Свежы нумар
Тэндэнцыі
![]() Як адзначаецца юбілей беларускага пісьменніка за мяжой і дзе да святочных імпрэзаў можна далучыцца ў Беларусі, распавяла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда
КАМАРОЎСКАЯ.
Далей
"К" інфармуе
500-годдзе беларускага кнігадрукавання На маю думку...
![]() Не так даўно на станцыі метро “Плошча Леніна” мне трапіў на вока чалавек, які азіраўся па баках так, нібыта шукаў дапамогі. Ён стаяў побач з вялікім скульптурным партрэтам Леніна работы Анікейчыка. Замежнік, на выгляд гадоў 35 — 40, знешнасць не еўрапейская (хутчэй за ўсё жыхар Індастана ці блізкага да яго рэгіёна). Мне падумалася, што зараз ён запытаецца, як праехаць у патрэбны яму пункт горада. Але сустрэўшыся са мной вачыма, ён працягнуў мне смартфон і з лёгкім акцэнтам сказаў: “Сфотографируйте меня, пожалуйста, рядом с Лениным”. Потым памаўчаў і дадаў “Рядом с товарищем Лениным”. Па тым, з якім сур’ёзным выглядам ён пазіраваў для здымка — нібыта стаяў у каравуле каля Маўзалея — было зразумела, што для яго гэтая дзея не іначай як сакральная.
Далей
Драматургія без эпітэту “савецкая”
Скажы мне хто-небудзь гадоў пяць таму, што ў маёй біяграфіі складзецца перыяд, калі я буду раз за разам звяртацца да драматургіі савецкага часу, я толькі пасміхнуўся б, бо за савецкім часам мне здавалася нейкім “дурным густам” чытаць такія п’есы. Сёння я прызнаю — тое было ад неадукаванасці і зазнайства.
Далей
Запазычыць прафесіяналізм
Савецкая спадчына… Згадваць пра яе можна бясконца. Калі я скончыў мастацкае вучылішча, тады на недасягальнай вышыні знаходзіліся такія скульптары, як Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў ды Сяргей Селіханаў. Больш карыфеяў у гэтым жанры не існавала. Асноўная дзяржаўная замова тады была адзінай — бюст Леніна ці помнік Леніну. І давяралася яна толькі “правераным” народным. Просты скульптар пра такую работу і марыць не мог. Рашэнне зацвярджалася ў Маскве. Праз маскоўскі мастацкі фонд і бронза прабівалася, і адліўка, бо ліцеек Мінск не меў. Вось такія мастацкія рэаліі СССР.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі
Камісія для “ленініяны”
На маю думку, усё створанае рукамі чалавечымі (прынамсі, у сферы культуры) трэба захоўваць недзе гадоў дзвесце. А потым ужо нашчадкі разбяруцца, што трэба зберагаць надалей, а ад чаго магчыма і пазбавіцца. На сёння спяшацца “замятаць сляды” прамінулай толькі што эпохі не варта. Балазе, гісторыя дае нам на гэты конт шмат павучальных прыкладаў. Скажам, помнікі антычнага Рыма ў пазнейшыя эпохі знішчаліся, каб саступіць месца новым. Зразумела ж, потым нашчадкам давялося пра гэта пашкадаваць.
Далей
Гуліверы і ліліпуты
У першую чаргу, трэба заўсёды памятаць, што савецкі праект — гэта праект мадэрнісцкі, дзе мэта мастака — не “лакаваць” рэчаіснасць, не павучаць класава непаўнавартасных, не прышчапляць ім марксісцкія каштоўнасці, а будаваць новы свет. Не прыстасоўвацца, не абслугоўваць, не чакаць ушанаванняў, прывілеяў, грошай, а менавіта — тварыць. Не калажыраваць іранічна, не пакорліва фіксаваць рэальнасць, не эстэтычна медытаваць, а экстатычна ўспрымаць наваколле, асэнсоўваць, трансфармаваць, ствараць. Без такой устаноўкі існаванне мастацтва і ў мастацтве для мяне бессэнсоўнае.
Далей
Паранены “Аўрорай”
Усё, што я напішу, хтосьці ўжо напісаў. Але хочацца ад свайго імя. Нашчадкам, так бы мовіць, на навуку. Я вырас у Савецкім Саюзе, але ніколі не быў прыхільнікам савецкага сацыялізму, калі словы не супадаюць з думкамі, а тым больш — са справамі. Акцябрацтва свайго не памятаю, хоць значок-зорачку з маленькім, але ўжо Леніным можна пры жаданні адшукаць сярод маіх патрэбных у гаспадарцы жалезак. А вось піянерскае дзяцінства — нібы і цяпер перад вачыма. З яго і пачаўся мой маўклівы супраціў. Маўчаў не я адзін, маўчала амаль уся краіна. Таго, хто спрабаваў гаварыць, што думае, доўга і ўпарта лячылі.
Далей
Праекты развіцця
І луста грачанага хлеба...
Калі свята — для кожнага
На маім вяку выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці ўпершыню ладзілася цягам трох дзён, два з якіх прыпалі на выхадныя. Прымаючы гасцей, дырэктарка Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Каржук патлумачыла сітуацыю так: “Паглядзець трэба ўсё без спешкі, каб карысць была!” Ніхто і не аспрэчваў. А паглядзець было на што.
Далей
art-блог
![]() Belarus Open: стыльны кейс ці самаробны кошык?
Беларускі шоу-кейс на Міжнародным форуме тэатральнага мастацтва TEART апошнім часам выклікае ці не большую ўвагу, чым замежныя спектаклі. Бо гэта і сапраўды тое лепшае і самае адметнае, што з’яўляецца ў тэатральнай прасторы нашай краіны.
Далей
![]() Выстава сучаснага чэшскага мастацтва, якая прайшла не так даўно
ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь, атрымалася не столькі ўражвальнай, колькі карыснай для
параўнання.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты
“БЕЛАЗ” эстрадны і акордавы
У Жодзіне ў 16-ы раз прайшоў Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. За гэтыя гады ён стаў адным з самых сур’ёзных спаборніцтваў у гэтай галіне.
Далей
На людным месцы
“Мікеланджала” з бензапілой
Люблю нестандартныя лісты. Парадаваў, да прыкладу, настаўнік прафесійна-тэхнічнага каледжа гарпасёлка Відзы, што на Браслаўшчыне, Леанід Дзікцяроў. Ён, аказваецца, стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам мастацкага фільма, прэм’ера якога адбылася ў Відзаўскім ДК. Стужка, калі казаць сцісла, — пра магчымыя наступствы сужыцельства без шлюбу ў маладзёжным асяроддзі. Леанід кіруе прадзюсарскім цэнтрам, сам адшукаў сцэнарыста (Фёдар Палачанін з Докшыцаў), аўтараў музычнага афармлення і песень (Леанід Лаўрыновіч з Браслава і Вольга Беразень з вёскі Нурвянцы Браслаўскага раёна).
Далей
Гістарыёграф
Жарсці рэвалюцыйнай музыкі
Опера сіламі самадзейнасці і авангардызм з “кастрычніцкай”
Стагоддзе рэвалюцыі (як, між іншым, і любой падзеі) — нагода для асэнсавання і пераасэнсавання. З пазіцый часу ўсё ў нашым жыцці выглядае крыху іначай: неабсяжная прастора роднага падворку звужваецца да некалькіх крокаў, а постаць якога-небудзь “знаёмага дзядзечкі” раптам узрастае да памераў нацыянальнага класіка. Тое ж — з усімі постацямі і падзеямі, якія былі да нас. Што мы, дарэчы, ведаем пра
“мастацтва рэвалюцыі”? Ды не ў Піцеры з яго залпам “Аўроры” (як высветлілася, зусім не такім вызначальным, як нам даводзілі), а ў роднай Беларусі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Лабараторыя
![]() Як атрымаць грошы на цікавы сацыяльны праект, калі бюджэтнае фінансаванне на яго не прадугледжана? Адказ сёння, бадай, адзіны — праз краўдфандынг, партнёрскія сувязі і крэатыўныя падыходы да арганізацыі культурных мерапрыемстваў. Пра гэта і не толькі разважалі ўдзельнікі ІІІ Міжнароднай канферэнцыі ў галіне краўдэканомікі і новых тэхналогій “Новая рэальнасць — выклікі для Беларусі”, якая прайшла 20 — 21 кастрычніка ў Мінску.
Далей
Страта
![]() У маім жыцці — яшчэ адна страта, вялікая страта: Георгій Георгіевіч Паплаўскі. І ўсё, што адбываецца і будзе адбывацца з яго краінай, мастацтвам, з тымі, каго ён любіў, — спраўдзіцца ўжо без яго, ён завяршыў свой зямны шлях.
Далей
“Спрабуй стварыць уласны свет!”
Год таму рэдакцыя “К” збіралася ў майстэрні Георгія Паплаўскага пагутарыць пра яго творчасць і ўзаемаадносіны з грамадствам, Браслаўшчыну і Палессе, творы Салжаніцына, студэнцкія выставы… Некаторыя фрагменты з доўгай і шчырай размовы, што адбылася падчас той сустрэчы з народным мастаком Беларусі і была апублікавана ў леташнім № 42, хочацца цяпер нагадаць.
Далей
Дзяўчаты з нашага двара
![]() “Прафесійны фрылансер” калі-небудзь яшчэ спяе
З размовы з ёй высветлілася, што
не толькі Максім Івашын, інтэрв’ю з якім было апублікавана ў “К” № 42 за гэты год, паспяхова сумяшчае журналісцкае пакліканне з музычным. Праўда, гераіня наша пакуль не выступае “жыўцом” разам са сваім калектывам, а як дзіджэй круціць улюбёныя кампазіцыі ў клубах. Канцэртныя сэты на перапоўненых стадыёнах у яе, спадзяемся, наперадзе.
Пакуль жа ў актыве — гутаркі з сусветнымі знакамітасцямі, арганізацыя атмасферных культурных імпрэзаў і многае іншае. “Дзяўчынай з нашага двара”
стала Людміла ПАГОДЗІНА.
Далей
Фрыстайл
![]() Канкурсантка “Лістапада” — пра сваё кіно, прыхільнасці і глабальную размову лакальнага фільма
Юлія ШАТУН — маладая рэжысёрка, поўнаметражны дэбют якой “Заўтра” быў адабраны ў нацыянальны і міжнародны конкурсы “Маладосць на маршы” мінскага фестывалю “Лістапад”. Ужо само па сабе гэта можна назваць несумненным поспехам — як і вялікай інтрыгай. Незалежна ад таго, якім чынам размяркуюцца ўзнагароды форуму, “К” вырашыла даведацца, хто ж з’яўляецца прэтэндэнтам на адкрыццё года ў беларускім кіно і што рыхтуе нам “Заўтра”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
![]() Нідзе ў свеце палітычнай прапагандзе не надавалася столькі ўвагі, як у Савецкай дзяржаве. Гэтага вымагалі грандыёзныя маштабы сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, нязменны экстрым, які іх суправаджаў, патрэбы ва ўніверсальных вобразах, якія мусілі аднолькава ўспрымацца людзьмі розных культурных традыцый (што надзвычай актуальна для шматнацыянальных утварэнняў), неабходнасць хутка рэагаваць на ўнутраныя і вонкавыя пагрозы, пастаяннае чаканне рознага кшталту падлянак як ад відавочных ворагаў, так і ад ненадзейных саюзнікаў і няўдзячных сатэлітаў. І трэба сказаць, што савецкія прапагандысты справу сваю ведалі і рабілі яе якасна.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры |
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |