Свежы нумар
Тэндэнцыі
![]() Сёлета адзначаецца даволі шмат сумных гадавін, датычных жахаў Другой сусветнай вайны. Адна з іх — 75-я ўгодкі знішчэння вёскі Хатынь. Памяці пра яе прысвечаны шэраг мерапрыемстваў — ад навуковых канферэнцый да прэзентацыі новай скульптуры, якая мае быць усталяваная неўзабаве на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу (гл. “К” № 3 за 2018 г.)
Далей
15 cакавіка ў Духоўна-адукацыйным цэнтры ў Мінску адбыліся ўрачыстыя святкаванні з нагоды правядзення Дня праваслаўнай кнігі. Арганізатарамі гэтага знакавага мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы, Мінская духоўная акадэмія і Свята-Елісавецінскі манастыр.
Далей
21 сакавіка ў Магілёве адкрыецца ХІІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@rt.кантакт”. У чым адметнасць сёлетняга фэсту, пазначанага “небяспечным” парадкавым нумарам?
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() У галерэі “Панарама”, што месціцца на 22-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адкрылася персанальная выстава вядомага мастака-акварэліста Вячаслава Паўлаўца “Крокі па вадзе”.
Далей
На конкурс маладых выканаўцаў “Віцебск-2018” у Варшаве выбралі прадстаўніка Польшчы
Адборачныя конкурсы сярод ахвотных выйсці на сцэну віцебскага амфітэатра праходзяць не толькі ў нас, але і ў многіх краінах Еўропы. Нацыянальны “міні-базар” не так даўно адбыўся і ў Варшаве. Прадстаўніцай Польшчы на “Славянскім базары ў Віцебску — 2018” стане чароўная Сыльвія Зэлек.
Далей
Соцыум
![]() Першае публічнае мерапрыемства, на якім Уладзімір Карачэўскі выступіў у ролі гендырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, было прысвечана айчыннай анімацыі. 12 сакавіка
Нацыянальнай бібліятэцы краіны ўрачыста перадалі 36-серыйны анімацыйны збор пра гісторыю ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў “Аповесць мінулых гадоў”. Гэты праект ужо прайшоў “апрабацыю гледачом”, займеўшы нямала прыхільнікаў самага шырокага ўзроставага дыяпазону. І стаў добрым контраргументам сцвярджэнню пра “няякаснасць” айчыннага кіно. Хаця вельмі-вельмі многія тыя гарэзлівыя ды вынаходлівыя мультфільмы ніколі нават і не бачылі.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі ![]() У канцы лютага споўніўся год з часу ўступлення ў сілу Кодэкса аб культуры. За гэты перыяд многія новаўвядзенні былі не толькі апрабаваныя, але і досыць грунтоўна асэнсаваныя. Неаспрэчна, з’яўленне такога эпахальнага дакумента паўплывала на ўсю структуру галіны. Але практычнае, паўсядзённае выкарыстанне кодэкса выявіла і пэўныя недапрацоўкі ў дэталях. У тым ліку,
і ў той яго частцы, якая тычыцца музейнай справы.
Далей
аКно ў свет
Грэчаскі рэжысёр Кірынеас ПАПАДЗІМАТАС — госць і ўдзельнік Міжнароднага фестывалю кароткага метра “Нефільтраванае кіно”, які напрыканцы лютага прайшоў у Мінску. Яго карціна “Манера Грэцыя”, прадстаўленая ў конкурсе ігравых фільмаў, у лік пераможцаў не патрапіла, але стала адным з фаварытаў гледачоў і журы. Зацікавіў гэты твор (а разам з ім і ягоны аўтар) і журналіста “К”. Чым не нагода даведацца пра сучасны кінематограф той краіны, дзе ў свой час нарадзілася ўся еўрапейская культура?
Далей
art-блог
Удзел Беларусі ў 57-й Венецыянскай біенале можна ўрачыста лічыць завершаным.
Фінальным яго акордам стала дэманстрацыя айчыннага павільёна ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Але падрыхтоўка да наступнай, 58-й біенале мусіць распачацца ўжо зараз. Гэтыя словы куратара праекта “Стол” Рамана Заслонава, якія прагучалі на яго фінісажы, падаюцца свайго кшталту рэзюмэ ўсёй гісторыі.
Далей
Творчае аб’яднанне “Квадрат”, якое не так даўно адзначыла сваё 30-годдзе, не з’яўляецца выключна здабыткам мінуўшчыны — хаця фармальна і спыніла сваё існаванне яшчэ ў 1994 годзе. Пра тое сведчыць і юбілейная выстава ў Віцебскім мастацкім музеі, і плённая дзейнасць многіх “квадратаўцаў”, якія маюць
не толькі беларускае, але і міжнароднае прызнанне. “Квадрат” — гэта ўжо міфалогія і брэнд Віцебшчыны. І міфалогія — ва ўсіх без выключэння сэнсах слова.
Далей
На людным месцы
![]() У рэдакцыю заскочыў мой даўні знаёмы — дырэктар Козінкаўскага дома культуры і кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Радуніца” Мікола Туравец. (Козінкі — маленькая вёсачка ці не ў прыгарадзе Мазыра.) З вашага дазволу, я — трошкі пра Міколу Васільевіча. Задавальненне ад прачытанага — гарантую. Дык вось, будучы работнік культуры пачаў граць на гармоніку з… чатырох гадоў. Заўважыў, як на вяселлі музыка паклаў “струмэнт” на лаву, падхапіў яго і зайграў.
І па сёння шчыра не разумее: “Як гэта можна не ўмець граць на гармоніку?”
Далей
Суботнія сустрэчы
У галоўнага мастака Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра КАСЦЮЧЭНКІ ўсё як па нотах. Таму і падчас размовы з ім з нагоды яго 60-годдзя адчувалася падрыхтаванасць і сабранасць. У паўзах паміж інтэрв’ю — абавязковы тэхнічны нагляд за манціроўкай дэкарацый на галоўнай сцэне. Такая прадуманасць — рэнамэ творцы, бо фундаментальным патрабаваннем да сваёй прафесіі ён лічыць дасканалую заглыбленасць
у матэрыял і адказнасць за канчатковы вынік.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты Тэма
![]() Мы шчыра верым, што наша памяць — гэта нашы ўласныя ўспаміны. Мы памятаем пра сваё дзяцінства, сям’ю ды наогул пра наш род. Але насамрэч носьбітамі памяці часта з’яўляюцца нейкія артэфакты — бабуліны ручнікі, акуляры дзядулі, татавы гальштукі ці наш першы ровар, які “перайшоў у спадчыну” ад старэйшага брата. Без погляду на іх мінулае часцяком проста забываецца. Сапраўднымі ж архівамі памяці з’яўляюцца сямейныя фотаальбомы.
Далей
![]() Тыповая сям’я — яна якая? Вялікая ці маленькая? Дружная альбо канфліктная? Можа, гэтыя людзі не родныя адзін аднаму, аднак іх лучыць любоў. А можа, іх знітоўваюць крэўныя повязі, але яны ніколі не могуць знайсці агульнай мовы. Выстава “Родны склон” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў закранае размаітыя праблемы трансфармацыі і разумення сям’і ў сучаснасці.
Далей
Хлопцы з нашага двара
Як “Карабас- Барабас” стаў лагістам
Ёсць такая сумная дадзенасць, калі на пэўным этапе жыцця чалавека вакол яго становіцца ўсё менш блізкіх яму людзей, сяброў, прыяцеляў, добрых знаёмых. Кагосьці адымае фатальнае — непазбежная з касой. Другі знікае з поля ўвагі, застаючыся ў тым жа горадзе, але хаваючыся так, што нават гугль пра яго нічога не ведае. А трэці з’язджае далёка-далёка, і ніякая “павуціна” не здольная замяніць зносіны з ім за кубкам гарбаты, за кулісамі канцэртнай пляцоўкі, ды і проста так, пры сустрэчы на вуліцы.
Станаўленне аднаго з самых вядомых айчынных прадзюсараў і хітмэйкераў — Уладзіміра КУБЫШКІНА — адбывалася на маіх вачах. Шлягеры з яго сыпаліся бясконцай плынню, артысты, якімі ён займаўся,
станавіліся топавымі беларускімі выканаўцамі. Калісьці ён спрабаваў пакарыць яшчэ і Маскву, што амаль
атрымалася. Потым вярнуўся дадому і зноў будаваў айчынны шоу-бізнес. Пакуль не стаміўся. І тады з’ехаў, але ўжо на іншы канец зямнога шарыка, дзе ў яго таксама нешта атрымліваецца. У іншым жыцці,
у іншай прафесіі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў 118: ідэі, асобы, намеры
![]() Уздзеншчына: ад піраміды да дыямента, ад Крапівы да Ёдкі
Бог ведае, як нараджаецца ідэя для канкрэтнай камандзіроўкі. Падстава для гэтай, да прыкладу, узнікла так. У сталічнай букіністыцы набыў за капейкі кнігу “Міншчына”. Разгарнуў наўздагад і прачытаў: капліца роду Завішаў збудавана ў XIX стагоддзі ў выглядзе… егіпецкай піраміды. З таго моманту не было на душы спакою, пакуль не прыдбаў білет да Узды. Пазнаёміўся з мясцовым краязнаўцам і пісьменнікам Дзмітрыем Вінаградавым і вырашыў, што пісаць буду пра краязнаўства, але пра краязнаўства дзейснае, практычнае, выніковае.
Далей
Каментарыі (1)
Асоба і час
2 сакавіка 2018 года на 91-м годзе жыцця адышоў у лепшы свет доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў. Легендарнаму археолагу, дзякуючы якому мы спасцігнулі многія таямніцы сярэднявечных Менеска, Віцебска, Полацка, давялося пажыць у розныя гістарычныя эпохі. Больш за тое — ён і сам стаў цэлай эпохай у беларускай навуцы.
Але мала хто ведае, якім цярністым быў пачатак яго жыццёвага шляху. І ўжо зусім здзівіць многіх наступны факт: у Беларусь малады Штыхаў вярнуўся, бо… зняверыўся ў магчымасці пабудовы камунізму!
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |