Свежы нумар
Соцыум
Калі засталася спадчына...
Летась пайшоў з жыцця Георгій Паплаўскі — творца, якога пры жыцці лічылі класікам. Ён належыць да кагорты мастакоў, якія ва ўжо далёкія 1960-я здзейснілі ў нашай культуры ментальную рэвалюцыю — вывелі беларускае выяўленчае мастацтва з замкнёнага кола этнаграфічна-вясковых традыцый у мадэрны свет, надалі яму дынамікі і крэатыву. Георгій Паплаўскі годна прадстаўляў Беларусь у кантэксце савецкай культуры — і Савецкі Саюз ва ўсім свеце. Гэта асоба з таго ж шэрагу, што і Міхаіл Савіцкі, Гаўрыіл Вашчанка, Леанід Шчамялёў. Адсюль і мая выснова: гэтак жа, як згаданыя творцы, Паплаўскі варты мемарыяльнай галерэі.
Як, напрыклад, і геніяльны пейзажыст Віталь Цвірка і папраўдзе касмічных маштабаў творца Аляксандр Кішчанка. Пра ўласныя музеі ці галерэі яны таксама ў свой час не парупіліся. Зрэшты, пагаворым пакуль пра Паплаўскага.
Далей
Свежы бохан ад Палевіка
Музей хлеба, міфалагічны цэнтр і турыстычна-прывабныя Смілавічы. Пра гэтыя і многія іншыя культурныя праекты, падтрыманыя Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных нацый, гаварылі
на “Кастрычніцкім эканамічным форуме”, які днямі адбыўся ў Мінску.
Далей
Дзяжурны па нумары
“Я — начальнік, ты...”
За свой журналісцкі век змяніў ці не з дзясятак рэдакцый. Справа натуральная: чалавек шукае лепшай долі, а газетчык — максімальнага задавальнення ўласных творчых амбіцый. Артыст, мастак, журналіст — істоты капрызлівыя, у несправядлівасці чэзнуць і ніякавеюць. Не надта пашанцавала мне з другім па ліку галоўным рэдактарам. Аднойчы выклікае мяне, дваццацігадовага, і кажа; “Спрачаешся ты, Яўген, пастаянна, а таго, відаць, не ведаеш, што існуе правіла залатое: “Я — начальнік, а ты — дурань!” Дурнем быць вельмі не хацелася…
Далей
Prof-партфоліа
Ёсць давер, няма адлегласці
Летась у фінал Нацыянальнай тэатральнай прэміі патрапіла нямала праектаў прыватных калектываў, у тым ліку — Камернага драматычнага тэатра (КДТ). Ён спрабуе сябе ў розных жанравых кірунках, эксперыментуе з формай і матэрыялам. А на наступным тыдні прэзентуе сваё бачанне імерсіўнасці: публіку запросяць на містычны трылер паводле Паўла Каэльё “Д’ябл і сеньярыта Прым”, у якім кожнаму гледачу прапануецца свая роля. Пра складанасці ў распрацоўцы спектакля, жанр якога пакуль мала распаўсюджаны ў Беларусі, аглядальніку “К” распавяла галоўны рэжысёр КДТ, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Наталля БАШАВА.
Далей
art-блог
Стыльная Муха і закаханы “батан”
У Цэнтры творчых праектаў сталічнага ТЮГа паставілі “Муху-Цакатуху”, пазначыўшы яе ўзроставай катэгорыяй 0+. Атрымаўся добры (у абодвух сэнсах слова), відовішчны, напоўнены інтэрактывам спектакль для ўсёй сям’і, дзе ёсць над чым паразважаць.
Далей
“Вяртанне дадому”
Так назвала сваю апошнюю выставу ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава мясцовая мастачка Ірына Рагавая. Нібы прадчувала нешта… Літаральна праз некалькі дзён пасля вернісажу нашай таленавітай зямлячкі не стала.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
У стане разгерметызацыі
Завяршыўся VIII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART. Час падвесці вынікі
Беларускі шоукейс, які складаў дзесяць спектакляў з агульных 19-ці, абмяркоўвалі запрошаныя на фестываль замежныя крытыкі (гл. “К” № 41). Разгорнутыя рэцэнзіі на гэтыя спектаклі мы давалі яшчэ раней — пасля прэм’еры кожнага з іх. Таму больш мэтазгодна засяродзіць увагу на міжнароднай праграме. Але, вядома, параўноўваючы яе з беларускай. І не забываючыся на Школу TEARTа, у рамках якой ладзіліся майстар-класы, творчыя сустрэчы, абмеркаванні.
Далей
На людным месцы
Кветкі для мамы
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе персанальная выстава мастачкі Вольгі Данілюк. Менавіта такім чынам яна вырашыла павіншаваць сваю маму Тамару Аляксееўну з днём нараджэння. На кожнай з 19 прадстаўленых работ — кветкі. Іх выгадавалі мама і сястра, прынёс з прагулкі сын. Вольга Данілюк працуе ў тэхніцы алейнага, акварэльнага, пастэльнага жывапісу, цікавіцца батыкам, мастацкім тэкстылем, стварае аўтарскія лялькі, паштоўкі і сувеніры, робіць ілюстрацыі для дзіцячых часопісаў. У 2016 годзе калекцыя беларускай вопраткі Вольгі Данілюк заняла першае месца ў намінацыі “Тэкстыль” на Беларускім тыдні мастацтваў у Мінску. Пра гэта распавяла малодшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы “Пружанскі
палацык” Арына Сысыляціна.
Далей
Крыло Эраса
У калекцыі музея “Замкавы комплекс “Мір” знаходзіцца французскі веер XIX стагоддзя, на якім адлюстраваны Эрас разам з Псіхеяй. І такі сюжэт — зусім невыпадковы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Народны па прызванні
Да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста
Даўно ўжо няма з намі Яўгена Патафеевіча, як няма і многіх іншых выдатных майстроў коласаўскай сцэны. І толькі памяць раз-пораз абуджае з нябыту тыя незабыўныя спектаклі, у якіх яны здзіўлялі і радавалі гледачоў.
Далей
Суботнія сустрэчы
Гродзенскі балкон Сільвановічаў
Аляксандра СІЛЬВАНОВІЧА ў поўнай меры можна назваць гродзенскім мастаком. Свой родны горад ён
на доўгі час пакідаў хіба толькі падчас вучобы: спачатку ў Гімназіі-каледжы мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка, а потым у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Разам з жонкай, дырэктарам Гродзенскай выставачнай залы Ірынай СІЛЬВАНОВІЧ, яны зладзілі не адзін творчы праект. Не так даўно вось спрычыніліся да новага важнага для культуры Гродна пачыну — адкрыцця культурнага цэнтра “Фестывальны”, якім таксама кіруе Ірына.
Яшчэ адной нагодай для нашай размовы стала выстава “Рух”, зладжаная па запрашэнні куратара
Наталлі Сяліцкай у галерэі “Арцель” у Мінску.
Далей
Каментарыі (2)
Тэма
Ад пано з саломкі да членства ў FIAPF
Амаль паўтары сотні стужак з усяго свету, шматлікія конкурсныя і пазаконкурсныя праграмы, некалькі складаў міжнароднага журы, індустрыяльная платформа для абмену вопытам паміж прафесіяналамі, імідж галоўнай кінападзеі года ў краіне — гэта ўсё пра “Лістапад” цяперашні. Мы вырашылі згадаць, як і чаму ён з’явіўся ў 1994 годзе, кім ствараўся і што за шлях прайшоў за апошнюю чвэрць стагоддзя.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Актуаліі
Увайсці ў гісторыю не як варвар
Назва яго стужкі — правакатыўная і інтрыгоўная. Але гэтым разам яна не спрацавала. Румынскі рэжысёр Раду Жудэ, аўтар фільма “Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары”, насамрэч увойдзе ў гісторыю, усё ж, у іншай іпастасі — як уладальнік Гран-пры юбілейнага XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
Ды і сам “Лістапад” у гісторыю фестывальнага кінаруху ўвайшоў даўно і зусім не па-варварску: амаль усе замежныя госці сёлетняга фестывалю адзначалі яго рэспектабельнасць, добрую рэпутацыю і дыхтоўны падыход да праграмы, у асноўны ігравы конкурс якой адбіраюць кіно краін былога сацлагеру.
Далей
Новая кропка на тэатральнай карце
5 лістапада ў прысутнасці кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай, міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара і іншых афіцыйных асоб быў адкрыты пасля рэканструкцыі будынак Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра на праспекце Машэрава.
Далей
У гонар Песняра
2 лістапада 2018 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася XXXІI навуковая канферэнцыя “Каласавіны — 2018”, прысвечаная 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзю выхаду паэмы “Новая зямля”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Феерыя балетнага мадэрну
20 — 25 лістапада ўжо ў 31-ы раз пройдзе знакаміты IFMC — Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Асноўныя падзеі, вядома, разгарнуцца ў Віцебску. Але пачнецца форум, паводле традыцыі некалькіх апошніх гадоў, у сталіцы, на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. І сёлета закране нават Гомель, радзіму яшчэ аднаго харэаграфічнага свята міжнароднага разгортку — “Сожскага карагода”.
Далей
Страта
Пад гукі габоя
Пайшоў з жыцця прафесар, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Нічкоў. Яшчэ пры жыцці яго імя стала ледзь не сінонімам выканальніцтва на драўляных духавых інструментах у нашай краіне.
Далей
Традыцыя: стан, проблемы
Пра ваду і камень
Каму патрэбны інавацыйныя методыкі далучэння да народнага беларускага мастацтва?
30 кастрычніка Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускі фонд культуры
і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры
і мастацтваў правялі на базе апошняй установы “круглы стол” на тэму “Традыцыйная культура беларусаў: сучасны стан, праблемы захавання і развіцця”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і творчых суполак, кіраўнікі абласных метадычных цэнтраў, навукоўцы,
работнікі ўстаноў культуры, фалькларысты…
Мадэратарамі “круглага стала” выступілі прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч і старшыня Беларускага фонду культуры Тадэуш Стружэцкі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Погляд з XXI стагоддзя
Віцебская мадонна
2 лістапада споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Веры Ермалаевай
Канец верасня 1937 года. Аральскае мора. На старую баржу грузяць вялікую групу зняволеных. Праз некаторы час судна прычальвае да пясчанага незаселенага вострава. Зняволеных высаджваюць на бераг. Баржа сыходзіць у зваротны шлях. Людзі ж застаюцца на востраве без ежы і пітва. Усе яны асуджаны на пакутніцкую смерць.
Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, сярод гэтай групы смяротнікаў была і мастачка Вера Ермалаева. Гэта яе Марк Шагал назваў Віцебскай мадонай. Гэта яна разам з Казімірам Малевічам стварыла ў Віцебску знакамітае аб’яднанне УНОВИС. Гэта яна была апошнім рэктарам Віцебскага мастацка-прамысловага інстытута і зрабіла ў ім адзіны выпуск студэнтаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |