Афiцыйна
Імёны адраджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня падпісаў указы аб прысуджэнні прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2017 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
Далей
Страта
Людміла Барысаўна ЯФІМАВА
3 студзеня 2018 года беларускае музычнае мастацтва панесла вялікую страту — пайшла з жыцця выдатны дзеяч нацыянальнай культуры, народная артыстка Беларусі Людміла Барысаўна ЯФІМАВА.
Далей
2018
Беларускі народны каляндар-2018
Народны каляндар — гэта сістэма сталых ці рухомых свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, звычаяў, што замацаваны ў фальклоры. Уяўляе пераважна спалучэнне язычніцкай і хрысціянскай культур. Гэта — фальклорны каляндар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў і ўключае традыцыйныя арыенціры на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, сезонным, месячным і іншых цыклах-рытмах.
Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы ў тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай
нематэрыяльнай культуры.
Далей
Юбілеі, якія павінны натхняць
Хочацца верыць, толькі што распачаты год будзе поўным падзей і здзяйсненняў — у тым ліку, і творчых.
Але таксама ён павінен стаць добрай нагодай згадаць пра нашы набыткі. Балазе, 2018-ы выдаўся
фенаменальна багатым на юбілеі беларускіх мастакоў.
2 студзеня грамадскасць адзначыла 95-годдзе мэтра айчыннага жывапісу Віктара Грамыкі. А ўслед ідзе цэлы россып угодкаў (круглых, “авальных”… не важна) нашых выбітных творцаў — тых, хто ствараў надвор’е ў мастацтве Беларусі ХХ стагоддзя. Зрэшты, не толькі Беларусі, а ў некаторых выпадках нават і не столькі. І не толькі ў мінулым стагоддзі — гэтыя постаці вызначылі ход развіцця мастацкай думкі на доўгія гады наперад.
Каб у мітусні надзённых клопатаў нагадваць пра гэтыя важныя даты, мы вырашылі стварыць свой каляндар юбілеяў, абраўшы для яго 12 важных для беларускага мастацтва ХХ стагоддзя постацяў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |