Свежы нумар
Соцыум
Перараджэнне духа агню
Калі-нікалі даводзіцца чуць, што культурніцкія сілы сканцэнтраваныя ў сталіцы, а за Мінскай кальцавой
дасведчаных кадраў і крэатыўных асоб бракуе. Знаёмства з бабруйскім мастаком-керамістам Валерыем Калтыгіным гэтую тэзу абвяргае. Яму ўжо за 70, але, нягледзячы на ўзрост, ён літаральна іскрыцца імпэтам. Нязменны кіраўнік вядомага на ўсю краіну пленэру керамістаў “Арт-Жыжаль”, лідар
мясцовай мастакоўскай грамады, ініцыятар розных праектаў — урэшце проста мясцовы брэнд!
Тым не меней, унікальны ў маштабах краіны міжнародны пленэр, названы ў гонар язычніцкага бога агню, летась не адбыўся. Надта засмучацца не выпадае: ён перайшоў у фармат біенале і таму сёлета ўжо пройдзе. І гэтыя змены, пэўна, не адзіныя. Праблемы вялікай арт-імпрэзы ў не надта вялікім горадзе, несумненна, вартыя ўвагі.
Далей
Транспарт пад дзяржзамову
Артыкул бібліятэкара з Навагрудка Фаіны Малюжэнец друкуецца пад рубрыкай “Соцыум” невыпадкова. Піша яна ў “К”, на жаль, не так часта, як нам хацелася б, але яе артыкулы заўжды вызначаюцца высокім напалам неабыякавасці да вырашэння прафесійных праблем. А праблемы — характэрныя ці не для кожнай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы… Чытайце і не забывайцеся на тое, што вашы меркаванні для нас — выключна важныя. Таму чакаем неабыякавых допісаў.
Далей
art-блог
Лінейныя гісторыі кіношнага “сторытэлінгу”
31 студзеня падведзены вынікі Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm — 2019.
А тыднем раней быў прадэманстраваны шорт-ліст народнага галасавання, складзены з дзесяці кароткаметражак.
Далей
Каб было, прынамсі, не сорамна
Узяць у рукі тэлефон і ўключыць на ім камеру можа кожны, але ж “сапраўднае” кіно атрымаецца хіба ў адзінак. Гэта лішні раз засведчыў і сёлетні фестываль Smartfilm: “сапраўднага” кіно на ім вельмі бракавала.
Далей
Што мы ведаем пра джаз?
Нядаўна ў Вялікабрытаніі выйшла кніга The History of European Jazz. Ёсць у ёй і некалькі раздзелаў, прысвечаных беларускаму джазу. Іх аўтар — вядомы журналіст і музычны крытык, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва” Дзмітрый Падбярэзскi — пазнаёміў замежных чытачоў не проста з мала-
ці ўвогуле невядомымі ім музычнымі старонкамі, але і з нашай краінай як такой.
Далей
Ад Малевіча да саляных шахтаў
Вы чулі калі-небудзь, каб хуткую дапамогу выклікалі з бальніцы? Новая стужка Галіны Адамовіч “Лебедзі” трапна фіксуе самыя розныя моманты працы светлагорскіх урачоў. Тут вам і “фрыкавыя” выклікі, і ракавыя хвіліны, падчас якіх дактары выратоўваюць чыёсьці жыццё. Адзін з самых моцных фільмаў студыі “Летапіс”, зробленых за апошні год, быў прэзентаваны ў рамках адмысловага паказу дакументальнага кіно на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Усяго ў праграму ўвайшлі дзесяць прац беларускіх дакументалістаў. Некаторыя з іх уразілі. Аднак
у цэлым нельга было пазбавіцца адчування, быццам вядомую студыю дакументальнага кіно захапляе
тэлевізійны фармат.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
І вось мы ўжо напрадвесні…
Апошні месяц зімы… Спрабуе лютаваць,
а нам — не страшна. Ужо дзесьці над Эквадорам вясна збірае свае жыццедайныя роты і батальёны, каб надзейна атачыць Беларусь. Хто адмовіцца ад сонечнай блакады пад радасны клёкат бусліных эскадрылляў
(там у іх лецішча, а тут — Радзіма!) і кананаду крыгаходаў? Здрада абрыдлай зіме —
не грэх. Стомленыя ад вірусаў і перападаў ціску беларусы чакаюць цёплай акупацыі. Дзесьці за Мар’інай Горкай, казалі, ужо бачылі перадавыя дазоры вясновай разведкі.
А ў раёнах пачалі ўзмоцнена рыхтавацца
да гукання вясны і наладжвання Масленкі.
Далей
Тэма
Вечны юнак і яго мядзведзі
Паверыць у тое, што ў наступны панядзелак Беларускаму дзяржаўнаму цырку стукне 60 — амаль немагчыма. Ён асацыюецца з тлумнай гурбою дзятвы, а зусім не з пенсіянерскім векам. Хаця колькі ўжо пакаленняў той дзятвы пабывала на яго імпрэзах — і вярнулася сюды з унукамі! Таму цырку наканавана заставацца ў ролі вечнага юнака.
Далей
Як вынайсці атракцыён
Гісторыя прафесійнага цыркавога мастацтва ў нашай краіне ледзь не на стагоддзе большая за гісторыю ўласна Белдзяржцырка. Але заканамерна, што менавіта ў яго сценах некалькі гадоў таму адкрылі прысвечаны гэтай тэме музей. Патрапіць туды можна не кожны дзень, бо ён працуе па папярэднім запісе. Але ў журналіста “К” гэта атрымалася. Я пазнаёмілася з паветранай гімнасткай і экскурсаводам
Анастасіяй ТУМАНАВАЙ, а таксама даведалася, каму апладзіравалі першыя гледачы айчыннага
цырка і навошта манеж засейвалі пшаніцай.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Паміж намі, творцамі
Ён займаецца архітэктурай Сусвету
Цікавая гутарка атрымалася паміж пісьменнікам і музыкантам Андрэем ДЗІЧЭНКАМ і мастаком Аляксандрам ШАБЛЫКАМ, які натхняецца імпрэсіянісцкім жывапісам і піша фантастычныя сусветы. Адзін суразмоўца імкнецца вярнуць другога ў паўсядзённую рэальнасць, а той, у сваю чаргу — пераканаць візаві ў рэальнасці ўласных фантазій. Чыя ўзяла, меркаваць вам.
Далей
Нашчадкі сарматаў
“Злачынства і пакаранне” літвіна
Частка І. Іх норавы
Гісторыя, якую мы распавядзем, пачалася 1 лютага 1760 года ў Менску, які ў тыя часы быў “сталіцай” ваяводства. Фіналам стаў расстрэл па прысудзе Галоўнага Трыбунала ВКЛ падскарбія таго ж Трыбунала Міхала Валадковіча, якому было на той момант усяго 25. Рэха растрэльнага залпу, якое пралунала над Менскам у марозную ноч з 12 на 13 лютага, скаланула ўсю “Літву” і ледзь не прывяло да грамадзянскай вайны. Тое, што пачалося як фарс, завяршылася трагедыяй.
Далей
Актуаліі
Кніга як жывы факт
Звыш 430 экспанентаў, 35 краінаў, каля 400 самых розных акцый і мерапрыемстваў. Усё гэта — пра XXVI Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, што адкрылася ў павільёне “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў у сераду, 6 лютага, а завершыцца толькі заўтра.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
У танальнасці гуманізму
8 лютага ў канферэнц-зале сталічнага Храма Усіх Святых адбыўся круглы стол на тэму “Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага грамадства”. Мерапрыемства прайшло ў рамках 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Далей
Страта
Надзвычай музычны перакладчык
У сераду, 6 лютага, беларуская грамадскасць развіталася з выдатным перакладчыкам
Васілём Сёмухам. Дзякуючы гэтаму неверагоднаму чалавеку і высокакласнаму прафесіяналу, многія скарбы сусветнай літаратуры можна прачытаць па-беларуску. Васіль Сяргеевіч перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай і многіх іншых моваў, яго словамі гаварылі з драматычных і музычных падмосткаў. Няма сумневу, ён увайшоў бы ў гісторыю нават у адной сваёй іпастасі — як бацька беларускага “Фаўста”. А быў жа яшчэ і пераклад Бібліі, і многае-многае іншае!
Была ў яго жыцці і такая малавядомая для многіх старонка, як пераклад лібрэта да опер, над якімі спадар Сёмуха працаваў разам з кіраўніком “Беларускай капэлы” Віктарам Скарабагатавым. Аглядальнік “К” папрасіла заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь ўспомніць тыя моманты.
Далей
У памяць пра даследчыка мінуўшчыны
5 лютага перастала біцца сэрца знакамітага беларускага гісторыка Міхаіла Паўлавіча Касцюка. Пражыўшы 78 гадоў, ураджэнец вёскі Масцішча Навагрудскага раёна пакінуў па сабе годную памяць. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар 246 публікацый ягоных заслуг і рэгалій не пералічыць.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Па розныя бакі чыгункі
Кажуць, што калі пры ясным надвор’і залезці на дах сталічнага спартыўна-забаўляльнага комплексу “Чыжоўка-Арэна”, то можна разглядзець Міханавічы. Сам я не правяраў, але, верагодна, гэта ўсяго толькі жарт. Аднак тое, што да згаданага паселішча з Мінску рукой падаць — факт. Як жа жыве рэгіянальная культура пад бокам у сталіцы?
Далей
Аптымізм “неперспектыўнага” мястэчка
Здаралася, прыязджаў я з “рэгіянальных камандзіровак” з настроем ніжэй за сярэдні. Быццам бы і ўстановы культуры ў такіх “глыбінках” дзейнічаюць, і працуюць у іх падзвіжнікі, але часам апускаўся я ў атмасферу гнятлівую — з-за розных абставінаў. У паселішчы, гаворка пра які пойдзе далей, таксама ўсё не без навальнічных аблокаў, але да іх наяўнасці кіраўніцтва мясцовай культуры ставіцца, ва ўсякім разе, без панікі, па-філасофску. І разводзяць яны хмары сваімі працавітымі рукамі...
Далей
In memoriam
Жыў на Палессі мастак…
Прамінуў ужо больш за год з таго снежаньскага дня, калі на зямлі на аднаго добрага чалавека стала меней. Заўсёды ўсмешлівы, падцягнуты, бадзёры, мастак Мікалай Дуброва пакінуў наш свет раптоўна. Адбылося гэта непасрэдна на сустрэчы выпускнікоў у сяле Каменка, акурат у той гістарычны момант, калі ён прэзентаваў роднай школе сваю карціну. Сэрца...
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |