Свежы нумар
Тэндэнцыі
Пра малую радзіму — у фармаце любові
Цвіком праграмы фэсту “Александрыя збірае сяброў”, які распачаўся сёння, традыцыйна стане музычна-тэатральнае прадстаўленне, якое рыхтуе тэлеканал АНТ. Сёлета яно мае назву “Малая радзіма” і прысвячаецца ўсім, хто не згубіў з ёю душэўныя повязі. Як кажа рэжысёр мюзікла Максім СОКАЛ, менавіта ўласныя ўспаміны пра родны куток (што праўда, гэта не малюткая вёсачка, а мінская Чыжоўка ў Мінску, але малая радзіма, вядома, у кожнага свая) дапамаглі яму ў стварэнні новага — і даволі рэдкага для нашых краёў — эстраднага твора буйной формы.
Далей
Ляцець, нічога не баючыся
30 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара з сёлетнімі выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Рэспубліканскага балю з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Далей
Гран-пры атрымаў Пясняр!
Напрыканцы чэрвеня ў Душанбэ адбыўся XV Міжнародны конкурс “Мастацтва кнігі” дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларускія выдавецтвы атрымалі 11 узнагарод
Далей
Ён быў настаўнікам мэтраў
Са Злучаных Штатаў Амерыкі прыйшла сумная навіна — у апошні дзень чэрвеня на 81-м годзе жыцця нас пакінуў Анатоль Занеўскі. Легендарны прадстаўнік “старой гвардыі” плакатыстаў, стваральнік кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, называць якога сваім настаўнікам лічаць за гонар многія сённяшнія мэтры.
Далей
Соцыум
Станцуем будучыню?
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў упершыню выпусцілі балетмайстраў сучаснага танца. Абарона іх творчых прац прайшла ў выглядзе публічнага канцэрта-спектакля PRO на сталічнай пляцоўцы ОK16 — па квітках і з поўным аншлагам. Прычым арганізацыйныя клопаты ўзяў на сябе магістрант іншай кафедры — менеджмента сацыякультурнай дзейнасці. Так што вынік можна назваць плёнам міждысцыплінарнага супрацоўніцтва.
Далей
Каментарыі (1)
Форум: гаворым пра актуальнае!
Выхаванцы Герлавана
На абароне дыпломаў мастакоў тэатра я ўпершыню пазайздросціла выпускнікам: настолькі яскрава было бачна, што шэсць гадоў навучання ў майстэрні Барыса Герлавана на кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшлі надзвычай насычана і плённа для будучай прафесіі. Як вынік — уся пяцёрка дыпломнікаў да выпуску займела значны спіс працаў у прафесійных тэатрах краіны і замежжа.
Далей
Утрымацца цяжка, сысці немагчыма
12 ліпеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце экранных мастацтваў распачынаецца набор на курс рэжысёраў-аніматараў. Весці яго будуць два знаных беларускіх майстра: Міхаіл Тумеля і Аляксандр Ленкін. Напярэдадні прыёму дакуметаў “К” пагутарыла з Міхаілам ТУМЕЛЯМ, для якога будучы курс стане ўжо трэцім у педагагічнай практыцы, і высветліла, што чакае новых студэнтаў.
Далей
Prof-партфоліа
“Жыліцкі Версаль” у валізцы
“К” ужо пісала пра тое, што вызначаны пераможцы XXVI рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Сёння гаворка пра канкрэтнага ўладальніка прэміі — Жыліцкую сельскую бібліятэку-філіял сеткі бібліятэк Кіраўскага раёна. Гэтага поспеху ўстанова дамаглася ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” сярод бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці. Супрацоўнікі склалі летапіс роднай вёскі, уплыў на якую аказаў палац роду Булгакаў, і назвалі ладную па памерах і вазе кнігу “Жыліцкі Версаль”. Я, напрыклад, яшчэ не бачыў падобных самаробных выданняў, падрыхтаваных на такім высокім узроўні. Для альбома нават валізка адмысловая зроблена.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў аКно ў свет
Вечныя тэмы і сюжэты навін
Які ён, нямецкі тэатральны топ-10?
Сёлетні фестываль “Берлінскія тэатральныя сустрэчы”, як заўсёды, прадставіў дзесяць нямецкіх пастановак мінулага сезона, адабраных прафесійным журы. Патрапіўшы туды, я мела магчымасць паразважаць, як развіваецца тэатральны працэс на радзіме Брэхта. А паколькі ў Германіі тэатр ніколі не застаецца ў баку ад вострых сацыяльных праблем, па выбары спектакляў можна меркаваць і пра тое, што найбольш баліць для нямецкага грамадства.
І сапраўды, ідэйны змест пастановак можа ўразіць айчынную публіку: апрача вечных тэм, на сцэну часцяком выносяцца і актуальныя газетныя навіны.
Далей
art-блог
Сімфанічная аэробіка ў гонар Купалы
Першы паказ спектакля “Жыццё і смерць Янкі Купалы” ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбыўся акурат у дзень смерці паэта — 28 чэрвеня. У адрозненне ад апошніх прэм’ер, аншлагу не было. Няўжо летняе надвор’е перашкодзіла? Ці проста напужала назва?
Далей
Класіка ў рэп-фармаце
Асучасніваць п’есу для пастаноўкі ці пакінуць дзеянне ў эпосе першакрыніцы? Пытанне спрэчнае, але правых тут не знайсці, бо неабходнасць “пераводу” класічнага тэксту на новыя часавыя рэйкі залежыць толькі ад звышзадачы пастаноўшчыка. Рэжысёр Святлана Навуменка разбавіла тэкст Аляксандра Астроўскага сімфарокавымі зонгамі і рэпам. Каб зразумець, што з гэтага атрымалася, трэба завітаць у Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр на “Багатых нявест”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Малюнак на шчасце
Іспанскі мастак Sabek распісаў у Мінску сцяну шматпавярховіка на вуліцы Сталетава. Быццам спецыяльна да Купалля.
Далей
На людным месцы
Хадзем глядзець рэтра-кіно
Ёсць у Бераставіцы возера. У цэнтры горада побач са старадаўнім касцёлам, дзе, паводле легендаў, Кастусь Каліноўскі друкаваў асобныя нумары “Мужыцкай праўды”. Дык вось, бераг таго возера выглядае цяпер утульным і добраўпарадкаваным. Справа ў тым, што намесніку старшыні Бераставіцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Сяргею Чыкуну, чалавеку творчаму, прыйшла ідэя стварыць там кінатэатр пад адкрытым небам. Мясцовы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з імпэтам узяўся за рэалізацыю новага праекта. Для вырабу і ўладкавання лаў, кінапраектара ды разборнага экрана спатрэбілася мінімум фінансавых укладанняў. Вырашылі, што “сінематограф ля возера” займее вузкую спецыялізацыю і будзе дэманстраваць толькі рэтра-кінастужкі. Немалаважны нюанс: паказ фільмаў — бясплатны.
Далей
Тэма
“Абарона — гэта перш за ўсё свята”
Фармальна абарона дыпломных работ — падзея лакальная, узроўню толькі пэўнай навучальнай установы. Але абсалютна зразумела, што менавіта гэты экзамен выяўляе канкурэнтназдольнасць выпускнікоў, патэнцыял ВНУ і важкасць яе слова ў развіцці ўсёй галіны. Таму афіша з раскладам абаронаў дыпломных работ на мастацкім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў была размешчаная пры ўваходзе ў яе ўнутраны дворык, дзе яе маглі пабачыць усе мінакі — і, калі ў іх узнікла цікаўнасць, зазірнуць. Па традыцыі, такія творчыя экзамены ператварыліся ў мастацкія выставы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Кардыяграма дзіцячай душы
Арт-студыя WOSTRAU Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску добра вядомая не аднаму пакаленню гараджан. На першыя творчыя заняткі яна запрасіла дзяцей у 1993 годзе, прыняўшы адукацыйную эстафету ад выяўленчай студыі Мінскага палаца піянераў і школьнікаў, заснаванай яшчэ ў канцы 1930-х гадоў легендарным Сяргеем Катковым. Адпаведна, сёлета “Востраву” — 25 гадоў. На думку яго стваральніка, мастацтвазнаўцы Юрыя ІВАНОВА, слова “юбілей” цяжка выкарыстоўваць у дачыненні да дзіцячай творчасці. Затое, гэта выдатная нагода пагаварыць пра ролю малявання ў жыцці дзяцей і дарослых.
Далей
Праз гасцінец
Эфект залюстроўя
Так і не вызначыўся я з якасцю паслягуст’я ад знятай мною пробы з культуры гэтага аграгарадка. Адчуванне падобна таму -- з савецкіх часоў, калі нярэдка прыстойны тавар ўпакоўваўся ў такую абгортку, што купляць тое, што знаходзілася ўнутры, не было ніякага жадання. Як і штосьцi ў фанціку прыгожым, якое ляжала на прылаўку побач: асадак распаўсюджваўся і на гэта. Вось і ў Хаціславе ўстановы культуры не прастойваюць, забаўляюць людзей і навучаюць, аднак жа настолькі мяне ўразіла зона перад адной з іх, што дакладнае меркаванне пра ўбачанае і пачутае я не сфармуляваў для сябе і па гэты дзень.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Хараство з акна пакоя
Да 85-годдзя беларускага скульптара і мастака Валянціны Міхеевай
Можа падасца, нібы пра чалавека мастацтва — асабліва прызнанага і рэалізаванага — мы ведаем амаль кожную драбніцу. Але гэта — толькі на наш павярхоўны погляд. Хутчэй за ўсё, у душы творцы ёсць тое, што ўтоена ад знешняга свету: усхваляваны пошук, пачуццё недагаворнасці і недастатковасці створанага. Беларускі і савецкі скульптар Валянціна Міхеева (1933 — 2016) ці не ўсё жыццё імкнулася да прызнання іншага свайго таленту — жывапіснага. Разважанні аб творчым дары i аб супярэчлівай прыродзе мастацтва падштурхнулі мяне з нагоды юбілею Валянціны Мікалаеўны звярнуць увагу і на гэтую іпастась творчай асобы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Словы пра мастака Рамана Заслонава
Чарговы герой цыкла сяброўскіх нарысаў Адама Глобуса — яго даўні калега, які даўно жыве ў Парыжы, але і пра родны Мінск не забывае.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |