Свежы нумар
Тэндэнцыі
Ад Скарыны да малой Радзімы
28 лютага ў Мінску ўрачыста адкрылася юбілейная XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Ужо з першых гадзін сваёй працы прадстаўнічы форум, удзел у якім узялі 32 краіны свету, выклікаў вялікую цікавасць у мінчан і гасцей беларускай сталіцы.
Далей
Час прасторы Суціна
28 лютага смілавіцкі музей “Прастора Хаіма Суціна” адзначыў сваё дзесяцігоддзе. З нагоды юбілею мясцоваму Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, на тэрыторыі якога і знаходзіцца выставачная зала, прысвоена
імя знакамітага земляка.
Далей
Дантэ ў пераказе Далі
Арыгіналы ілюстрацый Сальвадора Далі да “Боскай камедыі” Дантэ цяпер можна пабачыць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Далей
Голас як інструмент Бога
У Мінску ў другі раз праходзіць фестываль “Вялікапостныя канцэрты”, які ладзіць Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Духоўныя спевы гучаць па-за межамі храма — на вялікіх канцэртных пляцоўках, нязменна збіраючы поўныя залы. Пра ідэю і пасыл фэсту распавядае яго куратар — старшы рэгент мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, царкоўны кампазітар манахіня ІУЛІЯНІЯ (Дзянісава).
Далей
Калонка рэдактара
Градус сексізму
Падчас планавання гэтага нумара дырэктар нашай рэдакцыйна-выдавецкай установы Ірына Слабодзіч папрасіла — не, нават настаяла! — каб на яго палосах не было ніякіх ружачак-кветачак. Як вы можаце бачыць, іх тут сапраўды няма. За выключэннем хіба стылізацыі пад творы Алены Кіш, аднак гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
Далей
Соцыум
Прынцэса — таксама чалавек?
Што адбываецца з гераіняй дзіцячых твораў
Казкі пра прынцэс — тэма адвечная, як і прага людзей да чараўніцтва. Са зменай ролі жанчыны ў грамадстве трансфармуецца і вобраз-інфант: сусветныя літаратура, кінематограф, тэатр усё часцей прапануюць не
кісейных паненак, якія плывуць па волі лёсу, а асоб, што дакладна ведаюць уласныя жаданні і мэтанакіравана рухаюцца да сваёй мары. Якія ідэі ў гэтым рэчышчы транслюе нацыянальнае мастацтва?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Дзяжурны па нумары
Тры эцюды пра галоўнае
Хачу распавесці пра трох жанчын, трох колішніх начальнікаў аддзелаў культуры, якія сталі для мяне першымі аўтарытэтнымі настаўніцамі ў асваенні “культурнай” навукі. Было гэта ў 2005 годзе, калі добраўпарадкоўваліся першыя аграгарадкі. Распачыналася праектная дзейнасць па новых культурна-дасугавых тэхналогіях. На якасна новы ўзровень выходзілі пазабюджэтныя захады кожнай без выключэння ўстановы культуры. Усё гэта дадавала надзеі на захаванне беларускага сяла. Але па першым часе тое-сёе з культработы падавалася мне незразумелым. Кабеты прапанавалі сваю дапамогу, узялі, літаральна кажучы, за руку, паказалі, распавялі, пераканалі. Цяпер яны — на заслужаным адпачынку. Вельмі не люблю выслоўе “У нас няма незаменных”… Схіляю перад кожнай галаву.
Далей
art-блог
Музыка і “Целы” — суцэльны фестываль
Штогодні Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае…”, які завяршыўся 15 лютага, стаўся
ў Беларусі пятым, юбілейным. Якія ж падарункі атрымалі меламаны?
Далей
Маэстра, які стварае атмасферу
Пачэснае месца ў праграме фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае…” заняў канцэрт маладых таленавітых музыкантаў — расійскага скрыпача Юрыя Рэвіча і піяністкі Лівікі Сакалоў з Малдовы. Яны выступалі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, за пультам якога ў той вечар быў наш знакаміты маэстра Аркадзь Берын, які цягам многіх гадоў выступае з найлепшымі аркестрамі Еўропы і сусветна прызнанымі салістамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Ці трэба асучасніваць рэтра?
Абяцанага, як памятаем, тры гады чакаюць. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр ўклаўся за ўдвая меншы тэрмін. Улетку 2016-га на старонках “К” галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык агучыў свае мары аб малой сцэне. Напачатку 2018-га яны ажыццявіліся. Публіцы прадставілі эксперыментальную тэатральную майстэрню “Сцэна”. Чакаем навацый?
Далей
Сакральная геаграфія роднай прасторы
Выстава пейзажнага жывапісу “Пад блакітам нябёсаў” у Віцебскім мастацкім музеі прысвечаная найперш любові — як да малой радзімы, так і да ўсёй Беларусі. Сэнсавыя алюзіі на “Горад залаты” Уладзіміра Вавілава і Анры Валхонскага тут з’яўляюцца самі сабою: мастак выяўляе “зямны рай” і сакральную геаграфію роднай прасторы. Жывапісец, выкладчык, навуковец Вячаслаў Шамшур на працягу ўсяго жыцця раскрывае сваім поглядам непаўторную прыгажосць нацыянальнага космасу.
Далей
На людным месцы
“Лапатная” забава бадзяжных артыстаў
Даўно нам пра аўтаклубы не пісалі. А іх актыўная дзейнасць ва ўмовах лютаўскіх маразоў — тэма надзвычай актуальная. Візіт самадзейных артыстаў ў аддаленую вёску — заўжды гарантаванае свята для яе нешматлікіх жыхароў і ці не подзвіг для работнікаў мабільных устаноў культуры. Вось за такія “подзвігі” па леташніх выніках аўтаклуб Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці стаў найлепшым
на Віцебшчыне.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Сэлфі: творца пра твор
Годная шоўку
Маладыя беларускія дызайнеры ўвасобілі маляваны рай мастачкі Алены Кіш на шаўковых тканінах.
У сеціве нават новае слова з’явілася — хусткі-маляванкі. Добрая тэма для разваг пра тое, як музейныя
каштоўнасці ўплываюць на сучасную моду — і наадварот.
Далей
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Цікавей за прыгодніцкі серыял
У тым, што наш будучы класік падрабляў дакументы, ствараючы чужыя фальшывыя радаводы, сёння ніхто ўжо не сумняецца. І ў звязку з гэтым цалкам лагічна высунуць здагадку: а што, калі ён дапамог і сваёй фаміліі стаць больш шляхетнай?
Безумоўна, гэта толькі гіпотэза, а зусім не гістарычны факт. Магчыма, прыйдзе час, калі выяўленыя ў глыбі архіўных сховішчаў дакументы паставяць на ёй крыж. Але пакуль маем тое, што маем. Дакладныя крыніцы, у якіх продкі Вікенція былі б названыя Дунін-Марцінкевічамі, даследчыкам невядомыя.
Законнае права звацца Дуніным Вікенцій Марцінкевіч атрымаў толькі пасля зацвярджэння свайго радаводу Геральдыяй у 1838 годзе. Неўзабаве прэстыжным прыдомкам сталі ахвотна карыстацца як яго сваякі, так і проста людзі з аднолькавым прозвішчам.
Далей
(Не)жаночыя прафесіі
Рухавік Любові
Як адзначыла рэжысёрка-дакументалістка Любоў ЗЯМЦОВА, яе фільмы — пра святло, якое нас трымае. “У цяжкіх жыццёвых сітуацыях раптам знаходзіцца святло, якое не дае нам упасці і зламацца. Яго я і шукаю ў сваіх героях”, — кажа яна пра сутнасць сваёй творчасці. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў сёння штурмуе замежныя індустрыяльныя пляцоўкі, шукаючы грошы на ўласныя фільмы. Летась яна абышла тысячу кінематаграфістаў і патрапіла ў пяцёрку прэтэндэнтаў на грант ад Міжнароднага кінафестывалю ў Амстэрдаме IDFA. Літаральна днямі выпраўляецца ў Прагу на майстар-класы ад Чэшскага інстытута кінематаграфіі. Якім чынам рэжысёрцы ўдаецца рэалізоўваць свае ідэі? І ці ёсць перавагі ў дзяўчыны, якая здымае дакументальнае кіно?
Далей
Каментарыі (1)
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
І пашанцавала ж Валодзю!
Пра жаночы нораў, бензапілу і ліпавую лыжку
Кім толькі не працуюць нашы мілыя жанчыны! У мяне сярод знаёмых на Поўначы нават шпалаўкдачыца была. Вельмі прынцыповая ды мэтанакіраваная дзяўчына. Часовую гэтую прафесію абрала па самай
празаічнай прычыне: плацілі прыстойна. Але не будзем пра матэрыяльныя выгоды. Іншым разам выбарам
не надта жаночай жыццёвай справы кіруюць патрэбы духоўныя. Вось Ірына КУШНЯРУК — разьбяр па дрэве з Камянецкага раёна. І стала ім свядома.
Далей
Жаноцкасць за дырыжорскім пультам
Пра тое, што прыўносяць у прафесію дырыжора жанчыны, распавядае ці не адзіная сёння ў Беларусі яе дзейсная прадстаўніца — дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Марына
ТРАЦЦЯКОВА.
Далей
Эмоцыі, увасобленыя на метале
Марына ЖВІРБЛЯ — мастак-графік. Яе ўлюбёная тэхніка — афорт, адна з разнавіднасцей гравюры па метале. Прафесіяналы кажуць, што гэта занятак для людзей з моцнымі нервамі і здольнасцю да засваення складаных тэхналогій. Інакш кажучы — мужчынскі занятак. Прытым, што нават не кожны мужчына гэта пацягне. Тым не менш, на сённяшні дзень Марына Жвірбля — адзін з лепшых афартыстаў Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праз гасцінец
Местачковы “палп фікшн” пад духавы аркестр
У створаным мною падчас падарожжаў па краіне рэйтынгу самых адкрытых суразмоўцаў кіраўнікі ўстаноў культуры Наваельні i тыя жыхары (а асабліва жыхаркі), якія маюць да яе шчыльнае дачыненне, з гэтага часу займаюць вядучыя пазіцыі. Адкрытых — не ў сэнсе крытыканства, а з пункту гледжання “хварэння” за сваю справу і захопленасці ёю. Мяркуйце самі.
Далей
Дзяўчаты з нашага двара
Пачаць спачатку
Пад Парыжам Наталі Арт настальгіруе па мінскіх вулках
Я памятаю, як стартаваў дуэт “Ди Бронкс & Натали”, прэзентацыю дэбютнага альбома якога “Зона сусветнай вечарынкі” мне выпаў гонар наведаць у сталічным кінатэатры “Масква” ў сярэдзіне 1990-х. Тады ж пазнаёміўся і з удзельнікамі тандэму — Наталляй і Дзянісам. Са Шпітальнікавым лёс мяне потым зводзіў неаднаразова, а вось з Арцёмавай — “ужывую” больш ніколі, што не перашкаджала мне часам з хваляваннем сачыць за яе творчым шляхам. Паміраць я, вядома, не збіраўся, але пагутарыць віртуальна з артысткай у Францыю ўсё ж выправіўся.
Далей
Геаметрыя пачуццяў
Майстар і яго Алены
Мастак Алесь Ксяндзоў — пра ўласцівасці жарсці. У творчасці
Пра любоў ведаюць усе. Мой сусед, следчы пракуратуры, які любіць каньяк ды пародзістых сабак, гатовы гаварыць пра гэта бясконца. Словам, пра любоў ведаюць усе, пра каханне ж — ніхто. Але гэта зусім не азначае, што асэнсаванне тэмы — справа безнадзейная. Час ад часу творцы спрабуюць акрэсліць і зразумець межы той прасторы, дзе рэй вядзе Жанчына, свет вакол якой кружляе і дзеля якой прыціхлыя мужчыны складаюць вершы, музыку, пішуць карціны і шукаюць на небе новую зорку, каб назваць яе іменем адзінай і непаўторнай.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |