзавая — галоўныя ўзнагароды (зямны шар, абвіты кінастужкай-“лествіцай” — аўтарская праца выдатнага скульптара Сяргея Збітнева) і два спецыяльныя прызы журы. Адзін ужо з апошняй “Лествіцы — 2019” за фільм “Ігар Лучанок. Пра песні, Радзіму і сяброў”. Ён аздобіць і без таго багатую выставу “трафеяў” у офісе “Майстэрні Уладзіміра Бокуна”, пад дахам якой ствараўся гэты фільм. Сёлетняя “Асамблея на Дняпры” юбілейная: гэта ўжо…
Далей
art-блог
Прыгажунь не бывае замнога
У Магілёўскім драмтэатры паставілі “Трох прыгажунь” паводле аднайменнай камедыйнай меладрамы вядомага расійскага драматурга Валянціна Краснагорава: тры жанчыны бальзакаўскага ўзросту шукаюць сабе спадарожнікаў жыцця. Ці можа спектакль на такую асабіста-побытаваю тэму стаць не толькі касавым, а яшчэ і мастацкім, прэтэндуючы на культурную падзею далёка не гарадскога маштабу?
Далей
Каўчэг, які пабудаваў Янушкевіч
Перакананне ў тым, што тэатр для дзяцей павінен толькі забаўляць ці, у лепшым выпадку, выхоўваць ды адукоўваць, ілюструючы прапісныя ісціны і даючы гатовыя ўзоры паводзін, пакрысе адыходзіць у нябыт. На сцэнах беларускіх тэатраў лялек у апошні час з’явіўся шэраг пастановак паводле сучаснай літаратуры і драматургіі, дзе закранаюцца праблемы, з якімі сутыкаецца сучаснае дзіця: адзінота, непадобнасць да іншых, здрада.
Далей
Большае, на жаль, не патрэбна
Галерэя “Універсітэт культуры” прапануе мінскай грамадзе наведаць сталіцу беларускага аўтапрама. Не на маршрутцы або электрычцы, але праз выставу “Арт-Жодзіна”. З досведу сваіх вандровак магу зрабіць выснову, што менавіта мастацтва, ягоны фармат і стылёвыя рысы — зрэшты, сама яго наяўнасць або адсутнасць — дае найлепшае ўяўленне пра краіну, рэгіён, горад.
Далей
На людным месцы
Ахапцэн свежае паветра!
Гэтыя радкі пішу ў Дзень роднай мовы — 21 лютага. У мяне шмат перад ёю даўгоў і абавязкаў. Таму сярод сённяшняй пошты, сярод шматлікіх пісьмаў іншага зместу скразной лініяй агульнага аглядавага тэксту хачу прапанаваць менавіта тэму мовы. Прынамсі, я пастараюся, каб так яно і было. Вельмі шмат цікавых згадак назапасілася на гэты конт.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Гістарыёграф
З рэвалюцыйным пафасам
Кожная грамадская з’ява ўваходзіць каранямі ў глыбіні гісторыі, і каб зразумець яе, трэба ведаць вытокі. Перш за ўсё, гэта тычыцца культурнай сферы — шматзначнай, разнастайнай і шматгучнай. Сёлета сістэма культасветустановаў Беларусі адзначае сваё стагоддзе. Яна фарміравалася ва ўмовах разрухі, голаду, барацьбы за ўсталяванне новай улады, якое вяло за сабою змены ў спаконвечнай абрадавай культуры народа.
Далей
Тэма
Мова — у прэміум-сегменце
Cем пытанняў мовазнаўцу са стажам
У Дзень роднай мовы “К” вырашыла задаць сем пытанняў — лічба, пагадзіцеся, харошая і ўдалая — пра розныя моўныя праблемы кандыдату філалагічных навук, дацэнту Дзмітрыю ДЗЯТКО, які ўжо не першы год узначальвае кафедру мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Далей
Нашчадкі сарматаў
“Злачынства і пакаранне” літвіна
12 лютага 1760 года на кватэру да Міхала Валадковіча прыбег запыханы манах-кармеліт. Выпадковым чынам, праз таямніцу споведзі віцебскага дэпутата Францішка Жабы, ён даведаўся пра жудасныя рэчы. Аказалася, што лёс Валадковіча ўжо вырашаны. Суддзі, на чале якіх стаў віцэ-маршалак Трыбунала Міхал Марыконе, ужо вынеслі смяротны прысуд, і цяпер яго засталося толькі фармальна аформіць запісам у адпаведныя кнігі ды абвясціць ахвяры.
Далей
Каментарыі (36)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Актуаліі
Падмурак нацыянальнага адзінства
З выступлення міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства культуры
18 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь, на якім абагульняліся вынікі прамінулага года і ставіліся задачы на цяперашні.
Далей
Рэагаваць аператыўна і гнутка
Напрыканцы Выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да прысутных звярнуўся намеснік Прэм’ер-міністра краіны Ігар ПЕТРЫШЭНКА. Ягонае выступленне было прысвечана як розным праблемным аспектам, так і перспектыўным кірункам функцыянавання сферы культуры на бліжэйшыя гады.
Далей
Не даць перахапіць турыста
Пра ролю музеяў у фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і духоўна-маральным выхаванні казаў на выніковай калегіі дырэктар Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор БЫСЮК.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Кіно здымаюць тут. Кіно жыве тут”
— Гэтыя словы, якія з’явіліся ў промароліку “Беларусьфільма”, пакрысе становяцца слоганам Нацыянальнай кінастудыі. Яна мэтанакіравана ідзе да ператварэння ў кінакластар, што аб’ядноўвае розных прадстаўнікоў кінаіндустрыі, — такімі словамі распачаў сваё выступленне генеральны дырэктар установы Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ.
Далей
Тэатр у кантакце з публікай
У кастрычніку Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адзначыць 75-годдзе з дня заснавання. Генеральны дырэктар установы Вячаслаў ГАРБУЗАЎ упэўнены: яна становіцца цэнтрам прыцягнення культурнай грамадскасці горада.
Далей
Сярод лепшых — і наша Настасся!
Яшчэ 24 студзеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу па вылучэнні лепшых у сферы культуры за 2018 год. Ацэньваліся: практыка дзейнасці органаў мясцовай улады ў рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі; прэтэндэнты на званне “Чалавек года ў сферы культуры”. Па традыцыі, імёны пераможцаў былі названы 18 лютага, падчас выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Са смартфонам па цікавостках Гродзеншчыны
З расповедам пра прыярытэтныя кірункі ў працы ўстаноў культуры свайго краю выступіла начальнік упраўлення культуры Гродненскага аблвыканкама Алена КЛІМОВІЧ.
Далей
Ідэі новыя, традыцыя — жывая
Наконт сённяшніх перспектыў развіцця фестывальнага руху ў Беларусі, а таксама адметных напрацовак арганізатараў “Славянскага базару ў Віцебску” разважаў у сваім дакладзе генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб ЛАПІЦКІ.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Студзеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць бубнач гурта N.R.M. Алег ДЗЕМІДОВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праз гасцінец
У чаканні Сашы і Цімы
Хай не пакрыўдзяцца на мяне кіраўнікі ўстаноў культуры Валаўска, але самае моцнае ўражанне на мяне ад наведвання гэтага аграгарадка зрабіла зносіны з тым яго жыхаром, якога я запрасіў на ролю рэцэнзента. Кароткай гутаркі з ім мне хапіла для таго, каб зразумець: так, 40 гадоў розніцы ва ўзросце паміж людзьмі — гэта тэрмін, які абумоўлівае істотную розніцу ў поглядах на сучасную культуру і расстаноўку ў ёй прыярытэтаў. Але “прымірыла” мяне з падрастаючым пакаленнем тое, што яго ацэнка стану рэчаў у мясцовай сферы баўлення вольнага часу ў цэлым мне падалася знаёмай. Недзе я ўжо такое сустракаў. Таму супакоіўся...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |