Свежы нумар
Соцыум
Тэатр на мове жэстаў
У Акадэміі мастацтваў з’явіліся асаблівыя студэнты
Тэрмін “інклюзія” шчыльна ўвайшоў у наш лексікон, таму ідэі пра роўнае стаўленне да ўсіх грамадзян, у тым ліку да людзей, якія маюць фізічныя або псіхічныя асаблівасці, не падаюцца нечым новым. Вось толькі стварэнне сапраўды безбар’ернага асяроддзя не зводзіцца адно да паўсюднага ўзвядзення пандусаў. Паспрабуйце перанесці звычайнае для моладзі памкненне вучыцца
ва ўніверсітэце на юнакоў і дзяўчат з інваліднасцю. Ці ёсць у іх такая магчымасць?
У некаторых яна ўжо з’явілася. Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў набрала першы ў сваёй гісторыі курс акцёраў з паслабленым слыхам. Ажыятаж на ўступных экзаменах быў ашаламляльным: на сем месцаў падалі больш за сотню заяў!
Далей
Сюррэалізм на пальцах
Першы ў краіне відэагід з сурдаперакладам прэзентуюць 30 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. “К” распавядае, хто, як і калі можа ім скарыстацца.
Далей
аКно ў свет
Опера для пачаткоўцаў
Ва Украіне ў апошнія гады — сапраўдны тэатральны бум. У той час, як нават на прасунутым у культурных адносінах Захадзе назіраецца — па тамтэйшых мерках — спад цікавасці да тэатральнага мастацтва, у нашых паўднёвых суседзяў — аншлагі. Назіраюцца яны і ў оперным тэатры. І некаторыя прыдумкі суседзяў, без сумневу, могуць быць карыснымі і нам.
Далей
art-блог
Не толькі пра Малера і Стравінскага
Сакрэты поспеху класічнага фэсту
Праграмы VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, што праходзіў у Мінску з 7 па 20 кастрычніка, як заўжды, вылучаліся асветніцкім вектарам ды імкненнем далучыць да музычнай класікі людзей розных узростаў і мастацкіх густаў.
Далей
Ментальнае люстэрка Арменіі
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава “Армянская палітра”, прысвечаная 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных зносін паміж нашымі дзяржавамі. Экспануецца жывапіс і графіка армянскіх мастакоў розных пакаленняў. Тут і тыя, хто творча сцвердзіўся яшчэ ў савецкі час, і тыя, чые пошукі і сталенне прыпадаюць на гады незалежнасці.
Далей
Драбочкі Боскага адбітку
Брэсцкі тэатр лялек цяжка было папракнуць у правінцыйнасці і да прызначэння Аляксандра Янушкевіча на пасаду галоўнага рэжысёра. Але за апошні год жыццё калектыву прыкметна ажывілася. Тэатр утрапёна шукае і засвойвае арыгінальныя тэмы, новыя тэксты і формы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
Патанцаваць з Барбарай Радзівіл
У лістападзе спаўняецца 30 гадоў ансамблю народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага сельскага дома культуры, што ў Асіповіцкім раёне. Прыдумала і стварыла яго Соф’я Мароз. Тады ў калектыве бабулькі былі. Цяпер “Сузор’ем” кіруе дачка Соф’і Віктараўны Наталля Еўдакімовіч. Ансамбль памаладзеў, з’явіліся ў ім танцавальная ды інструментальная групы. Варта дадаць, што першым у склад памаладзелага “Сузор’я” ўвайшоў муж Наталлі — Аляксандр.
Далей
Гістарыёграф
“У тое, што рабілі, свята верылі”
У гэтым месяцы адзін за адным выпалі два важныя для нашай гісторыі юбілеі. 29 кастрычніка стагоддзе святкуе беларускі камсамол. А трохі раней споўнілася 75 гадоў з дня аднаўлення працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Нагадаю: здарылася гэта ў 1943 годзе, калі, здавалася б, было зусім не да вучобы. Амаль уся тэрыторыя Беларусі пакуль яшчэ заставалася пад акупацыяй, таму заняткі праходзілі на станцыі Сходня пад Масквой.
Асоба, пра якую я хацеў бы распавесці, у пэўнай меры лучыць абодва гэтыя юбілеі. Будучы выбітны навуковец і педагог Давыд Мельцар пачынаў свой жыццёвы шлях камсамольскім лідарам адроджанага БДУ. Прайшоўшы гэтую школу, ён атрымаў той досвед, які потым дазволіў яму вучыць будучых настаўнікаў. Гэты прафесар і доктар навук зрабіў велізарны ўнёсак у падрыхтоўку кадраў для школ Рэспублікі Беларусь, задаючы для іх планку прафесіяналізму і натхняючы сваім прыкладам.
Далей
Суботнія сустрэчы
Ад “Яцвягаў” да “Шчаўкунка”
Днямі народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Валянцін ДУДКЕВІЧ справіў 75-годдзе. Юбілейную вечарыну “Што я люблю, у што я веру…” убачылі не толькі гледачы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога прайшоў канцэрт, але і шматтысячная тэлеаўдыторыя.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Актуаліі
Мульцяшныя істоты з палескіх балот
Мастачку-пастаноўшчыцу і рэжысёра Святлану КАТЛЯРОВУ (на здымку) можна палюбіць ужо адно за яе вясёлы нораў. Частуючы мяне гарбатай у сваёй майстэрні на кінастудыі “Беларусьфільм”, яна шмат жартуе — у тым ліку і пра свой нядаўні твор. Нагодай для сустрэчы з маладой аўтаркай стала набліжэнне ажно двух айчынных фестываляў, у якіх прымае ўдзел “У Палессі на балоце” — сумесная стужка Святланы і яе калег Руслана Сінкевіча, Руслана Бурмакова і Марты Герашчанка.
Літаральна заўтра ў Магілёве завершыцца форум анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, дзе альманах спаборнічае ў асноўным конкурсе з 60-цю работамі беларускіх і замежных калег. А ўжо праз тыдзень фільм можна будзе пабачыць на Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” у рамках Нацыянальнага конкурсу.
Далей
Эмацыйны код камсамола
Юбілей Камсамола ў Беларусі адзначаецца на высокім узроўні. Сярод мерапрыемстваў, прымеркаваных
да 100-годдзя арганізацыі — выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яе экспазіцыя не з’яўляецца падборкай ілюстрацый да гістарычнага нарыса. Гэта эмацыйны аповед пра эпоху, якая скончылася ў 1991 годзе.
Незалежна ад свайго стаўлення да яе, мінуўшчыну краіны трэба ведаць. А яшчэ лепей — разумець. У гэтым сэнсе эмацыйны код значыць болей, чым навуковы тэкст.
Далей
Прэмія работнікам культуры
На падставе пратакола пасяджэння Камісіі па прысуджэнні Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ад 24 верасня 2018 года па рашэнні Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ад 26 верасня 2018 № 286 прысуджана Прэмія Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва 2018 года.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Повязь імклівых гадоў
23 кастрычніка ў Доме прэсы адбылася прэзентацыя кнігі “У рытме імклівых гадоў. Нарысы гісторыі камсамола Беларусі”, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння ВЛКСМ. Зборнік выйшаў у свет пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Далей
Каментарыі (5)
Да “Лістапада” засталося пяць дзён
У продажы з’явіліся білеты на фільмы XXV Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”, які пачнецца ўжо ў наступную пятніцу. У праграме — больш за сотню фільмаў, якія пакажуць у конкурсных і пазаконкурсных праграмах.
Далей
Страта
“Ён не іграў — ён выказваўся”
Усяго дзень да свайго 74-годдзя не дажыў народны артыст РСФСР Мікалай Карачанцаў. У пятніцу, 26 кастрычніка, цяжкая хвароба забрала легендарнага акцёра, чые працы на сцэне Ленкома сталіся вехай ў гісторыі савецкага тэатра, а кінавобразы ўзрушылі не адно пакаленне гледачоў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Персона
Жывапіс у паветры і байцоўскія куры
Ёсць мастакі, чыю “наскасць” сёння трэба даводзіць з пенай ля рота — бо на іх даўно і сур’ёзна прэтэндуюць іншыя культуры, ды і самі творцы пры жыцці не надта выразна вызначалі ўласную нацыянальную прыналежнасць. Класік сучаснага мастацтва Польшчы Лявон ТАРАСЭВІЧ — не з іх кагорты. Яшчэ ў юнацтве ўсвядоміўшы сваю беларускасць, жыхар вёскі Валілы (што зусім непадалёк ад мяжы) беларусам і застаецца.
Што асабліва прыемна, класік гэты (у адрозненне ад многіх іншых) — жывы! З ім можна цікава пагутарыць на добрай беларускай мове. На жаль толькі, аказій бракуе — у Мінск ён завітвае нячаста. Але калі такое, усё ж, здарылася, і мастак прыехаў для ўдзелу ў вялікім праекце ZBOR, не выпадала грэбаваць магчымасцю ўбачыць легенду жыўцом.
Далей
118: ідэі, асобы, намеры
Край цмокаў ды рыцараў
Музейная прывабнасць навагрудскай прасторы
Калі вы знаходзіцеся ў складзе экскурсійнай тургрупы, якая дзесьці за гадзіну папярэдзіла кіраўніцтва кавярні ці рэстарана (такіх у горадзе больш чым з паўдзясятка набярэцца) пра свой візіт, дык вы атрымаеце комплексны абед за тры рублі. Пагадзіцеся, запеўка да артыкула пра горад-музей Навагрудак вельмі сімпатычная. Маўляў, вось яна, належная інфраструктура. Аднак, на мой погляд, усё павінна быць зручным не толькі для гасцей, але і для жыхароў таго паселішча, завулкі якога нагадваюць тэматычныя залы гістарычнай экспазіцыі і застаюцца пры гэтым утульнымі, незвычайнымі, цікавымі і прывабнымі.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Промні мовы ў “цёмныя вякі”
Неўзабаве пасля інкарпарацыі ў склад Расійскай імперыі тэрыторыі Беларусі пачалося яе навуковае вывучэнне, якое прадугледжвала збіранне народных песень, казак, замоў, абрадаў. Лік гэтых запісаў ідзе на тысячы. А першае такое даследаванне было зроблена ўжо ў 1786 годзе — гэта “Апісанне Крычаўскага графства або былога староства” Андрэя Мейера. І сярод адметнасцяў нядаўна далучаных тэрыторый там прыгадваецца і адмысловая гаворка мясцовага люду.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |