Свежы нумар
Тэндэнцыі
Прыйшоў вечар — гучыць трамбон
Пяць гадоў таму сталічная плошча Свабоды ўпершыню стала месцам, дзе прынята праводзіць чэрвеньскія суботы, слухаючы джаз. Цяпер ужо музычныя вечары каля ратушы — адна з традыцыйных культурных падзей лета. І чакаюць яе не толькі мінчукі. На бясплатныя канцэрты з удзелам зорак сусветнага маштабу ахвотна едуць і жыхары іншых гарадоў Беларусі. З мінулага года ў фестывалі “Джазавыя вечары з банкам БелВЭБ” удзельнічаюць яшчэ і прадстаўнікі будучага зорнага пакалення. Да выступу ў наступную суботу, якім распачнецца сёлетняя серыя канцэртаў, рыхтуецца 12-гадовы трамбаніст з пасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Ілья КІСЯЛЁЎ.
Далей
![]() Пяць айчынных стужак прадстаўляе беларуская дэлегацыя на кінафестывалі краін-удзельніц Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), што праходзіць днямі ў горадзе Цындао Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Далей
16 чэрвеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар правёў сустрэчу “без гальштукаў” са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён адзначыў, што сваёй місіяй на пасадзе кіраўніка падуладнага ведамства ён бачыць неабходнасць зрабіць як мага болей для творчай моладзі.
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() Абвешчаны ў сакавіку конкурс на эскізны праект помніка ахвярам палітычных рэпрэсій у Курапатах выходзіць на завяршальную стадыю. З шэрагу прадстаўленых праектаў журы вылучыла тры. Іх аўтары працягнуць творчае спаборніцтва — дапрацуюць эскізы да 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў рэктар Беларуйскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна.
Далей
Соцыум
![]() Буйнамаштабныя праекты накшталт аздобы будынкаў, якія разам з акрэсленай функцыяй маюць і прэзентацыйнае прызначэнне (Нацыянальная бібліятэка, Палац Незалежнасці і гэтак далей), стварэнне мемарыялаў ці агульная эстэтызацыя грамадскай прасторы — усё гэта патрабуе скаардынаванай працы людзей розных творчых і вытворчых спецыяльнасцей. Такую каардынацыю і ажыццяўляюць некалькі спецыялізаваных арт-камбінатаў, падпарадкаваных Беларускаму саюзу мастакоў. Яны ж складаюць аснову эканамічнай дзейнасці і, адпаведна, самаго існавання творчага аб’яднання.
Далей
Гродна — сапраўды лідар Беларусі па колькасці гістарычных помнікаў на сваёй тэрыторыі. На жаль, па колькасці звязаных з імі скандалаў — таксама. І калі да баталій вакол рэстаўрацыі Старога замка мы ўжо патрошку пачалі прызвычайвацца, то спрэчкі адносна рамонту на Каложы выбухнулі неспадзявана — рабочыя, пакінутыя без нагляду археолагаў, быццам бы знішчылі культурны слой. Каб зразумець, што насамрэч адбылося каля Барысаглебскай царквы — помніка архітэктуры ХІІ стагоддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці нулявой (самай высокай!) катэгорыі, — “К” выправілася ў Гродна.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі Дзяжурны па нумары
Па мастацкім маршруце
Шпацыр па горадзе, літаратура і тэатр — што паміж імі агульнага? Ці можна спалучыць усё гэта
разам і навошта? У які бок скіроўваць экскурсійны рух? Такія думкі перапаўнялі мяне ў час незвычайнай экскурсіі па Мінску “Горад Горвата”.
Далей
Prof-партфоліа
![]() Калі з’яўляецца тутэйшы аналаг замежнага музычнага хіта, мала хто задумваецца, колькі высілкаў было прыкладзена на стварэнне чакаемай кампазіцыі. Бо справа не толькі ў рыфмаванні слоў паводле кантэксту, а яшчэ ў патрэбе суаднесці словы з музычнай фразай. Калі ж перакласці трэба не проста шлягер, а тэкст сучаснага мюзікла, што вылучаецца разнастайным музычным шэрагам, дасягнуць пастаўленай мэты становіцца складана ўдвая. Аглядальнік “К” даведалася ў мастацкага кіраўніка тэатра “Тэрыторыя мюзікла” Настассі ГРЫНЕНКА, якія цяжкасці ўзнікаюць на шляху пераносу сусветнага матэрыялу на беларускую глебу.
Далей
![]() Што зняў і будзе здымаць “Беларусьфільм”, ці зменіцца структура Нацыянальнай кінастудыі і якіх сцэнарыстаў там шукаюць — генеральны дырэктар установы Уладзімір Карачэўскі пасля 100 дзён на новай пасадзе публічна агучыў праграмныя захады па далейшай працы прадпрыемства.
Далей
аКно ў свет
Пароль — тут і зараз
Стас ЖЫРКОЎ — імя гучнае перадусім ва ўкраінскай тэатральнай прасторы. Але апошнім часам усё часцей яно гучыць і сярод беларусаў: рэжысёр ставіць п’есы нашых драматургаў, а нашы пастаноўшчыкі супрацоўнічаюць з ім як з дырэктарам — мастацкім кіраўніком тэатра “Залатыя вароты” ў Кіеве. Неўзабаве Стас узначаліць яшчэ і сцэнічнае “Паляванне на качак”, да якога рыхтуюцца ў Рэспубліканскім
тэатры беларускай драматургіі. “К” пазнаёмілася з украінскім рэжысёрам падчас аднаго з яго візітаў у Мінск.
Далей
Рэдакцыя плюс...
![]() Музейная справа вачыма новага кіраўніка Нацыянальнага гістарычнага музея
28 сакавіка бягучага года адносна нядаўні выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Павел САПОЦЬКА, які ўзначальваў мастацкую галерэю “Універсітэт культуры”, стаў дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Для многіх такі кадравы ход быў нечаканым: іншым разам маладосць у нас лічыцца ці не заганай. Але факт застаецца фактам: малады ды амбіцыйны, станоўча зарэкамендаваўшы сябе на першым рабочым месцы, узняўся на чарговую і вельмі адказную кадравую прыступку. А гаспадарка яму дасталася, мякка кажучы, няпростая. На сустрэчу з журналістамі “К” Павел Сапоцька запрасіў і сваіх калег — намеснікаў і кіраўнікоў музейных філіялаў.
Далей
art-блог
У сучасным свеце, які не трывае межаў і ўмоўнасцяў, выставачныя залы часта ператвараюцца ў творчыя лабараторыі. А вось працэс адваротны, калі прыватная майстэрня працуе як галерэя, з’ява хоць і не новая, але вельмі рэдкая. А таму — цікавая і смелая. Ідэю такіх “кватэрнікаў” сёння падтрымліваюць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. У іх майстэрні, якая знаходзіцца ў доме насупраць сталічнага Палаца мастацтва, адбылася ўжо не адна выстава.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася прэм’ера драматычнай камедыі “Нявольніцы”. Гэты спектакль — вынік сумеснага праекта з Саюзам тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі.
Далей
![]() Роўна тыдзень таму завяршыўся ХVІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Пераможцам Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прызнана Злата Ларчанка. А тое, як грунтоўна былі прадстаўлены на форуме жывапіс і тэатр, надало падзеі статус сапраўднага свята мастацтваў.
Далей
На людным месцы
Савецкая, 54: вас чакаюць!
Брэст. Пешаходная вуліца Савецкая. Калі дзень святочны ці выхадны, мінакоў тут вельмі шмат. Усе жыццю радуюцца. Можна кавы папіць, музыку паслухаць. Шляхетная вуліца шляхетнага горада. А па адрасе Савецкая, 54 вас асабліва чакаюць. Менавіта тут ад Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра працуюць у адным будынку мастацкая галерэя і сувенірная крама “Скарбніца”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праз гасцінец
Прысмак беларускай кнігі
Гледзячы на сённяшні Моталь, цяжка паверыць, што калісьці адміністрацыйна-тэрытарыяльна ён з’яўляўся вёскай. Ва ўсялякім выпадку, цэнтр яго мала чым адрозніваецца ад невялікага горада. У крокавай, а то і меншай даступнасці тут — Дом культуры, дзе знаходзяцца і бібліятэка, і Музей народнай творчасці, і гасцініца, і кафэ... Рай для прыезджых, што жадаюць правесці тут час культурна. І з карысцю для страўнікаў, бо месца гэта — радзіма знакамітага міжнароднага кулінарнага фэсту “Мотальскія прысмакі”. А таксама радзіма першага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Хаіма Вейцмана. Але за прысмакамі “К” адправіцца сюды налета — на чарговы форум. Пакуль жа “праінспектавала” дзве ўстановы культуры аграгарадка.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |