Свежы нумар
Тэндэнцыі
Музей перамогі над Сонцам
Урачыстага адкрыцця Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, якое адбылося на мінулым тыдні, чакалі даўно, а меркаваныя тэрміны гэтай падзеі не раз пераносіліся. Галоўная прычына — са сферы фінансаў. Мультымедыйныя тэхналогіі, якія ствараюць неабходны эфект прысутнасці, патрабавалі немалых укладанняў.
Далей
Па віцебскай модзе
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці на мінулым тыдні адбылася прэзентацыя кнігі
“Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”.
Далей
“Пакуль не ідуць цітры...”
Чацвёрты раз у Мінску з 24 па 27 лютага пройдзе фестываль класічнай музыкі, прысвечаны памяці таленавітай піяністкі Алены Цагалка. “Пакуль не ідуць цітры” — гэта словы самой Алены, якая была ўпэўнена, што ў жыцці ўсё магчыма — да самага апошняга яго моманту.
Далей
Незямная зорка з усмешкай
Штосьці не так на нябёсах. Ледзь не штотыдзень сыходзіць туды хтосьці з дзеячаў беларускай культуры, пра каго можна было б сказаць: разам з ім знікла цэлая эпоха. Пазаўчора памерла народная артыстка Беларусі і СССР, знакамітая спявачка і вакальны педагог Тамара Ніжнікава. І разам з ёй сышла не адна эпоха, а адразу некалькі.
Далей
Соцыум
“Камяні спатыкнення” ў віхуры часу
Гістарычная памяць не існуе сама па сабе. Гэта — заўжды плён чыёйсьці работы. Пэўнага кшталту
сацыяльная інжынерыя, здатная ствараць новыя “тэксты” і падтрымліваць тыя, на якіх будуецца наша сённяшняя візія гісторыі. У тым ліку, і самых балючых яе эпізодаў.
Памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны сёння ўшаноўваецца не толькі праз стварэнне вялікіх мемарыялаў, але і куды больш камерным спосабам. Невялічкае “зярнятка” брукаванкі з металічнай шыльдачкай, на якой напісанае імя канкрэтнага чалавека, усталёўваецца ў ходніку каля таго месца, дзе ён калісьці жыў — пакуль не прыйшла вайна. Праходзячы міма, ты міжволі заўважаеш гэтую дэталь — і, магчыма, спынішся ды задумаешся.
Першыя на Беларусі “Камяні спатыкнення” неўзабаве маюць быць усталяваныя ў Гродне — з яго пакручастай і поўнай трагедый гісторыяй, сумныя напаміныпра якую і дасюль літаральна пераследуюць сучаснікаў. Заканамерна, што менавіта ў гэтым горадзе апрабуюцца цікавыя практыкі актуалізацыі
гістарычнай свядомасці.
Далей
Элегантна, лаканічна, тонка…
На каго цяпер арыентуюцца айчынныя сцэнографы? У першую чаргу — на мастакоў тэатра лялек. Моду дыктуе візуалацэнтрызм, і на сённяшні момант у плане візуальнага вырашэння айчынны тэатр лялек наперадзе ўсіх.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Дзяжурны па нумары
За партнёрку — навука
Гэтым тыднем у Нясвіжы і Мінску адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы”. Так здарылася, што прадстаўленыя на ёй даклады не столькі адказалі на актуальныя пытанні сучаснага харэаграфічнага мастацтва, колькі задалі іх.
Далей
На маю думку...
Чаму я пайду на выбары
18 лютага адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Пераважная большасць грамадзян Беларусі плануе прыняць актыўны ўдзел у працэсе абрання мясцовых дэпутатаў — тых суайчыннікаў, якія будуць не на словах, а канкрэтнымі справамі змагацца за паляпшэнне нашага матэрыяльнага і духоўнага жыцця.
Далей
аКно ў свет
“Лесвіца ў неба” над Дняпром
Усё было, як у 2013-м, калі я ўпершыню наведаў гэты міжнародны кінафестываль: той жа лютаўскі Дняпро, які за чатыры дні скінуў з сябе ледзяны панцыр, той жа неўтаймоўны, клапатлівы дырэктар штогадовай “Асамблеі на Дняпры” протаіерэй Ігар (Сабко), тая ж гасціннасць і душэўнасць каманды цэнтра праваслаўнай культуры “Лесвіца”, такое ж шырокае кола творцаў — “дзяцей розных народаў”, такая ж моцная праграма фільмаў з розных краін Еўропы, тыя ж перапоўненыя зацікаўленымі гледачамі залы горада Днепр (былы Днепрапятроўск), тая ж урачыстая цырымонія ўзнагароджання…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Думкі пра “Чалавека”
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр працягвае актыўна засвойваць камерную прастору: у Малой зале
адбылася прэм’ера спектакля “Чалавек з Падольска”. Але меркаванні карэспандэнтаў “К” пра яе падзяліліся.
Далей
Тры ў адным
У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адначасова праходзяць тры выставы:“Світанак” — графічныя творы дагестанскага мастака і пісьменніка Марата Гаджыева, якія ў тым ліку з’яўляюцца і прэзентацыяй узораў сучаснай кніжнай культуры Дагестана, а таксама экспазіцыя грамадскага аб’яднання “Гільдыя керамістаў” і персаналія мастака Аляксандра Адамава.
Далей
Запрашэнне зазірнуць за кулісы
У Арт-гасцёўні “Высокае места” праходзіць выстава мастацкага тэкстылю і касцюму. Экспануюцца творчыя работы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкананыя ў 2015 — 2017 гадах. Назва пазычана з камп’ютарнага лексікону — “Гіперсувязі”. Такім чынам арганізатары імкнуліся падкрэсліць камунікатыўную сутнасць сучаснага мастацтва, ягоную адкрытасць навацыям і эксперыменту.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Дасканаласць незавершанага
У маі гэтага года Уладзіміру Вітко спаўняецца 85 гадоў. Не сумняюся, што адзін з найстарэйшых віцебскіх мастакоў яшчэ здзівіць і ўзрадуе сваімі юбілейнымі выставамі. Ён таксама і адзін з найбольш энергічных, нават калі гаварыць наогул аб усіх пакаленнях. А не дае спыніцца яму, як прызнаецца сам жывапісец і графік, бесперапынная праца думкі. Менавіта думка зрушае на аналіз маніпулятыўных і натоўпаўтваральных тэндэнцый, неад’емна ўласцівых сучаснаму соцыуму. Пакуль жа выстава яго работ працуе ў Віцебскім мастацкім музеі.
Далей
На людным месцы
Маладога агранома пакахаць
Тэлефаную ў Крэўскі дом культуры, што на Смаргоншчыне. Адказваюць: “Выбарчы ўчастак слухае”. Аказваецца, дырэктар установы Жанна Бартош кіруе яшчэ і працэсам выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. Справа для работнікаў культуры звычайная. Але цікавіла мяне не толькі гэта. Клубная ўстанова ў Крэве запомнілася калісьці тым, што хоць і наведаў яе познім вечарам, аднак не пашкадаваў: у гуртках займалася вялікая колькасць дзяцей. Так што клубнае жыццё тут — надзвычай актыўнае.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Я сам сабе канкурэнт!”
Маэстра Фінберг — пра малую радзіму, “бітлоў” і прафесіяналізм
Нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ быў названы Чалавекам года культуры ў сваёй намінацыі “Музычнае мастацтва”. Наўрад ці хтосьці палічыў такое рашэнне незаслужаным — з увагі на зробленае ім летась. Між тым, і гэты год у жыцці калектыву абяцае быць не менш насычаным на падзеі. Як падаецца, яго дзейнасць надзвычай трапна адлюстроўвае ідэю Года малой радзімы — і асабліва гэта тычыцца фестываляў у невялікіх гарадах, чый агульны лік перавысіў ужо 500.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Цікавей за прыгодніцкі серыял
(Працяг. Пачатак у № 6.)
4 лютага 1809 года, падчас руска-шведскай вайны, вядомай таксама як Фінляндская вайна, галоўнакамандуючы фінляндскай арміяй генерал ад інфантэрыі Багдан Кнорынг прапанаваў марскому міністру Расійскай імперыі адміралу Паўлу Чычагаву кандыдатуру кіраўніка пабудовы флатыліі ў горадзе Улеаборгу. Ім меўся стаць капітан-лейтэнант Ігнат Марцінкевіч, “от ревности которого должно равномерно ожидать совершенных успехов”.
Да таго часу брат нашага класіка ўжо праявіў сябе ў бітвах і паходах, меў узнагароды і аўтарытэт. Таму на яго і ўсклалі пачэсную ды адказную місію.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Студзеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыказнаўца Вольга БРЫЛОН (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Праз гасцінец
У Шасціснапах трымаюцца каранёў
Як “чалавек з народу” ўзначаліў вясковую культуру і што з гэтага выйшла
Гэтая вёска на Чэрвеньшчыне інтрыгуе ўжо самой сваёй назвай, якую так і карціць расшыфраваць. Але ў астатнім — вёска як вёска. Са сваім утоеным хараством, цішынёю і, зразумела, праблемамі — у першую чаргу, эканамічна-дэмаграфічнымі. Пра тое, як сапраўдныя патрыёты сваёй “малой радзімы” іх спрабуюць вырашыць сіламі культуры, і пойдзе гутарка ніжэй.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Дзяўчаты з нашага двара
Па куплеце ўсяму свету
Анжаліка Ют на розных планетах шоу-бізнесу
Будучы яшчэ з канца 1990-х хоць і шапачна знаёмым з гэтай чароўнай спявачкай, якая валодае фантастычным па прыгажосці і моцы голасам, не раз адзначаў яе заўсёдную засяроджанасць, сур’ёзнасць, грунтоўнасць. Як вы ўбачыце са змешчанага ніжэй інтэрв’ю, гады характар Анжалікі ЮТ ані не змянілі. Як мала памянялася і знешнасць артысткі — усё гэтак жа захапляе.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Ён быў сынам свайго часу
13 лютага адзначаліся 100-я ўгодкі з дня нараджэння Пятра Машэрава. Легендарны партызанскі камандзір Дубняк, які адразу пасля вызвалення Беларусі стаў Героем Савецкага Саюза, прыкладаў усе намаганні для паваеннага аднаўлення свайго роднага краю і дасягнуў заслужаных кар’ерных поспехаў. Машэраў узначальваў Камуністычную партыю Беларусі з 30 сакавіка 1965 года і да свайго раптоўнага сыходу з жыцця, які здарыўся 4 кастрычніка 1980 года. З пазіцыі сённяшняга дня набыткі таго часу ўжо не падаюцца такімі пераканаўчымі. Таму стаўленне даследчыкаў да “эпохі Машэрава” супярэчлівае.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |