Свежы нумар
Соцыум
Паразуменне ў “інтэр’еры” горада
На мінулым тыдні на старонках “К” мы ўжо коратка паведамлялі пра рэспубліканскі семінар “Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў галіне музейнай справы ў Беларусі: стан і перспектывы развіцця”. Сёння прапануем вашай увазе працяг размовы пра тое, як развіваюць горад музеі рознага профілю.
Далей
Прыпынак разладу
Перад Новым годам усе чакаюць падарункаў. Толькі вось не ўсе сюрпрызы пакідаюць прыемны асадак. Прыкладам, Магілёўскі абласны тэатр лялек напачатку снежня “знайшоў” ля сваіх сцен прыпыначны павільён “Магілёўсаюздруку”. Яшчэ цалкам не сабраны гандлёва-прыпыначны комплекс адразу перакрыў будынак тэатра, які з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ стагоддзя! І хоць на тыдні горад прыняў рашэнне перанесці збудаванне на процілеглы бок вуліцы, у паветры яшчэ лунае пытанне, як увогуле магла ўзнікнуць гэтая праблема.
Далей
аКно ў свет
Опера і сала як талісман
Учора завяршыўся ІХ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, які сабраў багата запрошаных зорак. А нашы музыканты тым часам пракладаюць шляхі ў замежныя оперна-фестывальныя прасторы. Такі абмен — толькі на карысць, прычым абодвум бакам, бо вядзе да ўзаемаўзбагачэння розных культур. Малады беларускі дырыжор Уладзімір АВАДОК не раз скараў італьянскую сцэну. Летась ён узначаліў оперны фестываль у Равэне, дзе выступіў дырыжорам-пастаноўшчыкам адразу трох вядомых опер: “Сельскі гонар” П’етра Масканьі, “Паяцы” Руджэра Леанкавала і “Тоска” Джакама Пучыні. Сёлетні сезон быў азнаменаваны паўторным выкананнем аднаго са спектакляў — “Паяцаў” у горадзе П’ячэнца. Праца нашага дырыжора адзначана грунтоўнай рэцэнзіяй італьянскага інтэрнет-выдання Connessiall’Opera, таму і размова пра поспех таленавітага маэстра на радзіме опернага жанра атрымалася небеспрадметнай.
Далей
art-блог
Каляды з “Донам Паскуале”: мары і хмары
Прэм’ера заўжды апынаецца ў цэнтры ўвагі. Калі ж новы спектакль прымеркаваны да фестывалю і тым больш адкрывае яго, а пастаноўка разлічана на творчую моладзь і паказ адбываецца акурат напярэдадні конкурсу маладых артыстаў, дык стаўленне публікі і крытыкаў увогуле асаблівае. Менавіта так адбылося з прэм’ерай оперы “Дон Паскуале”, якая адкрыла ІХ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум — напярэдадні адпаведнага V Міжнароднага конкурсу вакалістаў.
Далей
Светлыя сны Алісы
“Аліса ў Краіне цудаў” Льюіса Кэрала не самы папулярны ў тэатры твор. Калі паспрабаваць прыгадаць яго вядомыя сцэнічныя ўвасабленні, у галаву прыйдзе толькі балет Крыстафера Уілдана з музыкай Джоні Талбата, пастаўлены ў 2011 годзе ў Каралеўскай Оперы (Лондан), на радзіме аўтара “Алісы”. У беларускім тэатры да казкі Кэрала звяртаюцца рэдка. І вось малады і амбітны рэжысёр Валерый Карышаў рызыкнуў.
Ён даўно працуе ў Гродзенскім тэатры лялек акцёрам, некалькі гадоў таму скончыў курс рэжысуры
ў Акадэміі мастацтваў. На роднай сцэне пасля выпуску ён ужо паспеў паставіць два спектаклі для дзяцей: “Мядовую казку” ды “Незямныя прыгоды”. І вось чарговая прэм’ера.
Далей
Беларускі партрэт: межы часу
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава “Сучаснікі XX. Стагоддзе беларускага
партрэта”, на якой сабрана 150 твораў жывапісу, графікі і скульптуры з розных дзяржаўных збораў і прыватных калекцый. Маштаб экспазіцыі сведчыць не толькі пра разнастайнасць творчых падыходаў, але і пра тое, што цягам цэлага веку гэты складаны і цікавы жанр не здаваў сваіх пазіцый. Толькі калекцыя жывапісных партрэтаў мастацкага музея ў тры разы перавышае агульную колькасць прапанаваных гледачам работ. З гэтай прычыны выстава не ўяўляе з сябе анталогію, а менавіта дэманструе шляхі развіцця жанру.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
Правільным шляхам ідзеце, Алена Генадзьеўна!
Не люблю лічбаў. Але навіна з Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы прымусіла заняцца практычнай статыстыкай. Справа ў тым, што дырэктар названай ЦКС Алена Заяц даслала ў рэдакцыю інфармацыйную таблічку на тры старонкі з хвосцікам (вельмі шчыльна, без інтэрвалаў) аб правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Я пачаў падсумоўваць. Атрымалася, што з 20, 23 — 31 снежня 2018 года да 1 студзеня года наступнага па 17 клубных установах горада і раёна пройдзе 76 святочных акцый (ад ранішнікаў, тэатралізацый і выстаў да мультсеансаў, маскарадаў і дыскатэк). Брава, Алена Генадзьеўна! Не пабаяліся даслаць план, значыць, не пабаіцеся яго і рэалізаваць дзеля навагодняй эканамічнай падвышкі культуры ЦКС.
Далей
Гістарыёграф
Музей, што з’явіўся праз краўдфандынг
Першы музей Адама Міцкевіча з’явіўся ў 1911 годзе ў Вільні, другі — у 1930 годзе ў Парыжы. Трэці рана ці позна меўся паўстаць у Навагрудку — зважаючы хаця б на тое, якую ролю старажытны горад і ягоныя ваколіцы адыгралі ў жыцці паэта. Паводле большасці крыніц, гісторыя ўстановы пачынаецца з 1955 года. Аднак мала хто ведае, што спробаў яе заснаваць было ажно тры. Гісторыя музея драматычная, але ў нечым і павучальная.
Далей
Актуаліі
Заслона ўзнята!
Учора з галоўнай сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разляцеліся “Буслы” — прыйшоў да доўгачаканага фіналу V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. Сёлета на запаветную статуэтку птушкі з заслонай замест крылаў аўтарства Уладзіміра Цэслера прэтэндавалі 48 спектакляў, што прайшлі праз сіта адборачных камісій.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Дом для творцаў
19 снежня ў гістарычным цэнтры Мінска напярэдадні 15-гадавога юбілею Прадзюсарскага цэнтра “СПАМАШ”, які рыхтуе маладых выканаўцаў да нялёгкай працы ў шоу-бізнесе Беларусі, краінах СНД і нават Еўропы, адкрыўся яго новы будынак па адрасе вуліца Камуністычная, 24.
Далей
Каментарыі (3)
У пошуках новых аўтараў
21 снежня для падрыхтоўкі да XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў сталіцу завіталі прадстаўнікі старэйшага выдавецтва на постсавецкай прасторы “Молодая гвардия”.
Далей
Паміж двума полюсамі
Найлепшым ігравым фільмам года журы Нацыянальнай кінапрэміі, што ўручалася 17 снежня, прызнала незалежны праект “Унутры сябе” Сяргея Талыбава і прадзюсарскай групы “Першая КінаВідэаКампанія”. Аднак па колькасці намінацый лідзіраваў вядомы гістарычны баявік кінастудыі “Беларусьфільм” — “Сляды на вадзе” Аляксандра Анісімава. Ён і ўзяў узнагароды ў васьмі катэгорыях з дванаццаці, у якіх удзельнічаў.
Калі фракі знятыя, статуэткі раздадзеныя і святочная эйфарыя сышла, самы час разабрацца, як жа прайшла Першая Нацыянальная кінапрэмія.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Палессе — Парыж — Мінск
У славутым, эпатажным для свайго часу, творы Генры Мілера ёсць цікавая сентэнцыя пра тое, што Парыж — гэта месца, дзе ўсё дасягае свайго апагея. Гэта меркаванне можна дапасаваць да лёсу мастака Міхаіла Кікоіна (1892 — 1968): нарадзіўся ў Беларусі (розныя крыніцы называюць месцам нараджэння Гомель альбо Рэчыцу), тут адчуў пакліканне да мастацтва, а вось апагей ягонай творчасці прыйшоўся на Парыж.
Далей
Сустрэча з “Мадлен”
Яшчэ адну работу Хаіма Суціна прывезлі ў нашу краіну — у галерэі “Арт-Беларусь”, дзе зараз ладзіцца выстава да 125-годдзя з дня нараджэння мастака, адбылася прэзентацыя карціны “Якая заснула з кнігай. Мадлен Кастэн”. Партрэт 1937 года вядомага французскага дэкаратара і антыквара, а ў той час яшчэ і блізкай сяброўкі і апякункі мастака, стаў трэцім па ліку творам Суціна ў карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка” і ў Беларусі.
Далей
Страта
На вастрыі часу
Гэты год прынёс асабліва многа страт сярод дзеячаў культуры і мастацтва. Вось і днямі — пайшоў з жыцця вядомы кампазітар Кім Цесакоў, чыя творчасць заўсёды была на вастрыі часу.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры 118: ідэі, асобы, намеры
Сваю “Справу” займець
Чашніччына: работнікі культуры асвойваюць азы эканомікі
“Мне цікава жыць стала. Я нават паліць кінуў, бо хачу паглядзець, як унукі будуць расці”, — распавядаў мне старшыня Іванскага сельсавета Міхаіл Гацура. А жыў ён у Сяльцы, дзе разам з жонкай Валянцінай спяваў у народным фальклорным гурце “Прасніца”. Менавіта яна і праславіла Сялецкі дом фальклору.
Ужо тады вёска была пенсіянерскай, але пявунняў хапала, каб той “спеўны” дом не сумаваў. Пісаў я пра гэта ў 2008 годзе. А сёлета даведаўся, што няма ўжо Міхаіла Гацуры. Дзякаваць Богу, з унукамі ўсё ж паспеў жыццю парадавацца. Старэйшы — ужо шасцікласнік, кажуць. Але дом фальклору скасавалі, і вёска — дажывае. З гэтай нагоды падкрэслю яшчэ раз: знікненню беларускай вёскі замінаюць не ўстановы культуры, а людзі, якія там працуюць. Схіляю перад такімі галаву.
Далей
Карані
“Мая беларускасць пачалася з “Песняроў”
Калі знянацку запытаць у звычайнага чалавека, што ён ведае пра Разань, дык найбольш верагодныя два варыанты адказу. Разань — горад які часта згадваецца ў вершах Сяргея Ясеніна. І ў Разані знаходзіцца ВНУ, дзе рыхтуюць афіцэраў расійскіх паветрана-дэсантных войск (ПДВ). Таму даем дадатковую інфармацыю: у згаданай вучэльні ПДВ рыхтуюць кадры і для нашай арміі. Музей гісторыі паветрана-дэсантных войск, што створаны пры навучальнай установе, узначальвае ўраджэнец Беларусі Сцяпан Таненя. Ён жа стаіць на чале грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Разані і Разанскай вобласці”.
Не так даўно Мінск наведаў памагаты спадара Танені па справе музейнай і справах беларусаў Разаншчыны — Ігар ФІЛАТАЎ. Ён старшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі ПДВ і намеснік старшыні згаданага аб’яднання. Вонкава спадар Ігар чымсьці падобны да Уладзіміра Мулявіна. Таму, натуральна, першым узнікае пытанне пра ягонае стаўленне да творчасці “Песняроў”.
Далей
Раскадроўка
У памкненні да неба
І вось падчас той сяброўскай гутаркі ля каміна айцец Фёдар Конюхаў дзеліцца сваёй папраўдзе неверагоднай задумай: абляцець вакол зямнога шара без пасадкі. Прычым ляцець ён будзе на самалёце з электрарухавіком на сонечных батарэях.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |